Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету ў міжваенны час. Нэп у Беларусі.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны карэнным чынам змянілася міжнароднае становішча еўрапейскіх краін і ЗША. Дзяржавамі-пераможцамі(галоўным чынам ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Японіяй) была створана Версальска-Вашынгтонская сістэма мірнага ўрэгулявання. Яе аснову складалі Версальскі мірны дагавор 1919 г. і звязаныя з ім дагаворы з былымі саюзнікамі Германіі. Версальскі мірны дагавор, галоўны дакумент мірнага ўрэгулявання пасля Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг., быў напісаны 28 чэрвеня 1919 г. у Версалі. Дагавор вырашаў тэрытарыяльныя, ваенныя, эканамічныя і іншыя пытанні. Паводле дагавора Германія вяртала Францыі Эльзас і Латарынгію, перадавала Бельгіі акругі Эйпен, Мальмеды і Марэнэ, Даніі – паўночны Шлезвіг, прызнавала незалежнасць Польшчы, Чэхаславакіі і Люксембурга, абавязвалася паважаць належнасць Аўстрыі. Да Чэхаславакіі адыходзіла частка сілезскай тэр-рыі, да Польшчы – асобныя раёны Памераніі, Пазнаншчыны, большая частка Зах. і частка Усх. Прусіі, частка Верхняй Сілезіі. Месца кайзераўскай Германіі заняла Германская рэспубліка. Не стала Аўстра-Венгерскай імперыі. На яе тэр-рыі ўзніклі новыя дзяржавы – Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія. Паўднёваславянскія землі Аўстра-Венгрыі аб`ядноўваліся з Сербіяй і Чарнагорыяй у Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў(з 1929 г. – Югаславія). На некаторых тэр-рыях Расійскай імперыі стварыліся дзяржавы з буржуазным ладам – Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча.

НЭП. Першая сусветная вайна і грамадзянская прывялі да разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Валавая прад-цыя с/г складала толькі 50 % ад даваеннага ўзроўню(1913 г.). Аб`ём валавай прад-цыі прамысловасці складаў толькі 15-20 % ад узроўню 1913 г. Палітыка ваеннага камунізму, складанай часткай якога з`яўлялася харчразвёрстка, панізіла аўтарытэт бальшавікоў у вачах сялян. Пасля вайны сяляне патрабавалі ад бальшавікоў выканання свайго абяцання па аграрнаму пытанню, супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 21 г. па ўсёй савецкай краіне галадала каля 40 млн чал. Пачаліся сялянскія бунты, у выніку чаго Чырвоная армія вымушана была іх падаўляць ваен. сілай. Падаўленнем мецяжоў кіраваў Троцкі. Троцкі унёс прапанову на 10-ым з`ездзе РКП(б) абмежаваць харчразвёрстку і замяніць яе харчпадаткам. Натур. падатак быў менш развёрсткі, аб`яўляўся перад пасяўной і не мог быць павялічанына працягу года. Першапачаткова ён складаў 20 % ад чыстага прадукта, затым быў зменшаны да 10 %, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прад-цыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнагг кааператыўнага і дзярж. гандлю. У адрозненні ад іншых савецк. рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і грашовага землекарыстання. З усіх рэспублік СССР Беларусь з`яўл. найбольш c/г. У 20-30-я гг. тут налічвалася 89 % сельскю нас-ва. Асаблівасцю эканам. становішча Беларусі было і тое, што ўвядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У кантэксце НЭПа была праведзена грашовая рэформа(1922 г.), была ўведзена першая грашовая адзінка – савецкі чырвонец(ён раўняўся 10 дарэвалюц. рублям, быў забяспечаны золатам(7, 74 г. чыст. золата або 5,14 долараў ЗША)). У снежні 21 г. у Мінску пачала працаваць усебелар. кантора дзярж. банку, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговым цэнтры. Была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. У выніку рост прадукцыйнасці працы ў 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень у 1,8 раза. Да 27 г. была поўнасцю адноўлена с/г, а прамысловасць Беларусі дасягнула даваен. узроўню. У 1928 г. НЭП згорнута па прычыне хлебанарыхтовак.