Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсовая. Дипломная.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
189.95 Кб
Скачать

Афармленне курсавой работы

Аб’ём курсавой работы павінен быць дастатковым для грунтоўнага, аргументаванага раскрыцця тэмы. Але максімальная колькасць асноўнага тэксту (без бібліяграфічнага спіса і дадаткаў) не павінна перавышаць 25–30 старонак камп’ютэрнага набору.

Асаблівай увагі і афармлення патрабуюць структурныя часткі курсавой работы: тытульны ліст, змест, уступ, раздзелы і падраздзелы, заключэнне, бібліяграфічны спіс, дадаткі.

Патрабаванні да набору: выкарыстанне тэкставага рэдактара Word, шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў (60—70 знакаў у радку), міжрадковы інтэрвал – 18 пунктаў (праз 1,5 інтэрвалу, не менш 37 радкоў на старонцы), палі: левае – 3 см, правае – 1 см, верхняе і ніжняе – па 2 см. Набор назваў ўсіх раздзелаў (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, малымі літарамі), падраздзелаў (шрыфт 14, тлусты, па цэнтры, малымі літарамі), а таксама уступ, заключэнне і дадаткі (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, малымі літарамі) павінен быць аднолькавым. Раздзелы нумаруюцца арабскімі лічбамі, кропка ў канцы назвы не ставіцца. На тытульным лісце назва тэмы набіраецца больш буйным шрыфтам (прыклад афармлення тытульнага ліста гл. у дадатку № 1). Дазваляецца выкарыстоўваць камп’ютэрныя магчымасці акцэнтавання ўвагі на асобных словах, тэрмінах, выра­зах, знаках і г.д. – ужываць курсіў, тлусты, з падкрэсліваннем і г.д.

Пасля камп’ютэрнага набору неабходна ўважліва вычытаць тэкст і выправіць граматычныя і тэхнічныя памылкі. Курсавыя работы з памылкамі не прымаюцца і вяртаюцца на дапрацоўку.

Курсавая работа павінна мець агульную нумарацыю старонак (уключаючы бібліяграфічны спіс і дадаткі, але яны не ўваходзяць у нарматыўны аб’ём курсавой работы). Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст, другой – змест, з якога і пачынаецца нумарацыя старонак арабскай лічбай 2, якая ставіцца ў цэнтры ніжняй часткі ліста без кропкі ў канцы.

Працэдура абароны курсавой работы

Абарона курсавой работы адбываецца ў прысутнасці вучэбнай групы і навуковых кіраўнікоў. За тыдзень да абароны адзін экзэмпляр аддаецца студэнту-апаненту, другі – застаецца для карыстання аўтара і навуковага кіраўніка. На абароне выступаюць аўтар, апанент і навуковы кіраўнік.

Абараняючы сваю курсавую работу, аўтар-студэнт павінен коратка і дакладна інфармаваць аб актуальнасці і значнасці абранай тэмы, раскрыць аб’ект і прадмет даследавання, мэту і задачы, пазнаёміць прысутных са структурай работы і матэрыяламі, на аснове якіх яна рыхтавалася, зрабіць вынікі аб каштоўнасці гэтай працы.

У канцы абмеркавання аўтару даецца слова для адказаў апаненту і выказвання сваіх меркаванняў наконт працягу работы над абранай тэмай.

Пасля абароны ўсім студэнтам групы аб’яўляюцца ацэнкі.

Патрабаванні да напісання дыпломнага праекта

Навучанне на спецыялізацыях “сусветная і айчынная мастацкая культура” і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства” завяршаецца абаро­най дыпломнага праекта. Тэма дыпломнай работы зацвярджаецца за год да абароны – на IVкурсе. Да гэтага часу аўтар-студэнт павінен валодаць не толькі ведамі па гісторыі і тэорыі мастацтваў, але і навыкамі навуковай працы, якія ён засвоіў пры напісанні курсавых работ, самастойнай рабоце ў бібліятэках, музеях, архівах, сховішчах мастацкіх фондаў.