Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый - Уводзіны ў бел. этнафонію.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
480.26 Кб
Скачать

Варыятыўнасць форма-аб’ёмаў галосных фанем у выніку пеўчай рэдукцыі /этнафанічная транскрыпцыя/

5. Пеўчыя пазіцыі пры этнафанацыі

Акрамя разнастайнасці артыкуляцыйных укладаў у працэсе гукатворчасці “па гарызанталі” і “па вертыкалі” у працэсе усталявання рота-глотачных аб’ёмаў удзельнічае яшчэ адзін важны фактар – пеўчая пазіцыя, так бы мовіць, архітэктурны праект фанацыйнага апарата.

Пеўчая пазіцыя – артыкуляцыйная устаноўка рота-глотачнага канала, якая ўсталёўваецца рухальнай дынамікай языка па гарызанталі рота-глотачнай поласці (ад зядняй сценкі глоткі да верхніх зубоў). Прымяніўшы фанетычную класіфікацыю гукаўтварэння, выдзяляем тры асноўныя пеўчыя пазіцыі, якія ўсталёўвае рухальная дынаміка языка па гарызанталі рота-глотачнай поласці (ад зядняй сценкм глоткі да верхніх зубоў):

  1. Заднеязычная (аптымальная (“заглыбленая”),

  2. Сярэднеязычная (прымарная маўленчая),

  3. Пярэднеязычная (маўленчая “на ўсмешцы”).

6 . Тыпы інтанавання

Тыпы інтанавання ўяўляюць сабой разнастайныя спосабы рухальнай дынамікі пеўчай плыні, і яны прадстаўлены беларускімі этнамузыколагамі натупным чынам.

З.Я. Мажэйка адзначае нейкі “маторны пачатак”, які закладзены ў выкананні абыходных, гульнёвых песень і карагодаў, у веснавых загуканнях і жніўных песнях – “маўленчы пачатак”, “уласна песенны пачатак” пераважае ў восеньскіх, веснавых і купальскіх песнях.

В.Елатаў паводле рытмічных заканамернасцей адрознівае “жанры маўленчай дынамікі” і “жанры рухальнай дынамікі”. Л.С. Мухарынская адзначае “сваеасаблівую палярызацыю двух асноўных стылявых напрамкаў у народным пеўчым мастацтве - рэчытатыўнага і ўласна песеннага (нават песенна-танцавальнага)”, пры гэтым звяртае асаблівую ўвагу менавіта на спосаб гуказдабывання і тэмбрава-дынамічныя асаблівасці напеву.

Расійскі этнамузыколаг В.В.Мазепус прадстаўляе рухальную дынаміку напева як тып інтанавання і прадстаўляе сваю класіфікацыю, звязаную са ступенню напружанасці дыхальна-маўленчай сістэмы пад час фанацыі і “амплітудай яе варыяцый у гукавой плыні”. На матэрыяле традыцыйнай песеннай культуры народаў Сібіры даследчык вылучае вакальны, сігнальны, рэчытатыўны тыпы інтанавання і таніраванае маўленне. Найбольшая напружанасць, пры яе нізкай варыятыўнасці, назіраецца пры вакальным тыпе інтанавання; высокая напружанасць з высокім узроўнем варыятыўнасці характэрызуе сігнальны тып інтанавання (выгукі, гукападражанні, розныя галасавыя сігналы); рэчытатыўны тып інтанавання вызначаецца нізкай ступенню напружанасці з высокім узроўнем адхіленняў ад яе.

З улікам характэрыстык айчынных этнамузыколагаў магчыма адзначыць наступныя варыянты бытавання розных тыпаў інтанавання ў беларускай этнафоні:

  • рэчытатыўна-вакальны тып інтанавання

  • сігнальна-рэчытатыўны тып інтанавання

  • сігнальна-вакальны тып інтанавання

  • вакальна-танцавальны тып інтанавання.

Характар рытмічнай, рухальнай пульсацыі пеўчай плыні залежыць ад хуткасці, дынамікі і размеркавання ў спевах дыхальнага ціску (“плаўнае” разгортванне мелодыі ў лірычных песнях, баладах вакальнага тыпу інтанавання, альбо “рванае” штуршковае – у жніўных, веснавых загукальных песнях рэчытатыўна-сігнальнага тыпу; раўнамерная, “паходная” дынаміка рэчытатыўна-вакальнага тыпу назіраецца ў абыходных калядных, валачобных, дажынкавых песнях, карагодах і танцавальна-гульнёвых творах).