Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
stilistika.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
447.49 Кб
Скачать

11. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза.

Антонімы— словы з процілеглым значэннем. Часта сустракаюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы: Ласка і гнеў, ціша і бура!

У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы( пустая бутэлька - поўная, пустая размова - змястоўная.

Антонімы дапамагаюць удакладніць сэнс_блізкіх па значэнню слоў ці ўмовы ўступлення ў сінанімічныя адносіны: стары - устарэлы - старажытны і малады - навамодны - сучасны.

Шырока выкарыстоўваюцца ў прказках, прымаўках, частушках: Багаты беднаму не сябра;

Словы, антанімічныя ў сістэме мовы,.часам могуць выступаць не як антонімы: правыя і левыя эсэры. Адваротна: кантэкстуальныя антонімы: персанажы верша Крапівы Янка і Карла.

Антытэза - стылістычны прыём, заснаваны на супрацьпастаўленні процілеглых паняццяў. Могуць супастаўляцца паняцці -неантонімы па-за кантэкстам. «Майстры крывавага джаза»:

Кожны другога раззброіць рад.

А сам — нібы кветка мімозы;

На вуснах у кожнага — шакалад,

А за пазухай бамбавозы.

Публіцыстыка - разгорнутыя антытэзы: У людской грамадзе ёсць розныя людзі. У ей ёсць вялікія таленты. Як ранішні золак, усходзяць яны над народам і асвятляюць яму дарогі ў заўтрашні дзень. ... Але ёсць у ёй і расколы-адшчапенцы, ганюбуючыя свой народ. Ёсць у ёей розны людскі бруд, шкурнікі, прадажнікі, іуды, гатовыя гандляваць і нажывацца на крыві народа.

Часта - ў загалоўках – экспрэсія: "Людзі і д'яблы» - меладрама Крапівы. Для выразнасці выкарыстоўваем толькі сапраўды антанімічныя словы.

12. Стылістычнае выкарыстанне архаізмаў і неалагізмаў.

Архаізмы - словы і выразы, якія выпалі з актыўнага слоўніка нацыі, але яшчэ выкарыстоўваюцца у некаторых стылях: варажбітка, гарбата, вешчы, дабрадзей, гоні, дзіда, дойлід, доўбня, злот, келіх, модлы, наканаваць, хаўрус, штандар, чытанка, ягомасць. Многія з іх - стылістычныя сінонімы да агульнаўжавальных: дойлід - архітэктар, гоні - нівы.

Гістарызмы - зніклі разам з паняццем, якое азначалі: войт, волока, гарадавы, дарэктар, рэкрут, шляхціц. Шырока ўжываюцца для стварэння каларыту - раман М. Садковіча і Е. Львова «Георгі Скарына»: У гонар імянітага госця ваявода загадаў сагнаць у замак з кірмашу ўсіх скамарохаў.

Выкарыстанне архаізмаў і гістарызмаў у гэтым урыўку Архаізмы (у т.л. стараславянізмы) ужываюцца для надання мове ўрачыстасці, узнятасці. Многія стара-славянскія словазлучэнні біблейскага паходжання ператварыліся ў фразеалагічныя выразы: плоць ад плоці, судны дзень, Ноеў каўчэг. Стараславянізмы ўжываюцца звычайнай, то выказванне іранічнае: Сэнс гэтых мігаў быў прыблізна такі: «Банчок можна лічыць наладжаным. Склікай брацію».

Гістарызмы і архаізмы без стылістычных мэт - у навуковых працах па гісторыі: Князі кіравалі княствамі «воласцямі» праз сваіх «мужоў» (васалаў).

(тысяцкіп). Малодшымі прадста^нікамі княжацкай адміністрацыі былі вірнікі і цівуны.

Памылкі. Зніклыя паняцці абазначаюцца не гістарызмамі, а сучаснымі словамі: Міністрам абароны СССР (трэба: народным камісарам па ваенных і грамадзянскіх справах) у той час быў легендарны палкаводзец грамадзянскай вайны М.В. Фрунзе.

Неалагізмы - адлюстроўваюць новыя паняцці ў галіне вытворчасці, палітыкі, навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. Пры стварэнні неалагізмаў выкарыстоўваюцца існуючыя ў мове корані і іншыя словаўтваральныя элементы. Мова папаўняецца за кошт дыялектызмаў, якія ўжываюцца ў мастацкіх творах. Неалагізмамі трэба карыстацца асцярожна і толькі тады, калі наяўнымі сродкамі мовы нельга абазначыць новае паняцце. Некаторыя неалагізмы атрымалі шырокае распаўсюджанне: прыёмнік і інш.

Уласна нанеалагізмы – толькі тыя, чыя навізна ўспрымаецца ўсімі носьбітамі мовы.

Віды па сродках стварэння: 1 лексічныя – па прадуктыўных мадэлях або запазычанні (расстыкоўка, трайлер). 2 семантычныя - у выніку прысваення новых значэнняў вядомым словам (спадарожнік, перабудова).

Віды па стылістычных адносінах: 1 намінатыўныя – назвы новых паняццяў, звычайна не маюць сінонімаў (калайдэр) 2 стылістычныя - яркі экспрэсіўны сродак, заўсёды ёсць +/- афарбоўка: першапраходзец, плюсаваць.

Ёсць неалагізмы, скалькаваныя з рускіх слоў: хатнік – избач.

Няправільныя неалагізмы: кнігаадзінка, расцахоўка, прарабскае кіраўніцтва, сцяноўка.

Неалагізмы — складанаскарочаныя словы і абрэвіятуры трэба ўжываць абмежавана і такія, якаія добра зразумелыя і лёгка вымаўляюцца. Дрэнна: буйжывёлы, галавадзень, МТЮГ, Белгалоўаптэкагассанупраўленне, Белмаслатлушчаснабзбыткантора. Узнікаюць парадыйныя:Галоушчупаклебедзь, Райрогхвосткапытсаюз.

Асобная група неалагізмаў - індывідуальныя наватворы: Па ордэру выдадзены мікрарай, які называецца мікрараён (Барадулін)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]