Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
І рф.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
130.56 Кб
Скачать

Літаратура

Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам / Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск : Выш. школа, 2010. – С.159-171.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / Пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – С. 46-56.

Красней, В. Агульнанародная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання / В. Красней // Роднае слова. – 2006. – № 7. – С. 48-50.

Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – 3-е выд., дапрац. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – С.115-128, 137-148.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 233-248.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 223-228, 257-277.

Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. – Мінск : БелСЭ, 1989. – С. 21, 122, 193, 255, 297, 458, 504.

Практычныя заняткі № 8

Актыўная і пасіўная лексіка

1. Адзначце, чым адрозніваецца актыўная лексіка ад пасіўнай.

2. Ахарактарызуйце адрозненне паміж гістарызмамі і архаізмамі. Назавіце, якія віды архаізмаў вылучаюцца ў сучаснай беларускай мове. Адказ праілюструйце прыкладамі.

3. Пакажыце, чым адрозніваюцца архаізмы і гістарызмы часу ад архаізмаў і гістарызмаў стылістычнага ўжывання.

4. Ахарактарызуйце неалагізмы. Адзначце, на якія віды і ў залежнасці ад чаго падзяляюцца неалагізмы. Акрэсліце функцыі ў мове індывідуальна-аўтарскіх і агульнамоўных неалагізмаў.

Практыкаванне 1. Прачытайце ўрывак з рамана В. Іпатавай “Залатая жрыца Ашвінаў”. Выпішыце ўстарэлыя словы, патлумачце іх лексічнае значэнне, акрэсліце функцыю ў тэксце.

Агапій убачыў многіх славутых мужчын новагародскіх, апранутых па-святочнаму: у кашулі з атласу чырвонага, сіняга, зялёнага колеру, высокія шапкі, аблямаваныя футрам; і на кожным было то асляпляльна-бліскучае, то высакародна-матавае багатае карзно-плашч, што замацоўваецца на плячы сярэбранай ці бронзавай фібулай. Стольнік толькі пакруціў галавой, агледзеўшы баярынь: парчовыя і шаўковыя хітоны, абшытыя каштоўнымі камянямі – яны пераліваліся на сукнях, як кропелькі ранішняй расы. Кароткія каптанчыкі, таксама падбітыя футрам. Футры былі самых наймодных колераў, гэтак жа, як і павоі на жаночых галоўках. І трымаліся жанчыны ганарліва, з годнасцю, як і належала тое жыхаркам багатага прыгожага горада, што вёў гандаль з самой Візантыяй.

Пратыкаванне 2. Выпішыце спачатку словы з агульнамоўнымі неалагізмамі, а потым – з аўтарскімі. Раскрыйце значэнні выпісаных слоў, ахарактарызуйце асаблівасці іх ужывання.

1. Капітальныя ўцёкі праз беларускую семігодку да “русскоязычного заочного технікума” і далей з прыступкі на прыступку нараджалі адных “манкуртаў”. (ЛіМ) 2. Сахі стырно трымалі моцна. Заплывалі за вечаровы небазвон. (Р. Барадулін) 3. Цяпер, як чума, коціцца па беларускай вёсцы “начальніцкая прыхватызацыя”. (С. Законнікаў) 4. Шчырэюць кіпцюркі – і па ствале ляціць угору ўвішная вавёрка, хвастатая камета, ветразорка, успых – і знікла ў смаляной імгле. (Р. Барадулін) 5. На плакатах малявалі вялікую Вежу і куды меншыя іншыя збудаванні – Эйфелеву вежу, амерыканскую статую свабоды, нью-йоркскія хмарачосы. (В. Быкаў) 6. Я хачу, каб вечна на зямлі коні дзіўнагрыўныя жылі. (І. Кірэйчык) 7. Родная мова не проста сродак узаемін, а найвялікшая духоўная каштоўнасць. (А. Каўрус)