Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конспект по бел. язу.doc
Скачиваний:
63
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
386.56 Кб
Скачать

30.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі

Паводле паходжання амонімы падзяляюцца на групы:

  1. амонімы-розныя словы-узніклі ў выніку выпадковага супадзення: лук-цыбуля, лук-зброя

  2. амонімы-былыя семантычныя варыянты шматзнач.слова-утварыліся, калі шматзнач.словы далека разышліся ў сваей семантыцы

Шляхi утварэння:

1.распад полiсемii

2.страта сэнс. сувязi памiж знач. мнагазнач. у минулым слова:гасцiнец 1)шлях;2)падарунак >госць-*купец* ;каса1)вiд жаночай прыгажосцi;2)водмель;3)прылада для касьбы)

3.у выніку гукавога супадзення розных слоў паводле паходжання;

Прчыны ўзнiкнення – гукавае супадзенне этымалагiчна розных слоў:

1) спрадвечнабеларускiх i запазычаных(бор -1лес,2хiм);

2)запазыч. з розных моў(акцыя -1кашт.папера,2дзеянне);

3)запазыч.з адной i той жа мовы(крона-з ням.1вяршына,2грошы)

Размежаванне аманiмii i полiсемii:

1) семант.спосаб:прыналежнасць слоў да пэўнай лексiка-семантычный групы(журавель-1птушка,2прыстасаванне; гасцiнец-1шлях,2падарунак) + фанет.спосаб

2) сінтаксіч.спосаб:спалучальнасць з iнш.словамi (русая каса-новая жалезная касса;шыр.драуляная лава-горная расплауленая лава)

3)словаутв.спосаб: амонiмы трапляюць у розн. словаутв.рады (смалiць –смазаць смалой).

31.Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.

Сінонімы-словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце маюць аднолькавыя або блізкія значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнемі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі, або стылістычным выкарыстаннем. Сінонімамі могуць быць слова, словазлучэнне, фразеалагізм. Шматзначныя словы могуць утвараць некалькі сінанімічных шэрагаў, у залежнасці ад таго, колькі варыянтаў: свежы-халаднаваты, свежы-новы

Роля сінонімаў:

  • Робяць мову больш багатай, больш выразнай,

  • дазваляюць выказаць думку дакладна ўлічыць пэўныя адцэнні

  • дазваляюць пазбегнуць паўтораў

  • замяшчэнне, удакладненне

  • экспрэсіўна-стылістычная

Сінаніміч.словы,абазнач. тое ж самае паняцце,утвараюць групу слоў-сінаніміч.рад(гэта не толькі асоб.словы,але і фразеалагізмы(многа-шмат-хоць касой касі), дзе адно з іх выступае як асноўнае-семантычна найбольш простае, стылістыч.нейтральнае і найбольш свабоднае ў выкарыстанні і спалучальнасці,яно ўзнач.гэтую групу і назыв.дамінантай: рэха-водгук-водгулле-водгалас—розгалас-пошчак-рэзананс

32.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы.

Сінонімы паводле ўзнікнення і ўжывання:

  • семантычныя(паняційныя, ідэаграфічныя)-адрозніваюцца сэнсавымі адцэннямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы часцей за ўсё ступенню праяўлення якой-небудзь з'явы:халодны - ледзяны.

  • стылістычныя-адрозніваюцца стылевай афарбоўкай:гаварыць,балбатаць, тачыць лясы і інш. Іх найбольшая колькасць.

  • Кантэкстуальныя(аўтарскія) сінонімы-словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі,дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні: Кляны палалі, зіхацелі, гарэлі пад промнямі сонца.

У сучаснай беларускай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы-апісальны выраз, які раскрывае значэнне якога-небудзь слова: другі хлеб=бульба

  • абсалютныя сінонімы(сінонімы-дублеты)-словы, якія не адрозніваюцца ні значэннем, ні стылевай афарбоўкай. Часцей заўсе гэта словы спрадвечнай мовы і запазычаныя словы з такім жа значэннем: арфаграфія і правапіс, бегемот і гіпапатам.

Аднак існуе такое меркаванне, што абсалютна тоесных сінонімаў у мове не існуе.

Шляхі ўзнікнення сінонімаў:

  • сінонімы могуць належыць да розных гістарычных эпох: ружо, стрэльба, вінтоўка

  • сінонімамі могуць быць словы, якія прыйшлі з розных гаворак: калодзеж, студня

  • суіснаванне беларускіх і запазычаных слоў: верталет, гелікаптар

  • толькі запазычанні могуць уваходзіць у сінанімічны рад: краявід, пейзаж, ландшаф

Лекс.сiнанiмiя – сiн з адрознен.адценнем, звычайна сін.рад

Сiнтакс.сiнанiм – маюць назву параллельных сiнт.канструкцый (здаровая, прыгожая жанчына)

Эуфемiзмы – выразы, замяняюць грубае значэнне больш мяккiм (памер-зышой ад нас)