Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
І рф.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
130.56 Кб
Скачать

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

1. Ахарактарызуйце гістарычныя пласты і семантычныя групы, якія складаюць спрадвечна беларускую лексіку.

2. Дайце агульную характарыстыку ўласнабеларускай лексікі. Прачытаўшы ўступны артыкул да “Слоўніка беларускай безэквівалентнай лексікі” І.Р. Шкрабы (Мн., 2008), акрэсліце змест тэрміна “безэквівалентная лексіка”. Выпішыце з даведніка дзесяць слоў, што адносяцца да згаданага разраду лексікі.

3. Растлумачце, чым абумоўлены рост запазычанай лексікі ў складзе беларускай літаратурнай мовы. Назавіце, якімі шляхамі адбываецца запазычванне новых слоў.

4. Адзначце, у чым заключаецца асваенне іншамоўных слоў. Са “Слоўніка іншамоўных слоў” А.М. Булыкі выпішыце дзесяць запазычаных лексемаў, якія сталі актуальнымі ў беларускай мове за апошняе дзесяцігоддзе. Растлумачце іх лексічнае значэнне, вызначце крыніцу запазычвання.

Практыкаванне 1. Прачытайце прыведзеныя афарызмы беларускіх пісьменнікаў. Выпішыце з іх іншамоўныя словы, растлумачце іх значэнні. Падкрэсліце прыметы запазычанняў.

1. Не ведае каханне плагіяту. (З. Дудзюк) 2. Да ўсяго – нават разумення табліцы множання – трэба даходзіць самому. (М. Танк) 3. Цяжка з успомненых фрагментаў скласці жывы вобраз чалавека, які адышоў ад нас, але з адсутнасцю якога ты ніколі не можаш пагадзіцца. (М. Танк) 4. Жыццё ўвесь час – цяжкі экзамен. (П. Броўка) 5. Закладзены ў кроплі акіяны, у імгенні – эры, у пясчынцы – горы. (М. Рудкоўскі) 6. Як ні рашай, крытычны кворум, прыкметы часу часцяком не ў тым відны, што ў поце творым, а ў тым, што смехам сказанём. (М. Лужанін) 7. Радасць нават мільёнаў не зменшыць гора аднаго чалавека. (Г. Марчук)

Літаратура

Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам / Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск : Выш. школа, 2010. – С. 143-159.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / Пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – С.34-42.

Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка / А. М. Булыка. – Мінск : Харвест, 2005. – 336 с.

Даўгулевіч, Н. Рэпер, рокер, байкер: Запазычанні з англійскай мовы ў сферы маладзёжнай субкультуры // Роднае слова. – 2002. – № 4. – С. 53.

Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – 3-е выд., дапрац. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – С. С. 102-115.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 198-233.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 212-223.

Шкраба, І. Р. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі [у рускамоўным дачыненні] / І. Р. Шкраба. – Мінск : БелЭн, 2008. – 318 с.

Практычныя заняткі № 7

Лексіка нацыянальнай мовы паводле сферы ўжывання. Класіфікацыя лексікі з экспрэсіўна-стылістычнага боку

1. Адзначце, якія словы ўваходзяць у склад агульнаўжывальнай лексікі, а якія з’яўляюцца кампанентамі лексікі абмежаванага ўжывання.

2. Акрэсліце змест тэрміна “дыялектызм”. Адзначце, чым дыялектызмы адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў і якія віды дыялектызмаў на падставе гэтага вылучаюцца. Адказ праілюструйце прыкладамі.

3. Ахарактарызуйце асаблівасці спецыяльнай лексікі. Акрэсліце адрозненне паміж тэрмінамі і прафесіяналізмамі. Прывядзіце прыклады.

4. Дайце характарыстыку жаргоннай лексікі. Прывядзіце прыклады жарганізмаў.

5. Ахарактарызуйце групы слоў, якія адносяцца да кніжнай і да размоўнай лексікі. Акрэсліце значэнне тэрміна “лексіка-стылістычная парадыгма”. Прывядзіце прыклады.

6. Дайце характарыстыку эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Як падаюцца такія словы ў слоўніках?

Заданне для аднаго студэнта групы. Карыстаючыся энцыклапедыяй “Этнаграфія Беларусі” (Мн., 1989, С. 21, 122, 255, 297), падрыхтуйце лінгвістычнае паведамленне пра тайныя мовы вандроўных рамеснікаў, гандляроў, жабракоў дарэвалюцыйнай Беларусі: адверніцкую гаворку, выцірняцкі гаўрыднік, катрушніцкі лемезень, любецкі лемент.

Практыкаванне 1. Напішыце казку “Ноч на Івана Купалу”, выкарыстоўваючы прыведзеныя словы народна-паэтычнай лексікі.

Купалінка, дзеванька, хлапчына, малойчык, садочак, сіраціна, ляшчыначка, вяночак, красачка, зара-зараніца, месячык, сонейка, ясназоры, цешыць, бяседачка, зелянюсенькі, маладзенькі, зёлачкі.