Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.

У 6-8 ст. грамадскае жыццё і гаспадарчая дзейнасць на тэр-рыі Беларусі характарызавалася нараджэннем і саіснаваннем шматукладнай эканомікі(першаб.-абшчыннага, рабаўладальніцкага і феад. ладу). У сувязі з гэтым працэсам у грам-ве выразна вылучаюцца і адпаведныя слаі нас-ва:1. вольныя абшчыннікі-сяляне; 2. рабы(нявольнікі, чэлядзь); 3. знаць(лепшыя людзі, правадыры). На Беларусі як і ўвогуле на тэр-рыі пражывання ўсх. славян праца рабоў не знайшла масавага прымянення і не стала асновай вытворчасці. Такім чынам у працэсе разлажэння першаб.-абшчын. ладу ўсх. славяне да феадалізму. Паняцце феадалізм можна вылучыць як грамадска-паліт., эканамічны лад, які існаваў у Еўропе з сяр. 1 тысячаг. н.э. да сяр. 19 ст. і характарызаваўся наступным: панаваннем аграрнай вытворчасці; спалучэннем права землеўладання з паліт. уладай і васальнымі абавязкамі; панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя; асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя; натуральным характарам гаспадаркі. Эканам. узаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феад. рэнтай, якая выступала ў 3-х асн. відах: 1. натуральная(даніна(дзякла)); 2.адпрацовачная(паншчына); 3. грашовая. Асноўныя гаспадарчыя работы вяліся сялянск. сям` ёй(верв, рала), якія станавіліся і адзінкай падатка абкладання. У гэты час з`явілася двухколле і нават трохколле, што павысіла якасць земляробства. Сярод збожжавых культур на 1-ым месцы былі жыта і пшаніца. Вырошчвалі амаль усю і зараз вядомую агародніну і садавіну, акрамя бульбы і таматаў. Гаспадарка стараж. селяніна была комплекснай. Неапошняе месца ў стараж. эканоміцы займалі і хатнія промыслы, такія як бортніцтва, харчовае і футравае паляванне, ткацтва, ганчарства і г.д. З працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад с/г звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. Большасць бел. гарадоў узнікае ў 11 ст. У галіне апрацоўваючага жалеза з`явілася не менш 16 прафесій. Вылучаецца ювелірная справа, развіваецца ганчарства і кераміка. Свае прадукты рамеснікі выраблялі не для рынка, а пад заказ. Гэта тлумачылася слабым развіццём таварна-рынкавых адносін. У аснове ўзнікнення гарадоў былі феадальныя і княжавыя замкі або пагранічныя крэпасці і сельскія пасяленні. У 12 ст. на суч. тэр-рыі Беларусі налічвалася 33 гарады. Горад складаўся з 2-х частак: умацаванага дзядзінца і рамесна-гандлёвага пасаду. Гарады адначасова з`яўляліся адміністр. і ваен. Цэнтрамі. Аддзяленне рамяства ад земляробства выклікала развіццё гандлю. Важнае значэнне меў водны шлях з варагаў у грэкі. З бел. зямель вывозілі футра, воск, лён, мёд, зброю.З Блізк. Усходу і Візантыі на Беларусь паступалі прадметы раскошы. Грашовае абарачэнне было даволі стракатым. Самай буйнай грашовай адзінкай была грыўна(арабская дырхема, рымск., ням., польскія і грэчыскія манеты). Працэс развіцця феадалізму ў гэты пер-яд суправаджаўся фарміраваннем буйн. землеўладання. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўлялася дзяржава ў асобе князя.

10. Феадальная раздробленасць у Зах. Еўропе і Беларусі. Барацьба бел. зямель з іншаземнымі захопнікамі ў канцы 12-пачатку 13 ст.

Пасля смерці Усяслава ў ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычыны: слабыя эканам. і камунікац. стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. нямецкія крыжакі пачалі планамерны захоп Прыбалтыйскіх зямель, частка якіх знаходзілася ў залежнасці ад Полацкага княcтва. Крыжакі ўрываліся на беларускія землі, сеячы смерць і спусташэнне. У 1203 і 1206 гг. полацкі князь Уладзімір рабіў паходы на крыжакоў, але яны былі няўдалыя. У выніку Полацк быў вымушаны ў 1210 г. падпісаць першы мірны дагавор з Рыгай. Праз шэсць гадоў Уладзімір здолеў стварыць моцную кааліцыю супраць рыцараў-мечнікаў. Але падчас падрыхтоўкі да паходу князь нечакана памёр. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў атручаны крыжакамі. У 1236 г. пад Шаўлямі нямецкія крыжакі пацярпелі моцнае паражэнне ад літоўскіх плямён. У 1237 г. яны былі разбіты пад Драгічынам валынскім князем Данілам. У другой палове 30-х гг. ХІІ ст. многія землі Усходняй Еўропы сталі ахвярай мангола-татарскага нашэсця. У 1238 г. мангола-татары разрабавалі і спустошылі Смаленскае княства. У 1239 г. іх атрады спустошылі значную частку паўднёва-ўсходняй Беларусі. У 1240 г. флангавыя атрады на чале з ханамі Гуюнкам і Кайданам уварваліся ў паўднёвую Беларусь, захапілі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск, Бярэсце. Аднак спроба Кайдана прасунуцца далей на поўнач скончылася яго паражэннем у бітве каля мястэчка Крутагор’е (зараз Дзяржынск). Пасля вяртання з Заходняй Еўропы ў 1242 г. правадыр мангола-татар Батухан (Батый) заснаваў у Паволжы дзяржаву Залатая Арда, якой выплачвалі даніну ўсходнія і паўднёвыя рускія землі. У 1275-1338 гг. залатаардынскія ханы рабілі паходы і на беларускія землі, але падпарадкаваць іх сабе не здолелі.