Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
stilistika.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
447.49 Кб
Скачать
  1. Стылістычныя асаблівасці канструкцый з аддзеяслоўнымі назоўнікамі

Часта канструкцыі з аддзеялоўнымі назоўнікамі бываюць сінанімічныя розным па сэнсу даданым сказам. Гэта стварае магчымасць стылістычнага выбару ў адпаведнасці з х-ам тэксту і мэтай выказвання. 1) Канструкцыі з аддзеялоўнымі назоўнікамі могуць надаваць выказванню большую сцісласць і лаканічнасць а таксама ўносіць у яго адценне кніжнага або аф-дзел маўлення (з прыходам сястры ўсе ажывілася). 2) кніжны характар прыдаюць маўленню назоўнікі на –анне (-янне), -енне, -ццё: незвяртанне, прыняцце. Недахопы: 1)стылістычныя памылкі (нанізванне аднолькавых склонаў, неапраўданае расшчапленне выказніка). 2)назоўнікі не заўседы даюць магчымасць выказаць пэўныя адносіны, якія звычайна выражаюцца пры дапамозе форм часу, трывання, стану дзеясловаў (вяртанне хлопчыка). Трэба замяняць на канструкцыі з асабовымі дзеясловамі, інфінітывы (люблю чытаць, люблю чытанне).

  1. Экспрэсіўнае вылучэнне членаў членаў сказа

Гэта элементы вуснага маўлення, якія шырока пранікаюць у пісьмовае.

Адчляненне (сегментацыя). 1) “Назоўны ўяўлення” – назоўнік вынесены ў акцэнтуемую пазіцыю падкрэслівае, вылучае тэмы наступнага сказу, стварае асабліваю напружанасць выкладу (загалоўкі). 2)ужыванне канструкцый з папярэджваючым займеннікам, за якім ізде назоўны склон, што яго тлумачыць. 3) адчлянены ў пачатку каза назоўнік пасля паўзы ўзнаўляецца пры дапамозе займенніка 4) адчляніць можна можна любы член сказа. Характэрнасць — сярэдзінная паўза (на пісьме — коска, працяжнік, клічнік, пытальнік).

Далучэнне (парцэляцыя). Дабаўленне да асноўнага выказвання дадатковых звестак і тлумачэнняў, якія ўзнікаюць у свядомасці гаворачага ўжо пасля таго, як выказана асноўная думка. Могуць быць злучнікаыя і бяззлучнікавыя. Стварае ўражанне паступовага, нарастаючага развіцця думкі, уражанне непасрэднасці маўлення, калі фраза складваецца як бы без папярэдняга абдумвання.

Анакалуф. Структура пачатку сказа разыхрдзіцца са структурай яго канца. Адхіленне ад нормы, як стылістычны прыём.

  1. Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення

Сінтаксіс кніжнага маўлення вельмі разнастайны. У ім спалучаецца узаемадзеянне пісьмова-кніжных і гутарковых адзінак і індывідуальныя асаблівасці мовы пісьменніка. Літаратурна апрацаваны сінтаксіс х-ца упарадкаванасцю, раўнавагай, сіметрыяй розных адзінак. Асабліва ў паэзіі.

Анафара. Некалькі сказаў або абзацаў пачынаюцца аднолькавым словам, або групай слоў. Ствараецца паралелізм сказаў і эмацыянальна падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца. Эпіфара. Суседнія сказы заканчваюцца аднолькавым словам або групай слоў, што ўзмацняе, падкрэслівае іх. Паралелізм. Члены сказа расстаўлены ў адной паслядоўунасці і выражаны аднолькавымі формамі. Кальцо страфы. Сказ пацынаецца і заканчваееца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі. Кампазіцыйны стык. Утвараецца паўтарэннем у пачатку новага сказа (новай страфы ў вершах) слоў, якія заканчваюць папярэдні сказ (страфу). Градацыя. Размяшчэнне частак выказвання (слоў, адрэзкаў сказа), калі кожная наступная частка мае большае сэнсавае або эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне, у выніку чаго нарастае выразнасць маўлення. Антытэза. Выражае процілегласць двух паняццяў, падкрэслівае кантраст. Паўтор слоў у сярэдзіне сказа ўжываецца для іх ўзмацнення. Рытарычнае пытанне – сродак эмацыянальнага пацвярджэння пэўнай думкі. Перыяд – асаблівая разнавіднасць складанага сказа, які спалучае рагорнутае выкладанне тэмы з музычнасцю і рытмічнасцю сінтаксічнай будовы. Перыяд выразна распадаецца на дзве часткі, адна з якіх чытаецца з павышэннем інтанацыі, а другая з паніжэннем. Першая частка перыяду пры чытанні звычайна заканчваецца некаторай паўзай – кульмінацыйным пунктам, пасля якога пачынаееца другая частка.

Пералічаныя сродкі х-ны для мовы ўзвышанай, урачыстай і таму патрабуюць асцярожнага выкарыстання (каб мова не стала пафаснай).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]