Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

2. Звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату калі яна адбывалася

1. Забарона асобам польскага паходжання (каталіцкага веравызнання) арандаваць зямлю ў заходніх губернях

А. сакавік 1863 г.

2. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі

Б. май 1864 г.

3. Цэнзурная рэформа

В. снежань 1865 г.

4. Заканчэнне ўвядзення ўстаўных грамат на Беларусі

Г. 19 лютага 1861 г.

5. Указ царскага ўрада аб увядзенні абавязковага выкупу сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.

Д. красавік 1866 г.

1.

2.

3.

4.

5.

3-12

1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым

1. Адрэзкі

А. Катэгорыя феадальна-залежных сялян, якія карысталіся толькі невялікімі зямельнымі надзеламі

2. Сервітуты

Б. Абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (напрыклад, права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі и інш.). Былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання імі

3. Латыфундыі

В. Катэгорыя феадальна-залежных сялян у Расіі і Вялікім княстве Літоўскім. У XIX ст. – сяляне, якія мелі поўныя зямельныя надзелы і адбывалі феадальныя павіннасці ў памеры поўнага цягла.

4. Агароднікі

Г. Землі адабраныя памешчыкамі ў сялян пад час рэформы 19 лютага 1861 г.

5. Цяглыя сяляне

Д. Буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні

1.

2.

3.

4.

5.

2. Суаднясіце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату, калі яна адбывалася

1. Стварэнне Віленскай навучальнай акругі

А. 1855 г., 11 мая

2. Заснаванне Я.П. Тышкевічам у Вільні Музея старажытнасцей

Б. 1824 г.

3. Выданне “Беларускага архіва старажытных грамат” – першага зборніка дакументаў па гісторыі беларускіх земляў

В. 1803 г.

4. Дзейнасць у Мінску тэатра, арганізаванага В. Дуніным–Марцінкевічам.

Г. 1852 г.

5. Тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча паставіў у Мінску першую беларускую оперу “Сельская ідылія” (пад назвай “Сялянка”).

Д. 1840 – 50-ыя гг..

1.

2.

3.

4.

5.

3-13

1. Выберыце правільны варыянт адказу

  1. Аграрная рэформа 1861 г. сялянам давала

а) пэўную колькасць зямлі, але яны не з”яўляліся яе уласнікамі;

б) не атрымалі зямлі, а павялічыліся памеры паншчыны і чыншу;

в) атрымалі надзелы зямлі і з”яўляліся яе ўласнікамі

2. Памешчыкі

а) па-ранейшаму заставаліся уласнікамі зямлі;

б) падзяліліся сваім правам уласніка з сялянамі;

в) перадавалі значную частку сваіх зямель у дзяржаўную уласнасць

3. Па рэформе 1861 г. у сялян Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губерняў:

а) уводзіліся новыя нормы сялянскіх надзелаў

б) захоўваліся іх зямельныя надзелы, якія яны мелі да рэформы

в) усе землі пераходзілі ва уласнасць абшчыны

4.Часоваабавязанымі сялянамі лічыліся

а) былыя памешчыцкія сяляне, якія на падставе рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгонніцтва, але некаторы час выконвалі феадальныя павіннасці

б) сяляне, якія мелі поўныя зямельныя надзелы і адбывалі феадальную павіннасць у памеры поўнага цягла

в) катэгорыя сялянства, якая карысталася невялікімі зямельнымі надзеламі

5.Адмена часоваабавязанага становішча сялян на Беларусі адбылося:

а) сакавік 1863 г.

б) верасень 1896 г.

в) май 1873 г.

1.

2.

3.

4.

5.