Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
І рф.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
130.56 Кб
Скачать

Літаратура

Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам / Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск : Выш. школа, 2010. – С. 127-129.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / Пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – С. 13-18.

Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – 3-е выд., дапрац. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – С. 21-54.

Старычонак, В. Метанімія / В.Старычонак // Роднае слова. – 1997. – № 10. – С. 50-58.

Старычонак, В. Полісемія: Анімістычная метафара / В. Старычонак // Роднае слова. – 1996. – № 9. – С. 94-105.

Старычонак, В. Полісемія: Сінекдахічныя пераасэнсаванні // Роднае слова. – 1996. – № 11. – С. 62-71.

Старычонак, В. “Танчэе дзён маіх сувой…”: Індывідуальна-аўтарскія метафары філасофскага характару ў творах беларускіх пісьменнікаў / В. Старычонак // Полымя. – 2002. – № 11. – С. 344-357.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 175-178.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 184-186.

Практычныя заняткі № 4

Амонімы. Паронімы

1. Раскрыйце сутнасць лексічнай аманіміі. Ахарактарызуйце шляхі ўзнікнення амонімаў. Выпішыце тры аманімічныя групы са “Слоўніка амонімаў беларускай мовы” В.Дз. Старычонка (Мн., 1991), ахарактарызуйце структуру слоўнікавага артыкула.

2. Раскажыце аб практычных прыёмах размежавання амонімаў і мнагазначных слоў.

3. Растлумачце, чым адрозніваюцца паміж сабой поўныя і няпоўныя лексічныя амонімы.Пакажыце гэта на прыкладах.

4. Назавіце, якія словы лічацца амафонамі, амаформамі, амографамі. Адказ праілюструйце прыкладамі.

5. Акрэсліце шырокае і вузкае разуменне тэрміна “паронім”. Назавіце шляхі ўзнікнення паронімаў. Са “Слоўніка паронімаў беларускай мовы” С.М. Грабчыкава (Мн., 1994) выпішыце чатыры паранімічныя рады. Запомніце значэнне паронімаў. Ахарактарызуйце структуру слоўнікавага артыкула.

Практыкаванне 1. З дапамогай “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” размяжуйце амонімы і мнагазначныя словы. Дзе магчыма, карыстайцеся прыёмам падбору сінонімаў і роднасных слоў.

Па драбінцы палез на страху – драбінка солі; апошняя старонка кнігі – цікавая старонка нашай гісторыі; дума пра будучыню – гарадская дума; прамяністае сонца – прамяністыя вочы; адносная ісціна – адносны прыметнік; падняўся бунт – бунт паперы; марская хваля – хваля нястрымнай радасці; курс самалёта – курс беларускай мовы; край сцэны – палескі край; баявы пост – пост вызначаецца царкоўным календаром.

Практыкаванне 2. Складзіце словазлучэнні, падабраўшы да кожнага назоўніка прыметнік у патрэбнай форме. Растлумачце значэнне паронімаў.

(Аб’ёмісты, аб’ёмны) праца, рукапіс, разьба; (абмежавальны, абмежаваны) ужытак, чалавек, часціца; (назіральніцкі, назіральны) юнак, абавязак, пункт; (дробны, дробавы, дробязны) лік, дождж, грошы, апека; (цікавы, цікаўны) артыкул, хлопчык, назіранне; (ілюстраваны, ілюстрацыйны) малюнак, кніжка, матэрыял; (даказальны, даказаны, доказны) аргументацыя, злачынства, палажэнне.