Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсовая. Дипломная.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
189.95 Кб
Скачать

Дадаткі да дыпломнага праекта

Формы дадаткаў разнастайныя. Разам з традыцыйнымі формамі (ілюстрацыі, ксеракопіі, каментарыі, слоўнікі, нотныя прыклады, копіі архіўных ці рэдкіх дакументаў), цікава прапанаваць сучасныя аўдыа- і відэаматэрыялы, электронныя версіі змястоўных тэкстаў і інш. Асаблівую значнасць для ацэнкі мыслення студэнта маюць разнастайныя схемы і табліцы, дзе адлюстроўваецца іерархія мастацтваў, суадносіны жанраў у творчасці мастака ці кампазітара, узаемазалежнасць развіцця мастацтваў розных краін, класіфікацыя сродкаў выразнасці і г.д.

Усім дадаткам павінна папярэднічаць старонка, на якой зафік­савана назва структурнай часткі дыплома – дадаткі. Калі распрацава­на некалькі відаў дадаткаў, то кожны з іх павінен мець нумар і назву, у якой раскрываецца змест дадзенага дадатку. У межах кожнага дадатку ілюстрацыі (ці іншы матэрыял) трэба таксама нумараваць і падпісваць назву.

Афармленне дыпломнага праекта

Тэкст рукапісу, які набраны на камп’ютэры згодна патраба­ванняў, са спісам выкарыстаных крыніц і дадаткамі, пераплятаецца ў спецыяльныя папкі. Афармленне вокладкі, акуратнасць пераплёту, якасць паперы і папкі – усё гэта комплексна раскрывае не толькі знешні выгляд дыплома, але і характарызуе студэнта, які імкнецца прадставіць сваю работу ў цэлым.

Дыплом здаецца на кафедру ў двух экзэмплярах.

Працэдура абароны

На падрыхтаванае дыпломнае даследаванне навуковы кіраўнік піша водгук, у якім адзначаецца не толькі каштоўнасць самога праекта, але і якасць працэсу падрыхтоўкі дыплома студэнтам, узровень яго добрасумленнасці, працаздольнасці, схільнасці да навукова-даследчай работы, асабістыя рысы чалавека. Пасля рэ­камендацыі да абароны, дыпломны праект аддаецца знешнему рэцэнзенту. Студэнт рыхтуе сваё ўступнае слова, дзе абгрунтоў­ваецца тэма, раскрываецца яе актуальнасць, аб’ект, прадмет, мэта, задачы, аргументуюцца метады даследавання і яго структура, ро­біцца кароткі агляд выкарыстанай літаратуры.

Парадак абароны дыплома такі самы, як і абароны дысертацыі. Першае слова даецца выпускніку, які раскрывае змест сваёй працы, а таксама можа дэманстраваць некаторыя з дадаткаў. Затым выс­тупаюць навуковы кіраўнік, рэцэнзент, задаюцца пытанні членамі Дзяржаўнай камісіі. Аўтару-студэнту даецца слова для адказаў на пытанні і заўвагі.

Пасля таго як “абароняцца” ўсе студэнты групы, камісія абмяр­коўвае і абвяшчае вынікі.

Дадаткі

Дадатак 1

Афармленне тытульнага ліста курсавой работы

УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Кафедра беларускай і сусветнай мастацкай культуры

Гісторыка-тэарэтычныя праблемы развіцця

гуказрокавай вобразнасці ў мастацтве

Курсавая работа

студэнткі 510 гр. ФЗН

Агрэніч Н.Н.

Навуковы кіраўнік

доктар мастацтвазнаўства,

прафесар Пракапцова В.П.

Мінск 2007

Дадатак 2

Афармленне тытульнага ліста дыпломнага праекта

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Кафедра беларускай і сусветнай мастацкай культуры

Хрысціянскія матывы

ў еўрапейскім кінамастацтве

другой паловы ХХ стагоддзя

Дыпломная работа

студэнткі 510 гр. ФК і СКД

Вінакуравай Н.В.

Навуковы кіраўнік

кандыдат мастацтвазнаўства,

дацэнт Агафонава Н.А.

Мінск 2007

Дадатак 3

Прыклады афармлення бібліяграфічнага спіса,

які дадаецца да курсавой работы ці дыпломнага праекта

Прыклады апісання асобных выданняў

Характарыстыка

крыніцы

Прыклад афармлення

Манаграфічнае

выданне

Котаў, А. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / А. Котаў. – 2-е выд. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. – 168 с.

Вучэбны дапаможнік

Культурология: учеб. пособие для вузов / С. В. Лапи­на [и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. – 2-е изд. – Минск: ТетраСистемс, 2004. – 495 с.

Шматтомнае

выданне

Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2005. – 6 т.

Асобны том

у шматтомным

выданні

Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000 – 2005. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII – XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004. – 343 с.

Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000 – 2005. – Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. – 2005. – 518 с.

Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдано­віч. – 2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2001. – Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. – 751 с.

Законы

і заканадаўчыя

матэрыялы

Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). – Минск: Амалфея, 2005. – 48 с.

Зборнік артыкулаў

Информационное обеспечение науки Беларуси: к 80-ле­тию со дня основания ЦНБ им. Я. Коласа НАН Беларуси: сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Центр. науч. б-ка; редкол.: Н. Ю. Березкина (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2004. – 174 с.

Матэрыялы

канферэнцый

Правовая система Республики Беларусь: состояние, проб­лемы, перспективы развития: материалы V меж­вуз. конф. студентов, магистрантов и аспиран­тов, Гродно, 21 апр. 2005 г. / Гродн. гос. ун-т; редкол.: О. Н. Толочко (отв. ред.) [и др.]. – Гродно, 2005. – 239с.

Вучэбна-метадычныя матэрыялы

Использование креативных методов в коррекционно-развивающей работе психологов системы образова­ния: учеб.-метод. пособие: в 3 ч. / Акад. последиплом. образования; авт.-сост. Н.А.Сакович. – Минск, 2004. – Ч. 2: Сказкотерапевтические технологии. – 84 с.

Философия и методология науки: учеб.-метод. комплекс для магистратуры / А. И. Зеленков [и др.]; под ред. А. И. Зеленкова. – Минск: Изд-во БГУ, 2004. – 108 с.

Інфармацыйныя

выданні

Реклама на рубеже тысячелетий: ретросп. библиогр. указ. (1998–2003) / М-во образования и науки Рос. Федерации, Гос. публич. науч.-техн. б-ка России; сост.: В. В. Климова, О. М. Мещеркина. – М., 2004. – 288 с.

Каталог

Памятные и инвестиционные монеты России из драгоценных металлов, 1921–2003: каталог-справоч­ник / ред.-сост. Л. М. Пряжникова. – М.: ИнтерКрим-пресс, 2004. – 462 с.

Стандарт

Безопасность оборудования. Термины и определения: ГОСТ ЕН 1070–2003. – Введ. 01.09.04. – Минск: Межгос. совет по стандартизации, метрологии и сертификации: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. – 21 с.

Нарматыўна-тэхнічныя

дакументы

Национальная система подтверждения соответствия Республики Беларусь. Порядок декларирования соответствия продукции. Основные положения = Нацыянальная сiстэма пацвярджэння адпаведнасцi Рэспублiкi Беларусь. Парадак дэкларавання адпавед­насцi прадукцыi. Асноўныя палажэннi: ТКП 5.1.03–2004. – Введ. 01.10.04. – Минск: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. – 9 с.

Прэпрынт

Губич, Л. В. Подходы к автоматизации проектно-конструкторских работ в швейной промышленности / Л. В. Губич. – Минск, 1994. – 40 с. – (Препринт / Акад. наук Беларуси, Ин-т техн. кибернетики; № 3).

Дэпаніраваныя

навуковыя работы

Влияние деформации и больших световых потоков на люминесценцию монокристаллов сульфида цинка с микропорами / В. Г. Клюев [и др.]; Воронеж. ун-т. – Воронеж, 1993. – 14 с. – Деп. в ВИНИТИ 10.06.93, № 1620-В93 // Журн. приклад. спектроскопии. – 1993. – Т. 59, № 3–4. – С. 368.

Сагдиев, А. М. О тонкой структуре субарктичес­кого фронта в центральной части Тихого океана / А. М. Саг­диев; Рос. акад. наук, Ин-т океанологии. – М., 1992. – 17 с. – Деп. в ВИНИТИ 08.06.92, № 1860–82 // РЖ: 09. Геофизика. – 1992. – № 11/12. – 11В68ДЕП. – С. 9.

Широков, А. А. Исследование возможности контроля состава гальванических сред абсорбционно-спектро­скопическим методом / А. А. Широков, Г. В. Ти­това; Рос. акад. наук, Ульян. фил. ин-та радиотехники и электроники. – Ульяновск, 1993. – 12 с. – Деп. в ВИНИТИ 09.06.93, № 1561-В93 // Журн. приклад. спектроскопии. – 1993. – № 3–4. – С. 368.

Аўтарэферат

дысертацыі

Шакун, Н. С. Кірыла-Мяфодзіеўская традыцыя на Тураўшчыне: (да праблемы лакальных тыпаў ста­ражытна­славянскай мовы): аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.03 / Н. С. Шакун; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2005. – 16 с.

Дысертацыя

Лук’янюк, Ю. М. Сучасная беларуская філасофская тэрміналогія: (семантычныя і структурныя аспекты): дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.01 / Ю. М. Лук’янюк. – Мінск, 2003. – 129 л.

Архіўныя матэрыялы

1. Архив Гродненского областного суда за 1992 г. – Дело № 4/8117. 2. Архив суда Центрального района г. Могилева за 2001 г. – Уголовное дело № 2/1577.

Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ).

1. Фонд 277. – Оп. 1. – Д. 1295–1734. Дела о выда­че ссуды под залог имений, находящихся в Могилев­ской губернии (имеются планы имений) 1884–1918 гг.

2. Фонд 277. – Оп. 1. – Д. 802–1294, 4974–4978, 4980–4990, 4994–5000, 5002–5013, 5015–5016. Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Минской губернии (имеются планы имений) 1884–1918 гг.

3. Фонд 277. – Оп. 2, 5, 6, 7, 8.

Электронныя

рэсурсы

Театр [Электронный ресурс]: энцикло­педия: по материалам изд-ва “Большая российская энциклопе­дия”: в 3 т. – Электрон. дан. (486 Мб). – М.: Кордис & Медиа, 2003. – Электрон. опт. диски (CD-ROM): зв., цв. – Т. 1: Балет. – 1 диск; Т. 2: Опера. – 1 диск; Т. 3: Драма. – 1 диск.

Регистр СНГ – 2005: промышлен­ность, полиграфия, торговля, ремонт, транспорт, строительство, сельское хозяйство [Электронный ресурс]. – Электрон. тексто­вые дан. и прогр. (14 Мб). – Минск: Комлев И.Н., 2005. – 1 электрон. опт. диск (CD-ROM).

Рэсурсы аддаленага доступу

Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2005. – Режим доступа: http://www.pravo.by. – Дата доступа: 25.01.2006.

Proceeding of mini–symposium on biological nomencla­ture in the 21st centry [Electronic resource] / Ed. J.L. Rev­eal. – College Park M.D., 1996. – Mode of access: http://www.inform.ind.edu/PBIO/brum.html. – Date of access: 14.09.2005.