Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1920-я гг. Удзел бсср у стварэнні ссср.

Ужо ў першай палове 1920-х гг. склаліся асноўныя рысы той грамадска-паліт. сістэмы, якая праіснавала аж д пачатку 1990-х гг. Аснову яе складалі саветы, што было заканадаўча замацавана Канстытуцыямі БССР і СССР. Кіруючая роля адводзілася Камуністычнай партыі як авангарду савецкага народа. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі(ВЛКСМ). “Прывадным пасам”, які злучаў партыю і масы, з`яўляліся прафсаюзы. Афіцыйна аб`яўлялася, што прафсаюзы адстойваюць інтарэсы працоўных перад адміністрацыяй прадпрыемстваў і ўстаноў. Фармальна лідэры прафсаюзных арганізацый абіраліся на сходкахфактычна ж прызначаліся партыйнымі камітэтамі і праводзілі палітыку партыі, а прафсаюзы з`яўляліся, як і прапаноўваў зрабіць Л. Троцкі, прыдаткам дзярж. апарату. Савецкую паліт. сістэму дапаўнялі шматлікія грамадскія арганізацыі(маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя, спартыўныя, творчыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілі розныя задачы, але выконвалі адну ф-цыю – выхаванне мас у духу камуністычнай ідыялогіі. А рашэнні 4 і 5 з`ездаў КП(б)Б палажылі пачатак ажыццяўленню палітыкі беларусізацыі. Беларусізацыя – палітыка нацыян.-дзярж. і нацыян.-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 1920-я гг. Пачатак беларусізацыі пачынаецца з сакавіка 1923 г.(7 з`езд КПБ(б), даклад старшыні СНК БССР Чарвякова “Нацыян. моманты ў дзярж. і партыйным будаўніцтве.” Важным дакументам палітыкі беларусізацыі стала “Платформа па нацыян. пытанням”(ліпень 1923 г.)). У платформе ставіліся наступныя задачы: 1. правядзенне пад кантролем ЦКПБ(б) “чысткі” дзярж. і партыйнага апарату ад нацыяналістычных элементаў; 2. перавод дзярж. і партыйных устаноў на мясцовыя мовы з абавязковым вывучэннем гэтых моў усімі супрацоўнікамі(бел., яўрэйск., руск., польск.). У месцах кампактнага пражывання асобных нацыянальных меншасцей утвараліся нацыян. Саветы. Да пачатку 28 г. на бел. мову выкладання перайшло да 80 % агульнаадукацыйных школ. У гэтым жа годзе ў цэнтральных партыйных дзярж. прафсаюзных органах бел. мовай валодала 80 % служачых. У адміністрацыйн. органах на пачатку 1929 г. доля беларусаў дасягнула 51,3 %., гаспадарчых – 30 %. У Чырвонай арміі была сфарміравана 2-ая тэрытарыяльная дэвізія, створана аб`яднаная бел. школа камандзіраў. З 11 газет, якія выдаваліся ў рэспубліцы, у 27 г. 3 выходзілі на бел. мове, 4 – на рускай, па 2 на яўрэйскай і польскай мовах. Аднак у восень 29 г. палітыка беларусізацыі была згорнута па прычыне агульнай дэфармацыі грам.-паліт. і эканам. жыцця ў СССР фарміраваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання і складваннем культу асобы. У нацыян. палітыуы гэта праявілася разгортваннем кампартыі супраць інтэлегенцыі(барацьба за нацыянал-дэмакратызмам).

44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.

Індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на X з`ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. У прынятых імі рашэннях адзначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асабліва ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР(1928-1932 гг.) прадугледжваў пашырэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Агульны аб`ём капіталаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаё 243 млн руб. і перавысіў укладанні папярэдніх дзесяці гадоў больш чым у 5,3 раза. Асаблівая ўвага звярталася на развіццё такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, ільняная і швейная. У Беларусі разгарнулася будашніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў. Былі пабудаваны швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “Кім” у Віцебску, фабрыка штучнага валакнк і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы БелДрэс і шэраг іншых. А у канцы 20-х гг. па ініцыятыве Сталіна адбываецца адыход ад НЭПа і пачынаецца палітыка калектывізацыі, асноўнай задачай якой вызначаецца барацьба супраць “непралетарскіх элементаў”. На вёсцы галоўным ворагам быў аб`яўлены “кулак”(заможны селянін). У 27 г. на Беларусі такіх налічвалася 4, 1 % ад усяго вясковага нас-ва. Летам 29 г. быў аб`яўлены курс на суцэльную калектывізацыю, яе прадугледжвалася завершыць да 32-33 гг. На Беларусі кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спец. групу рабочых агульнай колькасцю 612 чал. Пасля 2-х-тыднёвай падрыхтоўкі яны выехалі на месца прызначэння, дзе ажыццяўлялі кантроль за калектывізацыяй. У БССР “раскулачванню” падлягала 34 тыс. гаспадарак, да мая 30 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс сем`яў. Восенню 30 г. палітыка суцэльнай калектывізацыі была адноўлена. Актыўную ролю ў правядзенні калектывізацыі сталі атрымліваць машынна-трактарныя станцыі(МТС). Іх арганізацыя пачалася ў 29 г. і ўжо ў 32 г. налічвалася 57 МТС, якія мелі 1500 трактароў і абслугоўвалі 33 % калгасаў. У МТС былі створаны паліт. аддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі і з`яўляліся органамі дыктатуры пралетарыяту ў вёсцы. На канец 1940 г. на Беларусі мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробна-таварная гаспадарка была разбурана, аднак ўзровень с/г вытворчасці заставаўся нізкім, а планы яе павышэння не былі выкарыстаны. У 38 г. прысядзібныя ўчасткі калгаснікаў складалі 4 %, а давалі 45 % усёй с/г прадукцыі, у тым ліку 70 % мяса.