Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Модуль 10 Беларусь у міжваенны час (1921-1939 гг.) Тэматычны план

  1. Узбуйненне БССР

  2. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі

  3. БССР у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму

  4. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)

  5. Культура беларускага народа ў міжваенны час

Уводзіны

Перыяд з 1921 па 1939 г. быў для беларускага народа часам існавання не толькі ў дзвюх розных дзяржавах, але і пад крылом адрозных сацыяльна-эканамічных і палітычных сістэм. Гэта вызначала спецыфіку развіцця заходняга і ўсходняга рэгіёнаў краіны, якая, трэба адзначыць, была закладзена яшчэ ў XVI ст. Гэты перыяд адзначаецца сталеннем беларускай нацыі, фарміраваннем сапраўды моцнай беларускай нацыянальнай культуры, бурлівым развіццём навуковых даследаванняў. З іншага боку, дыктат камуністычнай ідэалогіі і палітычныя рэпрэсіі, ініцыяваныя сталінскім рэжымам, прывялі да дэфармацыі беларускай нацыянальнай свядомасці і знішчэнню незалежна мыслячай нацыянальнай эліты.

1. Узбуйненне бсср

I з’езд Саветаў СССР, які адкрыўся 30 снежня 1922 г. у Маскве, пастанавіў утварыць Саюз Савецкіх Сацыяліс­тычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦБК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р.Чарвякоў стаў адным са старшынь Прэзідыума ЦБК СССР.

Аднак, нягледзячы на тое, што БССР увайшла у склад СССР, яе гаспадарчае, дзяржаўнае і культурнае развіццё стрымлівалася абмежаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі і малой тэрыторыяй. Вядома, што у выніку грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі у складзе БССР засталося шэсць паветаў Мінскай губерні: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі (з 1923 г. Чэрвеньскі), Мазырскі, частка Мінскага і Слуцкага. Іх плошча складала ўсяго 52,3 тыс. км2, а насельніцтва — 1544 тыс. чалавек. Таму першыя крокі мірнага будаўніцтва у БССР паказалі, што многія эка-намічныя заданы цяжка вырашаць без узгаднення з Віцебскім і Гомельскім губвыканкамамі, паколькі гэтыя губерні з’яўляліся арганічнай часткай Беларусі, яе палі-тычнага і эканамічнага жыцця. Неабходнасць і racпадарчая мэтазгоднасць зліцця Віцебскай і Гомельскай губерняў з БССР асабліва відавочна паўстала ў сувязі з пераходам да НЭПа, калі тэрыторыя краіны была падзелена на шэраг гаспадарчых раёнаў. Такое зліццё неабходна было таксама для стварэння ўмоў для далейшага развіцця і кансалідацыі беларускай нацыі, яе культуры.

Пасля ўтварэння СССР VII з’езд Кампартыі Беларусі і II сесія ЦВК БССР, якія адбыліся у сакавіку 1923 г., звярнуліся у ЦК РКП (б) з просьбай вырашыць пытанне аб канчатковым вызначэнні тэрыторыі рэспублікі шляхам уключэння у яе склад раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, дзе жыло у болыпасці беларускае насельніцтва. Аднак асобныя кіруючыя партыйныя і савец­кія работнікі гэтых губерняў выступілі супраць аб’яднання з БССР. Яны сцвярджалі, што у Віцебскай, Гомельскай і заходніх паветах Смаленскай губерні паводле перапісу 1920 г. пражываюць у асноуным рускія.

У маі 1923 г. ЦК РКЩб), ідучы насустрач інтарэсам Беларускай рэспублікі, даў згоду на ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт сумежных раёнаў з большасцю беларускага насельніцтва. Такую ж згоду выказаў і ЦВК РСФСР.

Аднак правільнае вырашэнне тэрытарыяльнага пытання патрабавала усебаковай падрыхтоўкі. 3 гэтай мэтай пры ЦБК РКП(б) была ўтворана спецыяльная камісія. У яе склад уваішш прадстаўнікі ЦК, ЦКК РКП(б), ЦК КП(б)Б, Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай партыйных арганіза-цый. У выніку вывучэння тэрытарыяльнага пытання камісія прадставіла ЦК РКП(б) спецыяльны даклад, у якім быў дадзены аналіз нацыянальнага складу насельніцтва у Віцеб­скай, Гомельскай губернях і двух паветах Смаленскай губерні: Горацкім і Мсціслаўскім. У дакладзе падкрэслівалася, што "перапіс 1920 г. павінен быць пракарэктаваны данымі ўсерасійскага перапісу 1897 года". Справа у тым, што у момант заканчэння польскай вайны, калі яшчэ недастаткова ясна была вызначана граніца з Полыпчай, імкнуліся наўмысна паменшыць лік беларусаў у суседніх з ею наветах у сувязі з камерам "плебісцыта". У дакладзе прьюодзіліся прыклады, што па перапісе 1897 г. беларусаў у Гомельскім павеце налічвалася 89 %, а па перапісе 1920 г. — 20 %; у Рэчыцкім адпаведна 98 і 45 %; у Рагачоўскім — 98 і 31 %. Таму камісія прыйшла да высновы аб неабходнасці ўзбуй-нення БССР за кошт поўнага ўключэння у яе склад Віцебскай, а таксама Гомельскай губерняў за выключэннем пяці паветаў — Клінцоўскага, Гомельскага, Суражскага, Пачэп-скага і Старадубскага, у якіх, па разліках камісіі, беларусы складалі меншасць. Пазней да гэтых паветаў быў далучаны Рэчыцкі. Але камісія прапанавала дадаткова вывучыць пы-танне аб Гомельскім і Рэчыцкім паветах, каб далучыць іх да БССР. Мсціслаўскі і Горацкі паветы Смаленскай губерні таксама намячалася ўключыць у склад БССР. У дакладзе прапаноўвалася перанесці сталіцу БССР па стратэгічных меркаваннях з Мінска у Магілёў.

29 лістапада 1923 г. Аргбюро ЦК РКП(б) па дакладзе камісіі прыняло пастанову аб далучэнні да Беларусі тэры-торыі Віцебскай, Мсціслаўскага і Горацкага паветаў Сма­ленскай і большасці паветаў Гомельскай губерняў як "род­ных ей у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканаміч-ных адносінах". Насуперак гэтай пастанове Віцебскі губ­кам РКП (б) 8 снежня 1923 г. прыняў рашэнне, у якім вьпсазаўся супраць аб’яднання Віцебскай губерні з БССР. Свае рашэнне губкам аргументаваўтым, што "насельніцтва Віцебскай губерні згубіла бытавыя беларускія рысы, і беларуская мова незнаема большасці насельніцтва". У заключэнне Віцебскі губкам лічыў неабходным "настой-ваць на пераглядзе пытання на Пленуме ЦК РКП(б) аб далучэнні Віцебскай губерні да Беларускай ССР".

18 снежня 1923 г. адбылося пасяджэнне спецыяльна створанай пры ЦБК СССР камісіі па змене граніц паміж РСФСР і БССР. На камісіі былі заслуханы меркаванні прадстаўнікоў БССР, Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў аб узбуйненні БССР і пераглядзе яе граніц. Прадс-таўнікі Гомельскай і Смаленскай губерняў заявілі, што на­сельніцтва станоўча адносіцда да ідэі узбуйнення БССР. У адказ прадстаўнік Віцебскай губерні зноў выступіў супраць і заявіў, што рашэнне ЦК РКП (б) аб узбуйненні БССР супярэчыць рашэнням XII з’езда РКП (б). Аргументы, пры-ведзеныя у рашэннях Віцебскага губкама, і выступленні яго прадстаўніка на камісіі былі памылковымі і не адпавядалі нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва губерні.

Паказальна, што у час перапісу 1920 г. большасць насельніцтва Віцебскай губерні называла сябе беларусамі. Довады праціўнікаў узбуйнення БССР аб’ектыўна з’яўляліся праяуленнем вялікадзяржаўнага шавінізму.

У канцы 1923 г. у Віцебскую, Гомельскую і Смален-скую губерні былі камандзіраваны кіруючыя работнікі ЦБК БССР і ЦБ КП(б)Б, якія растлумачылі насельніцтву гэтых губерняў гістарычную неабходнасць узбуйнення Бе­ларусі для яе эканамічнага і палітычнага развіцця, для нацыянальнай кансалідацыі у мэтах захавання беларускай нацыі. Тэта растлумачальная работа дала плённыя вынікі. На Віцебскім, Гомельскім і Смаленскім губернскіх з’ездах Саветаў былі прыняты рашэнні аб далучэнні да БССР тых паветаў, дзе пераважала беларускае насельніцтва.

3 сакавіка 1924 г. УЦВК прыняў пастанову аб перадачы БССР тэрыторыі з пераважна беларускім насельніцтвам. 7 сакавіка змены граніц БССР і РСФСР зацвердзіў Прэзі-дыўм ЦБК Саюза ССР.

13 — 16 сакавіка 1924 г. у Мінску адбыўся VI Надзвы-чайны з’езд Саветаў Беларусі. На з’ездзе прысутнічалі 405 дэлегатаў. Сярод 244 дэлегатаў з рашаючым голасам 134 прадстаўлялі насельніцтва далучаемых да БССР паветаў. Даклад "Аб пашырэнні граніц Савецкай Беларусі і задачах савецкага будаўніцтва" зрабіў А.Р.Чарвякоў. Ён пад-крэсліў вялікае значэнне факта пашырэння граніц БССР. Дэлегаты з’езда аднадушна ўхвалілі аб’яднанне тэрыторыі з большасцю беларускага насельніцтва у адзіную Беларус-кую савецкую дзяржаву.

У выніку ўзбуйнення да БССР адышло 15 паветаў і асобныя воласці Віцебскай, Гомельский і Смаленскай губер-няў. Тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52,3 да 110,5 тыс. км2, а колькасць насельніцтва — з 554 670 да 4 171 886 чалавек. У новых граніцах БССР пражывала 2.959 199 беларусаў, у тым ліку у сельскай мясцовасці — 2 719 139 і у гарадах — 240 06.0; 743 275 —рускіх і ўкраінцаў, у тым ліку у сельскай мясцовасці — 580 545 і у гарадах —162 730, 447 667 — яўрэяў, у тым ліку у сельскай мясцовасці — 187 623, у гарадах — 260 441; 87 915 —палякаў, у тым ліку у сельскай мясцовасці — 73 405 і у гарадах —14 510. Прадс-таўнікі іншых нацыянальнасцяў складалі 33 830 чалавек. У адносінах да Саюза ССР тэрыторыя БССР складала 0,53 %, а насельніцтва — 3,13 %.

Узбуйненне Беларускай ССР садзейнічала кансалідацыі беларускай нацыі, яе эканамічнаму і культуризму развіцдю, умацаванню дружбы беларускага і рускага народаў.

Другая сесія ЦБК БССР, якая адбылася 10 — 17 жніўня 1924 г., увяла новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны пад-зел рэспублікі. Было ўтворана 10 акруг: Аршанская, Баб-руйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская (цэнтр — Клімавічы), Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая і Слуцкая. Акругі падзяляліся на 100 раёнаў і 1202 сель-скія Саветы. Часова, да склікання з’ездаў Саветаў, орга-намі ўлады у акругах з’яўляліся выканкамы тых паветаў, якія сталі цэнтрамі акруг.

У лістападзе 1926 г. Палітбюро ЦК УКП(б) на падставе даных камісіі, якая вывучала пытанне аб далучэнні да БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, прыняло пастанову аб аб’яднанні іх з БССР. У снежні 1926 г. Прэзідыўм ЦБК БССР уключыў гэтыя паветы у склад рэспублікі, перайме-наваў іх у акругі, а воласці — у раёны. У выніку другога ўзбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 270 км2, а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек.

Пасля двух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пача-так 1927 г. складала 125 950 км2 з насельніцтвам каля 5 млн чалавек. У межах рэспублікі склаўся адзіны у эка-намічных, культурна-бытавых і нацыянальных адносінах раён.