Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы(1921-1939 гг.).

Тэрмін “Заходняя Беларусь” разглядаецца беларускімі, польскімі і літоўскімі даследчыкамі ў двух значэннях: па-першае, як геаграфічны і этнаграфічны – тэр-рыя, населеная бел. этнасам, што адышла да Расійскай імперыі пасля 3-цяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г.; па-другое, гэты тэрмін ужываўся як палітычны, як назва этнічнай тэр-рыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі бел. паліт. партыі і грамадскія арганізацыі. Заходняя Беларусь складала 24 % тэр-рыі і 13 % нас-ва ІІ Рэчы Паспалітай. Што датычыцца прамысловасці Зах. Беларуі, то яе ўдзельная вага была прыкладна 13 %, колькасць занятых рабочых – 5 %. У 1928 г. у Зах. Беларусі дзейнічала каля 2 тыс. прадпрыемстваў, але на 80 % іх працавалі ад 5 да 20 рабочых, налічвалася амаль 50 тыс. рамеснікаў. Многія галіны прамысловасці не дасягнулі вытворчасці 1913 г. Ажыўленне прамысловай вытворчасці ў 1922-1923 гг., а затым пераход да адноснай стабілізацыі эканомікі змяніліся застоем, а ў 1929-1933 гг. – вострым эканамічным крызісам. У Зах. Беларусі часова спынілі работу або закрыліся зусім каля 230 прадпрыемстваў. Без працы засталіся больш за 25 тыс. чалавек. Такім чынам, прамысловасць Зах. Беларусі на працягу ўсяго пер-яду знаходжання яе ў складзе Польшчы мела рысы, характэрныя для тэхнічна адсталых паўкаланіяльных краін. Гэта вяло да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей, кзмацнення палітычнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Таксама больш за 80 % нас-ва Зах. Беларусі займаліся сельскай гаспадаркай. Гэта быў самы высокі паказчык у Еўропе. Асобную групу складалі с/г рабочыя(батракі). У канцы 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах іх налічвалася больш за 90 тыс. чалавек. Але беззямелле і малазямелле, паўфеадальныя адносіны тармазілі эканамічнае развіццё дзяржавы, стваралі высокую сацыяльную напружанасць у вёсцы. Рэальныя змены пачалі праводзіцца на аснове “Закона аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”, які быў прыняты сеймам 28 снежня 1925 г. і больш вядомы як “Закон аб парцэляцыі і асадніцтве”. Ажыццяўленне яго было разлічана на 10 гадоў. Парцэляцыя прадугледжвала продаж праз зямельны банк невялікімі ўчасткамі, ад 2 да 20 га, часткі памешчыцкіх, дзяржаўных, так званых пакінутых зямель, а таксама зямель праваслаўнай зямлі.Камасацыя прадугледжвала абяднанне некалькіх дробных надзелаў у адзін, што быў роўны тым, якімі гаспадар валодаў з улікам кошту зямлі, і, як правіла, суправаджалася высяленнем на хутар. Адной з традыцыйных форм існавання сялянскіх гаспадарак было карыстанне сервітутамі(права карыстання чужой уласнасцю, абмежаванае ў пэўных адносінах). У выніку каланіяльнай палітыкі польскіх улад жыццёвы ўзровень, асабліва медыцынскае абслугоўванне, быў значна ніжэйшым, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Эканамічная палітыка польскіх улад аб`ектыўна падштурхала працоўных Зах. Беларусі да барацьбы за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне.

48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беларусь напярэдадні вайны з`яўлялася савецкай рэспублікай з агульнай плошчай 225, 7 тыс. км квадр. з нас-вам 10,5 млн чалавек, у складзе якой было 10 абласцей: Брэсцкая, Баранавіцкая, Пінская, Беластоцкая, Вілейская, Мінская, Віцебская, Палеская, Магілёўская і Гомельская.

22 чэрвеня 1941 г. германскія войскі атакавалі дзярж. граніцу СССР на працягу ад Чорнага да Баранцавага мораў. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая з`явілася 2-гім этапам Другой сусветнай вайны. У ліку першых савецкіх рэспублік БССР атрымала моцны ўдар ворага. У выніку ў першыя тыдні вайны на тэр-рыі Беларусі разыгралася трагедыя савецкіх войскаў. У чэрвені 1941 г. на грані катастрофы апынулася Заходняя асобая ваенная акруга, перайменаваная пазней у Заходні фронт. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах байцы пагранічных застаў А. Кіжаватава, В. Усава і інш. З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Але ўжо ў канцы жніўня гітлераўцамі была акупіравана ўся тэр-рыя Беларусі. На акупіраванай тэр-рыі Беларусі гітлераўцы ўстанавілі акупацыйны рэжым – сістэму паліт., ідэалагічных, эканам. і ваен. мер, накіраваных на ліквідацыю існуючага грамадскага і дзярж. ладу, рабаванне нацыян. багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне нас-ва. На захопленых землях фашысты ўводзілі так званы “новы парадак” – рэжым беззаконня, гвалту, грабяжу і крывавага тэрору. Галоўныя прынцыпы каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы былі прадстаўлены ў выглядзе агульнай праграмы, якая атрымала назву – план “Ост”. Згодна яму на бел. землях меркавалася пакінуць не больш за 25 % беларусаў, ды і то з мэтай анямечвання. У адносінах да грамадзянскага нас-ва акупацыйнымі ўладамі праводзілася палітыка генацыду – масавага планамернага знішчэння мірных жыхароў. У межах рэспублікі было створана 260 лагераў смерці. Пры стварэнні органаў акупацыйнай улады немцамі таксама выкарыстоўваліся і беларускія нацыянальныя дзеячы – калабрацыяністы, якія актыўна супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл стаў партызанскі рух. Адначасова на захопленай ворагам тэр-рыі ствараліся падпольныя арганізацыі і групы. Значны ўплыў на развіццё народнага руху супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў аказала перамога Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Контрнаступленне савецкіх войскаў, якое пачалося 5-6 снежня 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне па ўсім фронце і працягвалася да красавіка 1942 г. Значны ўплыў на далейшае развіццё партыз. руху аказалі перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам(лістапад-люты 1943 г.), якая палажыла пачатак карэннаму пералому ў ходзе ВАВ. Да восені 1943 г. часці Чырвонай Арміі шчыльна наблізіліся да бел. зямель. Восенню-зімою 1944 г. праходзіў першы этап вызвалення Беларусі. У пасатку кастрычніка 1943 г. пачалося савецкае наступленне на Віцебскім напрамку. 10 лістапада савецкія давізіі пачалі наступленне на поўдзень ад Гомеля і змаглі прарваць абарону ворага, перарэзаць чыгунку Гомель-Калінкавічы. У выніку 18 лістапада 1943 г. была вызвалена Рэчыца, 26 лістапада – Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад Беларусі і БШПР. 14 студзеня 1944 г. быў вызвалены Мазыр. У выніку восеньска-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту прасунуліся больш як на 200 км у глыб варожай абароны, вызвалілі 36 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап ВАВ, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашызму. Ён стаў годам канчатковага вызвалення бел. зямель. У красавіку-маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі дэталёва распрацаваў Беларускую наступальную аперацыю па вызваленню рэспублікі, якая атрымала назву “Баграціён” і працягвалася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. У ходзе прадаўжэння наступлення савецкія войскі 4 ліпеня вызвалілі Полацк, 5 Ліпеня – Маладзечна, 8 ліпеня – Баранавічы, 9 ліпеня – Навагрудак, 10 ліпеня – Слонім, 14 ліпеня – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна. Вызваленнем Брэста 28 ліпеня 1944 г. закончылася выгнаннем нямецка-фашысцкіх акупантаў з тэр-рыі Беларусі. 16 красавіка 1945 г. Чырвоная Армія пачала Берлінскую аперацыю, акружыла і завяршыла разгром ворага. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт ад безумоўнай капітуляцыі. 9 мая 1945 г. быў аб`яўлены Днём Перамогі.