Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

13. Прычыны ўтварэння і пачатак вкл.

На сённяшні дзень пытанне аб ўтварэнні ВКЛ і ўваходжанні ў яго склад бел. зямель застаецца даволі забытым. У сучаснай гіст. навуцы існуюць розныя пункты гледжання на гэту праблему.

Працэс уключэння бел зямель у склад ВКЛ быў паступовым і заняў амаль 100 гадоў. Ён ажыццяўляўся па-рознаму. У адных выпадках – ваен. сілы, у другіх – шляхам дынастычных шлюбаў, у 3-іх – на аснове пагадненняў паміж літ. і ўсходнеслав. князямі. Аб`яднанню ў складзе моцн. дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын: 1. небяспека з боку нямецк. органа і татарскіх набегаў; 2. інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі; 3. класавыя інтарэсы як літ., так і ўсходнеслав. феадалаў, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над залежным нас-вам. Поспеху аб`яднання садзейнічала і тое, што літ. князі давалі абяцанне “не рухаць старадаўнасці і не ўводзіць навіны ў далучаныя землі”. Утварэнне з цэнтрам у Наваградку адносіцца да 1240-х гадоў. У 1248 г. на княжанне ў Наваградак быў запрошаны Міндоўг. Да 1248 г. аб`яднаў Прынямонне. Амаль няспынная барацьба з крыжакамі прымусіла Міндоўга шукаць падтрымкі з захаду. Па гэтай прычыне ў 1251 г. ён прыняў хрысціянства па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. – каранаваўся ў Наваградку з дазволу папы Інакенція ІV. Міндоўг(1253-1263 – гады панав.) вёў барацьбу з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнамі, у 1260 г. разбіў іх войска каля воз. Дурбе. Забіты падчас змовы князёў Даймонта і Траняты. З 1263 г. па 1264 г. князем ВКЛ з`яўляўся Траняты. У асобе полацкага князя Таўцвіла бачыў небяспечнага саперніка, таму і забіў яго, але неўзабаве і сам быў забіты. Вялікі князь Войшалк(1264-1267 гг., гады панав.) абапіраючыся на бел. баяр і галіцка-валынскіх князёў заваяваў Нальшаны, Дзявоўтву, аб`яднаў Наваградскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 г. Войшалк перадаў уладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну(1267-1270, гады панавання), які працягваў далейшае аб`яднанне.

14. Вкл у канцы 13-70-я гг. 14 ст.

Панаванне князя літоўскага Тройдзеня(1270-1282 гг.) вызначалася барацьбой з Галіцка-Валынскім княствам, якая працягвалася з папераменным поспехам. У 1277-1281 гг. паспяхова ваяваў з крыжакамі за горад Дынабург(Дзвінск), ажыццяўляў паходы ў Мазовію падчас панавання вял. князя Віценя(1293 ці 1295-1316 гг.), пры якім канчаткова было замацавана Полацкае княства на падставе “рада” ад 1307 г., які гарантаваў аўтаномію і захаванне мясцовых законаў. Ён таксама ўвёў герб і пячатку з выявай пагоні. Пашырэнню тэр-рыі садзейнічала панаванне Гедыміна(1316-1341 гг.) – заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Ён упершыню ўвёў тытул “вялікі князь літоўцаў і рускіх”. У 1320 г. ў склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 20-30-я гг. 14 ст. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. перанёс сталіцу ў Вільню. Яго панаванне адзначана поспехамі ў барацьбе з крыжакамі. З гэтай жа мэтай узводзіліся абарончыя збудаванні(крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Крэве і Лідзе). Яшчэ пры жыцці яго сыны атрымалі спадчыну. Альгерд атрымаў Віцебскае княства, Кейстут, Токі, Гарадзенскую і Берасцейскую землі, а малодшы сын Яйнут атрымаў Вільню і тытул вялікага кназя(1341-1345 гг.). У выніку змовы Альгерда і Кейнута Яйнут быў скінуты з прэстола і яму была перададзена васлаўскае княства. Вял. князем стаў Альгерд(1345-1377 гг.). Пры ім у сяр. 14 ст. у склад ВКЛ увайшло бел. Падняпроўе. У 1355 г. далучаецца Бранскае княства, у 40-я гады 14 ст. – Чарнігава-Северскае, у 60-70-я гады ў ВКЛ увайшлі Кіеўская зямля, Падольскае і Валынскае княствы і Жамойцкія землі. За час княжання Альгерда тэр-рыя ВКЛ павялічылася амаль удвая. Уся тэр-рыя Беларусі была ўключана ў склад ВКЛ. У 50-я гады 14 ст. ў паліт залежнасці ад ВКЛ апынулася Смаленскае княства. Прадпрыняў 3 паходы на маскву(1368, 1370, 1372 гг.), атрымаў перамогу над татарамі ў бітве пры Сініх Водах у 1362 г. Альгерд памёр у 1377 г.