Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конспект по бел. язу.doc
Скачиваний:
63
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
386.56 Кб
Скачать

24/Прынцыпы беларускай графікі. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае, фанаграфічнае пісьмо.

Прынцыпы бел графікі:

1) гукавы – кожн. літара можа абазначаць асобы гук.

2) складовы –

Пісьмо-форма фіксацыі вуснай мовы,што служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і замацавання ў часе.У залежнасці ад таго,перадае знак агульны сэнс выказвання або значэнне аднаго слова,паслядоўнасць гукау або адзін гук,вызначаюцца віды пісьма:

  • Першыя спробы пісьмовай фіксацыі думак з’явіліся ў эпоху першабытнаабшчыннага ладу.Самы старажытны від пісьма піктаграфія-малюнкавае пісьмо.Малюнак схематычна перадаваў толькі агульны сэнс выказвання,але не адлюстроўваў ні падзелу выказвання на словы,ні гукавога складу слова(8-6тысячаг.да н.э.)

  • Другім відам пісьма з’яўляецца ідэаграфічнае пісьмо,якое ўзнікла з неабходнасці перадачы не выказвання,а асобнага паняцця.Асаблівасці: паведамленне падзяляецца на часткі; кожная частка абазначае пэўнае паняцце. Паступова набывае пераноснае значэнне. Так, вока не толькі орган зроку, але і абазначае зоркасць, пільнасць:Егіпет, Кітай, Шумер

  • Складовае(сілабічнае)пісьмо:пачало фарміравацца ў 2 тысячагоддзі н.э.,дзе кожны знак абазначае склад,дакладней адлюстроўвае фанетычную і граматычную структуру мовы:сучаснае індыйскае, японскае,карэйскае пісьмо

  • Літарнае(фанаграфічнае)пісьмо замяніла ідэаграфічнае пісьмо ў большасці народаў, што дыктавалася недахопамі ідэаграфіі:літара абазначае гук:беларускае пісьмо. Стваральнікі першай літарнай сістэмы – фінікійцы. У іх алфавіце былі толькі зыч.-кансанантная сістэма(22 літары).У 9 ст.да н.э. з фінікійскім пісьмом пазнаёміліся грэкі. Яны змянілі напрамак пісьма, выяву літар, абазначылі галосныя гукі=кансанантна-вакалічнае пісьмо(24літары). На аснове старажытнагрэцкага пісьма ўзнікла лацінскае(8-7ст.да н.э.). Лацінскае пісьмо вылучалася плаўнасцю і акругласцю літар. На аснове грэцкага пісьма з улікам абрысаў лацінскіх літар была створана славянская сістэма пісьма ў другой палове 9 ст. Яна мела два варыянты: глаголіцу і кірыліцу. Стваральнікі Кірыл і Мяфодзій. Спачатку ўзнікла глаголіца. Аднак яна быстра выйшла з ужытку, бо мела складанасці ў напісанні. Таму выкарыстоўваць пачалі кірыліцу.

25/Арфаграфія. Гісторыя фарміравання беларускай арфаграфіі. Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі.

Арфаграфія-раздзел мовазнаўства,які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. Яе правілы будуюцца на падставе графікі. Арфаграфія з некалькіх варыянтаў, што прапаноўвае графіка, выбірае адзін астатнія касуе. Гэты варыянт назыв. арфаграмай.Выбар гэты вызначаецца на падставе таго, ці іншага арфаграфічнага прынцыпу.

Прынцып арфаграфіі-вызначальная,асноўная ідэя,заканамернасць,на якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання.

Асноўныя прынцыпы:

1.Фанетычны прынцып – напiсанне лiтар(арфаграм)супадае з iх лiт.вымаўленнем. Паводле прынцыпа формулююцца правiлы: акання, якання, дзекання, цекання, прыстаўкi без, прыстаўныя гукi. Ад гэтага прынцыпа трэба адрознiваць апорнае напiсанне.

2.марфалагiчны – захоўвае аднолькавае напісанне марфема, не зважаючы на іх рознае вымаўленне ў розных пазіцыях: рэЗаць-рэЗка,рэЗчык):прыст. на –б, -д, часцiцы не, прыназ без.

3.традыцыйны –захаванне правапісанне, якое ўсталявалася раней. Выключ.з правiл:дзевяты, дзесяты, семнаццаць

4.дыферынцыйны – выкар.для адрознення слоў або iх форм, якiя супад. у вымауленнi:ужыв.вял.лiтары (танк-Танк, мiр –Мiр),канчаткi геаграф. назваў i iмен(прыкл, пад Барасавам, з Барысавым)

5.словаўтв.- граматычны – напiсанне склад. прыметнiкау i наз (вагон-рэстаран, цемна-зялены)

6.лексiка-семантычны – адрозн.слоў ад словазлучэнняў (светла афарбованы, вельмi шаноўны)

7.граматычны-аднолькава абазначаць на пісьме асобнае знчаэнне пэўнай граматычнай катэгорыі: рожь(руск)

У адрозненні ад графікі,якая вызначае адпаведнасць паміж гукамі і літарамі ў моцных пазіцыях, арфаграфія мае справу толькі са слабымі пазіцыямі.Напісанні,якія не патрабуюць прымянення арфаграфічных правілаў,г.зн.адпавядаюць правілам графікі,апіраюцца на слых,называюцца апорнымі.

Да апорных напісанняў адносяцца:

  • Абазначэнне націскных галосных:думка

  • Абазначэнне зычных перад галоснымі і санорнымі:раса

  • Абазначэнне гука [й](ёт)-перад галоснымі(е,ё,ю,я);на канцы слоў і перад зычнымі:ехаць

  • Абазначэнне мяккасці маккім знакам на канцы слоў пасля з,с,дз,ц,л,н;перад цвердымі зычнымі;абазначэнне мяккага [л’] перад любымі зычнымі:мазь,барацьба,лялька

З гісторыі беларускай арфаграфіі

19ст-пачала складвацца сучасная беларуская арфаграфія

1 этап:

1906-адсутнасць навуковых дасоедванняў па беларускай мове,невялікая колькасць беларускіх выданняў.В.І.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч

2этап 1900-1917:

1906-закон аб свабодзе друку,з’яўленне беларускіх выдавецтваў г. “Наша ніва”, “Дзянніца”, ч. “Саха”. Я. Купала, Я.Колас, Цетка, Багдановіч, Бядуля. Вызначаюцца прыярытэтныя напрамкі ў станаўленні арфаграфіі: [в]заменена на[ў],дзеканне,цеканне,а\я-канне,[р]

1917-дапаможнік братоў Лесікаў лацінскім шрыфтом “Як правільна пісаць па беларуску”

1918-браты Луцкевічы “Беларускі правапіс”

3этап 1918-1933:

1918-“Беларуская граматыка для школ”Тарашкевіча”

1924-1929-працэс беларусізацыі ў 1926 склікана Акадэмічная канферэнцыя для рэформы беларускага правапісу. Праект быў распрацаваны і апублікаваны ў 1930г.,але ў канцы 20-х пачатку 30-х гг пачалася кампанія па “зліцці”нацый і нацыянальных моў праект быў забаронены, а яго аўтары(Лесік,Купала і інш.)былі рэпрэсірваны.

1933-з улікам новых тэндэнцый у грамадска-палітычным і кудьтурным жыцці Савет народных камісараў БССР выдаў праект “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. А ў 1934 на аснове пастановы быў выдадзены звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”,які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратурнай мовы як рэформа беларускага правапісу.

4этап 1934-1959:

Пачаўся новай дыскусіяй у перыядычным друку па пытаннях ьеларускай арфаграфіі,паколькі рэформа правапісу атрымала неадназначную адзнаку. Арфаграфічныя пытанні абмяркоўваліся на спецыяльных канферэнцыях,якія праводзіла ў 1950,1952г . Акадэмія навук БССР.Вынікі гэтага абмеркавання паказаоі,што беларускі правапіс правільна адоюстроўвае заканамернасці беларускай літаратурнай мовы і не патрабуе новай рэформы. Неаьходны толькі частковыя змены і ўдакладненні асобных правіл,у якіх есць супярэчлівасць у фармулеўцы,недарэчнасць шматлікіх выключэнняў у правапісе іншамоўных слоў(піонер,соцыялізм),уласных імен,геаграфічных назваў( Белосток,Шопэн). Арфаграфічная камісія на чале з Коласам і Крапівой распрацавалі “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу,які быў зацверджаны ў 1957 Саветам Міністраў БССР спецыяльнай пастановай “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. На аснове пастановы ў 1959 былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”,якімі мы карыстаемся і цяпер

5этап1959-да нашых дзен:

Характарызуецца руплівай распрацоўкай і ўдакладненнем асобных напісанняў. У перыядычным друку ў 1990 распачынаецца дыскусія аб адпаведнасці сучаснай беларускай арфаграфіі патрабаванням грамадства ў сувязі са зменай палітычнай сітуацыі. У сувязі з гэтым Інстытутам мовазнаўства імя Коласа НАН Беларусіразам з Міністэрствам адукацыі, Саюзам пісьменнікаў, Таварыствам беларускай мовы імя Скарыны была арганізавана рэспубліканская навковая канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”(1992).Была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Асноўным напрамкам змен стала: пашырэннее фанетычнага прынцыау пры перадачы як спрадвечна беларускіх слоў:напісанне ь для абазначэння асімілятыўнай мяккасці:сьнедаць; напісанне я ў першым складзе перад націскам у словах дзявяты,дзясяты,сямнаццаць,васямнаццаць,так і ў словах іншамоўнага паходжання: напісанне канцавых спалучэнняз –эр,-эл(ь) у ненаціскным становішчы з галоснай а:містра, напісанне пачатковага ў ўамест у:ва ўніверсітэце,уніфікацыя напісання слоў узбецкі,таджыцкі, баласны,фарпосны.