- •4. Белорусская диаспора в начале XXI в.: численность, страны проживания, специфика.
- •5. Ранняя эмиграция с земель Беларуси (XI – XVIII вв.)
- •6. Политическая эмиграция с территории Беларуси в конце XVIII – начале XX вв.
- •7. Белорусская трудовая миграция в конце XIX в. – 1917 г.
- •8. Особенности формирования белорусской диаспоры в 1918-1991 гг. Общая характеристика.
- •9. Политическая эмиграция с территории Беларуси в 1918 – 1920-х гг.
- •10. Трудовая эмиграция с территории Западной Беларуси в 1920-1930-х гг.
- •11. Послевоенная волна эмиграции с территории Беларуси (1940-е гг. – 1980-е гг.).
- •12. Деятельность органов бнр в эмиграции (1918 – 1930-е гг.).
- •13. Деятельность органов бнр в эмиграции
- •14 Белорусская эмиграция после 1991г.
- •15. Взаимодействие государственных структур Беларуси с зарубежными соотечественниками (1918-1991)
- •16. Взаимодействие государственных структур Беларуси с зарубежными соотечественниками.
- •17. Государственная программа "Белорусы в мире"
- •18. Зарубежный опыт по работе с диаспорой (Россия, Израиль, Венгрия и др.).
- •19. Помощь белоруской диаспоры в преодолении последствии аварии на Чернобыльской аэс
- •20. Возникновение в Беларуси общественных организаций по работе с соотечественниками за рубежом.
- •21. Деятельность общества " Радзiма"
- •22. Деятельность общества «Бацькаушчына».
- •23. Организация и проведение Съездов белорусов мира (1-3)
- •24. Организация и проведение Съездов белорусов мира (4-6)
- •25. «Пограничная диаспора» («белорусское зарубежье»): общая характеристика.
- •26. Вклад белорусской диаспоры в развитие науки и культуры.
- •27. Деятельность Белорусского института науки и искусства
- •28. Белорусская пресса за рубежом.
- •29.Роль церкви в деятельности белорусской диаспоры.
- •30.Перспективы развития белорусской диаспоры.
- •31.Специфика положения белорусов в странах Западной и Центральной Европы.
- •32. Особенности формирования белорусской диаспоры в рамках снг: Россия, Украина.
- •33.Особенности формирования белорусской диаспоры в рамках снг: Молдова, Центральная Азия, Южный Кавказ
- •34.Специфика положения белорусов в странах снг.
- •35.Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Балтии.
- •36.Специфика положения белорусов в странах Прибалтики.
- •37. Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Западной и Центральной Европы.
- •38. Особенности формирования белорусской диаспоры в сша и Канаде.
- •39. Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Латинской Америки
- •40. Особенности формирования белорусской диаспоры в Австралии.
- •41. Деятельность белорусских организаций в России.
- •42 Деятельность белорусских организаций в Украине.
- •44 Деятельность белорусских организаций в Казахстане.
- •45. Деятельность белорусских организаций в странах Центральной Азии.
- •46 Деятельность белорусских организаций в странах Южного Кавказа.
- •47. Деятельность белорусских организаций в Литве
- •48 Деятельность белорусских организаций в Латвии.
- •49. Деятельность белорусских организаций в Эстонии
- •50. Деятельность белорусских организаций в Польше
- •51. Деятельность белорусских организаций во Франции.
- •52. Деятельность белорусских организаций в Великобритании.
- •53. Деятельность белорусских организаций в Германии.
- •55. Деятельность белорусских организаций в сша.
- •56. Деятельность белорусских организаций в Канаде.
- •58. Деятельность белорусских организаций в Австралии.
- •59. Особенности положения и деятельности белорусов в Израиле.
- •60. Формирование белорусской диаспоры и ее деятельность в странах Азии и Африки
38. Особенности формирования белорусской диаспоры в сша и Канаде.
Пачатак эміграцыі беларусаў у ЗША прыпадае на ХІХ ст. На працягу першай чвэрці XIX ст. значная колькасць рыма-каталіцкіх святароў выехала з Беларусі ў Злучаныя Штаты. Шмат хто з іх меў беларускае паходжанне і быў звязаны з Полацкай езуіцкай акадэміяй. Следам за каталіцкімі ксяндзамі прыбыла новая хваля імігрантаў — былых удзельнікаў паўстання 1831 г. Як вядома, паўстаннем была найбольш ахоплена заходняя частка Беларусі, аднак прадстаўнікі і цэнтральнай яе часткі бралі ўдзел у паўстанні.
Прыехала ў Амерыку і нямала паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Дзесяткі іх напачатку затрымваліся ў Нью-Йорку, а пасля рассяляліся па ўсёй краіне. Большасць гэтых змагароў за свабоду з'яўляліся, бясспрэчна, палякамі, але
шмат хто з іх называў сябе «ліцвінамі» або асобамі «літоўскага паходжання», а часта — і «літоўскаю шляхтаю». Апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. замыкае хвалю паасобных і невялічкіх групаў эміграцыі з Беларусі. Масавая эміграцыя адбылася ў апошняе дзесяцігоддзе XIX ст., паступова ўзмацняючыся да Першай сусветнай вайны. Беларусы, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі пасля Першай сусветнай вайны, з'яўляліся галоўным чынам палітычнымі эмігрантамі. Было іх няшмат, але сярод іх былі вядомыя палітычныя дзеячы і лідэры беларускага нацыянальнага руху. Беларускія імігранты ўвосень 1920 г. зрабілі спробу заснаваць беларускую арганізацыю ў Нью-Йорку і яго ваколіцах. Аднак першы сход актыву адбыўся толькі вясной 1921 г., 2 сакавіка, на якім быў абраны арганізацыйны камітэт. Першы масавы сход беларусаў з Нью-Йорка і яго ваколіцаў адбыўся ў маі 1921 г. На сходзе было вырашана выдаваць бюлетень арганізацыі. Адным з першых беларускіх лідэраў прыехаў у Злучаныя Штаты Антон Чарапук. Разам з В.Трафімовічам і П.Чопкай ён склікаў першыя арганізацыйныя сходы беларусаў у Чыкага ў 1920 г., дзе быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт (пазней — Беларускі нацыянальны саюз) пад кіраўніцтвам Язэпа Варонкі. Камітэт паставіў задачу стварыць масавую арганізацыю беларусаў. Гэта была першая беларуская арганізацыя ў ЗША, вакол якой пачалі групіравацца нацыянальна свядомыя сілы. На жаль, першыя беларускія арганізацыі праіснавалі нядоўга з-за малой колькасці нацыянальна-свядомых сяброў, і, галоўным чынам, — з-за шырокай дзейнасці пракамуністычных і прарасійскіх груповак беларусаў, якія перашкаджалі стварэнню і дзейнасці беларускіх арганізацый на нацыянальнай аснове. Новая хваля беларускай эміграцыі працягвалася з 1948 г. да сярэдзіны 50-х гадоў. Гэта была выключна палітычная эміграцыя — так званая хваля перамешчаных асобаў. Яна мела шырокі сацыяльны профіль — сялянства, рабочыя, працоўная інтэлігенцыя. У 60–80-х гадах у Амерыку прыехала няшмат беларусаў, але і яны былі палітычнымі ўцекачамі ад савецкай сістэмы. Колькасць эмігрантаў з Беларусі пачала ўзрастаць у 80-я гады мінулага стагоддзя. Да канца 80-х гадоў з Беларусі выехала некалькі дзесяткаў тысяч. Шмат з іх выехала ў Ізраіль, але некалькі соцень прыехала і ў Амерыку. Такім чынам, беларуская прысутнасць у Амерыцы склалася ў асноўным у выніку дзвюх хваль масавай эміграцыі за акіян: эканамічнай — у пачатку стагоддзя і палітычнай — пасляваеннай. беларускія работнікі каціраваліся тут як працавітыя, кемлівыя і надзейныя, і гэта высока ацэньвалася амерыканскімі працоўнымі стандартамі. Таму выкарыстоўвалі іх у розных сферах эканомікі, на прамысловых прадпрыемствах, шахтах, у сельскай гаспадарцы, на фермах. Важнай рысай беларускіх эмігрантаў было тое, што як толькі яны авалодвалі асноўнымі навыкамі, моваю, знаходзілі сяброў, то ўладкоўваліся на працу з лепшымі заробкамі і пачыналі шлях у гару па сацыяльнай лесвіцы. Беларусы замацаваліся ў асноўным у ніжнім сярэднім класе амерыканскага грамадства. Невялікі працэнт належыць да вышэйшага класа з гадавым прыбыткам больш за 100 тыс. долараў, але фактычна ніхто не мае заробкаў менш 14 тыс. долараў гадавых.
Канада
Аналагічным чынам ажыццяўляецца грамадска-палітычнае жыццё беларусаў у Канадзе. Тут пражывае каля 10 тыс. нашых суайчыннікаў, аб'яднаных у Згуртаванне беларусаў Канады, Беларускі саюз і іншыя грамадскія і рэлігійныя арганізацыі.
Цэнтрам беларускага жыцця ў Канадзе з'яўляецца горад Таронта, дзе месціцца галоўны штаб Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК). Жыццё канадскіх беларусаў вельмі цесна звязана з эмігранцкім асяроддзем Злучаных Штатаў Амерыкі. Пагадова то ў адной, то ў другой краіне абмяркоўваюцца набалелыя праблемы беларускага руху ў Амерыцы. Прытым, усе мерапрыемствы беларусаў Паўночнай Амерыкі праводзяцца за лік асабістых складак удзельнікаў. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, на пачатак ХХІ ст. у Канадзе пражывала каля 10 тыс. беларусаў. Аднак гэтая колькасць падаецца заніжанай, бо яна не ўлічвае нашчадкаў тых беларусаў, якія аднеслі сябе да гэтай этнічнай супольнасці.