Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конспект по бел. язу.doc
Скачиваний:
63
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
386.56 Кб
Скачать

13/Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).

У маўленчай плыні гукі ўздзейнічаюць адзін на аднаго. Гэта тлумачыцца тым, што пры вымаўленні папярэдняга гука, органы маўлення не вяртаюцца цалкам ў першапачатковае становішча, а прыстасоўваюцца да вымаўлення наступнага гука. Вылучаюць два асноўныя віды гукавых змяненняў:

  • Пазіцыйныя – абумоўлены фан.пазіцыяй гука ў слове і залежаць ад месца націска, ад месца зычнага ў пачатку або канцы слова: аканне(яканне),аглушэнне на канцы,прыстаўныя гукі

  • Камбінаторныя – адбываюцца пад уздзеяннем суседняга гука: асіміляцыя, дысіміляцыя

Асіміляцыя – фанетычны працесс прыпадаблення аднаго гука да другога:

Па ступені прыпадабнення:

  • Поўная – адзін гук цалкам прыпадабняецца да другога, з двух гукаў утвараецца адзін: па месцы ўтварэння: свісцячы да шып.: сшытак [шытак]; па спосабу ўтварэння: д,т да ч,ц: [аччаго]

  • Няпоўная-адзін гук прыпадабняецца да другога толькі часткова, звычайна па адной прыкмеце: звонкасці(про[з’]ба) або глухасці(даро[ш]ка)(!адрозніваць ад аглушэння на канцы), цвердасці або мягкасці (про[з’]ба)

Па адлегласці гукаў:

  • Кантактная – прыпадабняюцца сумежныя гукі: [с’в’та]

  • Дыстактная-прыпадабняюцца не сумежныя, раздзеленыя іншымі гукамі. характэрна для прастамоўя і нар.гаворак: [л]аба[р]аторыя-[л]аба[л]аторыя

Па кірунку:

  • рэгрэсіўная – прыпадабненне папярэдняга да наступнага: про[з’]ба

  • прагрэсіўная – прыпадабненне наступнага да папярэдняга-падаўжэнне: калоссе

Дысіміляцыя – адваротны асіміляцыі працэс, калі адбываецца распадабненне двух зычных гукаў аднолькавага ці блізкага ўтварэння (къто – кто – хто)

14/Фанетычныя працэсы (пратэза, эпентэза, дыярэза, метатэза, гаплалогія).

Фанетычныя працэсы характэрны для усiх моу.

Дыярэза – выпадзенне сярэдняга выбухнога гука або спрашчэнне групавых зычных. (здн-позна, рдц- сэрца)

Сцяжэнне – зліцце двух аднолькавых ці блізкіх гукаў у адзін: харошы-хараство

Гаплалогiя – выпадзенне ааднаго з двух аднолькавых складоў/гукаў:мiнера(ла)логiя, трагіка (ка) медыя

Эпентэза – з`яўленне новага гука ў становiшчы памiж галоснымi з мэтай палегчыць яго вымаўленне пры збегу зычных ці галосных: (павук, кi(j)яскер, бабёр, рубель)

Пратэза – з`яуленне дадатковага гука на пачатку слова (iмгла, iмкненне, вокны)

Метатэза – перастаноўка складоў ў слове. (сыроватка – сываратка, нагбом – набгом)

15/Фанетычныя пазіцыі гукаў у моўнай плыні.

Вылучаюць наступныя пазіцыі гукаў у слове:

  • моцная-гук вымаўляецца так, ці амаль так, як ізалявваная гукавая адзінка: для галосных-пад націскам, для зычных-становішча перад гал ці сан.

  • слабая-адбываецца прыстасванне гука да іншых, або змена яго іншымі гукамі: для галосных-не пад націскам, для зычных-становішча звонкіх у канцы слова перад паўзай ці перад глухімі,для глухіх-становішча перад звонкімі

Рэдукцыя – змяненне гучання галосных у ненаціскным становішчы.

Віды рэдукцыі:

  • танктная

  • дыстактная

  • якасная –ненаціскныя гал.змяняюць свой тэмбр, якасць і супадаюць з іншымі гукамі: беларускія гаворкі паўночна-ўсходняга дыялекту, аканне: воды-вада

  • колькасная-галосныя менш напружаныя і карацейшыя: сад-садок-садавіна (аканне, яканне, іканне).

  • Поўная-галосны гук зусім знікае: жаваранак-жаўранак

Акамадацыя – узаемадзеянне суседніх разнатыпных гукаў-гал.і зыч.,частковае прыстасаванне артыкуляцыі зыч.да гал.і наадварот: до[м’і]к

Сінгарманізм – разнавіднасць дыстактнай прагрэсіўнай асіміляцыі (прыпадабненнне наступнага гука да папярэдняга):цюркскія мовы