Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

4. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)

У 1921 г. на Рыжскіх мірных перагаворах пры дапамозе Антанты да Польшчы была далучана заходняя частка Бела-русі ( Гродзенская, усходнія паветы Віленскай і заходнія Мінскай губерняў). У большасці выпадкаў польскія дзяр-жаўныя ўлады называл! яе "Усходнія крэсы (ускраіна) Польшчы", "Малая Польшча". Тэрыторыя Заходняй Бела-русі складала 112 995 км. Яна была падзелена на 4 ваяводст-вы: Палескае (з цэнтрам у Пінску), Віленскае, Навагрудскае і Беластоцкае, якія у сваю чаргу дзяліліся на паветы і гміны.

У Заходняй Беларусі пражывала 4,6 млн чалавек, з іх 85 % —у вёсцы і 15 % — у горадзе. Пры гэтым беларусы складалі 65 %, палякі — 15, яўрэі — 11, украінцы — 4, літоўцы 2,5, рускія — 2 %.

Кіруючыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Бела­русь толькі як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы, а таксама рынак сбыту для польскай прамысловасці. Акрамя таго, у планах Польшчы ей прызначалася роля ваеннага плацдарма у выпадку вайны з СССР. Унутранае жыццё і знешняя палітыка польскай дзяржавы вызначаліся пана-ваннем капіталістаў і памешчыкаў, амаль поўнай яе залеж-насцю ад буйных дзяржаў Захаду, асабліва ЗША.

Прамысловасць Заходняй Беларусі пасля войнаў аднаўлялася павольна, новыя фабрыкі і заводы не будавалі-ся. Болыыасць прамысловых прадпрыемстваў — дробныя фабрыкі і заводы — займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. Пераважалі харчовая і дрэваапрацоўчая галіны прамысло­васці. Усяго на 1931 г. у прамысловасці, рамястве, на тран-спарце, у гандлі і ва ўстановах грамадскага абслугоўвання было занята 86 тыс. рабочых. Працавалі яны па 12 —14 гадзін у суткі, а атрымлівалі зарплату у 1,5—2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Рабочыя жылі у паўразвале-ных хацінах, сырых падвалах, халодных цесных бараках.

У выніку пастаяннага скарачэння прамысловай вытвор-часці, закрыцця фабрык і заводаў у Заходняй Беларусі знізіўся жыццёвы ўзровень рабочых, з'явілася вялікая армія беспрацоўных, якіх толькі у 1936 г. было болын за 25,5 тыс. чалавек.

Больш 80 % насельніцтва Заходняй Беларусі займалася сельскай гаспадаркай. На долю бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак, якія складалі 94,2 % агульнай колькасці гаспа-дарак, прыпадала толькі 38,8 % зямлі, асгатняя — 61,2 % — знаходзілася у руках памешчыкаў і кулакоў, якія складалі 5,6 % колькасці гаспадарак. 516 памешчыкаў мелі зямельныя плошчы ад 1 да 14 тыс. га зямлі кожны. У той жа час 17 тыс. батрацкіх гаспадарак зусім не мелі зямлі, каля 55 тыс. гаспадарак мелі надзел крыху болыны за 1 га. У 15 % гаспадарак не было буйной рагатай жывёлы, у 30 % —коней.

У пачатку 20-х гг. польскі ўрад правёў зямельныя рэфор-мы, якія ўключалі парцэляцыю (продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі ўчасткамі-парцэлямі), ліквідацыю сервітутаў (сумесных зямель памешчыкаў і сялян) і камасацыю (звядзенне у адзін участак дробных сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутар). Польскі ўрад пасяляў на "Усходніх крэсах" ваенных каланіс-таў-асаднікаў, большасць якіх складалі польскія афіцэры і ўнтэр-афіцэры. Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую цану зямельныя ўчасткі па 15 —45 га. Да 1934 г. натэрыторыі Заходняй Беларусі былі населены 8742 асаднікі, якія з'яўляліся апорай польскай буржуазіі у краі.

Памешчыкі, кулакі і асаднікі жорстка эксшгуатавалі сялян, якія бяднелі і масава разараліся. Многія з сялян вьюзджалі у пошуках лепшай долі у краіны Заходняй Еўропы, ЗША, Канаду. Толькі з 1925 па 1938 г. вымушаны былі эмігрыраваць у іншыя краіны 78 тыс. чалавек.

Працоўныя Заходняй Беларусі цярпелі жорсткі нацы-янальны прыгнет і поўнае палітычнае бяспраўе. Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора Польшча абавязвалася прада-ставіць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву "усе правы, якія забяспечваюць свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў", выбарчыя правы нароўні з палякамі. Аднак на практыцы ўсё было інакш. За бел ару екай нацыяй не прызнавалася права на існаванне, ставілася задача яе поўнага знішчэння.

У 1921 — 1931 гг. польскія ўлады правялі перапіс на-селъніцтва краіны для вызначэння яго нацыянальнага складу. Згодна з гэтым перапісам у Заходняй Беларусі пераважалі палякі. Напрыклад, па перапісе 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах беларусы складалі толькі 28 %, палякі — 49 %. На Палессі 707 тыс. чалавек былі запісаны "тутэйшымі", якіх лічылі дыялект-най групай польскай нацыянальнасці. У графу польскай нацыянальнасці запісвалі прыслугу панскіх маёнткаў, людзей, якія хадзілі маліцца у касцёл, бо цэрквы былі зачынены, і г.д. На самай справе у 1931 г. у Заходняй Беларусі было больш за 77 % беларусаў, палякаў — каля 10 %. Робячы махінацыі у час перапісу насельніцтва, польскія ўлады імкнуліся паказаць свае правы на захопле-ныя землі, выкараніць у свядомасці беларускага народа пачуццё нацыянальнай годнасці. Беларус, калі не згад-жаўся стаць палякам, ставіўся у невыноснае становішча. У горадзе яму было цяжка ўладкавацца на працу, на вёсцы беларускія землі у першую чаргу прадаваліся палякам-ка-талікам. Палякі лічыліся прадстаўнікамі вышэйшай расы, беларусы — рабамі, якія мелі абавязкі і ніякіх правоў.

Асабліва жорсткія захады рабілі польскія ўлады па ліквідацыі беларускай мовы. Тых, хто чытаў і пісаў на беларускай, а не на польскай мове, лічылі непісьменнымі і пазбаўлялі выбарчага права. Забаранялася карыстацда бела­рускай мовай ва ўрадавых установах, арганізацыях сувязі, транспарту і органах мясцовага самакіравання. 3 першых дзён захопу польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, гімназіі і семінарыі. На скаргу беларусаў аб тым, што ўсюды закрываюцца беларускія школы, міністр асветы Скульскі адказаў: "Запэўніваю вас, што праз 10 год у Полыичы нават са свечкай не знойдзецца ні аднаго беларуса". Ужо у 1938/39 навучальным годзе у Заходняй Беларусі не было ніводнай беларускай школы. Таму невыпадкова, што у Палескім ваяводстве непісьменных дзяцей ва ўзросцё 10 гадоў было 70 %, у Навагрудскім — 60 %.

Польскія ўлады ўпарта праводзілі палітыку выкара-нення беларускай культуры. Жорстка праследавалася бе-ларуская прэса, закрываліся выдавецтвы, клубы, біблія-тэкі, праваслаўныя цэрквы і г.д. Дзеячаў беларускай куль­туры зневажалі, арыштоўвалі і кідалі у турмы.

Затое Заходняя Беларусь была напоўнена яўнай і тайнай палітычнай паліцыяй (дзфензівай), арміяй, тут дзейнічалі шматлікія суды, карныя экспедыцыі і турмы. У 1934 г. па распараджэнні Я.Пілсудскага бьгў створаны адзін з першых у Еўропе Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Тэрор, масавыя арышты, здзекі і катаванні былі звы-чайнай з'явай у Заходняй Беларусі. Яны з'яўляліся асноўным сродкам зацвярджэння ўлады і метадам праўлення польскіх кіруючых колаў. Усе гэта выклікала беларускі народ на барацьбу за свае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Працоўнью Заходняй Беларусі не прызнавалі акупацыі, не мірыліся са сваім цяжкім становішчам, вялі барацьбу супраць прыгнятальнікаў. Першымі у абарону сваіх класа-вых інтарэсаў выступілі рабочыя, якія у 1921 — 1922 гг. арганізавалі шэраг забастовак у Гродне, Брэсце, Пінску. У 1923 г. забастовачны рух ахапіў усе галіны прамысловасці. Адбыліся 62 забастоўкі, у якіх удзельнічалі рабочьм 177 прадпрыемстваў. Рабочыя патрабавалі ад уладальнікаў па-вышэння заработай платы, устанаўлення 8-гадзіннага рабо-чага дня, аплаты за працу у звышурочны час і інш.

Адначасова з рабочымі на ўзброеную партызанскую барацьбу ўзняліся сяляне. Дзейнічаючы невялікімі атра-дамі і групамі, партызаны нападал! на паліцэйскія раз'ез­ды і патрулі, грамілі паліцэйскія ўчасткі, гмінныя управы, палілі памешчыцкія сядзібы і асадніцкія хутары. Вясной 1922 г. некалькі тысяч партызан Брзсцкага, Ваўкавыскага, Пружанскага і іншых паветаў нак|равалі польскаму ўраду ўльтыматум, у якім патрабавалі спыніць насілле над бела-рускім народам, вызваліць з турмаў зняволеных, заба-раніць высяканне лясоў і даць Заходняй Беларусі права на самавызначэнне. Але у першыя гады акупацыі парты-занская барацьба часцей была стыхійнай.

У кастрычніку 1923 г. адбылася I канферэнцыя камуніс-тычных арганізацый Заходняй Беларусі, якая абвясціла аб стварэнні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яе кіруючае ядро складалі С.А.Дубовік, С.А.Мер-тэнс, А.С.Славінскі і інш. У канцы 1923 г. у КПЗБ уступіла Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА), якая выйшла са складу левага крыла беларускіх эсэраў і выступала супраць польскай акупацыі. Старшьшёй ЦК КПЗБ з 1926 да 1937 г. з'яўляўся Я.К.Лагіновіч (Павел Корчык). У 1924 г. быў створаны Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), сакратаром ЦК стала В.З.Харужая.

Са стварэннем КПЗБ партызанскі рух пашырыўся на ўсю тэрыторыю Заходняй Беларусі. У 1923 г. агульная колькасць партызан складала 6 тыс. чалавек. Яны правялі каля 300 баявых аперацый, якія прыводзілі у жах польскіх памешчы-каў. Некаторыя з іх сталі прадаваць маёнткі і ўцякаць у Польшчу. Актыўную барацьбу павялі сяляне некалькіх вёсак Пружанскага павета супраць братоў С. і Я. Булак-Балахові-чаў, якія высякалі лясы Белавежскай пушчы і прадавалі іх за мяжу. Сяляне арганізавалі партызанскі атрад, які раз-граміў лесапільны завод Балаховічаў у в. Гута-Мехалінская. У 1925 г. пружанскія партызаны вырашылі знішчыць, як яны гаварылі, братоў-разбойнікаў Балаховічаў. Каб гэтаму акту надаць юрыдычную сілу, яны стварылі рэвалюцыйны трыбунал, які вынес завочны смяротны прыгавор Станіславу і Язэпу Булак-Балаховічам. У хуткім часе Язэп быў забіты, Станіслаў уцёк у Варшаву.

У 1924 —1925 гг. партызанскія атрады ядналіся у буйныя фарміраванні па ваенным прынцыпе. Імі камандавалі К. П. Арлоўскі, В.З.Корж, С.А.Ваўпшасаў і інш. Рыхтавалася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Польшча была выму-шана ўвесці асаднае становішча у Заходняй Беларусі, накіра-вала на яе тэрыторыю шмат карных ваенных і паліцэйскіх атрадаў на чале з генералам Рыдз-Сміглам, надзяліўшы яго надзвычайнымі паўнамоіггвамі. Па вёсках, гарадах і мястэч-ках пракацілася хваля аблаў, арыштаў, працавалі ваенна-па-лявыя суды, гарэлі вёскі, пачаўся масавы тэрор. У некаторых месцах партызаны вялі сапраўдныя баі з войскамі і паліцыяй. Але сілы былі далека не роўныя. Партызанскі рух пад напорам шматразова перавьшіаючых сіл праціўніка ішоў на спад. У гэтых умовах ЦК КПЗБ заклікаў камуністаў і партызан спыніць ўзброеную барацьбу як несвоечасовую і пачаць рэвалюцыйную барацьбу супраць акупантаў.

24 чэрвеня 1925 г. група паслоў левага кірунку беларус-кага пасольскага клуба стварыла Беларускую сялянска-ра-бочую грамаду (БСРГ), якая у маі 1926 г. аформілася як самастойная палітычная арганізацыя. Яе ўзначалілі Б.А.Та-рашкевіч (старшыня ЦК), П.В.Мятла, П.П.Валошын, С.А.Рак-Міхайлоўскі. На студзень 1927 г. БСРГ яднала больш за 2 тыс. гурткоў з 120 тыс. членаў. Грамада мела праграму, якая -патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх зя-мель і падзелу іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазя-мельнымі сялянамі, стварэння сялянска-рабочага ўрада і устанаўлення дэмакратычньгх свабод, самавызначэння За­ходняй Беларусі, увядзення 8-гадзіннага рабочага дня, ліквідацыі асадніцтва, адкрыіщя школ на роднай мове і т.д. Арганізаваныя грамадой працоўныя сяляне выступілі супраць камасацыі, парцэляцыі і ліквідацыі сервітутаў. Напа-лоханы размахам рэвалюцыйнага руху ўрад Пілсудскага у 1927 г. разграміў БСРГ, больш за 800 яе дзеячаў былі арыштаваны і над імі ўчьшілі палітычныя працэсы. Працоўныя Заходняй Беларусі адказалі на разгром грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і масавымі дэманстрацыямі. Рабочыя Косава 3 лютага 1927 г. арганіза-валі дэманстрацыю пратэсту супраць разгону грамады. Мірная дэмансграцыя была расстраляна, шэсць чалавек заоіта, некалькі дзесяткаў паранена.

У 1927 г. перад выбарамі у польскі сейм у Заходняй Беларусі бьгў створаны сялянска-рабочы клуб "Змаганне", дзеячы якога былі блізкія да КПЗБ. У 1934 г. улады разграмілі "Змаганне", арыштавалі яго кіраўнікоў—дэпу-татаў сейма Ф.І.Валынца, І.Е.Гаўрыліка (старшыня), Я.М. Грэцкага, І.С.Дварчаніна, П.С.Крынчыка, якіх суд прыгаварыў да васьмі гадоў зняволення.

3 1921 г. у Заходняй Беларусі дзейнічала прагрэсіўная культурна-асветная арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). У 1928 г. каля 500 гурткоў ТБШ аб'яд-ноўвалі у сваіх радах амаль 30 тыс. чалавек. Кіраўнікамі і актыўнымі дзеячамі ТБШ у розны час былі Б.А.Тарашкевіч, Р.Р.Шырма, П.Пястрак і інш. ТБШ змагалася за распаўсюд-жванне пісьменнасці сярод насельніцтва, за беларускую школу, стварала бібліятэкі, клубы, мастацкую самадзей-насць, выдавала беларускія газеты, падручнікі, кнігі і інш. У канцы 1937 г. польскія ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ. У дзейнасці БСРГ, клуба "Змаганне", ТБШ і іншых рэвалюцыйна-дэмакратычных арганізацый Заходняй Бе­ларусі актыўны ўдзел прымалі П.Пястрак, Р.Шырма і І.Дварчанін. Апошні у 1927 г. склаў "Хрэстаматыю новай беларускай літардтуры", якая была выдадзена у Вільні.

У гады сусветнага эканамічнага крызісу (1929 — 1933) у Заходняй Беларусі склалася выключна цяжкае становіш-ча. Яе і без таго слабая эканоміка у выніку крызісу прыйшла у поўны заняпад, былі паралізаваны цэлыя галіны прамысловасці, закрываліся прадпрыемствы, вы-расла колькасць беспрацоўных. У гэтых умовах прадпры-мальнікі ўзмацнілі эксплуатацыю рабочых, паменшылі і без таго мізэрную заработную плату.

Эканамічны крызіс моцна ўдарыў і па вёсцы. Рэзка знізіліся цэны на сельскагаспадарчыя прадукты, а на прамы-словыя тавары ўзняліся у некалькі разоў. У той час частай з'явай былі неўраджаі (І928, 1931, 1933), у выніку якіх голад ахапіў сотні тысяч сялян. Так, толькі у пяці паветах Віленскага ваяводства галадала каля 200 тыс. чалавек.

Цяжкія ўмовы жыцця працоўных выклікалі у 1929 — 1933 гг. моцную хвалю стачачнай барацьбы, якая пранес-лася па ўсёй Заходняй Беларусі. Вясной і летам 1929 г. баставалі 186 рабочых трох лесапільных заводаў Брэста, рабочыя лесапільных заводаў у Гродне, Івацэвічах, Стаўбцах, 300 рабочых Гродзенскага Іпклянога завода і шэрага іншых прадпрыемстваў у розных гарадах Заходняй Беларусі. У 1931 г. баставалі рабочыя шклозаводаў у Вільні і Ганцавічах, Гродзенскай тытунёвай фабрыкі, ка-мунальных прадпрыемстваў Слоніма. У гэтым годзе у гарадах, паводле няпоўных даных, адбылося 19 забасто-вак, якія ахапілі 15,2 тыс. рабочых. У 1931 г. прайшлі выступленні беспрацоўных у Кобрыне, Баранавічах, На-вагрудку, Слоніме, Лідзе. Выступаўшыя выстаўлялі антыўрадавыя лозунгі, патрабавалі работы і жылля. За-бастовачная барацьба ўзмацнілася у 1932 г. У лютым баставалі рабочыя лесапільных заводаў Гайнаўкі, Белаве-жы і Слоніма. Каля месяца цягнулася забастоўка гро-дзенскіх камунальных рабочых. Ва ўзброенай сутычцы рабочых з паліцыяй былі забітыя і параненыя. Асабліва вызначалася стачка беластоцкіх тэкстыльшчыкаў. Яна ахапіла 30 фабрык і вылілася ва ўсеагульную стачку рабочых тэкстыльнай прамысловасці.

Сялянскі рух 1929 — 1930 гг. у цэлым перажываў спад, які працягваўся з часу разгрому грамады. Але ужо ўвосень 1932 г. у Гродзенскім павеце ўзмацнілася барацьба сялян супраць камасацыі. У в. Завадзічы сяляне ўступілі у бойку з атрадам паліцыі. Многія з сялян былі забіты, звыш 20 чалавек трапілі у гродзенскую турму.

У 1933 г. забастовачная барацьба дасягнула свайго найвышэйшага ўзроўню. Адбылася 81 забастоўка, у якой ўдзельнічала 36,7 тыс. рабочых. Усе часцей эканамічныя стачкі перарасталі у палітычныя, якія нярэдка завяршаліся сутычкамі з паліцыяй. Вясной 1933 г. у Заходняй Беларусі пачаўся ўздым сялянскага руху. Барацьба набывала роз-ныя формы, пачынаючы ад масавых хваляванняў да актыўнага ўзброенага супраціўлення ўладам. Для падаўлення сялянскіх выступленняў улады пасылалі кар-ныя экспедыцыі паліцыі, вайсковыя падраздзяленні. Кар-ныя атрады дзейнічалі у вёсках Брэсцкага, Кобрынскага, Навагрудскага і іншых паветаў. За 1931 — 1933 гг. у За­ходняй Беларусі было зарэгістравана, акрамя масовак, больш за 460 выступленняў сялян. У лады толькі у 1931 — 1932 гг. вынесла 120 смяротных прысудаў сялянам.

У ноч на 3 жніўня 1933 г. каля 100 сялян (пераважна моладзь) некалькіх вёсак Кобрынскага павета арганізавалі паход у маёнтак. Па дарозе яны грамілі сядзібы асаднікаў, напалі на паліцэйскі ўчастак, пашкодзілі тэлефонную су-вязь, улады сцягнулі сюды паліцыю і вайсковыя часці, якія жорстка расправіліся з паўстанцамі. Арганізатары выступ­ления былі арыштаваны і аддадзены над ваенна-палявы суд. Ім пагражала смяротная кара, але пад націскам гра-мадскасці смяротны прыгавор васьмі чалавекам быў заменены пажыццёвай катаргай.

У 1934 — 1935 гг. рэвалюцыйны вызваленчы рух у Заходняй Беларусі развіваўся у цяжкіх умовах. На пад-ставе рэакцыйнага закону аб ізаляцыі "небяспечных эле-ментаў", прынятага у 1934 г., сотні камуністаў, камсамоль-цаў, рэвалюцыйна настроеных рабочых і сялян былі кіну-ты за краты і у Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер.

Летам 1935 г. пачалося буйное выступление нара-чанскіх сялян-рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чалавек. Прычынай паслужылі спробы ўлад пазбавіць сялян права лавіць рыбу. Кіравала барацьбой рыбакоў КПЗБ. Кіраўнікі забастоўкі былі арыштаваны, але бараць-ба нарачанскіх рыбакоў вялася аж да 1939 г.

Пасля рэвалюцыйнага ўздыму 1936—1937 гг. у Заходняй Беларусі пачаўся спад рабочага і сялянскага руху. Гэтаму у значнай ступені садзейнічаў неабгрунтаваны роспуск у 1938 г. Выканкамам Камінтэрна КПП і яе састаўных частак — КПЗБ і КПЗУ. Роспуску КПЗБ папярэднічалі сталінскія рэпрэсіі у 1936 — 1937 гг. яе кіруючых работнікаў, якія знаходзіліся у Маскве і Мінску. У ліку арыштаваных былі члены ЦК КПЗБ Я.К.Лагіновіч, А.С.Славінскі, А.А.Алыпэўскі, В.З.Харужая, дзесяткі актыўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі. Амаль усе яны загінулі у турмах і лагерах.