Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_ist_gotovye.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
146.76 Кб
Скачать

6. Барацьба супраць крыжакоў I татара-манголаў.

Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з краінамі Еўропы. Кіраўнікі Русі і Германіі абменьваліся амбасадамі. Аднак у пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся і пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. У 1202г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн з мэтай абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі заснаваў ордэн мечаносцаў. У 1237г. аб’яднанне ордэна мечаносцаў і Тэутонскага ордэна (кан. ХІІ ст.) у Лівонскі ордэн. Пасля паражэння у вайне з арабамі, нямец. князі вырашылі перанесці вайну у Прыбалтыку і Русь. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны, заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201) i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях, закрывалі выйсце у Балтыйскае мора. Крыжакі нейтралізавалі полацккага князя і ў 1207-1214 гг. землі Кукенойса і Герцыке былі далучаны да Лівонскага ордэна. Крыжакі пазбавілі полацкага князя права збіраць даніну з ліваў. У1210 г. полацкі князь адмаўляецца ад Ніжняга Падзвіння і дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Зах.Дзвіне. У гэты час па загаду каталіцкай царквы крыжовы паход пачаўся паспяхова. У Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў і магутных крэпасцей. Рускія князі вялі паміж сабой спрэчкі. Ваенная экспансія немцаў супраць Пол. княства і Наўгародскай зямлі прывяла да таго, што Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У бітве на Няве са шведскімі войскамі у 1240 г. наўгародцам дапамаглі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера у 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўн.-захадзе.

У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. У1223 г. на р. Калцы сышліся на бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне рускіх княстваў стала перадумовай да Батыевай навалы (Хан Батый). З 1236 па 1240 гг. татара-манголы прайшлі усе рускія землі, знішчылі Кіеў, спусташылі Венгрыю, Польшчу, Сілезію. Да Ноўгарада дабраца не змаглі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на Клязьме і Маскву. Русь трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi. Татарска-мангольскія нашэці на заходнерускія землі адбываліся у 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг.

7. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель 9-13 ст

Эканамічнае жыцце Беларускіх зямель у Х—XIII стст. вызначала ў асноўным сельская гаспадарка. Асноўныя прылады працы—саха, драўляная барана.

Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта, пшаніца, ячмень, авёс, гарох. Шырока распаўсюджаны былі на Беларусі агуркі, буракі, цыбуля, морква, капуста. Такім чынам, земляробства было галоўным заняткам насельніцтва, але захоўвалі сваё значэнне рыбалоўства, паляванне, бортніцтва.

Рост прадукцыйнасці сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Гэта спрыяла з'яўленню пасяленняў гарадского тыпу. Найбольш раннія з іх—Полацк, Тураў, Бярэсце, Віцебск.

Гарады паступова ператвараліся ў цэнтры рамеснай вытворчасці і гандлю. Гандаль ішоў і ўнутраны, і знешні. Купцы

падтрымлівалі сувязі не толькі з суседнімі, але і з далекімі краінамі (Візантыяй, Арабскім халіфатам).

Зямля паступова трапіла ў прыватную ўласнасць асобных сем'яў. Родаплемянная знаць захоплівала лепшыя землі і ператварала збяднелых абшчыннікаў у залежных сялян.

На беларускіх землях ішло стварэнне дзяржаўнасці. Свабодныя смерды-абшчыннікі павінны былі плаціць даніну князю, які збіраў яе разам з дружынай.

Паступова пашыраецца феадальнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі рознымі шляхамі траплялі ў залежнасць ад феадала: у выніку частых войн, у выніку разарэння ад уплаты цяжкай даніны і г.д. Іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва, а самі яны страчвалі асабістую свабоду. Залежных сялян, якія неслі розныя павіннасці, называлі чэляддзю. Тых, хто поўнасцю страціў асабістую свабоду,—халопамі.

Услед за княжацкім землеўладаннем узнікла баярскае і царкоўнае.

Ускладненне і ўдасканалённе грамадскіх адносін на Беларусі вяло да ўтварэння дзяржаўнасці. Першай паўнавартаснай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях, было Полацкае княства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]