Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Модуль 7 беларусь у перыяд станаўлення капіталістычнай эканомікі і буржуазнага грамадства (сярэдзіна XIX – пачаТак XX ст.) Тэматычны план

  1. Аграрная рэформа 1861 г. на Беларусі

  2. Развіццё прамысловасці і гарадоў

  3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. на Беларусі

  4. Сталыпінская аграрная рэформа

Уводзіны

Модуль прысвечаны асвятленню працэсаў станаўлення капіталістычнай эканомікі і новых сацыяльных групп ў пасля рэформенны час. Галоўнае месца адведзена характарыстыцы пераўтварэнняў у аграрнай сферы, якая вызначала развіццё гаспадарчага жыцця ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Асобная ўвага нададзена апісанню падзей першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. на тэрыторыі Беларусі, якая была вынікам выбуху сацыяльных і эканамічных супярэчнасцяў ва ўсёй Расійскай імперыі.

1. Аграрная рэформа 1861 г. На Беларусі

Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён. Сельская гаспадарка вызначала яго эканамічнае аблічча. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі сяляне, якія падзяліліся на памешчьщкіх і дзяржаўных. Акрамя таго, на Беларусі меліся нязначныя групы сялян: удзельныя (належалі царскай сям’і), паезуіцкія, ленныя, царкоўныя і манастырскія.

Нягледзячы на прыгоннае права, сіла эканамічнага развіцця непазбежна ўцягвала Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму супраціўлялася дваранства, якое трымалася за свае саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў расшыралі барскую запашку і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у 50-я гг. на ей былі звыш 90 % сялян). Працэс абеззямельвання ў сувязі з увядзеннем у 40—50-я гг. абавязковых інвентароў, якія рэгламентавалі сялянскія надзелы і павіннасці, дасягнуў найбольшых памераў. Напярэдадні адмены прыгонніцтва дасягнула вышэйшай кропкі эканамічная неэфектыўнасць. На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адка-звала супраціўленнем. Толькі за 1858 — 1860 гг. у Беларусі адбылося больш 40 выступленняў сялян, многія з якіх (каля 1/4) былі падаўлены з дапамогай войскаў.

Урад Аляксандра II разумеў неабходнасць хутчэйшай адмены прыгоннага права. 19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў ухваленыя Дзяржаўным Саветам заканадаўчыя акты і “Палажэнне") аб "крестьянах, вышедших из крепостной зависимости" і адначасова Маніфест аб адмене прыгоннага права. Гэтыя дакументы былі апублікаваны 5 сакавіка 1861 г.

У адпаведнасці з "Палажэннямі" памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца асобай селяніна (прадаваць, дарыць, умешвацца ў сямейныя справы). Сяляне атрымлівалі права набываць на свае імя нерухомую маёмасць, займацца гандлёва-прамысловай дзейнасцю. Аднак памешчык па-ранейшаму заставаўся ўласнікам усей зямлі. Хаця у карыстанне сялянам і давалася пэўная колькасць палявой зямлі, аднак да яе выкупу (не раней чым праз 9 гадоў) яны не з’яўляліся ўласнікамі гэтай зямлі.

Да заключения выкупной здзелкі сялянін знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці (у выглядзе паншчыны або аброку). Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памер палявога надзела і павіннасці за яго. Складанне ўстаўных грамат ускладвалася на самога памешчыка ў назначаны двухгадовы тэрмін — да 19 лютага 1863 г. Землеўпарадкаванне беларускіх сялян праводзілася па двух "Мясцовых палажэннях". У Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні Землеўпарадкаванне сялян праводзілася па "Мясцовым палажэнні для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў". У беларускіх паветах, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, памеры зямельных надзелаў складалі: вышэйшы — ад 4 да 5,5 дзесяціны, ніжэйшы — 1/3 вьппэйшага. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася у карыстанне тая колькасць зямлі, якой яны карысталіся да рэформы. Калі памер надзела перавышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць "излишек" у сваю карысць. За карыстанне "поўным", гэта значыць вышэйшым, надзелам сяляне павінны былі плаціць аброк (у сярэднім 8 руб. у год) або адбываць паншчыну (40 мужчынскіх і 30 жа-ночых дзён у год). Акрамя таго, сяляне павінны былі несці на карысць памешчыка і іншыя павіннасці (надводную, будаўнічую і т.д.). Захаванне кругавой парукі гарантавала па-мешчыкам спраўнае выкананне ўстаноўленых павіннасцяў.

У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віцебскай губерняў Землеўпарадкаванне сялян праводзілася па асобным "Мясцовым палажэнні", якое не ўстанаўлівала пэўных нормаў надзелаў. У пастаянным карыстанні сялян гэтых губерняў захаваліся прысядзібныя і палявыя землі і ўгоддзі, якімі яны згодна з інвентарамі карысталіся да 1861 г. Калі у сялян зямлі было больш, чым наказана у інвентары, або у памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель, то апошні меў права адрэзаць у сваю карысць 1/6 частку сялянскіх зямель. Памер павіннасцяў вызначаўся незалежна ад памераў над-зела, але не павінен быў перавышаць инвентарную норму: паншчына — не больш 23 дзён, аброк — не больш 3 руб. з дзесяціны у год. За выкананне павіннасцяў сяляне паветаў неслі асабістую адказнасць перад памешчыкам, таму што надзел адводзіўся у падворнае карыстанне кожнаму гаспадару.

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажьщцяўлялася праз выкуп. Правілы выкупу палявога надзела былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Памер выкупной сумы вызначаўся на аснове 6 % капіталізацыі гадавога аброку. У гэтую суму ўключаўся даход ад прыгоннай працы, якога памешчык быў пазбаўлены ў сувязі з вызваленнем сялян. Напрыклад, калі часоваабавязаны селянін плаціў памешчыку аброк 30 руб. у год, тады выкупная сума састаўляла 500 рублёў (30--100)/6 = 500). Такім чынам, выкуп зямлі сялянамі па сутнасці з’яўляўся выкупам асобы, яе аброчных павіннасцяў. Дзяржава для ажыццяўлення выкупной аперацыі давала сялянам доўгатэрміновую грашовую пазыку. Сяляне на 49 гадоў рабіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі выплачваць ей доўг высокімі працэнтамі, так званыя выкупныя плацяжы. Памер выкупу значка перавышаў фактычны кошт зямлі. Напрыклад, рыначны кошт зямлі у Мінскай губерні складаў 18 руб. за дзесяціну, а па выкупе сяляне павінны былі заплаціць за яе 79 руб. 20 кап. Выкупныя плацяжы спаганяліся да рэвалюцыі 1905 — 1907 гг., калі ўрад быў вымушаны датэрмінова адмяніць іх. За тэты час сяляне выплацілі ўраду ў 3 разы больш, чым каштавала купленая імі зямля.

"Агульным палажэннем" вызначаўся парадак кіравання сялянамі. Сельская абшчына, што складалася з сялян, якія пражывалі на землях ад наго памешчыка, выбірала сельскага старасту і зборшчыка подацяў. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. На валасным сходзе выбіралася праўленне на чале з валасным старшынёй, а таксама валасны суд. Сельскія і валасныя праўленні ведалі раскладам і зборам падаткаў, аб’яўлялі сялянам законы і распараджэнні цэнтральных і мясцовых улад, сачылі за грамадскім парадкам. Для правядзення.рэформаў у жыццё ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з’езды і міравыя пасрэднікі, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці.

Міравым пасрэднікам, якія прызначаліся губернатарамі з мясцовых памешчыкаў, падпарадкоўвалася сялянскае кіраванне некалькіх валасцей. Асноўным іх абавязкам было садзейнічанне складанню актаў, якія вызначалі пазямельны лад і павіннасці сялян згодна з "Палажэннямі". Губернская па сялянскіх справах прысутнасць кіравала правядзеннем рэформы у губернях, старшынёй яе быў губернатар, членамі — мясцовыя памешчыкі і чыноўнікі. Прадстаўнікоў сялян у гэтых установах не было.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху. У 1861 — 1862 гг. беларускае сялянства аказвала сур’ёзнае процістаянне дзейнасці міравых пасрэднікаў, стварэнню органаў сялянскага "самакіравання" і ўвядзенню ўстаўных грамат. Да лютага 1863 г., гэга значыць да канчатку вызначанага тэрміна іх стварэн-ня, на Беларусі не было падпісана амаль 80 % ўстаўных грамат. Кульмінацыйнай кропкай сялянскага руху было паўстанне над кіраўніцтвам К. Каліноўскага, якое супала з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. Паўстанне было падаўлена, аднак аказала сур’ёзны ўплыў на палітыку царызму ў адносінах да Беларусі. Царскі ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкі сялянам.

1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаньгх адносін у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях і чатырох паветах Віцебскай губерні. Праз тры месяцы гэты указ быў распаўсюджаны на Магілёўскую і беларускія паветы Віцебскай губерні. Указ уводзіў абавязковы вьпсуп ся­лянскіх надзелаў. Абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся з 1 мая 1863 г. Выкупныя плацяжы за надзельную зямлю паніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовае казначэйства. Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся паверачныя камісіі, якія павінны былі праверыць правільнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага і няправільна складзеныя ануляваць. У выніку праверкі ўстаўных грамат у часткі сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і адпаведна выкупныя плацяжы, за сялянамі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і т.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 г. Урадавай адміністрацыяй надавалася вялікае значэн-не землеуладкаваншо беззямельных і малазямельных сялян. На падсгаве цыркуляра ад 17 жніўня 1863 г. сяляне, абеззямеленыя пасля 1857 г., павінны былі атрымаць свае надзелы у поўным аб’ёме. Змянілася і землеўладкаванне дзяржаўных сялян Беларусі. Па законе ад 16 мая 1867 г. аброчная подаць пераўтваралася у выкупныя шіатяжы і дзяржаўныя сяляне станавіліся ўласнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, у вытку рэформы 1863 г. сялянству Беларусі былі вернуты землі, адрэзаныя ад іх раней, значна аблегчаны ўмовы выкупу зямлі. У адрозненне ад унутраных губерній Расійскай імперыі феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны ў 1863 г. праз спыненне часоваабавязанага становішча сялян.

Рэформа 1861 г. з’явілася пераломным момантам, мяжой паміж дзвюма эпохамі у гісторыі Беларусі — феадалізмам і капіталізмам. Асабістае вызваленне ліквіда-вала манаполію памешчыкаў на эксплуатацыю сялянскай працы, садзейнічала больш высокаму росту рынку працоўнай сілы для капіталізму у стадыі развіцця як у прамысловасці, так і у сельскай гаспадарцы. Умовы рэформы забяспечвалі як памешчыкам, так і сялянам пераход ад прыгонніцкай гаспадаркі да капіталістычнай. Буржуазная па змесце сялянская рэформа разам з тым захавала шматлікія прыгонніцкія перажыткі, галоўным з якіх з’яўлялася памешчыцкае землеўладанне.