- •1.Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гістогрыяграфія прадмета.
- •1)Рэчавыя
- •2. Жыццё ва ўмовах першабытнага ладу.
- •3) Рассяленне ўсходнеславянскіх этнічных супольнасцей на тэр. Бел.
- •4. Кіеўская Русь. Першыя княствы-дзяржавы 9-13 ст.
- •5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.
- •6. Барацьба супраць крыжакоў I татара-манголаў.
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель 9-13 ст
- •8. Рэлігія і культура у іх-хііі ст..
- •9 Сучасныя канцэпцыі паходжання беларусаў
- •10. Утварэнне вкл.
- •12. Знешняя палітыка вкл у XIII-першай палове XVI ст.
- •13.Прававое і палітычнае становішча вкл у складзе рп.
- •14 Узаемадачыненні каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на Беларусі ў 14-17 ст.
- •15. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.
- •16.Развіццё феадальных адносін на Беларусі ў 14-17 ст.
- •17. Культура Беларусі хііі - першай паловы xviі ст.
- •18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях 14-16ст.
- •19. Беларускі феадальны горад. Магдэбургскае права.
- •20 Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •21 Вайна 1654-1667
- •24. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
- •25. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII стст.
- •30. Развитие культуры б в начале 20 в.
- •31. Адмена прыгоннага права.
- •32. Паўстане 1863-1864 гг: прычыны, сілы, вынікі. К. Каліноўскі.
- •33. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст. Развіцце капіталізму ў эканоміцы беларусі пасля адмены прыгоннага права.
- •36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-1890гг.
- •34 Культура Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст.
- •35. Развіцце прамысловасці і рост гарадоў у 2-ой палове 19 ст.
- •36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-1890гг.
- •37. Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі ў пачатку 20 ст.
- •39. Беларускі нац. Рух (іі-я палова хіх-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады.
- •40 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •41 Культура беларусі пачатку 20 ст
- •42 Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •43 Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі.
- •44 Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў.
- •45. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў (1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр).
- •46 Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср.
- •47 Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.). Беларускі нацыянальны рух. Аднаўленне бсср.
- •48 Новая эканамічная палітыка ў бсср.
- •51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы ў 1921-1939 гг.
- •52 Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •53. Уз'яднанне Зах Бел з бссРу 20-я - 30-я гг. Першыя пераутварэнні.
- •54. Пачатковы перыяд вялікай айчыннай вайны на тэррыторыі Беларусі.
- •55 Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў. Уклад бел народа ў разгром фашыстаў.
- •56 Аднаўленне народнай гаспадаркі б пасля зак вав.
- •57 Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларускай сср у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •58. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай сср у 1946-1985 гг.
- •59 Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •60. Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі. Абвяшчэнне сувірынітэта Беларусі.
39. Беларускі нац. Рух (іі-я палова хіх-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады.
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.
Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.
З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi - рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.
Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.
Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.
У дугой палове 80-х - пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.
Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.
40 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900-1903 гг. i руска-японская вайна 1904-1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.
У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.
9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.
У лютым - сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.
Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.
Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.
18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.
У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.
Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.
Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.