Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

20. Фарміраванне бел. Народнасці.

Паходжанне беларусаў.Працэс фарміравання бел. народнасці заняў дастаткова працяглы пер-яд і адбываўся пад уплывам геагр.-клім, сац-эканам,палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый. Сярод асноўных канцэпцый этнагенезу беларусаў вылучаюцца:”фінская”; “балцкая”; “крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая”; “старажытнаруская”.

Менталітэт і этнічная свядомасць.З часоў старажытнасці ў беларусаў, як і ў іншых народаў, выпрацоўваліся пэўныя адметнасці ў спосабе мыслення і складу розуму, што з`яўляецца праявай глыбінных пластоў свядомасці і падсвядомасці. Вельмі няпростым і цяжкім быў працэс паступовага складвання ў беларусаў этнічнай свядомасці. Першай праблемай тут стала захаванне на працяглы пер-яд у Беларусі так званых “зямляцтваў”, якія аб`ядноўвалі жыхароў некалі незалежных княстваў(палачане, віцебляне, пінчукі). Другой праблемай было асобае палажэнне ў тагачасным грамадстве магнацка-шляхецкіх колаў.

Паходжанне назвы “Белая Русь”. Па-першае, вядомы расійскі гісторык 18 ст. В. Тацішчаў меркаваў, што гэта назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама “цэнтральнага” размяшчэння адзначанага рэгіёна ў славянскім свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я. Карскі адзначаў верагоднасць уплыву на утварэнне тэрміна антрапалагічных асаблівасцей беларусаў-“бландзінаў з блакітнымі ці светла-шэрымі вачамі”. Па-трэцяе, бел. філолаг П. Крапівін звязваў паходжанне назвы з наяўнасцю ў рэгіёне вялікай колькасці рэк і азёр, а тэрмін “Белая Русь” з гэтай нагоды пераклаў як “Чыстая вада”. Па-чацвёртае, гісторык М. Ільінскі лічыў, што горад Бельск на тэр-рыі сучаснай Польшчы мог даць абпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэр-рыі. Па-пятае, украінскі вучоны М. Дагманаў сцвярджаў, што тэрмін “белы” адзначаў належнасць да мангола-татараў. Па-шостае, расійскі даследчык В. Іваноў адзначаў, што яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Еўропе існавала традыцыя суадносіць асноўныя колеры з бакамі свету(поўнач – чорны, поўдзень – чырвоны, захад – белы, усход – жоўты ці блакітны).

21. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

Значныя змены ў пачатку 16 ст. адбываюцца не толькі ў краінах Зах. Еўропы, але і ва Усходняй Еўропе. У пачатку Новага часу тут склаліся такія буйныя дзяржавы як Каралеўства Польскае, ВКЛ і Маскоўскае княства. Характэрнай рысай развіцця гэтых краін на працяглы час стала барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Так, Жыгімонт Стары з 1507 г. вёў вайну з Масквой, якая скончылася ў 1514 г. стратай ВКЛ Смаленска. У 1519 г. магістр Тэўтонскага ордэна пачаў вайну з Польшчай. Польскае войска ў адказ спусташыла ордэнскія землі да самага Круляўца,і Жыгімонт пагадзіўся на пераўтварэнне Ордэна ў свецкую дзяржаву. У 1525 г. была абвешчана Прусія з васальнай залежнасцю ад Польшчы. Акрамя войнаў з Масквой і Ордэнам Польшчы і ВКЛ пастаянна прыходзілася абараняць ад набегаў крымскіх татараў землі Галіцкай Русі, Падоліі і Валыні. Дастаткова сказаць, што ў першай палове 16 ст. налічваецца 45 набегаў крымскіх татараў. Першая палова 16 ст. была запоўнена войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. З аднаго і з другога боку былі перамогі і паражэнні. У 1562 г. пад Віцебскам адбыўся сейм. Яго удзельнікі звярнуліся да караля і вялікага князя літоўскага з просьбай збіраць агульны з палякамі сейм, на якім сумесна выбіраць караля, вырашаць пытанні абароны дзяржавы, а таксама карыстацца аднолькавымі правамі. Імкненне шляхты ВКЛ, у тым ліку і беларускай, да больш цеснага збліжэння з Польшчай выклікала сур`ёзную заклапочанасць трымаючых уладу буйных феадалаў. Аднак ім не ўдалося змяніць прапольскі настрой шляхты: пытанне заключэння уніі было прадвызначана. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Але Польша дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання указаў аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэр-рыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. Пры гэтым на значнай іх частцы гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ зноў вымушаны былі сесць за стол перагавораў. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі аб стварэнні Рэчы Паспалітай,“у якой абодва народы аб`ядноўваліся ў адзін народ і адзіную дзяржаву”. Вышэйшым яе органам абвяшчаўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Асобных сеймаў як для каралеўства, так і для ВКЛ не прадугледжвалася. Выбіраўся адзіны манарх. Да пытанняў агульнай кампетэнцыі адносілася знешняя палітыка. Незалежна ад месца пражывання дазвалялася свабоднае набыццё зямельнай уласнасці на ўсёй тэр-рыі Рэчы Паспалітай.