Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя бел. Зямель.

Узнікненне хрысціянства значна паўплывала на вераванні і культуру Еўропы. Нягледзячы на праследаванні хрысціянскіх апосталаў, у Рымскай імперыі мелася дастаткова ўмоў для распаўсюджвання хрысціянства. Рашучы зварот адбыўся ў 6 ст. Пасля доўгай і беспаспяховай барацьбы з хрысціянствам імператары дазволілі спавядаць веру ў Ісуса Хрыста. Рымская імперыя стала хрысціянскай. Спачатку хрысціянства распаўсюдзілася ў гарадах. Першапачаткова хрысціянскія абшчыны ў гарадах узначальваліся епіскапамі, якія выбіраліся веруючымі. Епіскап становіцца першай асобай у горадзе, яго ўлада выходзіць за межы ўлады рэлігійнай. Рымскі епіскап мае вышэйшую духоўную ўладу, паколькі з`яўляецца “пераемнікам апостала Пятра”. Аднак толькі ў канцы 6 ст. ён атрымлівае асабістае права называцца Папам і становіцца галавой царквы. Вядома, што хрысціянізацыя насельніцтва Беларусі праходзіла значна больш павольнымі тэмпамі, чым гэта адбывалася ў Кіеве і Ноўгарадзе. Пераважная большасць насельніцтва ў часы Полацкага княства і ранняга ВКЛ захоўвала паганскія вераванні, працягваючы выкарыстоўваць традыцыйныя славянскія і балцкія імёны, якія часта сустракаюцца ў помніках пісьменнасці ажно да 17 ст. Аднак пакрысе адбывалася распаўсюджванне хрысціянства, а разам з ім і прынесеных ім жа імёнаў. Хрысціянства прыняла адна з першых вядомых з гісторыі Беларусі асоб – полацкая княжна Рагнеда. Яна стала першай на ўсходнеславянскіх землях манашкай, прыняўшы імя Анастасія. Хрысціянскаму служэнню прысвяціла сябе яшчэ адна вядомая асоба з роду полацкіх князёў – унучка Усяслава Чарадзея Прадслава, якая, пастрыгшыся ў манашкі, прыняла імя Еўфрасінні. Пад уплывам Еўфрасінні Полацкай пастрыглася ў манаства яе цётка, жонка полацкага князя Рамана Усяславіча, а таксама яе родная сястра Гардзіслава (у манастве Еўдакія), стрыечная сястра Звеніслава (у манастве Еўпраксія), пляменніцы Вольга і Кірыана (у манастве Яўфімія і Агафія). Вядома, што адной з найбольш важных асаблівасцей хрысціянскай гісторыі Беларусі з’яўляецца ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў заходняй і ўсходняй традыцый хрысціянства. У выніку стварыўся адмысловы памежны тып хрысціянскай культуры, які ўвабраў у сябе асаблівасці як Усходу, так і Захаду. Гэта атрымала сваё адлюстраванне таксама і ў асабовых уласных імёнах. На беларускіх землях зарэгістраваныя імёны характэрныя і толькі для заходняй, і толькі для ўсходняй традыцыі. Найбольш распаўсюджаныя імёны мелі адначасова як заходнюю (каталіцкую), так і ўсходнюю (праваслаўную) формы.

12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура бел. Зямель у 9-13 ст.

Прыкметы бел. культуры сфарміраваліся яшчэ на 1-ай стадыі этнагенезу Беларусі(5-9 ст.). У эпоху станаўлення ранніх феад. адносін узніклі першыя бел. гарады як апорныя цэнтры слав. каланізацыі. Пасля прыняцця хрысціянства сфарміраваліся тыповыя прыкметы ранняй сярэднявечнай культуры – нераздзельнасць быцця і культуры, рамяства і маст. творчасці, міфалагічнага, мастацкага і навуковага пазнання. Дамінантам мастацкай культуры ў гэты пер-яд з`яўл. архітэктура. На яе аснове сінтэзаваліся ўжытковае і выяўленчае мастацтва: музыка, элементы літ-ры, тэатра і красамоўства. У пер-яд хрысціянізацыі сцвярджаліся новыя хрысціянскія каштоўнасці. Маст. творчасць характарызавалася спалучэннем паганства і візантыйскай культуры. У 12 ст. на Беларусі склаліся 2 школы дойлідства: полацкая і гродненская. Полацкая была вынікам сінтэзу візантыйскіх каланічных узораў і мясцовых традыцый дойлідства. Архітэктура гродненскай школы складвалася пад уплывам Візантыі і зах.-еўрап. раманскай архітэктуры(каложская царква, Ніжняя царква і інш.). Мастацтва беларусаў 9-13 ст. было прадстаўлена фрэскамі, мазаікамі, іконамі і кніжнай графікай. Пасля прыняцця хрысціянства развівалася пісьменнасць. Адбывалася станаўленне маст. літ-ры, рукапіснай кніжнай культуры. Асноўнай крыніцай літ. мастацкіх сюжэтаў была Біблія. У 4-13 ст. з`явіліся рэгіянальныя пераклады біблейскіх кніг. У тым ліку пераклад на царкоўна-слав. мову асветнікамі Кірылам Тураўскім і Міфодзіем(9 ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю сведчаць тураўскае “Евангелле”(11 ст.) і 1-е і 2-е полацкае “Евангелле”(12-13 ст.). Пераходныя жанры ад царкоўнай літ-ры – гэта жыціе святых, патрыстыка. Вяршыняй маст. сярэднявечнай літ-ры з`яўляецца “Слова пра паход Ігаравы”(80-я гг.12 ст.). У ім змешчаны звесткі пра полацкіх князёў і інш. Першы гіст. твор бел. літ-ры – гэта “Жыціё Ефрасіні Полацкай”. У 12 ст. Е. Полацкая стварыла кніжна-асветніцкі цэнтр ў Полацку. З яе імем звязана творчасць Лазара Богшы, які ў 1161 г. для Ефрасіні зрабіў напрастольны крыж. Адкрыццём усходнеслав. хрысціянск. культуры былі летапісы. Самы ранні – “Полацкі летапіс”(11-13 ст.). Сярод іншых летапісаў можна адзначыць “Аповесць мінулых гадоў”, “Іпацьеўскі летапіс” і інш. Пра высокі ўзровень адукацыі сведчаць імёны царк. дзеячаў:К.Смаляціча, А.Смаленскага і К.Тураўскага.