Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_ist_gotovye.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
146.76 Кб
Скачать

5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.

У пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў. прычыны распаду Кіеўскай Русі: 1. развіцце сельскай гаспадаркі, рамяства, гандлю, рост эканамічнай магутнасці мясцовых княстваў. 2. наяўнасць крэпасцей і войска у феадалаў, рост іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян, што нараджае яшчэ адну ілюзію – непатрэбнасць адзінай дзяржавы. 3. рост эканамічнай і ваеннай магутнасці феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратыстскія настроі, што прывялі да незалежнасці ад войска кіеўскага князя. У рэшце рэшт Кіеўская Русь распалася. Працэс драблення на пач. ХІІІ ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з першых фактычна незалежных ад Кіева княстваў стала Полацкае княства. Пасля смерці Яраслава Мудрага кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, чарнігаўскі прастол-Святаслаў, пераяслаўскі – Усевалад. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (Чарадзей) (1044 – 1101). Напачатку з трыма братамі Усяслаў жыў у згодзе, але з 60-х гг. ХІ ст. разгарецца міжусобная барацьба Полацкага Княства з Кіеўскім. У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, у 1066 г. узяў Ноўгарад. У адказ тры браты захапілі Мінск, 3 саквіка 1067 г. сустрэліся на р. Нямізе. Летам 1067 Усяслаў быў узяты ў палон, у 1068г. кіяўляне яго вызвалілі і абвясцілі Кіеўскім князем. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля падзелена паміж сынамі (6 шт.). З’явіліся новыя княствы: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаускае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Полацк – найвжнейшы палітычны цэнтр. У ХІІ ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства – на чале з Глебам Усяславічам. У 1119 г. Уладзімір Манамах захапіў Мінск і на некаторы час далучыў да велікакняжацкіх уладанняў. У сяр. ХІІ стаў рабіць спробу аб’яднаць Мінскае і Полацкае княствы мінскі князь Расціслаў Глебавіч, але спроба не удалася.М.Ермаловіч лічыць, што феад. раздр. з’явілася не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця: ствараліся спрыльныя ўмовы для росту гарадоў, развіцця земляробства і раместваў. У пач. ХІІІ ст. Турава-Піская зямля ўсе больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлей. Да сяр. ХІІІ ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканамічнага і культурнага развіцця з-за добра развіцця земляробства, існаванне ганчарнага і інш. раместваў., шырокі гандаль з паўдневарус. гарадамі, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй, Блізкім Усходам. Так што няма падстаў гаварыць аб дрэнным уплыве феадальнай раздробленасці на гэтай зямлі.Магчыма, што менавіта ў гэтых умовах закладзены першаасновы бел. народнасці. У сяр. ХІІІ ст. цэнтр паліт. жыцця Бел. перайшоў з Полацка у Новагародак, які “стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]