- •Кафедра паліталогіі біп Сеткавы вучэбны курс
- •Інструктыўны блок
- •Модульны блок
- •Дапаможна-праверачны блок
- •Звесткі аб аўтарах
- •Тэматычны план заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Дзейнасць езуітаў
- •Біяграфічны нарыс т. Касцюшкі
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Спіс літаратуры Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Графік сустрэч з выкладчыкамі
- •Парадак кансультацый па электроннай пошце
- •Модуль 1 Станаўленне дзяржаўнасці і хрысціянскай цывілізацыі на тэрыторыі Беларусі
- •1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •2. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях
- •Б) Тураўскае княства
- •В) княствы-дзяржавы на Панямонні
- •Уводзіны
- •1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •3. Развіццё эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XIII – першай палове XVII стст.
- •(1569 Г. – першая палова XVII ст.)
- •2. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •3. Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
- •Модуль 4 Рэлігія і культура на беларускіх землях у хііі – пачатку XVII ст. Кансалідацыя беларускай народнасці.
- •Уводзіны
- •1. Царква і рэлігія на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •2. “Залаты век” старабеларускай культуры
- •3. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •Модуль 5 беларускія землі і Крызіс рэчы паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст.
- •1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •5. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XVII-XVIII стст.
- •7. Культурнае развіццё беларускіх земляў: эпоха барока і Асветніцтва
- •Модуль 6 Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і пачатак мадэрнізацыі ў Еўропе. Яе ўплыў на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (каНеЦ XVIII — сярэдзіНа хіх ст.) тэматычны план
- •1. Палітыка Расійскай імперыі на далучаных землях Беларусі
- •2. Франка-руская вайна 1812 г. І Беларусь
- •4. Грамадскі рух у беларусі і палітыка царызму
- •Модуль 7 беларусь у перыяд станаўлення капіталістычнай эканомікі і буржуазнага грамадства (сярэдзіна XIX – пачаТак XX ст.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Аграрная рэформа 1861 г. На Беларусі
- •2. Развіццё прамысловасці і гарадоў
- •3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. На Беларусі
- •4. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Модуль 8
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Фарміраванне сучачнай беларускай нацыі
- •4. “Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
- •Модуль 9
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •Модуль 10 Беларусь у міжваенны час (1921-1939 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Узбуйненне бсср
- •2. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- •3. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму
- •4. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)
- •5. Культура беларускага народа ў міжваенны час
- •Модуль 11 беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939-1945 гг.) Тэматычны план
- •3. Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •4. Партызанская і падпольная барацьба ў беларусі.
- •5. Аперацыя “Багратыён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Модуль 12
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння
- •Сусветных супердзяржаў (1945 – 1991 гг.)
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваенны перыяд
- •2. Сацыянальна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 40-х – 80-х гг. Хх ст.
- •3. Бсср у сістэме міжнародных адносін
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і культуры ў Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Модуль 13 рэспубліка беларусь на сучасным этапе (1991 – 2002 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.
- •3. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і Культуры Беларусі на сучасным этапе
- •Гласарый
- •1. Запоўніце пропускі ў наступных лагічных ланцужках
- •2. Правільна суаднясіце імёны князёў і гады іх княжання
- •Сярод пералічаных тэрмінаў выберы неабходны і дапоўні схемы
- •Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцаў
- •Галоўныя заняткі
- •Галоўныя заняткі
- •1. Правільна суаднясіце з дапамогай адпаведных лічбаў і літар тэрміны і даты ў левым і правым слупку
- •2. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •1. Знайдзі адпаведныя значэнні лічбавым абазначэнням
- •Запоўніце схему
- •2. Размясціце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці, гэта значыць так, як яны адбываліся ў гісторыі
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Запоўні пропускі ў лагічным ланцужку
- •1. Правільна дапоўніце табліцу
- •1. Правільна суаднясіце назвы гарадоў у левым слупку і даты першых звестак аб гэтых гарадах у летапісных крыніцах у правым
- •2. Дапоўніце сказы:
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Сярод пералічаных функцый вызначыце функцыі князя і веча
- •2. Суаднясіце правільна даты і падзеі
- •1. Вызначце імёны князеў, зыходзячы з іх кароткай аўтабіяграфічнай характарыстыкі
- •2. Правільна суаднясіце значэнні левага і правага слупкоў
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі і даты калі яны адбываліся
- •2. Вызначце правільную паслядоўнасць засялення тэрыторыі Беларусі
- •1. Правільна суаднясіце імёны і назвы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце імены культурных дзячаў з характарыстыкай іх дзейнасці
- •2. Дапішыце пропускі ў тэксце
- •2. Запоўніце пропуск у лагічным ланцужку
- •3. Час першага з’яўлення людзей на тэрыторыі Беларусі
- •1. Па прыведзеных апісаннях вызначце, аб якіх культурных дзеячах ідзе гаворка
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў
- •1. Запоўніце табліцу
- •3. Абазначце, які тып земляробства з’яўляецца найбольш старажытным
- •4. Абазначце, які з пералічаных прыродных выкапняў звязаны з дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі першабытных шахцёраў:
- •Ключы (да блока I)
- •Вялікае княства Літоўскае. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці падзеі
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характэрызуюць
- •1. Правільна суаднясіце з іменем вялікага князя літоўскага найбольш важныя падзеі і вынікі іх дзейнасці (выкарыстать усе падсказкі)
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы магнацкіх родаў і месцы, дзе былі пабудаваны іх рэзідэнцыі (палацава-замкавыя комплексы):
- •1. Запоўніце пропускі ў схеме
- •2. Запоўніце схему, выбраўшы неабходнае
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і азначэнні ў правым слупках
- •1. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Звяжыце паміж сабой назву гістарычных падзей, калі яны адбываліся і імёны дзеячоў, якія прымалі ў ей удзел (магчымы паўторы)
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Закончыце наступныя сказы
- •1. Запоўніце схему Лівонская вайна
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Дапоўніце належным чынам два цэнтральныя паняцці
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны у левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •1. Запоўніце схему і дапоўніце сказы
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой назву юрыдычнага дакумента год, калі ён быў прыняты і яго кароткую анатацыю
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву заканадаўчага акта, даты, калі ен быў прыняты, і асноўныя пытанні, якія ў ім разглядаліся (магчымы паўторы)
- •2. Запоўніце пропускі ў схеме
- •1. Правільна суаднясіце суаднясіцк значэнні першага і другога слупкоў
- •2. Знайдзіце адпаведныя значэнні двум гістарычным падзеям (магчымы паўторы)
- •1. Запоўніце схему
- •Суаднясіце паняцце з яго азначэннем
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні у правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі якія іх характэрызуюць
- •1. На стужцы часу адзначце даты, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы запрыгоньвання сялян
- •2. Правільна суаднясіце імены грамадскіх і палітычных дзеячаў вкл і Польшчы з іх кароткіммі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце Аграрная рэформа сярэдзіны xyi у вкл
- •2. Запоўніце правільна схему (укажыце дату і назву нарматыўнага дакумента)
- •1. Правільна суаднясіце даты і падзеі
- •2. Дапоўніце тэкст
- •1. Правільна суаднясіце імены дзеячоў культур, з назвай іх твораў і кароткой аўтабіяграфічнай характарыстыкай аўтара.
- •2. Правільна суаднясіце саманазвы жыхароў Беларусі на рубяжы xyi – xyii ст. З тэрыторыяй, дзе яны пражывалі
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі, год, калі яна адбывалася і яе кароткую характарыстыку
- •2. Правільна суаднясіце назвы мануфактурных вырабаў і месца, дзе яны вырабляліся
- •1. Дапоўніце сказы
- •2. Вызначыце аб якіх гістарычных падзеях і паняццях ідзе гаворка
- •1. Правільна запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна суаднясіце імёны дзеячаў культуры і назвы іх твораў
- •1. Рашыце міні крыжаслоў
- •1. Запоўніце схему, выбраўшы неабходны варыянт адказу і вызначце эвалюцыю манархіі ў вкл (правільна дапішыце патрэбныя словы)
- •2. Дапішыце сказы
- •Ключы (да блока II)
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры і гарады, дзе яны працавалі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі з адпаведнымі датамі
- •1. Запоўніце прапушчанныя элементы “лагічных ланцужкоў”
- •2. Дапоўніце сказы і правільна запоўніце схему (вызначце, якія дзяржавы ўваходзілі ў два палітычныя блокі).
- •1. Запоўніце табліцу, зыходзячы з прапанаваных варыянтаў адказу
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна дапоўніце сказы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Дапоўніце схему
- •2. Сярод пералічаных тэрмінаў выберыце тыя, якія маюць дачыненне да буржуазных рэформ 60-70-ых гадоў у Расіі і Беларусі.
- •1. Звяжыце паміж сабой год і гістарычныя падзеі
- •2. Дапоўніце схему
- •1. Вызначыце аб якім культурным дзеячы ідзе гаворка
- •2. Звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату калі яна адбывалася
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Суаднясіце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату, калі яна адбывалася
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу
- •2.Правільна суаднясіце сапраўдныя прозвішчы дзеячоў культуры і іх псеўданімы
- •1. Суаднясіце правільна паміж сабой дату і гістарычную падзею часоў паўстання 1863 г.
- •2. Правільна суаднясіце паняцці паміж двумя галоўнымі
- •1. Правільна суаднясіце назву народніцкіх арганізацый, месца іх дзейнасці і кароткую характарыстыку (магчымы паўторы).
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характарызыюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце і правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, звязаныя з працэсам станаўлення нацыі, які праявіўся ў развіцці нацыянальнага руху на Беларусі
- •2. Суаднясіце назвы паўлегальных і тайных арганізацый моладзі з назвамі гарадоў, дзе яны дзейнічалі.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна звяжыце імёны грамадскіх дзеячаў і іх характарыстыку
- •1. Запоўніце схему
- •17 Кастрычніка 1905 г.
- •2. Правільна суаднясіце імены гістарычных дзеячоў з іх невялікім жыццянарысам
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы даследчыкаў быту і культуры Беларусі з кароткімі звесткамі з іх біяграфіі і даследчай дзейнасці
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу, дапоўніце сказ
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна запоўніце схему (выберыце адпаведную арганізацыю, у адносінах да даты заснавання і інфармацыю, якая характэрызуе дадзеную арганізацыю).
- •25 Сакавіка 1917 г. (р. Скірмунт)
- •2. Правільна суаднясіце імёны народавольцаў (выхадцаў з Беларусі) і назвы арганізацый, у працы якіх яны ўдзельнічалі
- •1. Вызначце, аб якім гістарычным паняцці ідзе гаворка
- •2. Дапоўніце неабходнымі варыянтамі 3 асноўныя накірункі ў духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве.
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •Ключы (да блока III)
- •Беларусь 1917-2000 гг.
- •1. Расстаўце падзеі згодна з іх храналогіяй
- •25 Кастрычніка 1917 г
- •30 Кастрычніка 1917 г.
- •2. У сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай на Беларусі ў лютым 1938 г. Уводзілася дзяленне тэрыторыі Беларусі на:
- •3. Аўтар цэнтральнай фігуры комплексу Хатынь
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Расстаўце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці
- •3. Пачатак дзейнасці Беларускага штаба партызанскага руху (бшпр)
- •1. Правільна запоўніце табліцу Этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці
- •Этапы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання бсср
- •Беларусізацыя
- •2. Стварэнне снд
- •3. Скульптурны помнік м. Шагалу пабудаваны
- •1. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры з іх кароткімі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •6. Старшыня Аблвыкамзаха са студзеня 1918 г.
- •1. Правільна дапоўніце схему, выбраўшы правільны варыянт адказу
- •Народная гаспадарка бсср у 1945-1950 гг.
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср ў другой палове 50-ых – першай палове 80-ых гг.
- •27 Ліпеня 1990 г.
- •19 Верасня 1991 г.
- •6. Узначальваў некалькі дыверсійных груп, якія паралізавалі работу Аршанскага чыгуначнага вузла ў 1942 г.
- •7. Акружэнне войскамі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх франтоў 105-тыс. Групіроўкі нямецкіх войскаў атрымала назву:
- •1. Расшыфруйце абрэвіятуры асноўных палітычных партый на Беларусі, створанных пасля пачатку перабудовы
- •2. Пачатак другой сусветнай вайны прыпадае
- •3. У вызваленні Беларусі (1944 г.) прымаў удзел 2-гі Беларускі фронт. Яго камандуючы:
- •4. Тэрыторыя бсср на 1 студзеня 1919 г. Састаўляла:
- •Ключы (да блока iy)
- •Модуль 2
- •Модуль 3
- •Модуль 4
- •Модуль 5
- •Модуль 6
- •Модуль 7
- •Модуль 8
- •Модуль 9
- •Модуль 10
- •Модуль 11
- •Модуль 12
- •Модуль 13
(1569 Г. – першая палова XVII ст.)
Тэматычны план
Люблінская унія 1569 г. Месца Вялікага Княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай
Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
уводзіны
У модулі асвятляецца развіццё беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай. Перыяд ранняга Новага часу ўвайшоў у гісторыю Беларусі як перыяд кровапралітных войнаў, эканамічнага рэгрэсу і дэмаграфічных катастрофаў. Усё гэта адмоўна адбілася на развіцці беларускага народу і станаўлення яго нацыянальнай свядомасці. Пад націскам добраахвотнай паланізацыі беларусы страчваюць сваю палітычную эліту (арыстакратыю), а тым самым змяншаюцца магчымасці для захавання непахіснай нацыянальнай і гістарычнай ідэнтычнасці. Вывучэнне гэтаг аперыяду тым больш павучальна, што менавіта ў ім хаваюцца зародкі запаволенасці нацыятворчага і дзяржаўнага развіцця Беларусі ў ХІХ-ХХ стст.
1. Люблінская унія 1569 г. Месца Вялікага Княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай
Да цеснага саюза. дзве незалежныя суседкі-краіны — Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае — ішлі доўгія два стагоддзі. На працягу гэтага часу былі і сумесная барацьба супраць жорсткіх ворагаў, было больш дзесятка дагавораў-уній, але былі супярэчнасці, сутычкі і спрэчкі. Нарэшце 1 ліпеня 1569 г. быў прыняты акт Люблінскай уніі, які аб’яднаў дзве дзяржавы у адзіную федэрацыю — Рэч Паспалітую. Сярод насельніцтва гэтага шматэтнічнага аб’яднання апынуўся і беларускі народ.
Што ж прымусіла кіруючыя вярхі Вялікага Княства пайсці на такі цесны, на мяжы страты самастойнасці, саюз? Сярод шэрага прычын уніі 1569 г. адной з самых важных з’яўляюцца ўнутрыкласавыя супярэчнасці у пануючым шляхецкім саслоўі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Без прымусу з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты элітарнае магнацтва, што трымала ўладу у Княстве, не пайшло б на яе падзел з кімсьці. А ўлада тая ў вялікакняжацкай магнатэрыі была амаль што неабмежаваная. Паны-рада праводзілі толькі свае рашэнні на Сойме ў Вялікім Княстве, маніпулюючы паводле свайго, меркавання большасцю шляхты, якая не мела ніякай рэальнай улады. У адрозненне ад Княства у суседняй Польшчы шляхта самым рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, пры-ваблівалі вялікакняжацкую шляхту. Падтрымліваючы ідэю уніі, яна меркавала заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваей дзяржаве, як польская шляхта ў сваей.
Унутрыпалітычны крызіс у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, што быў выкліканы супярэчнасцямі у стане пануючага класа, найбольш абвастрыўся ў 60-я гг. XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым. Асабліва яскрава яно выявілася ў час Сойму, які адбыўся ўвосень 1562 г. пад Віцебскам. Удзельнікі Сойму звярнуліся да Жыгімонта Аўгуста з прашэннем "учьшіць супольны Сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна «сеймікавалі і права аднолькавае ўжывалі".
Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, магнацкая апазіцыя на чале з Радзівіламі пайшла на значную мадэрнізацыю унутранай палітыкі. Яна ўвасобілася у прыняцці пастановы 1563 г., паводле якой праваслаўная і каталщкая шляхта поўнасцю ўраўноўвалася у правах, ва ўхваленні на Сойме 1564 г. судовай рзформы, якая на польскі узор дазваляла ствараць мясцовыя суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.
Гэтыя захады вялікакняжацкага ўрада можа і мелі б поспех, калі б не няўдачы у вайне з Маскоўскай дзяржавай. Інфлянцкая вайна вьшягнула са скарбу ўсе сродкі. Неалкладна патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што Княства мела значны вопыт — дзесяткі ўнітарных дагавораў ад часоў Ягайлы да Жыгімонтаў — сужыцця з Польшчай. Да таго ж заходні сусед сам дамагаўся ўніі. На тое былі важкія прычыны як эканамічнага, так і палітыка-ідэалагічнага парадку. Па-першае, шматлікай польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве. Яна сквапна паглялала на княжацкія землі, якія б далі новыя багацці, а значьшь, новью пасады, узнагароды. Па-другое, Польшча з’яўлялася самым модным каталіцкім бастыёнам ва Усходняй Еўропе, а таму менавіта ёй Ватыканам адводзілася галоўная роля у экспансіі каталіцызму на ўсход — у беларускія, украінскія, рускія землі.
Пытанне заключэння ўніі з Польшчай было прадвырашаным, і як ні адцягвалі фінал уладу трымаючыя магнаты Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, ён наступіў у 1569 г. Яго, безумоўна, наблізіла Інфлянцкая вайна. Па словах віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, што прыбыў на перамовы у Люблін, "на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі ўнію, якая б аб’яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі паціху". 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сойм, які здоўжыўся амаль на б драматычных месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння ўніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. I тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка — чэрвеня 1569 г. гэтыя вялізныя і багацейшыя землі Вялікага Княства былі ўключаны у склад Польшчы, што, вядома, аслабіла і без таго падарваную Інфлянцкай вайной эканоміку Княства. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, бо кароль іх выдаў асабіста, без згоды Сойма Вялікага Княства, але у склаўшайся сітуацыі вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.
Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. У такім становішчы для вялікакняжацкага ўрада шлях быў адзіны — за стол перамоваў з Польшчай. Супольны Сойм зноў распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай ўніі. “3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву", — дэклараваў акт.
Наколькі ж цесна зліліся дзве часткі толькі што ўтворанай дзяржавы? Вышэйшым органам улады станавіўся агульны Сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны Польшчы, так і для Вялікага Княства не прадугледжвалася. Манарх бачьгўся агульным: "... Новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб’яўляцца каралём Польскім, князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, і Інфлянцкім... Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага Княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца". Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: "Статуты і усе якія бы то ні былі пастановы, ухваленыя у Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку у Літве, а літоўцу ў Польшчы". Разам з тым Вялікаму Княству актам не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут поўнасцю захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Полыпчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул і пячатка, а таксама войска.
Такім чынам, нельга трактаваць Люблінскую ўнію як паглынанне Польшчай Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Рэч Паспалітая была федэрацыяй дзвюх суседніх дзяржаў, у якой Княства існавала да канца XVIII ст. — часу разбору Рэчы Паспалітай Расійскай імперыяй, Аўстрыяй і Прусіяй.
Першае ўражанне для пануючага класа Вялікага Княства ад вынікаў Люблінскай уніі, падзей, што ей папярэднічалі, было шокавым, прычым як для магнацтва, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Полыпчай. Для вышэйшай уплывовай знаці Люблінская ўнія пагражала поўнай згубай былога палітычнага вяршэнства. У Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім Сойм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрьщычна перастаў існаваць. У агульны ж сенат Рэчы Паспалітай многа былых членаў паноў-рады проста не трапіла. Ды і тыя нешматлікія галасы сенатараў з Вялікага Княства заглушаліся больш мнагалюдным польскім прадстаўніцтвам у сенаце Рэчы Паспалітай. Toe ж самае адбывалася і ў Сойме, дзе з 180 выбраных на сойміках па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзілася на Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (з іх 34 з беларускіх паветаў).
Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Цяпер прадстаўнікі шляхецкага саслоўя Вялікага Княства не маглі атрымліваць землі ў тых раёнах, якія былі гвалтоўна адарваны Польшчай у 1569 г., ды і дазвол польскай шляхце на атрыманне зямельных уладанняў у межах Княства стварыў небяспечнага канкурэнта для шляхты мясцовай. Без-умоўна, такое становішча нараджала у болыпай часткі пануючага класа Вялікага Княства Літоўскага. Рускага, Жамойцкага сепаратысцкія, антыпольскія настроі.
Характэрна, што антыпольскія словы не разыходзіліся са справамі. "Вялікакняжацкае адраджэнне" ішло як у палітыка-эканамічнай, так і ў духоўнай сферах. Насуперак Люблінскаму акту аб уніі на працягу 70 — 80-х гг. у Вялікім Княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. Прычым у час бескаралеўя (1574 — 1576 гг.) на віленскім Сойме дэбатавалася пытанне аб выбары караля, на сойме 1580 г. прысутнічаў нават кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторы. Больш таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачынае дзейнічаць Галоўны трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
Але самым моцным усплёскам дзяржаўнай незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага было прыняцце Статута 1588 г., які па сутнасці скасоўваў многія пастановы Люблінскай уніі. Паказальна ужо тое, што ў Статуце ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. Па змесце гэтага заканадаўчага помніка, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі аж да 1840 г., Вялікае Княства паўставала самастойнай дзяржавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і са сваей тэрыторыяй, апаратам, войскам, фінансамі. Артыкул 12 раздзела III Статута 1588 г. адмяняў звышпрынцыповы для палякаў пункт пастановы люблінскага Сойму 1569 г. аб дазволе ім набываць зямель-ную ўласнасць у межах Княства. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. у якасці галоўнага заканадаўчага акта шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім.
Нельга не заўважаць і інтэграцыйныя працэсы у Рэчы Паспалітай. Яны безумоўна назіраліся. Беларуская шляхта, якая дамагалася ад караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам са шляхтай польскай, то набудзе на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы" артыкулы, якія канчаткова ўзаконьвалі сістэму шляхецкай дэмакратыі, прызначаліся народам як "польскаму, так і літоўскаму... і ўсіх ... зямель і правінцый, што ўваходзілі у Рэч Паспалітую". Немагчыма было не спакусіцца на такія вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпа-радкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў. Прычым прывілеяў немалых, бо кароль у Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа. Такім чынам, збліжэнне з польскай шляхтай далучала шляхту ліцвінскую да "залатых вольнасцей". Менавіта цераз іх у Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася своеасаблівая саслоўна-палітычная супольнасць — "польскі народ шляхецкі". Прычым грунтавалася гэтая супольнасць на рэлігійна-моўна-карпаратыўнай еднасці. Што тычыцца этнічнага атаясамлення беларуска-літоўскай шляхты з польскай, то пры заўважнай эвалюцыі яе поглядаў на Рэч Паспалітую як "Айчыну" трэба адзначыць наяўнасць ліцвінскай самасвядомасці, якая моцна адчува-лася у вялікакняжацка-шляхецкім асяродку і давала аб сабе знаць у самыя драматычныя моманты гісторыі Рэчы Паспалітай.