- •Кафедра паліталогіі біп Сеткавы вучэбны курс
- •Інструктыўны блок
- •Модульны блок
- •Дапаможна-праверачны блок
- •Звесткі аб аўтарах
- •Тэматычны план заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Дзейнасць езуітаў
- •Біяграфічны нарыс т. Касцюшкі
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Спіс літаратуры Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Графік сустрэч з выкладчыкамі
- •Парадак кансультацый па электроннай пошце
- •Модуль 1 Станаўленне дзяржаўнасці і хрысціянскай цывілізацыі на тэрыторыі Беларусі
- •1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •2. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях
- •Б) Тураўскае княства
- •В) княствы-дзяржавы на Панямонні
- •Уводзіны
- •1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •3. Развіццё эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XIII – першай палове XVII стст.
- •(1569 Г. – першая палова XVII ст.)
- •2. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •3. Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
- •Модуль 4 Рэлігія і культура на беларускіх землях у хііі – пачатку XVII ст. Кансалідацыя беларускай народнасці.
- •Уводзіны
- •1. Царква і рэлігія на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •2. “Залаты век” старабеларускай культуры
- •3. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •Модуль 5 беларускія землі і Крызіс рэчы паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст.
- •1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •5. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XVII-XVIII стст.
- •7. Культурнае развіццё беларускіх земляў: эпоха барока і Асветніцтва
- •Модуль 6 Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і пачатак мадэрнізацыі ў Еўропе. Яе ўплыў на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (каНеЦ XVIII — сярэдзіНа хіх ст.) тэматычны план
- •1. Палітыка Расійскай імперыі на далучаных землях Беларусі
- •2. Франка-руская вайна 1812 г. І Беларусь
- •4. Грамадскі рух у беларусі і палітыка царызму
- •Модуль 7 беларусь у перыяд станаўлення капіталістычнай эканомікі і буржуазнага грамадства (сярэдзіна XIX – пачаТак XX ст.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Аграрная рэформа 1861 г. На Беларусі
- •2. Развіццё прамысловасці і гарадоў
- •3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. На Беларусі
- •4. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Модуль 8
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Фарміраванне сучачнай беларускай нацыі
- •4. “Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
- •Модуль 9
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •Модуль 10 Беларусь у міжваенны час (1921-1939 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Узбуйненне бсср
- •2. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- •3. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму
- •4. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)
- •5. Культура беларускага народа ў міжваенны час
- •Модуль 11 беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939-1945 гг.) Тэматычны план
- •3. Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •4. Партызанская і падпольная барацьба ў беларусі.
- •5. Аперацыя “Багратыён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Модуль 12
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння
- •Сусветных супердзяржаў (1945 – 1991 гг.)
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваенны перыяд
- •2. Сацыянальна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 40-х – 80-х гг. Хх ст.
- •3. Бсср у сістэме міжнародных адносін
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і культуры ў Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Модуль 13 рэспубліка беларусь на сучасным этапе (1991 – 2002 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.
- •3. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і Культуры Беларусі на сучасным этапе
- •Гласарый
- •1. Запоўніце пропускі ў наступных лагічных ланцужках
- •2. Правільна суаднясіце імёны князёў і гады іх княжання
- •Сярод пералічаных тэрмінаў выберы неабходны і дапоўні схемы
- •Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцаў
- •Галоўныя заняткі
- •Галоўныя заняткі
- •1. Правільна суаднясіце з дапамогай адпаведных лічбаў і літар тэрміны і даты ў левым і правым слупку
- •2. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •1. Знайдзі адпаведныя значэнні лічбавым абазначэнням
- •Запоўніце схему
- •2. Размясціце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці, гэта значыць так, як яны адбываліся ў гісторыі
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Запоўні пропускі ў лагічным ланцужку
- •1. Правільна дапоўніце табліцу
- •1. Правільна суаднясіце назвы гарадоў у левым слупку і даты першых звестак аб гэтых гарадах у летапісных крыніцах у правым
- •2. Дапоўніце сказы:
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Сярод пералічаных функцый вызначыце функцыі князя і веча
- •2. Суаднясіце правільна даты і падзеі
- •1. Вызначце імёны князеў, зыходзячы з іх кароткай аўтабіяграфічнай характарыстыкі
- •2. Правільна суаднясіце значэнні левага і правага слупкоў
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі і даты калі яны адбываліся
- •2. Вызначце правільную паслядоўнасць засялення тэрыторыі Беларусі
- •1. Правільна суаднясіце імёны і назвы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце імены культурных дзячаў з характарыстыкай іх дзейнасці
- •2. Дапішыце пропускі ў тэксце
- •2. Запоўніце пропуск у лагічным ланцужку
- •3. Час першага з’яўлення людзей на тэрыторыі Беларусі
- •1. Па прыведзеных апісаннях вызначце, аб якіх культурных дзеячах ідзе гаворка
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў
- •1. Запоўніце табліцу
- •3. Абазначце, які тып земляробства з’яўляецца найбольш старажытным
- •4. Абазначце, які з пералічаных прыродных выкапняў звязаны з дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі першабытных шахцёраў:
- •Ключы (да блока I)
- •Вялікае княства Літоўскае. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці падзеі
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характэрызуюць
- •1. Правільна суаднясіце з іменем вялікага князя літоўскага найбольш важныя падзеі і вынікі іх дзейнасці (выкарыстать усе падсказкі)
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы магнацкіх родаў і месцы, дзе былі пабудаваны іх рэзідэнцыі (палацава-замкавыя комплексы):
- •1. Запоўніце пропускі ў схеме
- •2. Запоўніце схему, выбраўшы неабходнае
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і азначэнні ў правым слупках
- •1. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Звяжыце паміж сабой назву гістарычных падзей, калі яны адбываліся і імёны дзеячоў, якія прымалі ў ей удзел (магчымы паўторы)
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Закончыце наступныя сказы
- •1. Запоўніце схему Лівонская вайна
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Дапоўніце належным чынам два цэнтральныя паняцці
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны у левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •1. Запоўніце схему і дапоўніце сказы
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой назву юрыдычнага дакумента год, калі ён быў прыняты і яго кароткую анатацыю
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву заканадаўчага акта, даты, калі ен быў прыняты, і асноўныя пытанні, якія ў ім разглядаліся (магчымы паўторы)
- •2. Запоўніце пропускі ў схеме
- •1. Правільна суаднясіце суаднясіцк значэнні першага і другога слупкоў
- •2. Знайдзіце адпаведныя значэнні двум гістарычным падзеям (магчымы паўторы)
- •1. Запоўніце схему
- •Суаднясіце паняцце з яго азначэннем
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні у правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі якія іх характэрызуюць
- •1. На стужцы часу адзначце даты, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы запрыгоньвання сялян
- •2. Правільна суаднясіце імены грамадскіх і палітычных дзеячаў вкл і Польшчы з іх кароткіммі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце Аграрная рэформа сярэдзіны xyi у вкл
- •2. Запоўніце правільна схему (укажыце дату і назву нарматыўнага дакумента)
- •1. Правільна суаднясіце даты і падзеі
- •2. Дапоўніце тэкст
- •1. Правільна суаднясіце імены дзеячоў культур, з назвай іх твораў і кароткой аўтабіяграфічнай характарыстыкай аўтара.
- •2. Правільна суаднясіце саманазвы жыхароў Беларусі на рубяжы xyi – xyii ст. З тэрыторыяй, дзе яны пражывалі
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі, год, калі яна адбывалася і яе кароткую характарыстыку
- •2. Правільна суаднясіце назвы мануфактурных вырабаў і месца, дзе яны вырабляліся
- •1. Дапоўніце сказы
- •2. Вызначыце аб якіх гістарычных падзеях і паняццях ідзе гаворка
- •1. Правільна запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна суаднясіце імёны дзеячаў культуры і назвы іх твораў
- •1. Рашыце міні крыжаслоў
- •1. Запоўніце схему, выбраўшы неабходны варыянт адказу і вызначце эвалюцыю манархіі ў вкл (правільна дапішыце патрэбныя словы)
- •2. Дапішыце сказы
- •Ключы (да блока II)
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры і гарады, дзе яны працавалі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі з адпаведнымі датамі
- •1. Запоўніце прапушчанныя элементы “лагічных ланцужкоў”
- •2. Дапоўніце сказы і правільна запоўніце схему (вызначце, якія дзяржавы ўваходзілі ў два палітычныя блокі).
- •1. Запоўніце табліцу, зыходзячы з прапанаваных варыянтаў адказу
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна дапоўніце сказы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Дапоўніце схему
- •2. Сярод пералічаных тэрмінаў выберыце тыя, якія маюць дачыненне да буржуазных рэформ 60-70-ых гадоў у Расіі і Беларусі.
- •1. Звяжыце паміж сабой год і гістарычныя падзеі
- •2. Дапоўніце схему
- •1. Вызначыце аб якім культурным дзеячы ідзе гаворка
- •2. Звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату калі яна адбывалася
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Суаднясіце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату, калі яна адбывалася
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу
- •2.Правільна суаднясіце сапраўдныя прозвішчы дзеячоў культуры і іх псеўданімы
- •1. Суаднясіце правільна паміж сабой дату і гістарычную падзею часоў паўстання 1863 г.
- •2. Правільна суаднясіце паняцці паміж двумя галоўнымі
- •1. Правільна суаднясіце назву народніцкіх арганізацый, месца іх дзейнасці і кароткую характарыстыку (магчымы паўторы).
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характарызыюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце і правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, звязаныя з працэсам станаўлення нацыі, які праявіўся ў развіцці нацыянальнага руху на Беларусі
- •2. Суаднясіце назвы паўлегальных і тайных арганізацый моладзі з назвамі гарадоў, дзе яны дзейнічалі.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна звяжыце імёны грамадскіх дзеячаў і іх характарыстыку
- •1. Запоўніце схему
- •17 Кастрычніка 1905 г.
- •2. Правільна суаднясіце імены гістарычных дзеячоў з іх невялікім жыццянарысам
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы даследчыкаў быту і культуры Беларусі з кароткімі звесткамі з іх біяграфіі і даследчай дзейнасці
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу, дапоўніце сказ
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна запоўніце схему (выберыце адпаведную арганізацыю, у адносінах да даты заснавання і інфармацыю, якая характэрызуе дадзеную арганізацыю).
- •25 Сакавіка 1917 г. (р. Скірмунт)
- •2. Правільна суаднясіце імёны народавольцаў (выхадцаў з Беларусі) і назвы арганізацый, у працы якіх яны ўдзельнічалі
- •1. Вызначце, аб якім гістарычным паняцці ідзе гаворка
- •2. Дапоўніце неабходнымі варыянтамі 3 асноўныя накірункі ў духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве.
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •Ключы (да блока III)
- •Беларусь 1917-2000 гг.
- •1. Расстаўце падзеі згодна з іх храналогіяй
- •25 Кастрычніка 1917 г
- •30 Кастрычніка 1917 г.
- •2. У сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай на Беларусі ў лютым 1938 г. Уводзілася дзяленне тэрыторыі Беларусі на:
- •3. Аўтар цэнтральнай фігуры комплексу Хатынь
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Расстаўце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці
- •3. Пачатак дзейнасці Беларускага штаба партызанскага руху (бшпр)
- •1. Правільна запоўніце табліцу Этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці
- •Этапы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання бсср
- •Беларусізацыя
- •2. Стварэнне снд
- •3. Скульптурны помнік м. Шагалу пабудаваны
- •1. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры з іх кароткімі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •6. Старшыня Аблвыкамзаха са студзеня 1918 г.
- •1. Правільна дапоўніце схему, выбраўшы правільны варыянт адказу
- •Народная гаспадарка бсср у 1945-1950 гг.
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср ў другой палове 50-ых – першай палове 80-ых гг.
- •27 Ліпеня 1990 г.
- •19 Верасня 1991 г.
- •6. Узначальваў некалькі дыверсійных груп, якія паралізавалі работу Аршанскага чыгуначнага вузла ў 1942 г.
- •7. Акружэнне войскамі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх франтоў 105-тыс. Групіроўкі нямецкіх войскаў атрымала назву:
- •1. Расшыфруйце абрэвіятуры асноўных палітычных партый на Беларусі, створанных пасля пачатку перабудовы
- •2. Пачатак другой сусветнай вайны прыпадае
- •3. У вызваленні Беларусі (1944 г.) прымаў удзел 2-гі Беларускі фронт. Яго камандуючы:
- •4. Тэрыторыя бсср на 1 студзеня 1919 г. Састаўляла:
- •Ключы (да блока iy)
- •Модуль 2
- •Модуль 3
- •Модуль 4
- •Модуль 5
- •Модуль 6
- •Модуль 7
- •Модуль 8
- •Модуль 9
- •Модуль 10
- •Модуль 11
- •Модуль 12
- •Модуль 13
2. Франка-руская вайна 1812 г. І Беларусь
Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Яшчэ напярэдадні шырокамаштабнага ваеннага сутыкнення расійска-французскія адносіны выклікалі абва-стрэнне палітычнай сітуацыі на беларускіх землях. У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі рушылі праз граніцу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўньгх пасад. Узмацніўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі і Літвы.
Занепакоены гэтым царскі ўрад выдаў шэраг указаў аб узяцці ў секвестр маёнткау ў асоб, якія самавольна выехалі за мяжу. Рэальная магчымасць згубіць свае зямельныя ўладанні напалохала ўцекачоў, якія пачалі вяртацца, каб прадаць ці закласці свае маёнткі. У адказ Камітэт міністраў забараніў продаж і заклад такіх маёнткаў тэрмінам да двух гадоу. Адзначаныя меры прымаліся стрымана і асцярожна з-за магчымасці выклікаць лішнюю азлобленасць паную-чага саслоўя і накіроўваліся пераважна на тое, каб не выкарыстоўваліся сродкі з маёнткау для арганізацыі замежных атрадаў. Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад французскага імператара Напалеона перш за ўсё палітычнымі контркрокамі ў "польскім пытанні". Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае.
Па даручэнні імператара ў 1811 г. князі М.Агінскі, К.Любецкі і граф Л.Плятэр склалі праект "Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім", якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай у 1772 — 1807 гг. У процівагу канстытуцыі Варшаўскага герцагства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу дзесяці гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак ажыццяўленне праекта адкладвалася і зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслаблення імперыі.
12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Неман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. "Вялікая армія" мела ў прыграніччы амаль трехкратную колысасную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. 3 імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшых на бок Напалеона шляхціцаў з Літвы і Беларуси Толькі князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ужо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Астроўна, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4—5 жніўня працягвалі адступаць, зберагаючы асноўныя сілы.
Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага Княства Літоўскага на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне.
Ад гэтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі "Вялікую армію", што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Частка яе працягвала арыентавацца на Аляксандра I.
Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб’ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць наборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі у лясы. Яны стыхійна ператвараліся у партызан, нападаючы на асобных салдат і фуражыраў. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Кляўкі ў Барысаўскім, Варонкі у Дрысенскім, Жарцы ў Полацкім паветах і інш.
Асаблівую актыўнасць у барацьбе з рэгулярнымі фран-цузскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, якая апынулася паміж французскім корпусам Н.Ш.Удзіно і рускім корпусам П.Х.Вітгенштэйна. Усе дарослае насельніцтва аб’ядналася у партызанскі атрад на чале з адстаўным салдатам Максімам Маркавым. 8 верасня да Жарцаў падышоў французскі батальён пяхоты і эскадрон кавалерыі. Але жыхары, узброіўшыся ружжамі, самаробнымі дзідамі і шаблямі, папрасіўшы ўзяць над сабой каманду данскога казака Льва Трушына, смела ўступілі ў бой з французамі, нанеслі ім значныя страты і прымусілі павярнуць назад. У кастрычніку жыхары Жарцаў, разам з дружынамі пецярбургскага і ноўгарадскага апалчэнняў, 2 разы ўдзельнічалі ў бітвах за Полацк. Яны былі праваднікамі, разведчыкамі, нападалі на напалеонаўскіх салдат-марадзёраў. За ўсё гэта 22 чалавекі атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках "На ўспамін аб 1812 годзе".
Аднак нельга адназначна гаварыць, што для ўсёй масы беларускага сялянства пярвейшай была прарасійская пазіцыя у гэтай вайне. Найвялікшым іх жаданнем была непадлегласць памешчыкам і стаяўшай на абароне сацыяльных інтарэсаў апошніх расійскай і французскай адміністрацыі, што сцвердзіла, паводле падання, адна беларуская жанчына, якую Напалеон спыніў на дарозе і пацікавіўся, за каго яна ў гэтай вайне. Імператар атрымаў наступны адказ: "Ды я б хацела, каб француз, заняўшы Маскву, пагнаў, пагнаў, ды і сам не вярнуўся!.."
Ваенныя падзеі і звязаныя з імі змены і паслабленні адміністрацыйнай улады далі магчымасць сялянам у шэрагу месцаў зусім выйсці з падпарадкавання памешчыкаў, прычым незалежна ад зоны кантролю (французскага ці расійскага). Напрыклад, востры характар набылі хваляванні сялян чатырох паветаў на паўночным усходзе Віцебекай губерні. Пры спробе прымусіць падпарадкоўвацца сялян графіні Зубавай быў забіты справаводца эканоміі з мястэчка Усвяты Патоцкі, цяжка збіты 5, ранены 30 і некалькі "усмирителей" прапалі без весткі. 15 верасня сяляне памешчыкаў Ракасоўскага і Савельева сумесна з казённым! падданымі з мястэчка Стайкі, усяго да 300 чалавек, узброіўшыся дзідамі і каламі, зрабілі напад на фальварак калежскага асэсара Вышынскага. Па патрабаванні губернатара ваенны міністр адправіў у Віцебскую губерню спецыяльную каманду для навядзення парадку.
У кастрычніку 1812 г. расійская армія вымусіла Напалеона пакінуць Маскву і адступаць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі у наступление расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусь Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14 — 16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну каля в. Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася у бязладныя ўцёкі. У перамогу Расіі ўнеслі уклад і салдаты, рэкрутаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх было у часцях 1-й арміі і асабліва у 3, 24-й і іншых дывізіях, што вызначыліся у вядомай Барадзінскай бітве.
Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай імперый за Беларусь (першая каб утрымаць і працягваць эксплуатаваць нашы землі, а другая каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказваліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай прычыны вайна 1812 г. набывала тут характар грамадзянскай.
Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: шмат загінула людзей, былі разбуравы многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі усеяны трупамі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: "Сяляне, верны наш народ — няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога". Выключэнне было зроблена толькі для сялян в. Жарцы, якія пасля вайны палічылі сябе вольнымі ад прыгоннай залежнасщ і адмовіліся ісці на паншчыну, за што памешчык Жаброўскі караў іх розгамі, прыгаворваючы: "Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж". У 1819 г. царскі ўрад выкупіў сялян в. Жарцы разам з землямі ў вольныя хлебаробы (57 рэвізскіх душ), з умовай спагнання з сялян у казну большая часткі гэтай платы.
Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то Аляксандр I, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся "к забвению прошедших заблуждений". Маніфестам 12 снежня 1812 г. аб’яўлялася дараванне тым, хто вярнуўся з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін, толькі па сканчэнні якога іх маёнткі канфіскоўваліся. Аднак тады "ўваскрашальнік" Польшчы і Вялікага Княства яшчэ не быў канчаткова пераможаны і немалая колькасць буйных і дробных землеўладальнікаў па-ранейшаму звязвала свае надзеі з яго спробамі павярнуць назад ход ваенных дзеянняў. У выніку, напрыклад, па Мінскай губерні поўнай ці частковай канфіскацыі пад-лягала каля 84 тыс. сялян мужчынскага полу. Па Гродзен-скай і Магілёўскай губернях было вызначана да перадачы У казну адпаведна больш за 46 і 23 тыс. рэвізскіх душ. Прабыўшы ў складзе дзяржаўных каля года, канфіскаваныя сяляне былі вернуты ранейшым уладальнікам мані-фестам ад 30 жніўня 1814 г. "Усяміласцівейшае дараванне" шляхце не скарыстаў Дамінік Радзівіл, якому толькі ў Мінскай губерні належала больш за 50 тыс. сялян мужчынскага полу, бо памёр у Парыжы. Пазней яго спадчына перайшла, праз шлюб дачкі Стэфаніі, да Вітгенштэйнаў, якія сталі ў XIX ст. самымі буйнымі землеўладальнікамі на Беларусі.
Нягледзячы на тое, што і пасля вайны характерная для Аляксандра I дэмагагічная палітыка заляцанняў са шляхтай працягвалася, што выявілася ў стварэнні Царства Польскага, тым не менш ідэя вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія зямлі была пахавана. Ужо ў студзені 1813 г., калі расійскія войскі перанеслі ваенныя дзеянні за межы сваей дзяржавы, Аляксандр I у пісьме да Адама Чартарыйскага недвухсэн-соўна заявіў: "Не забывайце, што Літва, Падолле і Валынь дасюль лічаць сябе правінцыямі рускімі і ніякая логіка у свеце не ўпэўніць Расію, каб яны маглі быць не пад уладай Гасудара Расіі, а пад якойсьці іншай".
Хоць у далейшым, аж да 1914 г., ваейнныя сутыкненні Расіі з замежнымі краінамі абыходзілі тэрыторыю Беларусі, але яе сыны аддавалі свае жыцці за імперскія інтарэсы гэтай дзяржавы шмат у якіх кутках Еўропы і Азіі.
3 .Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў першай палове ХІХ ст.
У першай палове XIX ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тьшу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колысасць мануфактур, на многіх з іх начала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны у 20-я гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, сукон-ныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзіне XIX ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацда паравыя рухавікі. У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 значных вотчын-ных і капіталістычных прадпрыемстваў з 6,5 тыс. рабочых, вольнанаёмныя сярод якіх складалі 43 %.
Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі. Па гэтых штучных водных шляхах Брэст, Кобрын, Барысаў і іншыя гарады вялі ажыўлены гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх прамысловае значэнне. За перыяд з 1825 па 1861 г. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя "гасцінцы", звязалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.
Новыя з’явы у эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялі-чвалася плошча ворьгўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (льну, канапель), значка узрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўваіща сельскагаспадарчыя машьшы.
Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 182о па 1841 г. у Віцебску. У 40-я гг. у маёнтку Горы-Горкі Магілёўскаи губерні быў адкрыты першы у Расіискай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наималіся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.
Далейшае развіццё прагрэсіўных з’яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічьгўся ужо добрым, часам не збіралі пасеянага. За 30 гадоў (з 1820 па 1850) у Віцебскай і Магілёўскаи губернях было дзесяць няўродаў. Сяляне ў сваей масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. Так, паншчына ў большасці маёнткаў заходняй і цэнтральнай Беларусі складала б чалавека-дзён на тыдзень з сялянскай гаспадаркі. 3 паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне. К 1859 г. па пяці беларускіх губернях каля 60 % прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі.
Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існаваўшай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 найболып буйных сялянскіх хваляванняў, то у другой трэці — больш за 90. Прычым на Беларусі сацыяльныя супярэчнасці ўзмацняліся з-за нацыянальна-рэлігійнай варожасці паміж сялянамі і панамі. У той жа час дэмакратычныя колы шляхты разгортвалі сярод насельніцтва антыцарскую агітацыю, з чым улады напрамую сутыкнуліся пры ўціхамірванні у 40-я гг. выступленняў сялян у маёнтку Смаргонь Віленскай губерні.
Гэта вымушала царызм праводзіць на Беларусі больш гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць пэўныя захады па вырашэнні аграрнага пытання.
Спачатку гэтыя захады былі даволі сціплымі і зводзіліся да некаторых мер па змякчэнні адносін паміж сялянамі і іх уладальнікамі. 23 сакавіка 1818 г. па выніках праверкі становішча сялян Мазырскага павета выйшаў указ, дзеянне якога распаўсюджвалася "на ўсю Мінскую і іншыя ад Польшчы здабытыя губерні". Указ абавязваў памешчыкаў і адміністратараў наглядаць за станам гаспадаркі сялян і не патрабаваць ад іх выканання павіннасцяў звыш вызначаных інвентарамі. Забаранялася прымяняць "жорсткія пакаранні", скасоўваліся абмежаванні на продаж сялянамі прадуктаў сваей гаспадаркі, абмяжоўвалася іх залежнасць ад ліхвяроў і карчмароў. Асаблівая ўвага звярталася на Віцебскую і Магілёўскую губерні, дзе востра адчуваліся хібы у сялянскім харчаванні і у зборы нядоімак казённых плацяжоў. 29 мая 1835 г. цар зацвердзіў рашэнне Дзяржаўнага савета "Аб аддачы беларускімі памешчыкамі сялян іх па найму ў земляныя і іншыя чорныя работы", якім абмяжоўваліся магчы-масці памешчыкау здаваць сялян па найме (не больш паловы работнікаў, узрост ад 20 да 48 гадоў), агаворваліся ўмовы (заключэнне кантракту з вызначзннем аплаты як памешчыку, так і сялянам; колькасць рабочых дзён і іх працягласць; быт і харчаванне працуючых). Аднак на практыцы ўрадавыя распараджэнні былі малаэфектыўнымі. Нагляд за іх выкананнем ускладаўся на губернскія і павятовыя ўлады, гэта значыць на тых чыноўнікаў, якія самі паходзілі з мясцовай шляхты і хутчэй адстойвалі інтарэсы памешчыка, чым селяніна. Ды і наогул многія указы з цягам часу забываліся.
У 1840—1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся у арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гг. XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ідучы на рэформу, царскі ўрад меў на мэце зняцце сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мае у процівагу шляхецкаму дэмакратычнаму руху. Ініцыя-тарам і асноўным правадніком рэформаў стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П. Дз. Кісялёў — прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін, тонкі палітык, які добра разумеў сітуацыю ў так званым Заходнім краі (меў уласны маёнтак на Правабярэжнай Украіне). Ён быў таксама начальнікам V Аддзялення імператарскай канцылярыі, якое стала "штабам па сялянскай частцы". Палітычнае крэда Кісялёва у адносінах да беларускага, літоўскага і заходнеўкраінскага сялянства было сфармулявана яшчэ у запісцы цару у 1835 г.: "Ніжэйшы клас, які складаецца з сялян, ... па нянавісці да ўладальнікаў-католікаў, што наклалі цяжкія на іх павіннасці, ... дае сабой важную перавагу на карысць урада. А таму, само сабою вынікае, што трэба абязсіліць сувязь і ўплывы першых класаў, а разам з тым зацвердзіць правы, дабрабыт і адданасць да ўрада апошняга".
28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй — акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў. У ходзе люстрацыі — новага апісання дзяржаўных уладанняў — змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спьшялася практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Прызнавалася "грамадзянская свабода" дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Ажьщцяўлялася малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў "папячыцельная палітыка". Аднак мэты рэформы, пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнугы.
Тым не менш рэформа П. Дз. Кісялёва выклікала супрацьдзеянне памешчыцкага класа, які ўбачыў у гэтым замах на свае саслоўныя прэрагатывы. Імкнучыся скампраметаваць рэформу казённых маёнткаў у заходніх губернях, каб не дапусціць распаўсюджвання яе прынцыпаў на астатнюю вёску, памешчыкі адзначалі, што "быт народа паправіўся б толькі на паперы". Такія папрокі мелі пад сабой рэальныя падставы. Нягледзячы на значнае зніжэнне павіннаснага прыгнёгу, заставалася вострай праблема малазямелля, да того ж поспехі сельскай гаспадаркі дзяржаўных сялян у параўнанні з памешчыцкімі былі невялікія. Падвяргаемы, з іншага боку, крытыцы рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера, усхваляемы толькі асобнымі прадстаўнікамі ліберальнай бюракратыі, Кісялёў трымаўся прыхільнасцю Мікалая I. Новы цар, Аляксандр II, у 1855 г. замяніў яго на пасадзе графам М. М. Мураўёвым, раней паслядоўна займаўшым пасты губернатараўуМагілёве, Гродне і Мінску, а пазней.у 1863 — 1865 гг., генерал-губернатара ўсяго так званага Паўночна-Заходняга края.
Мураўёў падверг рэзкай крытыцы пераўтварэнні свайго папярэдніка, перш за ўсё за ліквідацыю фальваркаў і зніжэнне павіннаснага прыгнёту, што, на яго думку, змяншала даходы казны. У ходзе праведзенай ім контррэформы (1857-1862 гг.) на свабодных і адабраных у сялян землях былі сгвораны фермы, што аддаваліся ў доўгатэрміновую арэнду. Адначасова павысіўся памер аброка па дзевяці за-ходніх губернях у сярэднім на 22 %. У выніку сяляне аказаліся вымушанымі ісці ў адработачную кабалу да новых, а нярэдка і старых арэндных паноў. Адказам дзяржаўных сялян на контррэформу з’явіўся пераважны ўдзел іх у паўстанні 1863 г., пад уплывам якога ўрад вымушаны быў адмовіцца ад далейшага ажыццяўлення рэакцыйньіх мер і павярнуць на шлях прагрэсіўных пераўтварэнняў у дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў.
Каб аслабіць крызіс прыгонніцкіх адносін у памешчыцкай вёсцы, урад пайшоў на правядзенне так званай інвентарнай реформы. Традыцыя складання інвентароў — вопісаў феадальных уладанняў — існавала на Беларусі яшчэ з XVI ст. У іх уладальнікі ўносілі звесткі аб межах маёнтка, даходах насельніцтва, фіксавалі памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў.
Інвентарная рэформа начала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах. Гэтым практычна займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чьйюўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчьщкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і у частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыход" да яе правядзення. Перагляд і вьшраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.
У цэлым жа аграрный рэформы 40 — першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё ў дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палі-тычнай задачай часу.