Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

22. Асн. Накірункі знешняй палітыкі рп у 17 ст.

Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый(1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Ваенныя дзеянні быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. была падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да РП адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак ён памёр. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза(1587-1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У гэты час у Расіі пачынаецца смутны час, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сац. супярэчнвсцей і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычыны. Становішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча(1584-1598) і ўступленнем на трон Барыса Гадунова(1598-1605). Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленнікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя(?) – забітага сына Івана IV. Ілжэдзмітрыю пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік – Ілжэдзмітрый ІІ не змог увайсці ў расійскую сталіцу. План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву(1609-1618 гг.). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П. Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.

23. Беларусь у гады Паўночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.

Пасля смерці Яна ІІІ Сабескага на трон Рэчы Паспалітай быў абраны ў 1697 г. саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ з дынастыі Ветынаў. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу было жаданне магнатаў і шляжты вярнуць сваёй краіне ранейшы аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну, да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і шведскі кароль Карл XІІ – у 1702 г. менавіта сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць вайну. За некалькі месяцаў Карл XІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. 1704г.- Варшаўская канфедэрацыя,дзе быў выбраны новы кароль ваявода С. Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням хар-р грамадзянскай вайны. На працягу 1705-1706 гг. шведская армія здолела захапіць большую частку Зах. і Цэнтр. Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, Слонім, Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Расійскія войскі былі вымушаны паступова адыходзіць на поўдзень. Пры гэтым па асабістаму загаду Пятра І былі разрабаваны і спалены такія гарады, як Віцебск, Магілёў, Мсціслаў і Быхаў. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне шведскай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная(Слаўгарадскі раён) быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпа і захоплены вялікі абоз. Гэта перамога, дарэчы, шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла XІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай бітвы, якая і так значна паглыбіла яе заняпад. Фактычная адсутнасць цэнтралізаванага кіравання краінай не дазволіла ажыццявіць і шырокамаштабную праграму вываду РП з пасляваеннага крызісу. З сярэдзіны 18 ст. у Рэчы Паспалітай ўсё большы ўплыў стала атрымліваць так званая “Фамілія” – група прыхільнікаў паліт. і эканамічных рэформаў на чале з магнатамі князямі Чартарыйскімі. У 1764 г., дзякуючы падтрымцы Кацыры ІІ прыхільнікі Чартарыйскіх здолелі ўзвесці на трон РП свайго стаўленіка – Станіслава Аўгуста з шляхецкага роду Панятоўскіх з Брэстчыны. Першы этап грамадска-паліт. рэформ у РП скончыўся правалам. Нягледзячы на гэта была зроблена новая спроба ўдасканалення паліт. і эканам. становішча дзяржавы. Па рашэнню сейма пры каралю быў створаны орган выканаўчай улады – Пастаянная Рада, якая мела 5 дэпартаментаў, што знаходзіліся пад кантролем 36 прадстаўнікоў сената і сейма. Такім чынам, у другой палове 18 ст. РП здолела ў рэшце рэшт акрыяць ад вынікаў разбуральных войнаў. Колькасць нас-ва ВКЛ за гэта стагоддзе ўзрасла 1,8 млн да 4,8 млн чал. Разам з тым далейшае эканамічнае развіццё ўсё ж не было магчымым без рэфармавання дзярж. ладу. Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікім альбо Чатырохгадовым сейме(1788-1792 гг.), згодна з яго рашэннямі армія была павялічана да 100 тыс. чал., было прынята рашэнне аб стварэнні незалежнай ад Масквы аўтакефальнай праваслаўнай царквы, была прынята 3 мая 1791 г. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і зроблена многа іншага.

Але Расія і Прусія былі незадаволены гэтымі падзеямі. Менавіта з гэтай прычыны Пецярбург і Берлін паспяшылі аказаць ваен. “дапамогу” нешматлікім праціўнікам рэформаў з ліку кансерватыўнай шляхты. 14 мая 1792 г. у м. Таргавіцы наУкраіне быў агучаны акт аб утварэнні канфедэрацыі. Яе стварэнне дало падставу Расіі ўвесці свае войска ў Беларусь. У чэрвені гэтага ж года пад Мірам і Брэстам яны разбілі войска ВКЛ. Адначасова з гэтым армія Прусіі заняла частку тэр-рыі Польшчы. 1793г.- другі падзел РП. 1795г.- трэці падзел РП.

24. Сац-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 17-18 ст.

Еўропа ў канцы 17-пач. 18 ст. у параўнанні з папярэднім часам уяўляла сабой яшчэ больш складанае геапалітычнае ўтварэнне. Пакуль яшчэ захоўвалі бачнасць магутнасці такія кантынентальныя дзяржавы, як Іспанія, Францыя і Рэч Паспалітая. Яны кантралявалі велізарныя тэр-рыі, мелі вялікія арміі, мільёны падданых, але ў гаспадарчым плане заставаліся даволі адсталымі феадальнымі краінамі з дамінаваннем с/г-ага сектара. Найбольш значны ўплыў на далейшую еўрапейскую гісторыю мела вайна за так званую “іспанскую спадчыну”(1701-1714), калі рэальным стала аб`яднанне Францыі і Іспаніі ў адзіную дзяржаву. Паралельна з барацьбой за “іспанскую спадчыну” вялася і “Паўночная вайна”(1700-1721), прычына якой хавалася ў наспелай патрэбе перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне Балтыйскага мора. Дамінаванне тут Швецыі, якая кантралявала большую частку Скандынавіі, Прыбалтыкі і Паўночнай Германіі, выклікала незадаволенасць іншых дзяржаў, што прывяло да ўтварэння ў 1699 г. антышведскага Паўночнага саюэа(Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая, Расія, Прусія). Адметнасцю гэтай вайны былі вельмі вялікія тэр-рыі, на якіх вяліся баявыя дзеянні(ад Стакгольма і Пецярбурга да Лейцыга і Палтавы). Яе вынікам стала не толькі паражэнне Швецыі і заняпад шэрагу праціўнікаў, знясіленых у час вайны, але і значнае ўзмацненне пазіцый Прусіі і Расіі. Наступныя ж дзесяцігоддзі ў еўрапейскай гісторыі азнаменаваліся стварэннем шэрагу блокаў і саюзаў, якія хутка змянялі адзін аднаго, а таксама адносна невялікімі рэлігіянальнымі канфліктамі, што па сутнасці толькі рыхтавалі глебу для новай вайны. У яе пачатку былі зацікаўлены практычна ўсе краіны свету. Аднак вынік сямігадовай вайны за перадзел сфер уплыву паміж Аўстрыяй, Францыяй, Іспаніяй, Расіяй, Швецыяй, з аднаго боку, і Прусіяй, Англіяй, Партугаліяй і шэрагам герм. дзяржаў – з другога боку, у першую чаргу задаволіў толькі Брытанскую імперыю – у ходзе яе была захоплена іспанская фларыда, а таксама французскія калоніі ў Канадзе і Індыі. Што ж датычыцца Расіі, то яе далейшае ўзмацненне стрымлівалася праз пастаянную пагрозу з боку Асманскай імперыі і Швецыі, якія з гэтай нагоды атрымлівалі фінансавую дапамогу ад Англіі.