Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
І рф.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
130.56 Кб
Скачать

Слова як асноўная адзінка мовы. Тыпы лексічных значэнняў слова

1. Дайце азначэнне слова. Растлумачце, чаму яно з’яўляецца асноўнай адзінкай мовы.

2. Адзначце, у чым праяўляецца двухбаковая прырода слова. Што выступае знешняй формай і ўнутраным зместам слова?

3. Акрэсліце змест тэрміна “лексічнае значэнне слова”. Пакажыце, як суадносіцца лексічнае значэнне з такой формай чалавечага мыслення, як паняцце.

4. Раскрыйце змест тэрміна “граматычнае значэнне слова”. Пакажыце адрозненне і ўзаемасувязь лексічнага і граматычнага значэнняў.

Практыкаванне 1. Растлумачце значэнне прыведзеных слоў. Акрэсліце прыметы, пакладзеныя ў аснову прапанаваных назваў беларускіх звычаяў, абрадаў, свят. Пры неабходнасці звяртайцеся да энцыклапедычнага даведніка “Народная культура Беларусі” (Мінск, 2002).

Агледзіны, адведкі, заручыны, валачобніцтва, Вербніца, Багач, Грамніцы, Вадохрышча, Вялікдзень, зажынкі, засеўкі, камаедзіца.

Практыкаванне 2. Прачытайце прыведзеныя выслоўі. Акрэсліце лексічнае і граматычнае значэнні падкрэсленых слоў. Выдзеліце сродкі выражэння ахарактарызаваных граматычных значэнняў.

1. Слова! Цуд найвялікшы між цудаў-дзівосаў, што здзіўляў у вяках і здзіўляе нанова. (Н. Гілевіч) 2. Самыя балючыя раны ў дзяцінстве перастаюць ныць ад пацалункаў маці. У юнацтве – самі зажываюць ад вяселля. У сталасці – загойваюцца ад спагады сяброў… І толькі пазнейшыя раны ніхто і нішто не залечыць, апроч зямлі. (М. Танк) 3. Трымаю сілы на жыццёвай веры, што будзе рунь, дзе быў адвечны ток. (М. Аляхновіч) 4. Не першы я на прадзедавым полі, а колькі незасеяных палос! (М. Аляхновіч) 5. Хай славіцца наш беларускі род! (Л. Геніюш)

Літаратура

Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам / Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск : Выш. школа, 2010. – С. 121-127.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / Пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – С. 4-9.

Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – 3-е выд., дапрац. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – С. 4-27.

Малажай, Г.М. Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм: вучэб. дапам. / Г.М. Малажай. – Мн.: Выш. школа, 1992. – С. 6-16.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. –С. 165-175.

Практычныя заняткі № 2

Полісемія. Віды пераносу значэнняў слова

1. Назавіце прычыны развіцця ў мове мнагазначнасці.

2. Ахарактарызуйце адметнасць пераносных метафарычных значэнняў слова. Прывядзіце прыклады сцёртых (акамянелых, мёртвых) і агульнапаэтычных метафар. Дайце характарыстыку індывідуальна-аўтарскіх метафар. Прывядзіце іх прыклады.

3. Растлумачце, чым метанімічныя пераносы назваў адрозніваюцца ад метафарычных. Пералічыце, якія віды метаніміі найбольш пашыраныя ў беларускай мове. Прывядзіце прыклады.

4. Акрэсліце сутнасць сінекдахі. Адзначце, якія віды сінекдахічных пераносаў характэрныя для лексікі беларускай мовы. Адказ праілюструйце прыкладамі.

Практыкаванне 1. Знайдзіце ў прыведзеных сказах словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Назавіце тып пераносу.

1. Натура ўжо, відаць, такая, што чалавеку з кожным днём заўжды чагосьці не хапае, хоць у парадку ўсё кругом. (П. Броўка) 2. І доўжыцца, доўжыцца Вечнасць – зялёнае Дрэва жыцця. (І. Тварановіч) 3. Людзі – зоркі: запаляцца ў свеце, замігцяць навокал, зазіхцяць і, колькі трэба, зямлі пасвецячы, скоцяцца зноў з небасхілу жыцця. (К. Цвірка) 4. Агні кахання – вечныя агні. Яны нікому з нас не слепяць вочы. (А. Грачанікаў) 5. Пакой я помню: на сцяне – Тарас, чые мы песні ведаем з калыскі. (М. Зарыцкі) 6. Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, роднай мовы сваёй не цурайся; як не зрокся яе пад прымусам, так і вольны цяпер не зракайся. (А. Гарун) 7. Якім ты ёсць і стаць якім гатовы, – хай светлай будзе лёсу каляя! (Н. Мацяш)

Практыкаванне 2. Напішыце апавяданне “Простае шчасце людское…”. Выкарыстайце ў сваім творы метафары, якія акрэсліваюць псіхалагічны стан чалавека.