Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

36. Беларусь у 1906-1913 гг.

Пасля рэвалюцыі царскаму ўраду ўдалося расправіцца з апазіцыяй і тым дабіцца пэўнай паліт. стабілізацыі ў імперыі. У Беларусі ў выніку рэпрэсій дзейнасць бальшавікоў, меншавікоў і эсэраў з 1908 г. фактычна зусім прыпынілася. БСГ абвясціла аб роспуску партыі, а ядро партыі гуртавалася вакол газеты “Наша ніва”. Ужо 17 красавіка 1905 г. быў прыняты закон аб верацярпімасці. Ён выклікаў у Беларусі масавы пераход у каталіцкую веру былых уніятаў, якіх раней гвалтам загналі ў праваслаўе. Гэта азначала, што беларусы(як і украінцы) па-ранейшаму не карысталіся поўным правам на свабоднае выравызнанне. Таксама здымалася забарона на ўжыванне нацыянальных моў у адукацыі. Але адкрыццё бел. школ забаранялася. Беларусам дазвалялася выкладаць у школах на роднай мове толькі закон Божы. Права на выкладанне сваёй мовы ў якасці асобнага прадмета ў школах зах. губерняў атрымалі ў 1905 г. толькі палякі і літоўцы(закон ад 1 мая). Таксама ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях у 1911 г. уводзілася земства, якое ў Расіі ўжо працавала з 1890 г. і займалася пытаннямі мясцовай гаспадаркі(адукацыя, медыцына, грамадскае будаўніцтва). Яно не распаўсюджвалася на Віленскую і Гродзенскую губерні. Урад баяўся, што ў Зах. Беларусі земскія органы апынуцца ў руках землеўладальнікаў-католькаў. Прычым для праваслаўных сялян зніжаўся маёмасны цэнз. У выніку прадстаўнікі “рускай” курыі займелі ў земствах 2/3 месц, “польскай” курыі – 1/3.

37. Становішча Беларусі ў пер-яд Першай Сусветнай вайны.

З пачаткам вайны бел. губерні знаходзіліся на ваен. становішчы. Летам 1915 г. вайна перакінулася на беларускія землі. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў кірунку Коўна-Вільня-Мінск. 3 верасня акупанты ўварваліся ў старадаўнюю сталіцу Літвы, а праз 2 тыдні кайзераўская кавалерыя перарэзала чыгуначную лінію Мінск-Масква ў раёне Смалявіч. І толькі цаной вялікіх намаганняў рас. арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёр Свір і Нарач. Але германскае войска працягвала ўтрымліваць Зах. Беларусь. У жніўні Стаўка Галоўнакамандуючага была перанесена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 ш. нямецка-расійскі фронт стабілізіраваўся па лініі Дзвінск-Браслаў-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. На працягу 2-х гадоў і 5 месяцаў(да лютага 1918 г.) ён заставаўся нязменным і дзяліў Беларусь на 2 часткі. Тут сканцэнтравалася звыш 1,5 млн рас. салдат і афіцэраў і каля 1,0 млн нямецкіх. Штаб Паўночнага фронту знаходзіўся ў Дзвінску, а штаб Заходняга – у Мінску. У ліпені 1916 г. рас. армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавіч, але толькі страціла 80 тыс. салдат. 15 лютага 1916 г. у Вільні пад рэдакцыяй В. Ластоўскага пачала выходзіць бел. газета “Гоман”, якая праіснавала да канца 1918 г. З лета 1916 г. у Вільні працаваў Беларускі клуб. Германскія акупанты абмяжоўвалі беларусаў культурна-асветніцкімі справамі. Але ўжо ў 1915 г. у Вільні ўтварыўся агульнанацыянальны каспіратыўны орган – Беларускі народны камітэт, які займаўся не толькі культурнымі, але і палітычнымі пытаннямі бел. руху. Членамі яго былі Луцкевічы, браты Станкевічы, паэтэса Буйло, пісьменнік М. Гарэцкі. Існавала некалькі праектаў дасягнення бел. дзяржаўнасці. Найбольш рэальным ва ўмовах акупацыі лічыўся праект аднаўлення ВКЛ, дзе бел. і літ. землі злучаліся б па прынцыпу аўтаноміі і мелі б свой сейм у Вільні. Другі праект прапагандавала ліберальная групоўка на чале з В. Ластоўскім, якая мела назву “Сувязь(Саюз) незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”.Яна выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытар. цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Пэўныя надзеі ўскладваліся на праект дасягнення бел. дзяржаўнасці з апорай на міжнародную падтрымку. І урэшце, чацвёрты праект звязваўся з падтрымкай германскіх акупантаў. Такім чынам, у Вільні яшчэ да звяржэння царызму былі выпрацаваны 4 варыянты дасягнення бел. дзяржаўнасці незалежна ад Расіі.