Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
І рф.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
130.56 Кб
Скачать

Літаратура

Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам / Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск : Выш. школа, 2010. – С. 171-175.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / Пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – С. 56-62.

Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – 3-е выд., дапрац. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – С. 128-137.

Прыгодзіч, М. Р. Наталяю смагу словам сакавітым… // Шчодрасць слова / М.Р. Прыгодзіч. – Мн.: Нар. асвета, 1990. – С. 63-79.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 248-252.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 228-230.

Лепешаў, І. Я. Новыя словы апошніх гадоў / І. Я. Лепешаў // Роднае слова. – 1999. – № 2. – С. 77-85

Прыгодзіч, М. Р. Аўтарскія неалагізмы як факт мовы / М. Р. Прыгодзіч // Роднае слова. – 1995. – № 8. – С. 56-60.

Практычныя заняткі № 9

Фразеалагізм як моўная адзінка. Аб’ём і межы фразеалогіі. Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя

1. Акрэсліце значэнні тэрміна “фразеалогія”. Ахарактарызуйце шырокае і вузкае разуменне аб’ёму фразеалогіі.

2. Дайце характарыстыку фразеалагізма як моўнай адзінкі. Адзначце, чым падобныя і чым адрозніваюцца паміж сабой фразеалагізм і слова, фразеалагізм і свабоднае словазлучэнне.

3. Акрэсліце значэнне тэрміна “перыфраза”. Ахарактарызуйце адрозненні паміж перыфразамі і фразеалагізмамі. Выпішыце са зборніка Г.М. Малажай “Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм” (Мн., 1992) дзесяць традыцыйных перыфраз беларускай мовы.

4. Адзначце, якія моўныя адзінкі называюцца прыказкамі. Растлумачце, чым адрозніваюцца прыказкі ад фразеалагізмаў. Пакажыце, на якія групы падзяляюцца прыказкі паводле іх семантычнай характарыстыкі. Са “Слоўніка беларускіх прыказак” І.Я. Лепешава, М.А. Якалцэвіч (Мн., 1996) выпішыце па дзве прыказкі на кожную з гэтых груп.

5. Акрэсліце змест тэрміна “афарызм”. Знайдзіце 10 афарызмаў рускіх і замежных пісьменнікаў пра маральныя якасці чалавека (гл. зборнікі “Жемчужины мысли” (Мн., 1991), «Витражи мудрости» (Мн., 1991) і іншыя зборнікі крылатых слоў і афарызмаў). Перакладзіце гэтыя афарызмы на беларускую мову.

6. Ахарактарызуйце асноўныя спосабы фразеалагічнай дэрывацыі. Дайце характарыстыку фраземаў, якія ўтвараюць пласт спрадвечна беларускай фразеалогіі. Адзначце, якія фразеалагізмы варта адносіць да запазычаных. Прывядзіце прыклады фразеалагічных кáлек і паўкáлек.

7. Раскажыце пра асаблівасці перакладу тэкстаў з фразеалагізмамі.

Практыкаванне 1. Выпішыце са зборнікаў “Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў” Н. Гаўрош і Н. Нямковіч (Мн., 2012) або “Майстры кажуць. Беларускія літаратурныя афарыстычныя выслоўі” А. Леванюк (Брэст, 2010) дзесяць афарызмаў беларускіх пісьменнікаў пра чалавека і чалавечыя якасці. Запомніце гэтыя выслоўі.

Практыкаванне 2. Узгадайце прыклады фраземаў, у якіх адлюстраваны падзеі з сусветнай гісторыі і гісторыі беларускага народа. Растлумачце іх значэнне, складзіце з імі сказы (гл. “Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў” І.Я. Лепешава (Мн., 2004)