Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.

Яскравай праявай фарміравання новых буржуазных адносін стаў росквіт культуры і навукі. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад франц. слова renaitre, што можна перакласці як “адраджаць”. Рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежаваныя магчымасці ў самасазнанні і даследаванні навакольнага свету. Росквіт Рэнесансу прыходзіцца на 15-16 ст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развівалася свецкая архітэктура,навука, літ-ра (Рафаэль, Тыцыян, Мікеларджэла, Б. Чэліні). Дзякуючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашырыўся і на іншыя рэгіёны Еўропы ( У. Шэкспір, А. Дзюрэр, М. Сервантэс і інш). Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіталіст. адносін адбываліся ва усёй Зах. Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў нас-ва. Вынікам гэтага стала абвастрэнне міжкласавых адносін і пашырэнне масавых рухаў сялянства і гарадскога плебса. У сваю чаргу гэта прывяло да ліквідацыі апошніх рэшткаў феад. раздробленасці(акрамя Германіі) і такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі ператварацца ў моцныя абсалютысцкія нац-ыя дзяржавы, што спрыяла паскарэнню развіцця гаспадаркі і культуры. Завяршэнне кансалідацыйных працэсаў у Зах. Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіальнай экспансіі. Эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удасканаленнем суднабудаўніцтва і навігацыі. Вынікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё Х. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі,узбярэжжа Ц. Амерыкі;1492г.- судна Васка да Гамы прыбыла ў Індыю; кругасветнае паляванне экспедыцыі Ф. Магелана(1519-1522). Новыя тэр-рыі сталі невычарпальнай крыніцай прыпраў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Што ж датычыцца інш. еўрап. дзяржаў, то іх каланіяльная экспансія да канца 16 ст. мела вельмі абмежаваны хар-р. Англія, Франц. і Нідэрл. імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння сучачнай Канады і пашырэння гандлёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.

19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.

Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства. Быў распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі(пратэстанскі) рух. Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. Лютэранства (Германія,Скандынавія), у Швецыі і Нідэрландах – кальвінізм, у Англіі – англіканская царква. Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму прымусіла Ватыкан перайсці да Контррэфармацыі. У першую чаргу яна была накіравана на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(24-25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў). Беларусь: Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Зах. Еўропай. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтр. і Зах. Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы і правячай эліты. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца 15 ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг, пераважна рэлігійнага зместу. Пратэстанскі рух. Найбольш раннім этапам стварэння ў Беларусі пратэстанскай абшчыны можна лічыць 1535 г., калі князь Ю. Алелькавіч выдзеліў у Слуцку зямельны ўчастак пад будаўніцтвам лютэранскай кірхі. Аднак больш шырокае распаўсюджванне ў ВКЛ атрымаў усё ж кальвінізм. У цэлым к сярэдзіне 17 ст. на бел. землях было пабудавана 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх храмаў. Найбольш значныя рэфарматарскія абшчыны знаходзіліся ў Вільні, Берасце, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку і інш. У 1557 г. у Вільні быў утвораны Сінод пратэстанскіх абшчын ВКЛ. У 1564 г. уся шляхта і магнаты ў ВКЛ былі ўраўнаваны ў правах незалежна ад веравызнання, а ў 1573 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў “Акт Варшалаўскай канферэнцыі”, дзе быў агучаны прынцып талерантнасці пры выбары рэлігіі(Статут ВКЛ 1588 г.). Менавіта пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1553 г. у Берасце(Брэсце) была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў бел. народнай мовы.