Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Б) Тураўскае княства

Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з’яўляюцца князі, магчыма, браты — Рагвалод і Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапіс, "тураўцы празваліся". Першая звестка і падзеі 988 г., калі былі вызначаны межы Тураўскай зямлі, сведчаць аб тым, што Тураўшчына з самага пачатку развівалася як самастойная дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі гэтай пабудове інстытутамі. Галоўнай складанасцю у фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землі вакол Менска належалі Полацкай дзяр­жаве, на поўдні і ўсходзе — Брагінская вобласць — Кіеўскаму княству, Рэчыцкая — Чарнігаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладанні ўладзіміра-валынскіх князёў. Разам з тым гістарычныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што да канца X ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння "імперыі Уладзіміра Святаславіча".

У 988 г. Уладзімір выдзеліў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Гэта сведчыць аб вялікай значнасці і ролі Тураўскага княства. Акрамя таго, Святаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі — былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ужо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены у бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася у далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ у 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа Рэйнберна. Менавіта апошнім, можна меркаваць, выклікана такое страшэннае непрыняцце асобы Святаполка кіеўскімі летапісцамі.

Аднак у барацьбе Святаполка за самостойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Справа у тым, што Тураўшчына знаходзілася у выгадным геаграфічным становішчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы у Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху "з вараг у грэкі". Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі.

Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча у 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце у 1019 г. па дарозе у Полыпчу Святаполк гіне.

Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў Мудры — князь кіеўскі —аддаў Тураўшчыну свайму сыну Ізяславу. Верагодна, гэта адбылося да смерці вялікага князя у 1054 г. і сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай традыцыі у Тураве, таксама як і пра пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і Святаполк — трымалі за сабой Тураў. Але у 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася і сталіца разам з княствам перайшла да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства у якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева, Пераяслаўя і іншых зямель. Але гэта было права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да Кіеўшчыны.

У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёварускімі кпязямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але у 50-я гг. XII ст. на тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі мірыцца кіеўскія князі. Аб’яднаўшыся у 1158 г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальнікам, але і карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым і моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана. Таксама бьгў адбіты напад на Тураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні.

Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне ад-навілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуц-кае, Дубровіцкае. Але, нягледзячы на ўдзельную раздробленасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і у XII ст. успрымалася цэласнай дзяр-жаўна-палітычнай адзінкай.

Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Вельск, Мельнік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII — XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшлі мангола-татары і на навакольных палях было "многа пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З’яўляючыся пагранічнымі, гарады часта адбівалі напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская зямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.