Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
stilistika.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
447.49 Кб
Скачать

52. Асаблівасці мовы газеты, рыдё і тэлебачання як смі

Газетная мова. Абумоўлена ўнутранымі законамі гэтай мовы. Асаблівасці: агульнадаступнасць, арганічнае злучэнне элементаў розных стыляў, падкрэслена сацыяльны характар і адносная замкненасць, стандартызаванасць, адкрытасць, асаблівы характар вобразнасці. Вялікая роля аўтара, яго думак.

Аб’ядноуваюцца розныя лексічныя сродкі: эмацыянальна-вобразная лексіка, афіцыйна-справавая, размоуная, кніжная, высока-паэтычная, зніжаная, грамадска-палітычная, навукова-тэхнічная лексіка.

53. Стыль інфармацыйнай заметкі

Інфармацыйная (хранікальная) заметка - адзін з асноўных, найбольш распаўсюджаных інфармацыйных жанраў. Для яго характэрна гранічная сцісласць, лаканічнасць пры значнай інфарматыўнай насычанасці, абмежаванасць ужывання вобразна-выразных адзінак, адсутнасць сродкаў выражэння адносін аўтара да апісваемага.

54. Стыль рэпартажу

Рэпартаж - інфармацыйны жанр публіцыстыкі, у якім імкненне да строгай дакументальнасці, фактаграфічнасці, дакладнасці ўраўнаважваецца тэндэнцыяй да яркасці, выразнасці выкладу, ад адкрытага выражэння вобраза аўтара так званага аўтарскага “я”, яго адносін да апісваемых падзей.

Адной з асаблівасцей гэтага жанру з.яўляецца выкарыстанне .цяперашняга рэпартажу. Гэты моўны прыём заключаецца ў тым, што для стварэння эфекта прысутнасці чытача пры апісанні падзей, якія адносяцца да мінулага, ужываецца цяперашні час.

55. Стыль публіцыстычнага тэксту

Публіцыстыцы уласціва адметная рыса, як адкрытасць, прамая аутарская ацэначнасць, спецыфічны характар вобразнасці. Публіцыстычны тэкст суб’ектыўны, ацэначны.

Аутар прама і непасрэдна звяртаецца да чытача са сваімі думкамі, ацэнкамі, вывадамі, канкрэтна-пачуццевыя формы самой рэчаіснасці. Задача: перакагаць, даказаць, павесці за сабой.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]