Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Графік сустрэч з выкладчыкамі

А. М. Янушкевіч – кожная субота з 14.00 да 17.00, а таксама згодна з раскладам заняткаў

В. В. Пупа – кожны аўторак з 12.00 да 14.00, а таксама згодна з раскладам заняткаў

А. Ф. Макарэвіч – кожная субота з 11.00 да 14.00, а таксама згодна з раскладам заняткаў

Парадак кансультацый па электроннай пошце

А. М. Янушкевіч – кансультацыі па прадметных пытаннях здзяйсняюцца праз электронны адрас bip-politology@tut.by з верасня па чэрвень кожнага навучальнага года

В. В. Пупа – кансультацыі па прадметных пытаннях здзяйсняюцца праз электронны адрас bip-politology@tut.by з верасня па чэрвень кожнага навучальнага года

А. Ф. Макарэвіч – кансультацыі па прадметных пытаннях здзяйсняюцца праз электронны адрас bip-politology@tut.by з верасня па чэрвень кожнага навучальнага года

Модуль 1 Станаўленне дзяржаўнасці і хрысціянскай цывілізацыі на тэрыторыі Беларусі

Тэматычны план

  1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

  2. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях

а) Полацкае княства

б) Тураўскае княства

в) Княствы-дзяржавы на Панямонні

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у іх-хііі стст.

  2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі. Культура Беларусі Іх-хііі стст.

уводзіны

Модуль прысвечаны апісанню дагісторыі беларускіх зямель і першага перыяду ўласна гістарычнага развіцця Беларусі. Падчас панавання першабытнаабшчыннага ладу тэрыторыю Беларусі, як і ўсю тэрыторыю Еўропы, засяліў сучасны чалавек. Перыяд ІХ-ХІІІ стст. вызначаецца станаўленнем дзяржаўнасці на беларускіх землях, развіццем пісьменнасці і іншых форм культуры, а таксама прыняццем хрысціянскай рэлігіі візантыйскага тыпу. Галоўным цэнтрам дзяржаўнага і цывілізацыйнага развіцця беларускіх зямель з’яўляўся Полацк, дзе нарадзіліся і дзейнічалі выдатныя палітычныя і культурныя дзеячы ранняга сярэднявечча.

1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі

Старажытная эпоха, якую яшчэ называюць дагісторыяй, дапісьмовай гісторыяй, першабытнаабшчьшным ладам, у нашай мінуўшчыне ахоплівае працяглы перыяд амаль у 100 тысячагоддзяў — ад першага з’яўлення у краі чалавека і да 2-й паловы 1-га тысячагоддзя нашай эры (пасля нараджэння Ісуса Хрыста), гэта значыць да пачатку ранняга сярэднявечча.

3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопан археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.

Заўважана, што у асобныя перыяды старажытнасці для вырабу прылад працы і зброі людзі выкарыстоўвалі розны матэрыял. На падставе гэтага першабытная эпоха была падзелена на вякі — каменны, бронзавы і жалезны.

Каменны век на Беларусі займаў каля 90 тыс. гадоў, на працягу якіх таксама адбываліся прыкметныя змены ў чалавечым жыцці. Таму ён у сваю чаргу дзеліцца на старажытны каменны век — палеаліт (ад гр. палаес — старажытны, літос —камень), сярэдні каменны век — мезаліт (ад гр. мезос — сярэдні) і новы каменны век — неаліт (ад гр. нэо — новы). Каменны век змяніўся бронзавым і жалезным, якія ў гісторыі чалавецтва займаюць адносна мізэрны прамежак часу, толькі два з паловай тысячагоддзі, але сталі падмуркам для развіцця цывілізацыі.

Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі якое адбылося яшчэ у палеаліце, супала з рэзкім пахаладаннем. На гарах Скандынавіі пачалі ўтварацца ледавікі таўшчынёй у многія сотні метраў, якія раз-пораз насоўваліся на Паўночную Еўропу, у тым ліку і на наш край. Вечная мерзлата скавала зямлю, якую накрывала тундравая халоднастэпавая расліннасць. Распаўсюдзіліся жывёлы прыледавіковай зоны, сярод якіх вылучаліся валасаты насарог і паўночны слон — мамант.

У некаторых месцах паўднёва-усходняй Беларусі знойдзены аднолькавыя каменныя (крамянёвыя) вырабы архаічнага выгляду, якія датуюцца 100 — 35 тысячагоддзямі да нашых дзён. У тэты час Еўропу засялялі людзі даволі прымітыўнага тыпу — неандэртальцы. Аднак яны ужо маглі вырабляць з крэмню прылады працы, валодалі членападзельнай мовай, пастаянна карысталіся агнём, будавалі сховы-жытлы. Менавіта неандэртальцы і рабілі спробы асвоіць абшары на ўзбярэжжах Дняпра, Сажа і Прыпяці.

Несумненныя сведчанні сталага засялення першабытным чалавеісам паўднёвай Беларусі адносяцца да перыяду 27 — 24 тысячагоддзі назад, калі тут з’явіліся людзі сучас-нага тыпу — краманьёнцы. Да гэтага часу адносяцца рэшткі доўгачасовых паселішчаў-стаянак, пгго захаваліся пад тоўшчамі земляных адкладаў у Юравічах Калінкавіцкага і каля Бердыжа Чачэрскага раёнау.

Асноўным заняткам краманьёнцаў было загоннае паляванне, асабліва на мамантаў. 3 костак мамантаў, жэрдак і скур яны будавалі доўгачасовае жыллё з агнішчамі пася-рэдзіне, запасы ежы захоўвалі у ямах, выкапаных у вечнай мерзлаце, цела свае прыкрывалі скураной вопраткай, што было неабходна у суровым клімаце. Тагачасныя людзі выраблялі разнастайныя прылады працы і зброю — драўляныя дзіды, да якіх часам мацаваліся крамянёвыя наканечнікі, крамянёвыя скрабкі для апрацоўкі скур, разцы для работы па косці, нажы, праколкі. Некаторыя вырабы, асабліва іголкі, былі касцяныя. Пераважна з косці вырабляліся ўпрыгажэнні для цела і вопраткі. Жыхары познепалеалітычных стаянак выпрацавалі сістэму рэлігійных вераванняў, звязаных пераважна з паляўнічай магіяй, жаночай плоднасцю, уяўленнямі пра замагільнае жыццё.

Каля 10 тысячагоддзяў назад ледавік растаў нават у Скандынавіі. 3 канцом ледавіковай эпохі завяршыўся старажытнакаменны век. Пачаўся сярэднекаменны век — мезаліт. У сярэдзіне мезаліту на землі Беларусі з поўдня і паўднёвага захаду начало перасяляцца новае насельніцтва, якое карысталася прыладамі працы, састаўленымі з дробных рэтушаваных крамнёў, так званых мікралітаў. Ужывалі і буйныя крамнёвыя вырабы, найбольш сякеры.

3 позняга палеаліту паходзяць толькі два паселішчы, пакуль што выяўленыя археолагамі на паўднёва-ўсходнім ускрайку Беларусі. У канцы палеаліту і у мезаліце край наш нарэшце быў заселены цалкам, праўда, пакуль што па бера-гах буйнейшых вадаёмаў. На Дняпры, Прыпяці, Немане і іх значных прытоках знойдзены дзесяткі стаянак гэтага часу.

У 4-м тысячагоддзі да н.э. у развіцці першабытнага грамадства Беларусі пачынаецца заключны этап каменнага веку — неаліт. У гэты час, пераважна з нашчадкаў познемезалітычнага насельніцтва, пачынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваей адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай. Жыхары Беларусі навучыліся ляпіць гліняны посуд, які прызначаўся для гатавання ежы і захоўвання яе запасаў. У канцы эпохі ужо выраблялі шліфаваныя каменныя прылады працы. Але галоўнае — у краі пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання — земляробства і жывёлагадоўля. Яны значна папаўнялі запасы харчавання чалавека, рабілі яго болып незалежным ад прыроды. Усе тэта вяло да павелічэння колькасці жыхароў, а часам і да перанаселенасці і міграцый у пошуках урадлівейшых глеб. Змянялася матэрыяльная і духоўная культура, ускладняліся ўзаемаадносіны паміж чалавечымі калектывамі і асобнымі людзьмі. Праўда, у адрозненне ад Паўднёвай і Заходняй Еўропы на Беларусі земляробства і жывёлагадоўля засвойваліся і распаўсюджваліся запаволена. У азёрна-лясной Беларусі і без іх працяглы час хапала спажывы з палявання, рыбалоўства і збіральніцтва.

У 3-м тысячагоддзі да н.э. у размераным гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На ўзбярэжжы азёр і рэк нашай поўначы з-пад далёкай Фінскай затокі прасочваюцца групы насельніцтва з кругладонным тоўстасценным посудам, якіх лічаць далёкімі продкамі сённяшніх эстонцаў.

Прыкладна у гэты ж час назахад Беларусі з тэрыторыі Полынчы пранікае насельніцтва цэнтральнаеўрапейскіх культур, якое валодала даволі развітымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі. 3 іх з’яўленнем распачынаецца і мясцовая горназдабываючая справа. Уплыў прышлага люду быў адчувальны і спрычыніўся да далейшага развіцця позненеалітычнага насельніцтва берагоў Немана і Верхняй Прыпяці.

У неалітычны час ужо праяўляецца нераўнамернасць у развіцці асобных рэгіёнаў. На поўдні раней з’явілася вытворная гаспадарка (земляробства, жывёлагадоўля), прышліфаваныя, а затым і цалкам загладжаныя сякеры, жніўныя нажы, трохкутныя наканечнікі стрэл. На поўначы на працягу ўсёй эпохі дамініравалі традыцыйныя для лясной зоны формы прысвойваючай гаспадаркі. Тут жа з-за адсутнасці мясцовых радовішчаў крэменю асабліва шырока апрацоўвалі косць і рог, з якіх выраблялі наканечнікі стрэл, кінжалы, гарпуны, рыбацкія кручкі, шылы, рубячыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні — падвескі з зубоў жывёл, розныя арнаментаваныя пласцінкі.

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з першымі металічнымі рэчамі — спачатку меднымі, затым і бронзавымі. Такім чынам, у нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзя.

Аднак цэнтры старажытнай металургіі знаходзіліся далека, таму медных і бронзавых вырабаў у край трапляла мала і цаніліся яны вельмі высока. Гэта былі пераважна упрыгажэнні, сусгракаліся таксама сякеры, наканечнікі дзідаў, далоты і цяслы, тылы, зрэдку нават мячы. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраб-лялася з крэмню.

Адной з самых характерных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з’яўленне пласкадоннага глінянага посуду. Значыць, у інтэр’еры жытла ужо былі дашчаныя палійьі і сталы, а таксама агнішчы з роўным чэранем. Посуд стаў разнастайны. Вядомы гаршкі, збаны, міскі, кубкі, цадзілкі. Гэта сведчыць аб росце побытавай.культуры.

Новая эпоха азнаменавалася значнымі поспехамі у гаспадарцы. Земляробсгва і жьшёлагадоўля з дапаможных за-няткаў ператварыліся, асабліва у пазнейшы час, у вядучыя. Патрэба у вялікай колькасці сякер для высечкі лясоў выклікала росквіт крэмнездабываючай справы на Краснасельскіх шахтах. Больш распаўсюджанымі сталі прадзенне і ткацтва, пра што гавораць знаходкі гліняных праселак для верацёнаў і кроснаў, адбіткі тканіны і пляцёнкі на кераміцы. Земляробства і жывёлагадоўля, першабытная металургія і крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчьшу перад жанчьшай у сацыяльна-гаспадар-чым жыцді роду і племя. Ужо у раннебронзавых пахаваннях з Падняпроўя сустракаюцца надзвычай багатыя пахаванні мужчын-ваяроў з вялікай колькасцю медных і бронзавых рэчаў, з імпартаванымі бурштынавымі і шклянымі ўпрыгажэннямі.

Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць вельмі нераўнамерна, спрыялі развіццю абмену. 3 Беларусі у Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку — бурштын. Пераважна каўказскага і прыкарпацкага паходжання нашы першыя металы, а ўпрыгажэнні са шклопадобнай масы траплялі аж з усходніх берагоў Міжземнага мора.

Новыя формы гаспадарання, з’яўленне прышлага насельніцтва вялі да змен і ў духоўным жыцці. У пачатку эпохі памерлых пачалі хаваць у магільных ямах, нярэдка насыпаючы над імі курганы. 3 сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э., пад уплывам земляробча-жывёлагадоўчых культаў, звязаных з абагаўленнем сонца і агню як жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў, які на Беларусі пратрымаўся больш за два з паловай тысячагоддзі — аж да ўсталявання хрысціянства. На некаторых стаянках знойдзены рэшткі адмысловых бажніц. Культавыя абрады у іх ужо маглі практыкаваць "прафесіяналы" — язычніцкія святары.

Бронзавы век на Беларусі распачаўся з радыкальнай змены культурнай і этнічнай сітуацьгі. У гэты час на прасторах ад Рэйна на захадзе да сярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Швецыі і Фінляндыі на поўначы да цэнтральнай Украіны распаўсюдзіліся ваяўнічыя плямёны, так званыя шнуравікі, характэрнейшымі адзнакамі якіх былі баявыя лодкападобныя сякеры і посуд, аздоблены адбіт-камі шнура. Шнуравікі трапілі і на нашу тэрыторыю. Мясцовае насельніцтва начало паступова змешвацца з імі. У вышку ўтварыўся шэраг культур шнуравой керамікі. Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з’яўляецца сярэднедняпроўская, плямёны якой засялялі Беларускае Падняпроўе І суседнія раёны Украіны.

У 7 — 6-м стагоддзях да н.э. у гісторыі старажытнага грамадства Беларусі наступіла новая і надзвычай важная памеры лсылля сведчаць пра захаванне архаічнай вялікай сям’і — роду, у той жа час на Палессі асноўнай гаспадарчай адзшкай становіцца невялікая сям’я.

Сярод носьбітаў культур жалезнага веку Беларусі вучоныя шукаюць карані сучасных народаў. Найболып спрэчным з’яўляецца этнічнае вызначэнне паўднёвабела-рускіх культур. Мілаградцаў і зарубінцаў адносяць то да старажытных балтаў, то да славян, то да плямён невядомай мовы, што затым растварыліся сярод суседзяў. Аднак маецца шмат сведчанняў, што нашчадкі зарубінцаў ужо мелі сувязь са славяншчынай. Менш спрэчак пра штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў. Яны засялялі землі, дзе назвы большасці вадаёмаў балцкія, гэта значыць лета-літоўскія. Па гэтай прычыне большасць даследчыкаў насельніцтва жалезнага веку сярэдняй і паўночнай Беларусі лічаць продкамі сённяшніх латышоў і літоўцаў.

У 455 г. вандалы зруйнавалі сталіцу калісьці непераможнай Рымскай імперыі. Дым пажараў абвясціў заняпад бліскучай антычнай цывілізацыі, заснаванай на рабаўласніцтве. Аднак агонь, што пажыраў палацы нобіляў і халупы гарадскога плебсу, высвеціў набліжэнне новай эпохі ў еўрапейскай гісторыі — сярэднявечча. Беларусь таксама не мінулі тагачасныя бурлівыя падзеі. Развіццё гаспадаркі, масавыя пера-мяшчэнні насельніцтва, уплыў суседніх супольнасцяў пасту-пова трансфармавалі першабытны лад у феадальны. Аднак гэты працэс у нас зацягнуўся на некалькі стагоддзяў.

Пачатак беларускага сярэднявечча супаў са славянізацыяй большая часткі нашага края, чым закладвалася аснова для фарміравання тут старабеларускага этнасу. У V — VI стст. славяне, падхопленыя вірам вялікага перасялення народаў, здзейснілі імклівую экспансію да ўсходняй Германіі, Балтыкі, на берагі Чорнага і Адрыятычнага мораў. Іх паселішчы і могільнікі з крэмацыяй памерлых, аб’яднаныя археолагамі у пражскую культуру (па могільніку каля сталіцы Чэхіі), з’яўляюцца і на паўднёвым захадзе нашага Палесся. Людзі тут жылі у вёсках, часам вялікіх, якія месцамі абводзіліся драўляна-землянымі ўмацаваннямі. Жытламі былі паўзямлянкі з печкамі-каменкамі на покуце.

Тагачасная славянская культура не вылучалася багаццем, адмысловымі ўпрыгажэннямі, прывазнымі рэчамі — разгромленыя варварамі паўднёвыя прыморскія гарады ўжо не распаўсюджвалі свой добратворны ўплыў на поўнач. Аднак славяне мелі даволі высокі ўзровень гаспадаркі, дзе дамінавалі ворнае земляробства на выгарынах і стараполлі і жывёлагадоўля з перавагай у статку кароў. Нават зерне на муку яны перараблялі не на зерняцёрках, а у жорнах. А ячшэ славяне вылучаліся вялікай жыццёвай энергіяй, якая давала імпэт іх распаўсюджванню на вялізныя прасторы Еўропы.

У VI ст. невялікія, але добра ўзброеныя групы славянскага насельніцтва, у якіх, мяркуючы па знаходках, пераважалі мужчыны-ваяры, распачынаюць рух на поўнач ад Прыпяці да Дняпра і яго прытокаў, у далёкае Падзвінне. Сляды пажараў на некаторых гарадзішчах штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў сведчаць аб тым, што гэта пранікненне не абыходзілася без сутыкненняў.

У пачатку ранняга сярэднявечча, у прыватнасці ў VI — VII ст. н. э., кампактна, суцэльным масівам славяне жылі толькі ў самых паўднёвых раёнах сучаснай тэрыторыі Беларусі, у басейне р. Прыпяць, пераважна на поўдзень ад яе. Славянскімі з’яўляюцца археалагічныя помнікі гэтага часу — Хатомель, Сямурадцы, Хільчыцы, Петрыкаў. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваныя пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі (па 3 — 4 у адной групе). Характерны тып жытла славян — паўзямлянка. У славян панаваў абрад трупаспа-лення. Крэмацыя адбывалася па-за межамі магільнікаў. Попел змяшчалі ў бескурганных магілах або ў невысокіх акруглай формы курганах, вакол якіх выкопвалі ровікі.

3 VI — VII стст. н.э. славяне пачынаюць пранікаць на поўнач — у балцкі арэал. Аб гэтым сведчаць славянскія культурныя элементы, якія знаходзяць у старажытнасцях тыпу Калочын — Банцараўшчына. У балцкім арэале ў гэты час з’яўляюцца паўзямлянкі з тыповым славянскім інтэр'-ерам.

Масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца у VIII — IX стст. н.э. Вялікімі групамі яны пасяляюцца спачатку у раёнах, размешчаных на поўначы ад р. Прыпяць. На гэтыя землі славяне прыйшлі з паўднёвага боку басейна р. Прыпяць. А6 гэтым сведчаць аднолькавыя водныя назвы права- і левабярэж най частак Прыпяцкага Палесся і басейна р.Бярэзіна, Случ, Грыўка, Стаў і інш. У VIII—XI стст.н.э. славяне пасяляюцца у Пасожжы. Гэтымі стагоддзямі датукщца славянскія археалагічныя помнікі — круглыя курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення. У IX ст. н.э. славяне рассяляліся і ў Падзвінні.

Такім чынам, у VIII — IX стст. н.э. адбыліся істотныя змены у этнічным складзе і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Вялікія трупы славян пасяліліся ва ўсіх яе рэгіёнах. Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім насельніцтвам. Узаемадзеянне славян і балтаў істотна змяніла іх культуру. Балцкае насельніцтва было асімілявана. Ранейшая культура тыпу Калочын — Банцараўшчына ў VIII ст. знікла. У выніку славяна-балцкага сінтэзу к IX—X стст. н.э. сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці, што неаднаразова ўпамінаюцда у сярэдневяковьгх пісьмовых крыніцах, — дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны займалі у гэты час асноўную частку тэрыторыі Беларусі.

Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзень ад яе. Ад суседніх драўлян дрыгавічоў аддзялялі балощстыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, апынуліся ў вярхоў’ях Немана. Асобныя іх групы, магчыма, рассяляліся і на болып паўночнай тэрыторыі. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і такія элементы іх культуры, як буйныя мегалічныя пацеркі, пакрьггыя зерню, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. Славянскімі былі сярпы, нажы, кераміка. Да элементаў балцкага паходжання у культуры дрыгавічоў адносіліся спіральныя пярсцёнкі, змяінагаловыя бранзалеты, зоркападобныя спражкі. Аб змешаным славяна-балцкім паходжанні дрыгавічоў, верагодна, сведчыць і сама назва гэтай супольнасці. Корань гэтай назвы, магчыма, балцкі. У літоўскай мове шмат слоў з такім коранем (dregnas — сыры, вільготны, dregme — сырасць, вільготнасць і інш.). Словы з гэтым коранем адлюстроуваюць адну з асаблівасцяў мясцовасці, у якой жыла вялікая група дрыгавічоў, менавіта вільготнасць, забалочанасць зямель у парэччы Прыпяці.

Такога ж змешанага славяна-балцкага паходжання былі і радзімічы, якія сфарміраваліся ў Пасожжы і займалі гэгу тэрыторыю і у пазнейшы час. Мова радзімічаў была славянскай. Славянскімі па паходжанні у культуры радзімічаў былі таксама сяміпрамянёвыя кольцы, бразготкі, кераміка. Разам з тым у культуры радзімічаў былі і элементы балцкага паходжання. Да іх адносіліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, бронзавыя спіралькі, касцяныя прывескі у выглядзе качак, зоркападобныя спражкі. Назва "радзімічы", верагодна, таксама змешанага славяна-балцкага паходжання. Самымі блізкімі да гэтай назвы з’яўляюцца балцкія (літоўскія) словы radimas (знаходжанне), radimviete (месцазнаходжанне). У славянскай і балцкай назвах аснова (радзім) агульная, адрозніваюцца толькі канчаткі. Назва ўсходнеславянскай супольнасці заканчваецца на славянскае "-ічы".

Змешанага славяна-балцкага паходжання была і самая вялікая ўсходнеславянская супольнасць таго часу — крывічы, што сфарміраваліся на тэрыторыі, размешчанай на поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў. Крывічы рассяляліся вельмі шырока. Паўночная мяжа крывічоў дасягнула вярхоўя Волгі. Арэал іх рассялення, апрача Падзвіння, уключаў таксама і верхняе Падняпроў’е. Як адзначаецца у старажытным летапісе, "кривичи иже седять на верх Волги, и на верх Двины, и на верх Днепра". Мова крывічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні элементамі культуры крывічоў з’яўляліся бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, крывіцкія бранзалеты, кераміка. Адначасова у культуры крывічоў ёсць і элементы балц­кага паходжання. Да іх адносяцца бранзалеты са змяінымі галовамі, шыйныя грыўны балцкага тыпу, галаўны вянок і інш. Змешанага славяна-балцкага паходжання, магчыма, і сама назва гэтай супольнасці. Верагодна, яна адлюстроўвае своеасаблівасць той значнай часткі іх тэрыторыі на Міншчы-не і Смаленшчыне, дзе шмат узгоркаў і мясцовасць як бы крывая. Высокія мясціны чаргуюцда з больш нізкімі. Такі характар мясцовасці асабліва тыповы для поўдня і ўсходу іх тэрыторыі. У адрозненне ад балоцістай мясцовасці дрыгавічоў яе маглі назваць крывой. Шмат слоў са значэннем крывізны ёсць не толькі у славянскіх, але і у балцкіх мовах, напрыклад літоўскай (kreivas — крывы, kreivinti — крывіць, kreivis, kreivimas — крывізна, kreivuzas — крывая рэч). Паколькі першапачаткова на тэрыторыі крывічоў жылі не славяне, а балты, можна меркаваць, што тэрмінам з перша-пачатковай асновай "крыў" (kreiv) тут назвалі балцкае насельніцтва. У балцкіх мовах па-ранейшаму захавалася некалькі змененая балцкая форма, якой балты называл! славянскіх суседзяў на ўсходзе, — kreivs, krievai. Да цяперашняга часу яна захавалася ў латышскай мове для абазначэння велікарусаў (рускіх): kreivs — рускі, Kreivja — Расія.

Да нядаўняга часу навукоўцамі заніжаўся ўзровень развіцця крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Іх лічылі плямёнамі ці саюзамі плямёнаў і адносілі да родаплемянной стадыі чалавечага грамадства. Але гэга не так. К IX—X стст., калі сфарміраваліся гэтыя супольнасці, яны, асабліва крывічы і дрыгавічы, ужо дасягнулі болын высокая стадыі развіцця, падняліся на ступень раннекласавага грамадства і стварылі дзяржавы, якія можна назваць прадзяржавамі (протадзяржавамі). Для такой высновы ёсць шмат доказаў. А6 гэтым сведчыць узровень развіцця іх гаспадаркі, у прыватнасці земляробства і рамёстваў. У земляробсгве пачалі выкарыс-тоўваць больш дасканалыя прылады, у якіх з’явіліся жалезныя наканечнікі. Апрацоўка жалеза і гліны паступова становіцца прафесійным відам дзейнасці, асобным заняткам. Рамёствы пачынаюць аддзяляцца ад земляробсгва. Гэга стварае спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення пастаяннага гандлю. У IX—X стст. у крывічоў і дрыгавічоў з’яўляецда ўстойлівае грашовае абарачэнне. На тэрьггорыі крывічоў, у прыватнасці на Полаччыне знойдзены клад гэтага часу, у якім было звыш 7500 манет. У выніку такіх важных змен у гаспадарчых занятках у крывічоў і дрыгавічоў узнікаюць першапачатковыя гарады (прагарады, протагарады). На тэрьггорыі крывічоў у IX ст. узнікае Полацк, у X ст. — Віцебск, а на тэрыторыі дрыгавічоў у X ст. з’яўляецда Тураў.

У гэты час змяняецда і сацыяльны склад насельніцтва. Яно падзяляецца на знаць (князёў) і астатніх жыхароў. Першыя адрозніваліся сваімі функцыямі і становішчам, якое адлюстравана у пахаваннях. На Полаччыне, у адным з курганоў каля в. Баркі, знойдзена каля 200 упрыгажэнняў. У крывічоў і дрыгавічоў у адрозненне ад папярэдніх балцкіх супольнасцяў усталявалася другая сістэма кіравання. Рода-племянное кіраванне змянілася палітычным. Узніклі перша­пачатковыя дзяржавы, якія называліся княжаннямі. У полацкіх крывічоў і дрыгавічоў кіраванне ўзначальвалі князі, якія атрымлівалі гэтыя пасады па спадчыне. Старажытныя пісьмовыя крьшіцы называюць нават імёны такіх князёў (Рагвалод — у полацкіх крывічоў, Тур — у дрыгавічоў). У княжаннях быу дзяржаўны апарат для збірання даніны.

Такім чынам, у выніку шырокага рассялення славян на тэрыторыі нашага края і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся першасныя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці — крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Пашыраны да гагата часу погляд, што яны з самага пачатку былі чыста славянскімі этнічнымі супольнасцямі, а не змешанага паходжання, не мае грунтоўных доказаў. Значка больш аргументаў у карысць погляду, што дрыгавічы, крьшічы і радзімічы сфарміраваліся на тэрыторыі Беларусі як славяна-балцкая супольнасць. У параўнанні са старажытным фіна- і балтамоўным насельніцтвам яны гістарычна бліжэй да беларусаў. Але і ў аргументацыі погляду, што непасрэднымі продкамі беларускага народа з’яўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы, ёсць спрэчныя моманты.

Шмат схематычнага ва ўяўленнях "старажытнарускай" канцэпцыі паходжання беларусаў. Спрэчна лічыць старажытную Русь агульнай калыскай беларускай, украінскай і велікарускай супольнасцяў, таму што яна распалася, знікла раней, чым ўтварыліся беларускі, украінскі і велікарускі народы. Рэгіянальныя асаблівасці культуры і мовы ўсходніх славян, як ранняй, так і больш позняй пары, не адпавядаюць усходнеславянскім этнасам — беларусам, украінцам і велікарусам. Заходняя частка тэрыторыі ўсходніх славян, якая стала арэалам фарміравання бела­рускага этнасу, у час існавання старажытнай дзяржавы — Русі — не вылучалася у асобную лінгвістычна-этнаграфічную зону. Уяўленне аб тым, што старажытная Русь з’яўляецца калыскай трох усходнеславянскіх этнічных супольнасцяў, у якой яны знаходзіліся як тры дзіцяці, а потым сталі дарослымі, самастойнымі этнасамі, дэманструе спрошчаны падыход да складанага гістарычнага працэсу.

Верагодна, асноўнымі продкамі сучасных беларусаў былі групы насельніцтва, якія жылі ў нашым краі пасля таго, як зніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Імі сталі перш за ўсё насельнікі падзвінска-дняпроўскага рэгіёна, і старажытныя палешукі, што знаходзіліся ў Папрыпяцці. Першыя сфарміраваліся ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночнай часткі радзімічаў, а другія — дрыгавічоў, драўлян і паўднёвых радзімічаў. Старажытныя палешукі і днепра-дзвіны мелі таксама агульную назву "русіны", "рускія" (у значэнні ўсходніх славян). Яны адрозніваліся ад крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў новымі рысамі культуры і мовы.