Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конспект по бел. язу.doc
Скачиваний:
63
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
386.56 Кб
Скачать

8/Фанетычныя адзінкі, іх функцыянальная характарыстыка

Вусная мова – гук.плынь, якая падзяляецца з дапамогай інтанацыі і націску на асобныя адрэзкі, фанетычныя азінкі.

Фанетычныя адзінкі:

  1. тэкст – вусна аформленая думка, пэўная інфа або раздзел твора, які характэрызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю і могуць быць запісаны з мэтай іх узнаўлення, паўтарэння і захавання. Характэрна абмежаванасць у пачатку і канцы працяглымі паўзамі і наяўнасць пэўнага інтанацыйнага малюнку.

  2. Фраза(//) – інтанацыйная і сістэматычна закончаная адзінка маўлення, абмежаваная 2-ма працяглымі паўзамі. Адпавядае адносна закончанаму па сэнсу выказванню і вылучаецца з тэксту інтанацыяй закончанасці і паўзай. Можа складацца з аднаго слова ці спалучэння слоў або аднаго ці некалькіх сказаў.

  3. Мойны такт(сінтагма)(/) – частка фразы з аднаго ці некалькіх слоў, з інтанацыяй незавершанасці і крыху карацейшымі паўзамі, аб’ядноўваецца адным націскам

  4. Фан. слова – гук, адзінка, аб’яднаная адным націскам.

  5. склад – гук ці комплекс гукаў, вымаўл. 1-ым штуршком паветра.

  6. гук – элементарная фан. адзінка. Сук слад. Складаюць гукавую матэрыю слова.

9/Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў мовы.

Гукі мовы – гэта сам спосаб існавання мовы, яе матэрыяльныя сродкі, з якіх будуюцца моўныя адзінкі. Гук – найдрабнейшая адзінка мовы вуснай мовы, якая ўтвараецца органамі маўленчага апарату чалавека за адну арыткуляцыю .

Аспекты вывучэння гукаў:

  1. акустычны – фіз. якасці гукаў даслед. Фізікай: вышыня, працягласць, тэмбр, сіла гука.

  2. артыкуляцыйны (фіялагічны) – апісанне гукаў мовы з пункту гледжання іх утварэння, з боку ўдзелу органаў маўлення: дзе і як утвараецца кожны гук.

  3. функцыянальны (лінгвістычны) – розглад гукаў з боку іх функцый у моўнай плыні. (словаўтварэнне, словаадрозневанне функцый гукаў)

Акустыка гукаў маўлення – гукі разглядаюцца, як вынік вагання галасавых связак.

Галасавыя звязкі могуць вагацца:

  • рытмічна – узнікае голас(галосныя гукі)

  • нерытмічна –узнікае шум(глухія зычныя)

Шум+голас=санорныя гукі(голас пераважае)ці звонкія шумныя(пераважае шум)

Гукі адрозніваюцца між сабою вышыней, сілай, працягласцю і тэмбрам.

Вышыня гуку залежыць ад частаты ваганняў у секунду: больш ваганняў – вышэйшы гук, менш – ніжэйшы гук.Часціня ваганняў вызначаецца даўжынею і напружанасцю звязак. Калі галасавыя звязкі карацейшыя(жанчыны, дзеці), то напружанасць іх і часціня большая, таму і гук вышэйшы. Вышыня гукаў вымяраецца ў Гц.

Сіла гуку вызначаецца амплітудай ваганняў: пры большай амплітудзе – гук мацнейшы, пры меншай – слабейшы. Вымяраецца ў дБ.

Працягласць гуку – вызначаецца часам яго вымаўленне і вымяраецца ў мілісекундах

Тэмбр гуку – адна з найбольш важных адметнасцей гуку, гукавая яго афарбоўка. Паводле тэмбру адрозніваюцца галасы людзей ствараюць тэмбр суадносіны асноўнага і пабочных таноў. Асноўны тон узнікае ў выніку вагання звязак, пабочны – у поласці рота, носа і глоткі. Пабочныя тоны называюць абертонамі. Накладанне абертонаў на асноўны тон стварае складаны гук з індывідуальнай афарбоўкай. Тэмбр гуку залежыць ад рэзанансавай характарыстыкі – пабочных таноў, якія ствараюцца ў рэзанатары(поласці рота, носа, глоткі). Аб’ем і форма рэзанатара змяняюцца пры руху языка, мяккага паднябення, адсюль змены ў пабочных тонах,якія надаюць адметнасць.