Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конспект по бел. язу.doc
Скачиваний:
63
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
386.56 Кб
Скачать

27.Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы.

Функцыі:

  • Выяўляе значэнне слова

  • Яго стылістычныя ўласцівасці

  • Шляхі ўзнікнення

  • Актыўнасць слова ў мове

Вылучаюць лексікалогію:

  • Агульную – устанаўлівае агульныя заканамернасці ў будове, функцыянаванні, развіцці лексікалогіі

  • Прыватную – даследуе лексіку адной мовы

  • Параўнальную – даследуе лексіку розных моў з мэтай вылучэння у ей роднасных сувязей

  • Дастасоўная – складаецца з лінгвапедагогікі і культуры маўлення

Адгалінаванні лексікалогіі:

  • Апамасіялогія – навука аб называнні словамі пэўных з’яў і прадметаў

  • Семасіялогія – вывучае лексіч.знач.слоў і выразаў, прычыны,умовы змянэння знач. у працэсе гіст.развіцця

  • Анамастыка-даслед.улас.імены

  • Тэрміназнаўства

  • Лексікаграфія-тэорыя і практыка складання слоўнікаў

  • Этымалогія-гіст. паходжання слоў і марфем

  • Стылістыка-выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці са стылем, вывучае стылі мовы

  • Фразеалогія-вывуч.фразеалагізмы

Лексіка гэта:

  • Сукуп. усіх слоў мовы, яе слоўнікавы склад

  • Сукуп. слоў пэўнай сферы функцыянавання: дыялекты, тэрміналагіч.л.

  • Сукуп. слоў блізкіх паводле паходжання: агульнаслав.л.

  • Сукуп.слоў аб’яд.агульн.стылістыч.паметай:нейтральная л.,прастамоў.л.,экспрэс.л.

  • Сукуп.слоў хар.для пэўн.літ. напрамку,маст.тв.,аўтара:рамантычная л.

Сучас.бел.слоўнікі ахопліваюць больш за 100тыс.слоў.

Задачы лексікі:

  • Вывуч.і сістэматызацыя слоўнікавага складу

  • Шляхі развіцця слоў і іх знач.

  • Паходжанне слоў

  • Сферы ўжывання

Слова – фан.і грам.аформленная адзінка мовы, якая з’яўл. сродкам намінацыі,мае пэўны сэнс і аднолькава разумеецца калектывам людзей.

Ф-цыі слова:

  • Наменатыўная

  • Адлюстраванне

  • Адукацыйная

  • Кантактная

  • Экспрэсіўна-ацэначная

Прыкметы слова:

  • Устойлівая фан.аформленасць(гук.абалонка)

  • Гукавая непранікальнасць(у слова іншае слова не ўставіш)

  • Узнаўляльнасць(у працэсе маўлення мы самі слова не ствараем, яно зах.у спадчыну, мы ўзнаўляем яго ў памяці)

  • Ізаляванасць-носьбіт цэласнага значэння

Ад марфемы слова адрозніваецца:

  • Можа быць падзельнай і непадзельнай моўнай адзінкай(марфема-толькі непадзел)

  • Свабодна змяняе месца ў сказе

  • Належыць да часціны мовы

Паводле ф-цыі ў мове словы бываюць:

  • Паўназначныя(самастойныя)-абазнач.прадметы,выяўл.паняцці,маюць сінтакіч. самастойнасць.У сказе-члены. Могуць самі ўтвар.сказ

  • Непаўназнач(служб.)-не маюць наменатыўнай ф-цыі і лексіч.знач.,не члены сказа

  • Агульныя імены-назыв.рэаліі і паняцці пра іх, характэрна абагульненасці: студэнт-навучэнец ВНУ, студэнт-чалавек

  • Уласныя імены-не маюць абагульненасці

  • Замяшчальныя словы:займ.,займен.прысл. не назыв. рэаліяў, а толькі замяняюць паўназнач.словы,што перадаюць і

Граматычнае знач.-абстракт.знач.,што выяўл.у прыналеж.слова да пэўнага класа і выраж. іх фармальнымі сродкамі (канчаткі,суф.,нац).Гэта абагульненная знач.,уласцівае цэламу класу слоў:вішня,ліпа,школа(наз.ж.р.адз.л.). сукупнасць аднарод.грам. знач. утвар. грам. катэгорыю:грам.знач.м.р.,ж.р.,н.р.-утвар.катэгорыю роду

Лексіч.знач.-сэнсавае семантычнае напаўнэнне слова, якое гіст.замац.за пэўным гук. комплексам і з’яўл.адлюстр.аб’ектыўнай рэчаіснасці. У ім можа праяўл.нац.своеасаблів. мовы.У працэсе гіст.развіцця словы пашыр.\звуж.лексіч.знач.:жывот-жыцце,жывот (раней),сення-толькі жывот.Слова можа і цалкам выйсці з ужытку.

Тыпы лексіч.знач.:

  1. па характару суаднясення з рэчаіснасцю:

    • прамое

    • пераноснае

  2. па характару матываванасці:

  • нематываванае-сэнс не выводзіцца з аднакараневых слоў, складаюцца толькі з кораня:стол

  • матываванае- акрамя кораня маюць іншыя марфемы:настольнік

  1. па лексічнай спалучальнасці:

  • свабоднае- маюць найбольшыя спалучальныя магчымасці, шырока ўступаюць у сувязь з іншымі словамі. Аднак свабода спалучэння слоў адносная і не бясконцая. Яна можа быць у межах пэўных тэматычных груп па-за якімі спалучальнасць становіцца немагчымай. Свабоднымі бываюць як правіла прамыя значэнні слоў.

  • Несвабоднае-істотна абмежаваныя ў сваей спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слова:

1.Фразеалагічна звязаныя-значэнне праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях.

2.Сінтаксічна абумоўленыя-якое слова набывае ў кантэксте, калі ўжываецца ў прамым значэнні.

  1. па характару:

  • намінатыўнае

  • канататыўнае

ядро лексіч.знач.складаюць:

  • дэнататыўны кампанент(прадметны)-суадносінасць слова са з’явамі рэчаіснасці. Абазнач.словам прадмет назыв.дэнататам(рэферэнт)

  • сігніфікатыўны камп.-суаднос.слова з абазнач. ім паняццем. Сігніфікат –паняццевы змест моўнага знака. Паняцце-думка,якая ў абагульненная форме адлюстроўвае прадметы і з’явы шляхам фіксацыі іх уласцівасцяў,адзнакаў,дачыненняў.

  • Нанатацыйны камп.-дадаткі да асн.знач.:стылістыч.,эмац.

Знач. слоў існуюць не ізалявана, а ў пэўных стасунках з іншымі словамі, утвараючы “семантычнае поле”-мноства слоў,якія звязв.з пэўным фрагментам рэчаіснасці: словы са знач. роднасці і сваяцтва:маці,бацька.