Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсовая. Дипломная.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
189.95 Кб
Скачать

Зацвярджэнне тэмы

Тэматыка дыпломных работ вызначаецца перш за ўсё зваротам да мастацтва як аб’екта даследавання. Тэма дыпломнай работы з’яўляецца працягам курсавых распрацовак. Але істотнае адрозненне дыпломнага даследавання ад курсавога ў яго большай навуковай “напоўненасці”, тэарэтычнай асэнсаванасці. Калі ў курсавой перава­жае, як правіла, рэфератыўны стыль выказвання, то ў змесце дып­ломнага праекта павінна прысутнічаць разгорнутая сістэма аргумен­тацыі. Для дасягнення такой мэты неабходна паглыбленае вывучэн­не ўсіх неабходных інфармацыйных матэрыялаў па абранай прабле­ме. Як следства – тэма канчаткова фармулюецца пры грунтоўным веданні крыніцазнаўчай базы. Зацвярджэнне тэмы адбываецца пасля папярэдняй кансультацыі з навуковым кіраўніком, які прызначаецца кафедрай на пасяджэнні кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры і канчаткова зацвярджаецца загадам рэктара.

Працэс падрыхтоўкі дыпломнага праекта

На завяршэнне дыпломнага праекта даецца вольны ад аўдытор­ных заняткаў час. Але да гэтага перыяду павінна быць зроблена ас­ноўная работа. Працэс падрыхтоўкі дыпломнай работы супадае з працэсам выканання курсавой, але вымагае рэгулярнай і паслядоў­най працы і кансультацый з навуковым кіраўніком.

У кожным канкрэтным выпадку адносіны студэнта і навуковага кіраўніка маюць свой рэжым і частату сустрэч. Тым не менш пры гэтых кантактах ёсць абавязковыя этапы падрыхтоўкі дыпломнага даследавання, якіх студэнт павінен прытрымлівацца:

– распрацоўка плана і графіка сустрэч з навуковым кіраўніком;

– пастаяннае вывучэнне матэрыялу па абранай тэме і пашырэнне інфармацыйнага поля, аб чым рэгулярна паведамляецца навуковаму кіраўніку;

– свабодная арыентацыя ў гісторыка-тэарэтычнай літаратуры і практыцы мастацкага працэсу;

– узгадненне структуры дыплома з навуковым кіраўніком і яе зацвярджэнне на пасяджэнні кафедры;

– работа над тэкстам і фарміраваннем дадаткаў па ўзгадненні з навуковым кіраўніком;

– афармленне дыплома.

Прыкладна за два месяцы да абароны трэба завяршыць чарнавы варыянт дыплома, і наступны месяц выкарыстаць для стылістычных правак, выверкі камп’ютэрнага тэксту. Канчатковае афармленне дыплома пачынаецца за месяц да абароны, пасля чаго ён здаецца на кафедру, і толькі пасля гэтага дазваляюць студэнту здаваць дзяржаўныя экзамены.

Структура дыпломнага праекта

Падрабязна раскрываць структуру дыпломнага праекта няма патрэбы, таму што яна супадае са структурай курсавой работы. Разам з тым адзначым, што з’яўляецца абавязковым для выніковай даследчай работы студэнта. Аб’ём дыплома – да 50 старонак камп’ютэрнага набору. Аб’ём і форма дадаткаў могуць быць разнастайнымі, што залежыць ад тэмы дыплома і мыслення аўтара. Тэкст дыплома павінен быць змястоўным і аргументаваным.

Структура дыпломнага праекта павінна адпавядаць сучасным патрабаванням да напісання навуковага даследавання і уключаць абавязковыя часткі: уступ, асноўная частка (раздзелы і падраздзелы), заключэнне. Формы выказвання – вельмі разнастайныя, што абумоў­ліваецца сэнсам дыплома і аўтарскім стылем напісання. Нягледзячы на тое, што гэта першае найбольш поўнае навуковае даследаванне студэнта, яно, тым не менш, павінна быць актуальным для сучаснай мастацтвазнаўчай практыкі і перспектыўным для далейшай яго распрацоўкі, арыентаваным на прафесійную дзейнасць.

Практычную значнасць дыпломнай работы можна адзначыць у заключэнні ў тым выпадку, калі студэнт з гэтай тэмай ужо выступаў на канферэнцыях, былі апублікаваны яе тэзісы ці матэрыялы, альбо быў праведзены ўрок па матэрыялах дыплома, а самі матэрыялы выкарыстоўваліся ў вучэбным працэсе, напрыклад, кафедрай бела­рускай і сусветнай мастацкай культуры.