- •Кафедра паліталогіі біп Сеткавы вучэбны курс
- •Інструктыўны блок
- •Модульны блок
- •Дапаможна-праверачны блок
- •Звесткі аб аўтарах
- •Тэматычны план заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Дзейнасць езуітаў
- •Біяграфічны нарыс т. Касцюшкі
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Спіс літаратуры Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Графік сустрэч з выкладчыкамі
- •Парадак кансультацый па электроннай пошце
- •Модуль 1 Станаўленне дзяржаўнасці і хрысціянскай цывілізацыі на тэрыторыі Беларусі
- •1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •2. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях
- •Б) Тураўскае княства
- •В) княствы-дзяржавы на Панямонні
- •Уводзіны
- •1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •3. Развіццё эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XIII – першай палове XVII стст.
- •(1569 Г. – першая палова XVII ст.)
- •2. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •3. Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
- •Модуль 4 Рэлігія і культура на беларускіх землях у хііі – пачатку XVII ст. Кансалідацыя беларускай народнасці.
- •Уводзіны
- •1. Царква і рэлігія на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •2. “Залаты век” старабеларускай культуры
- •3. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •Модуль 5 беларускія землі і Крызіс рэчы паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст.
- •1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •5. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XVII-XVIII стст.
- •7. Культурнае развіццё беларускіх земляў: эпоха барока і Асветніцтва
- •Модуль 6 Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і пачатак мадэрнізацыі ў Еўропе. Яе ўплыў на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (каНеЦ XVIII — сярэдзіНа хіх ст.) тэматычны план
- •1. Палітыка Расійскай імперыі на далучаных землях Беларусі
- •2. Франка-руская вайна 1812 г. І Беларусь
- •4. Грамадскі рух у беларусі і палітыка царызму
- •Модуль 7 беларусь у перыяд станаўлення капіталістычнай эканомікі і буржуазнага грамадства (сярэдзіна XIX – пачаТак XX ст.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Аграрная рэформа 1861 г. На Беларусі
- •2. Развіццё прамысловасці і гарадоў
- •3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. На Беларусі
- •4. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Модуль 8
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Фарміраванне сучачнай беларускай нацыі
- •4. “Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
- •Модуль 9
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •Модуль 10 Беларусь у міжваенны час (1921-1939 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Узбуйненне бсср
- •2. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- •3. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму
- •4. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)
- •5. Культура беларускага народа ў міжваенны час
- •Модуль 11 беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939-1945 гг.) Тэматычны план
- •3. Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •4. Партызанская і падпольная барацьба ў беларусі.
- •5. Аперацыя “Багратыён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Модуль 12
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння
- •Сусветных супердзяржаў (1945 – 1991 гг.)
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваенны перыяд
- •2. Сацыянальна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 40-х – 80-х гг. Хх ст.
- •3. Бсср у сістэме міжнародных адносін
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і культуры ў Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Модуль 13 рэспубліка беларусь на сучасным этапе (1991 – 2002 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.
- •3. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і Культуры Беларусі на сучасным этапе
- •Гласарый
- •1. Запоўніце пропускі ў наступных лагічных ланцужках
- •2. Правільна суаднясіце імёны князёў і гады іх княжання
- •Сярод пералічаных тэрмінаў выберы неабходны і дапоўні схемы
- •Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцаў
- •Галоўныя заняткі
- •Галоўныя заняткі
- •1. Правільна суаднясіце з дапамогай адпаведных лічбаў і літар тэрміны і даты ў левым і правым слупку
- •2. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •1. Знайдзі адпаведныя значэнні лічбавым абазначэнням
- •Запоўніце схему
- •2. Размясціце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці, гэта значыць так, як яны адбываліся ў гісторыі
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Запоўні пропускі ў лагічным ланцужку
- •1. Правільна дапоўніце табліцу
- •1. Правільна суаднясіце назвы гарадоў у левым слупку і даты першых звестак аб гэтых гарадах у летапісных крыніцах у правым
- •2. Дапоўніце сказы:
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Сярод пералічаных функцый вызначыце функцыі князя і веча
- •2. Суаднясіце правільна даты і падзеі
- •1. Вызначце імёны князеў, зыходзячы з іх кароткай аўтабіяграфічнай характарыстыкі
- •2. Правільна суаднясіце значэнні левага і правага слупкоў
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі і даты калі яны адбываліся
- •2. Вызначце правільную паслядоўнасць засялення тэрыторыі Беларусі
- •1. Правільна суаднясіце імёны і назвы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце імены культурных дзячаў з характарыстыкай іх дзейнасці
- •2. Дапішыце пропускі ў тэксце
- •2. Запоўніце пропуск у лагічным ланцужку
- •3. Час першага з’яўлення людзей на тэрыторыі Беларусі
- •1. Па прыведзеных апісаннях вызначце, аб якіх культурных дзеячах ідзе гаворка
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў
- •1. Запоўніце табліцу
- •3. Абазначце, які тып земляробства з’яўляецца найбольш старажытным
- •4. Абазначце, які з пералічаных прыродных выкапняў звязаны з дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі першабытных шахцёраў:
- •Ключы (да блока I)
- •Вялікае княства Літоўскае. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці падзеі
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характэрызуюць
- •1. Правільна суаднясіце з іменем вялікага князя літоўскага найбольш важныя падзеі і вынікі іх дзейнасці (выкарыстать усе падсказкі)
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы магнацкіх родаў і месцы, дзе былі пабудаваны іх рэзідэнцыі (палацава-замкавыя комплексы):
- •1. Запоўніце пропускі ў схеме
- •2. Запоўніце схему, выбраўшы неабходнае
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і азначэнні ў правым слупках
- •1. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Звяжыце паміж сабой назву гістарычных падзей, калі яны адбываліся і імёны дзеячоў, якія прымалі ў ей удзел (магчымы паўторы)
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Закончыце наступныя сказы
- •1. Запоўніце схему Лівонская вайна
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Дапоўніце належным чынам два цэнтральныя паняцці
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны у левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •1. Запоўніце схему і дапоўніце сказы
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой назву юрыдычнага дакумента год, калі ён быў прыняты і яго кароткую анатацыю
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву заканадаўчага акта, даты, калі ен быў прыняты, і асноўныя пытанні, якія ў ім разглядаліся (магчымы паўторы)
- •2. Запоўніце пропускі ў схеме
- •1. Правільна суаднясіце суаднясіцк значэнні першага і другога слупкоў
- •2. Знайдзіце адпаведныя значэнні двум гістарычным падзеям (магчымы паўторы)
- •1. Запоўніце схему
- •Суаднясіце паняцце з яго азначэннем
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні у правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі якія іх характэрызуюць
- •1. На стужцы часу адзначце даты, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы запрыгоньвання сялян
- •2. Правільна суаднясіце імены грамадскіх і палітычных дзеячаў вкл і Польшчы з іх кароткіммі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце Аграрная рэформа сярэдзіны xyi у вкл
- •2. Запоўніце правільна схему (укажыце дату і назву нарматыўнага дакумента)
- •1. Правільна суаднясіце даты і падзеі
- •2. Дапоўніце тэкст
- •1. Правільна суаднясіце імены дзеячоў культур, з назвай іх твораў і кароткой аўтабіяграфічнай характарыстыкай аўтара.
- •2. Правільна суаднясіце саманазвы жыхароў Беларусі на рубяжы xyi – xyii ст. З тэрыторыяй, дзе яны пражывалі
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі, год, калі яна адбывалася і яе кароткую характарыстыку
- •2. Правільна суаднясіце назвы мануфактурных вырабаў і месца, дзе яны вырабляліся
- •1. Дапоўніце сказы
- •2. Вызначыце аб якіх гістарычных падзеях і паняццях ідзе гаворка
- •1. Правільна запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна суаднясіце імёны дзеячаў культуры і назвы іх твораў
- •1. Рашыце міні крыжаслоў
- •1. Запоўніце схему, выбраўшы неабходны варыянт адказу і вызначце эвалюцыю манархіі ў вкл (правільна дапішыце патрэбныя словы)
- •2. Дапішыце сказы
- •Ключы (да блока II)
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры і гарады, дзе яны працавалі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі з адпаведнымі датамі
- •1. Запоўніце прапушчанныя элементы “лагічных ланцужкоў”
- •2. Дапоўніце сказы і правільна запоўніце схему (вызначце, якія дзяржавы ўваходзілі ў два палітычныя блокі).
- •1. Запоўніце табліцу, зыходзячы з прапанаваных варыянтаў адказу
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна дапоўніце сказы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Дапоўніце схему
- •2. Сярод пералічаных тэрмінаў выберыце тыя, якія маюць дачыненне да буржуазных рэформ 60-70-ых гадоў у Расіі і Беларусі.
- •1. Звяжыце паміж сабой год і гістарычныя падзеі
- •2. Дапоўніце схему
- •1. Вызначыце аб якім культурным дзеячы ідзе гаворка
- •2. Звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату калі яна адбывалася
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Суаднясіце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату, калі яна адбывалася
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу
- •2.Правільна суаднясіце сапраўдныя прозвішчы дзеячоў культуры і іх псеўданімы
- •1. Суаднясіце правільна паміж сабой дату і гістарычную падзею часоў паўстання 1863 г.
- •2. Правільна суаднясіце паняцці паміж двумя галоўнымі
- •1. Правільна суаднясіце назву народніцкіх арганізацый, месца іх дзейнасці і кароткую характарыстыку (магчымы паўторы).
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характарызыюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце і правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, звязаныя з працэсам станаўлення нацыі, які праявіўся ў развіцці нацыянальнага руху на Беларусі
- •2. Суаднясіце назвы паўлегальных і тайных арганізацый моладзі з назвамі гарадоў, дзе яны дзейнічалі.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна звяжыце імёны грамадскіх дзеячаў і іх характарыстыку
- •1. Запоўніце схему
- •17 Кастрычніка 1905 г.
- •2. Правільна суаднясіце імены гістарычных дзеячоў з іх невялікім жыццянарысам
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы даследчыкаў быту і культуры Беларусі з кароткімі звесткамі з іх біяграфіі і даследчай дзейнасці
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу, дапоўніце сказ
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна запоўніце схему (выберыце адпаведную арганізацыю, у адносінах да даты заснавання і інфармацыю, якая характэрызуе дадзеную арганізацыю).
- •25 Сакавіка 1917 г. (р. Скірмунт)
- •2. Правільна суаднясіце імёны народавольцаў (выхадцаў з Беларусі) і назвы арганізацый, у працы якіх яны ўдзельнічалі
- •1. Вызначце, аб якім гістарычным паняцці ідзе гаворка
- •2. Дапоўніце неабходнымі варыянтамі 3 асноўныя накірункі ў духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве.
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •Ключы (да блока III)
- •Беларусь 1917-2000 гг.
- •1. Расстаўце падзеі згодна з іх храналогіяй
- •25 Кастрычніка 1917 г
- •30 Кастрычніка 1917 г.
- •2. У сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай на Беларусі ў лютым 1938 г. Уводзілася дзяленне тэрыторыі Беларусі на:
- •3. Аўтар цэнтральнай фігуры комплексу Хатынь
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Расстаўце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці
- •3. Пачатак дзейнасці Беларускага штаба партызанскага руху (бшпр)
- •1. Правільна запоўніце табліцу Этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці
- •Этапы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання бсср
- •Беларусізацыя
- •2. Стварэнне снд
- •3. Скульптурны помнік м. Шагалу пабудаваны
- •1. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры з іх кароткімі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •6. Старшыня Аблвыкамзаха са студзеня 1918 г.
- •1. Правільна дапоўніце схему, выбраўшы правільны варыянт адказу
- •Народная гаспадарка бсср у 1945-1950 гг.
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср ў другой палове 50-ых – першай палове 80-ых гг.
- •27 Ліпеня 1990 г.
- •19 Верасня 1991 г.
- •6. Узначальваў некалькі дыверсійных груп, якія паралізавалі работу Аршанскага чыгуначнага вузла ў 1942 г.
- •7. Акружэнне войскамі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх франтоў 105-тыс. Групіроўкі нямецкіх войскаў атрымала назву:
- •1. Расшыфруйце абрэвіятуры асноўных палітычных партый на Беларусі, створанных пасля пачатку перабудовы
- •2. Пачатак другой сусветнай вайны прыпадае
- •3. У вызваленні Беларусі (1944 г.) прымаў удзел 2-гі Беларускі фронт. Яго камандуючы:
- •4. Тэрыторыя бсср на 1 студзеня 1919 г. Састаўляла:
- •Ключы (да блока iy)
- •Модуль 2
- •Модуль 3
- •Модуль 4
- •Модуль 5
- •Модуль 6
- •Модуль 7
- •Модуль 8
- •Модуль 9
- •Модуль 10
- •Модуль 11
- •Модуль 12
- •Модуль 13
Модуль 13 рэспубліка беларусь на сучасным этапе (1991 – 2002 гг.) Тэматычны план
Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Палітычныя працэсы ў сучаснай Беларусі.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.
Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.
Развіццё адукацыі, навукі і культуры Беларусі на сучасным этапе
Уводзіны
Модуль прысвечаны характарыстыцы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь пасля атрымання ёю дзяржаўнага суверэнітэту. У асобным раздзеле разглядаецца працэс абвяшчэння незалежнасці Беларусь. Трэба падкрэсліць, што для Беларусі апошняе дзесяцігоддзе адзначаецца надзвычай супярэчлівымі і неадназначнымі працэсамі ва ўсіх серах жыццядзейнасці. На жаль, нават на сённяшні дзень усеагульны крызіс, выкліканы распадам Савецкага Саюза, не пераадолены. Вывучэнне таго складанага шляху, якім ідзе сучасная Беларусь, дапаможа лепей пазнаць прычыны крызіснага стану і шляхі выхаду з яго.
1. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Палітычныя працэсы ў сучаснай Беларусі.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Дзяржаўны суверэнітэт сцвярджаўся ў імя вышэйшай мэты — свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяні-на рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР і яе міжнароднымі абавязацельствамі. Вярхоўны Савет абвясціў суверэнітэт як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі у межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе зако-наў, незалежнасць рэспублікі у знешніх адносінах.
Адпаведна Дэкларацыі Беларусь — суверэнная дзяр-жава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларус-кай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лесу. Грамадзяне Беларусі ўсіх нацыянальнасцяў складаюць оеларускі народ, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы.
Дэмакратызацыя грамадства выклікала да жыцця шмат палітычных арганізацый, партый, рухаў, саюзаў. У пачат-ку 90-х гг. на Беларусі было створана каля 60 грамадскіх аб'яднанняў рознага кірунку. Большасць з іх не мела трывалай сацыяльнай базы, не з'яўлялася стабільнымі фарміраваннямі са старанна распрацаванымі праграмамі. Амаль усе арганізацыі былі вельмі малалікаснымі. Але галоўнае заключаецца у тым, што стварэнне палітычных фарміраванняў на справе сцвярджала шлях грамадства да дэмакратыі, крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі.
Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і суверэнітэту іншых рэспублік СССР, было пошукам новых формаў сувязяў паміж імі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. У канцы 1990 і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве у палітыцы, эканомі-цы, экалогіі, ахове здароўя, навуцы і тэхніцы, культуры і гандлі з РСФСР, дагаворы аб асновах адносін з Украінай і Казахстанам. Неабходнасць захавання сувязяў была пац-верджана у ходзе рэферэндума аб лесе Саюза ССР у сакавіку 1991 г. У БССР за захаванне Саюза ССР прага-ласавала 82,7 % насельніцтва.
Але надзея на прагрэс у гэтым напрамку была перак-рэслена путчам у жніўні 1991 г. Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) аб'явіў аб пераходзе у яго рукі ўсёй улады у СССР. Пасля правалу дзяржаўнага перавароту ДКНС 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітыч-най і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону.
Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі пераўтвораны у рэспубліканскія ўстановы. У сувязі з фак-тычным роспускам КПСС дзейнасць КПБ на тэрыторыі Беларусі была прыпынена, памяшканні ЦК КПБ, абкамаў, райкамаў і іншых партыйньгх устаноў апячатаны. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Падставай для прыпынення дзейнасці і забаро-ны КПБ стаў апублікаваны 21 жніўня 1991 г. Зварот ЦК Кампартыі Беларусі да камуністаў, усіх працоўньгх рэспублікі. У ім не выказвалася прамой падтрымкі путчыстам, але фактычна прызнаваўся ДКНС і яго дзеянні.
19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва — Рэспубліка Беларусь, герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь органы улады зыходзілі з традыцыі некалькіх ста-годдзяў нацыянальнай сімволікі. Гэтыя герб і сцяг заста-валіся дзяржаўнымі сімваламі Беларусі з 1991 да 1995 г., калі ў выніку рэферэндуму была ўведзена іншая дзяр-жаўная сімволіка — сцяг чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі і новы герб.
8 снежня 1991 г., калі у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У іх заяве было адзначана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі у тупік, аб'ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. Недальнабачная палітыка цэнтра прывяла да глыбокага эка-намічнага і палітычнага крызісу, развалу вытворчасці, катастрафічнага зніжэння жыццёвага ўзроўню ўсіх слаёў грамадства. Рост сацыяльнай напружанасці у многіх рэгіёнах былога СССР прывёў да міжнацыянальных канфліктаў са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Усведам-ляючы адказнасць перад сваімі народамі і сусветным згуртаваннем у практычным ажыццяўленні палітычных і эканамічных рэформаў, кіраўнікі дзяржаў заявілі аб стварэнні СНД. Садружнасць з'яўляецца адчыненай для далучэння ўсіх дзяржаў, раздзяляючых мэты і прынцыпы пагаднення. Афіцыйным месцам знаходжання каардына-цыйных органау Садружнасці быў вызначаны Мінск.
10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні СНД і прыняў ра-шэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня у Алма-Аце незалежныя дзяржавы — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Украіна — падпісалі Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з'яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структурай. СССР спыніў свае існаванне.
Беларуская дзяржава ўступіла у новы этап свайго развіцця. 3 пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт. У сакавіку 1992 г. у адпаведнасці с пастановай Вярхоўнага Савета "Аб стварэнні Узброеньгх Сіл Рэспублікі Беларусь" пачало працу Міністэрства абароны рэспублікі. Усе часці і падраздзяленні былой Беларускай ваеннай акругі за выключэннем стратэгічных сіл СНД перайшлі пад кантроль Рэспублікі Беларусь. Беларусь заявіла аб гатоўнасці кіравацца раней падпісанымі міжна-роднымі пагадненнямі, ратыфікавала Дагавор СНУ-1, далучылася да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, заключыла з Расіяй Дагавор аб статусе стратэгічных ядзерных сіл на яе тэрыторыі. Падпісаныя пагадненні прадугледжваюць вывад да канца 1997 г. на тэрыторыю Расіі стратэгічных ракет і ядзерных боегаловак. Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь прадугледжвае яе статус як без'ядзернай, нейтральнай дзяржавы, якая валодае толькі абарончымі ўзброенымі сіламі.
Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная і сацыяльна-прававая дзяржава. Найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы з'яўляецца чалавек, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады — народ.
Прыняцце Канстытуцыі было вельмі сур'ёзным крокам Беларусі на шляху да дэмакратычнага грамадства. Усе дэмакратыі з'яўляюцца сістэмамі, у якіх грамадзяне сва-бодна прымаюць палітычныя рашэнні ўладай болыпасці. Але ўлада большасці абавязкова павінна спалучацца з гарантыямі асабістых праў чалавека, якія у сваю чаргу служаць таму, каб абараняць правы меншасцяў. Найважнейшымі састаўляючымі дэмакратычнага грамадства з'яўляюцца суверэнітэт нацыі, кіраванне, заснаванае на згодзе з кіруемымі; улада большасці; правы меншасці; гарантью асноўных правоў чалавека; свабодныя і спра-вядлівыя выбары; роўнасць перад законам; адпаведны парадак судаводства; канстытуцыйныя абмежаванні ўрада; фамадскі, эканамічны і палітычны плюралізм; вартасці цярпімасці, прагматызму, супрацоўніцтва і кампрамісу.
Беларуская дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Размежаванне ўлад — адзін з важнейшых прынцыпаў існавання Рэспублікі Беларусь як права-вой дзяржавы. Без гэтага немагчыма дзеянне такіх агульнапрызнаных прынцыпаў, як верхавенства закона ва ўсіх сферах грамадскага жыцця; узаемная адказнасць дзяржавы і асобы, іншых удзельнікаў праваадносін; прыярытэт правоў і свабод асобы, іх ахова і абарона з боку дзяржавы; наяўнасць эфектыўных формаў нагляду і кантролю за захаваннем правоў грамадзян. Прэзідэнцкая форма дзяржаўнага кіравання прадугледжвае, што менавіта прэзідэнт фарміруе вышэйшы вы-канаўчы орган і нясе адказнасць за яго дзейнасць. Дзейнасць прэзідэнта рэгламентуецца Канстытуцыяй і законамі.
Першыя выбары прэзідэнта адбыліся ў чэрвені-ліпені 1994 г.Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чалавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, З. Пазняк, С. Шушкевіч.
Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі З. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насель-ніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.
З мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.
Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ, АДПБ, НДПБ і БСП.
Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры больш чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэнне пераможца аказалася складанай справай.
Затое рэферэндум, на які было вынесена 4 пытанні, завяршыўся вялікай перамогай Прэзідэнта. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласавалі 83,3% прыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь – 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% грамадзян, прыняўшых удзел у галасаванні. Прэзідэнт атрымаў падтрымку большасці беларускага насельніцтва на далейшае правядзенне пачатай унутранай і знешняй палітыкі.
28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.
У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы. Існуючы Вярхоўны Савет быў прызнаны нелігітымным. Ён не меў права прымаць новыя законы. Паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання скончыліся з моманту абвяшчэння новых выбараў.
На двух турах дапаўняльных выбараў, якія адбыліся 29 лістапада і 10 снежня 1995 г., было абрана 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных. У новым парламенце дэпутаты, якія называлі сябе незалежнымі, мелі 96 мандатаў. На першай сесіі 60 незалежных дэпутатаў стварылі фракцыю “згода” для падтрымкі Прэзідэнта. Выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі, як і пераважная большасць парламента, пагаджаліся з асноўным напрамкам палітыкі Прэзідэнта, накіраваным на аднаўленне сувязяў з рэспублікамі былога Савецкага Саюза. Аднак канфлікт паміж парламентам і Прэзідэнтам нарастаў з кожным месяцам. Сярод часткі дэпутатаў думка аб адкліканні Прэзідэнта, хаця і выразна не фармулявалася, знаходзіла ўсё больш прыхільнікаў.
Да бунту супраць Прэзідэнта заахвочвалі дэпутатаў дэманстрацыі, што мелі месца вясной 1996 г., арганізаваныя апазіцыяй.
Прэзідэнт А. Лукашэнка і Урад РэспублікіБеларусь вызначылі палітычны курс, накіраваны на стварэнне сацыяльна арыентаванай эканомікі, забеспячэнне палітычнай стабільнасці і згоды ў грамадстве, паглыбленне інтэграцыі з Расіяй і іншымі дзяржавамі СНД, шматвектарнасць знешняй палітыкі рэспублікі, павышэнне дабрабыту народа, развіццё навукі, адукацыі і культуры. У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме наконт змен у Канстытуцыі – перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944г.), свабоднага абароту зямлі, адмены смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, тэрміне паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы.
Ва ўмовах абвостранай канфрактацыі ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць рэферэндум, а таксама няўдалай спробы правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічменту прэзідэнту адбыўся 24 лістапада 1996 г. другі рэспубліканскі рэферэндум. 3 7,4 млн. чалавек, якія мелі права ўдзельнічаць у рэферэндуме, галасавалі каля 6,2 млн. чалавек, ці 84,4%. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 млн. чалавек, ці 70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання. Паказальна, што за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі дэпутацкімі фракцыямі камуністаў і аграрыяў, прагаласавалі толькі 582 тыс. чалавек, ці 7,93%. Яшчэ большая колькасць удзельнікаў галасавання – 88,18% (5,5 млн. чалавек) выказаліся за перанясенне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня. Грамадзяне Беларусі таксама выказаліся супраць свабоднага, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі (5,2 млн. чалавек, ці 82,88%) і адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь (каля 5 млн. чалавек, ці 80,44%). Як бачна, палітычная апазіцыя пацярпела сакрушальнае паражэнне.
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент – Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам). Канстытуцыйны суд адмяніў свае ранейшыя пастановы, прызнаў, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.
Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца Прэм’ер-міністр Урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў, зменены парадак прызначэння асоб на некаторыя дзяржаўныя пасады і вызваленне гэтых асоб ад пасад у адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам.
Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні створанага Нацыянальнага сходу. Доўгі час адзіным легальным прадстаўніцтвам Беларусі яны лічылі Вярхоўны Савет, колькасць дэпутатаў апошняга пастаянна скарачалася (першапачаткова 85 чалавек).
У Беларусі апазіцыя не мела рэальнага ўплыву на сітуацыю ў рэспубліцы. Сведчаннем падтрымкі ўрадавага курса з’явіліся новыя выбары Прэзідэнта, якія адбыліся 9 верасня 2001 г. Яны зноў прынеслі ўнушальную перамогу А. Лукашэнку. Ён атрымаў 75,65% галасоў выбаршчыкаў, у той час, калі галоўны сапернік У. Ганчарык атрымаў 15,65%, С. Гайдукевіч – 2,48% галасоў удзельнікаў выбараў. Свае галасы ў падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты аддалі 83,86% выбаршчыкаў, 2,2% былі прызнаны несапраўднымі.