Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

40. Особенности формирования белорусской диаспоры в Австралии.

Беларусы як нацыянальная супольнасць з'явіліся ў Аўстраліі ў выніку паваеннай хвалі эміграцыі 1945–1949 гг. Дружалюбна прынятыя мясцовым грамадствам, нашы суайчыннікі мусілі прыстасоўвацца да новай сацыяльна-культурнай рэчаіснасці.

Першае ўяўленне пра Аўстралію суайчыннікі атрымоўвалі ў пераходных лагерах, куды іх накіроўвалі адразу па прыездзе. Нягледзячы на тое, што тут, як і ў Нямеччыне, зноў усіх чакала лагернае жыццё, настрой у людзей быў іншы. Праца, якую атрымоўвалі імігранты, пераважна была фізічна цяжкай. Яна не залежала ад папярэдняй адукацыі чалавека. Больш выгаднае месца мог атрымаць хіба той, хто добра валодаў ангельскай мовай.

Пераважная большасць нашых суайчыннікаў у Аўстраліі (як і ў іншых краінах свету, куды закінула іх паваенная хваля эміграцыі) былі сялянскага паходжання. Рысы традыцыйнага сялянскага светапогляду і вясковай практыкі яны перанеслі на новае месца жыхарства. У шэрагах паваеннай іміграцыі ў Аўстраліі знайшлася дастатковая для стварэння дыяспары колькасць асобаў, выхаваных на ідэалах беларускай дзяржаўнасці, якія імкнуліся захаваць уласную нацыянальную адметнасць і пашырыць веды пра Беларусь у аўстралійскім грамадстве. Менавіта гэтыя актыўныя беларусы, што ўжо мелі пэўны вопыт грамадскай працы, атрыманы ў тым ліку і ў лагерах Нямеччыны, і сталі ініцыятарамі стварэння першых арганізацыйных структур беларускіх асяродкаў. Канец 1940-х — першая палова 1950-х гадоў можна лічыць часам пачатковага афармлення структур дыяспары. Першыя нацыянальныя арганізацыі вельмі часта найбольш увагі аддавалі праблемам сацыяльнай дапамогі суайчыннікам. Ад самага пачатку ў грамадах адчуваўся ўплыў палітычнага і рэлігійнага падзелу, што адбыўся ў беларускай паваеннай эміграцыі яшчэ ў Нямеччыне. Усе новаствораныя арганізацыі на пэўным этапе (або адразу) вымушаны былі рабіць выбар, да якога палітычнага лагеру належаць: прыхільнікаў Рады БНР ці БЦР. Большасць беларускіх імігрантаў у Аўстраліі складалі былыя калабаранты. Жах перад НКУС падштурхнуў іх з'ехаць з Германіі аж у Аўстралію. Таму прыхільнікі БЦР тут пераважалі. Такім чынам узніклі падставы для паступовага стварэння ў Аўстраліі беларускай дыяспары, якая б функцыянавала ў выглядзе асобных асяродкаў-грамад, часам нават без беспасрэдняга кантакту паміж сабой, але аб'яднаных разуменнем сваёй культурнай самабытнасці і імкненнем супрацьстаяння асіміляцыі.

Сувязі аўстралійскіх беларусаў з Бацькаўшчынай мелі невялікі аб'ём на працягу некалькіх пасляваенных дзесяцігоддзяў. Некаторыя эмігранты нават баяліся дасылаць лісты сваякам, што засталіся на Радзіме, каб не пашкодзіць іх жыццю пры савецкай уладзе. Аднак з 60-х гадоў абмен паштоўкамі паступова аднаўляўся, а ў Аўстралію нават пачалі прыязджаць беларусы (часцей беларусы, што жылі на Беласточчыне).

Можна сцвярджаць аб пэўнай сацыяльнай аднастайнасці беларускіх арганізацый, пераважная большасць сяброў якіх паходзіла з беларускага сялянства і належала да ніжэйшых катэгорый сярэдняга класа Аўстраліі. Гэта былі працаўнікі нізкай ці сярэдняй кваліфікацыі ў будаўнічай, дрэваапрацоўчай, гідраэнергетычнай і іншых галінах прамысловасці, персанал у сферы абслугоўвання або тэхнічны персанал у медыцынскіх установах.

Сярод беларусаў тут было няшмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, урачоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Разам з тым, перавага носьбітаў традыцыйнага сялянскага светапогляду і адпаведнай сістэмы каштоўнасцей зрабіла вялікі ўплыў на характар і змест грамадскага жыцця мясцовых беларусаў.

Як і ў іншых краінах і іншыя дыяспары, беларуская ў Аўстраліі выконвала некалькі важных функцый. Найперш яна (асабліва на пачатковым этапе) спрыяла сацыяльнай адаптацыі суайчыннікаў. Але найбольш істотна тое, што дыяспара дапамагала захаванню нацыянальнай самасвядомасці і імкнулася да яе перадачы нашчадкам беларусаў.

Сур'ёзна ўплывала на жыццё беларускай дыяспары ў Аўстраліі іміграцыйная палітыка гэтай краіны. Даволі спрыяльныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы, адсутнасць дыскрымінацыі ў адносінах да новых аўстралійцаў, акрамя іншага, стваралі большыя магчымасці для актыўнай асіміляцыі імігрантаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]