Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый - Уводзіны ў бел. этнафонію.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
480.26 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Мажэйка З. Я. Песні беларускага Паазер’я.-Мн.: Наука і тэхніка, 1981.

  2. Традыцыйная мастацкая культуры беларусаў. У 6 т. Т.2 Віцебскае Падзвінне /Т.Б.Варфаламеева, А.М. Боганева, М.А.Козенка і інш., складальнік Т.Б.Варфаламеева – Мн.: Бел. навука, 2004.

  3. Варфаламеева Т.Б. Песні Беларускага Панямоння /Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мн.: Беларуская навука, 1998.

Тэма 7. «Поўдзень Беларусі: этнафанічныя асаблівасці».

Пытанні:

  1. Усходняе і Заходняе Палессе.

  2. Гетэрафонія.

  3. Падгалосачна-паліфанічны склад.

Мэта лекцыі:

Разгледзіць этнафанічныя прыкметы песеннага стылю паўднёвых рэгіёнаў Беларусі – Усходняга (Гомельскага) і Заходняга (Брэсцкага) Палесся.

  1. Усходняе і Заходняе Палессе.

Даследчыкі ХІХ-ХХ стгоддзя заўсёды адмяжоўвалі культуру Палесся ад астатняй беларускай традыцыі, адзначаючы яе самабытнасць. Яе асаблівасці (у тым ліку і этнафанічныя) маюць падобныя рысы ў беларускім (Брэшчына і Гомельшчына), украінскім (Валынь), рускім (Браншчына) Палессі. Цяжка падзяліць Палессе па адміністрацыйнаых межах на беларускае, польскае, украінскае і рускае, варта яго успрымаць як адзіны культурны кангламерат, безумоўна, са сваімі лакальнымі асаблівасцямі.

Так песенная культура паўднёва-заходняга Палесся (Маларыцкі раён), па сутнасці, ідэнтычна, культуры Украіны, у той час, як у асобных раёнах Жытомірскай і Ровенскай абласцей заўважны уплыў песеннага стылю Беларусі; амаль усе жанры спеўнага фальклору Веткаўскага раёна па стылявых прыкметах супадаюць з Новазыбкаўскім і Бранскім раёнамі. Разам з тым для песеннага цэнтра (як беларускага, так і украінскага) Палесся уласцівы спецыфічныя нацыянальныя стылявыя рысы, якія адрозніваюць яго ад усіх песенных культур.

Сваеасаблівую гартаннасць (заглыбленую “гудлівасць”) этнафанічнай традыцыі Брэсцкага Палесся магчыма вытлумачыць дыялектнымі асаблівасцямі рэгіёна.

Гучныя (“лясныя”) спевы беларускіх палешукоў – узор шматгалоснай традыцыі – але прадстаўлены ў традыцыйных стылях адзіночнага і сумеснага спеву. У стылі гуртавых спеваў выдзяляюць дзве асобныя формы: спевы унісонна-гетэрафоннай і шматгалоснай (“з падводкай”) традыцый.

  1. Гетэрафонія.

Ва у н і с о н н а – г е т э р а ф о н н а й традыцыі выконваюцца песні старажытнага гістарычнага пласта (каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага). Вызначальнай асаблівасцю такіх спеваў з’яўляецца вобразная абагуленнасць напеваў, якія прадстаўляюць сабой маналітныя, лаканічныя меладычныя формулы (з групавым прымацаваннем паэтычных тэустаў), прапяваемы, па сутнасці, ва ўнісон ( гетэрафонныя адхіленні не перарастаюць у самастойныя падгалоскі, таму як спевакі мысляць гэтыя напевы “у адзін голас”). Аднак логіку гетэрафоннага “рознагалосся” на Гомельшчыне і Брэшчыне варта разгледзіць асобна, з пункту гледжання развіцця музычнай думкі.

У цэнтральным Палессі (на Тураўшчыне) гетэрафонны стыль спеваў прадстаўлены полірытмічным тыпам манодыі. Пры выкананні аднагалосных напеваў “гуртом” гетэрафонныя адхіленні ад унісона ўтвараюцца ў выніку музычна-рытмічнага вар’іравання асноўнага напеву кожнай спявачкай (несупадзенне арнаментыкі на слых уражвае полірытмічнымі “уздрыгваннямі”- “ўспышкамі”, якія разрываюць музычную тканку).

Тэхналагічна гэта выглядае наступным чынам: вакальныя лініі розных спявачак (якія мысляць ва ўнісон) часова разыходзяцца і ўтвараюць секундавыя, секундава-тэрцовыя, квартовыя сугуччы, полірытмічна арганізаваныя (спявачка А распявае адзін склад на некалькт таноў (напрыклад, васьмымі), разам з ёю яе спявачка В прапявае гэты склад на адным тоне. Апорныя таны і апошні ўнісонны канчатак песні яны адчуваюць аднолькава, але меладычную лінію выбудоўваюць па-соему, імправізацыйна. У выніку мелодыя разгортваецца ў чаргаваннях унісонных апорных таноў, “пучкоў”секундавых сугуччаў да ўнісона ў канцы меластрафы. Працяглы (ферматныя) унісон напрыканцы меластрафы, нібы трубны паветраны слуп, стаў “фірменным знакам” палескіх спеўных гуртоў).

Мелодыка песень раёнаў Брэсцкага Палесся менш арнаментавана і гетэрафонны стыль рэгіёна заснаваны на элементах бурданіравання з дакладным усведамленнем народнымі спевакамі вертыкалі. Гэты стыль вызначаецца як д ы я ф о н і я н а б у р д о н н а й а с н о в е. Тэмбарава-фактурнае разгортванне мелодыі ў гэтым стылі ўяўляе сабой дзвюхгалосныя спевы, дзе адна група спявачак лаканічна распрацоўвае асноўны формульны напеў, а другая ўтварае непахісны падмурак ( тыпу “уторы” унізе, часцей на адным тоне). Бурдонныя спевы ўяўляюць узор маналітнага, сугестыўнага гучання аднаго спеўнага арганізма двума галасамі (вядучым і “тоўстым”).

Для выканання пазаабрадавых лірычных песень Палесся характэрнаны складаны гетэрафонны стыль, які Л.С.Мухарынская шанавала як імправізаванае “рознагалоссе” - “спевы з пералівамі(па вызначэнню народных спевакоў).

Разгортванне музычнай думкі ідзе па прынцыпу працяглага “рашчаплення” меладычнай лініі голаса на тэрцыю, кварту, квінту, полірытмічна афарбаванага.

Аднак, па вызначэнню З.Я. Мажэйка, нават гэтая трэцяя, больш позняя разнавіднасць гетэрафоннага спеву па сутнасці не мяняе аднагалоснай асновы напева (як “аднагалоснага мыслення”), таму як вызначальнай рысай і тутака з’яўляецца імкненне да ўнісона.

  1. Падгалосачна-паліфанічны склад.

Другі адметны для Палесся стыль выканання – шматгалосныя “спевы з падводкай”. Ён з’яўляецца ўзорам п а г а л о с а ч н а й п а л і ф о н і і , ад якога атрымала шырокае развіццё шматгалоссе ў беларускім спеўным фальклоры ў цэлым. Менавіта Палессе з’явілася цэнтральнай зонай распаўсюджання паліфанічнага мыслення спевакоў - шматгалоснага пераасэнсавання шматлікіх пазаабрадавых (часам і прымеркаваных) твораў унісонна-гетэрафоннай традыцыі.

У шматгалосным падгалосачным стылі на Палессі выконваюць песні позняга гісторыка-стылявога пласта, якія ўзніклі ў эпоху фарміравання беларускай народнасці (ХІV-ХVІ ст), ў часы сялянскіх паўстанняў (ХVІ-ХVІ Іст) - мужская сацыяльнай лірыка і эпас (песні чумацкія, бурлацкія, казацкія, ваенна-гістарычныя, рэктруцкія і салдацкія), жартоўныя і любоўна-лірычныя творы.

У аснове ніжняга голаса шматгалосных песень з падводкай нярэдка ляжыць напеў самастойнай лірычнай песні унісонна-гетэрафоннага склада, які і з’яўляецца фундаментам для падводкі. Маюць месца і “прышлыя” і рэгіянальна пераінтанаваныя песенныя творы з Украіны, Расіі, якія мігрыравалі разам з іх носьбітамі – сплаўшчыкамі лесу, салдатамі, інш.

Падгалосачна-паліфанічны склад палескага шматгалосся прынцыпова адрозніваецца ад “аднагалоснага мыслення” унісонна-гетэрафоннай традыцыі гуртавых спеваў. Харавая партытура шматгалосных песень Палесся складаецца з двух абавязковых партый (“галасоў”) з дакладнай дыферынцыяцыяй іх мастацкіх функцый. Асноўны напеў выконваецца хорам (”гуртам”) у ніжнім голасе , які ў працэсе шматгалоснага распева песні гетэрафонна вар’іруецца (паводле народнай музычнай тэрміналогіі: спяваць ніжнюю партыю – “басавацю”, “тураваць”, “граміць”). Верхні саліруючы голас “спаборнічае”-кантрапунтктуе харавому ніжняму (выканаўцу верхняга голаса называюць: “падводка”, “падводчык”, “галаснік”, і яго роля ў песні – “падводзіць” ніжнім галасам, “браць на падгалосак”, “паднімаць”, “выцягаць” сваім майстэртвам сумесны спеў).

Этнамузыколагі вызначаюць дзве разанвіднасці спеваў з падводкай:

  1. “П р а м а я” п а д в о д к а – характэрна для песень простай меладычнай формы з квадратнасцю меладычных пабудоў і перыядычнасцю рытма (у асноўным, маюць двухчастковую структуру: А (запеў)-В (харавая частка), ці з паўторам харавой часткі: АВВ1); па народнаму вызначэнню “прамая” падводка - значыць, што яе падгалосак не мае разгорнутай імправізуючай партыі, часцяком уяўляе сабой “Утору” да ніжняга голаса);

  1. П а д в о д к а “з з а к р у т к а м і” - характэрна для песень працяжных (“раздольных”, “зацягучых”) з шырокім і працяглым разгортваннем меладычнай страфы (розныя па музычнаму змесце трохчастныя формы), асіметрычнасцю меладычных фраз, свабоднай варыятыўнасцю рытмічных групіровак (пры несупадзенні складовага рытма з музычным); па-народнай тэрмігалогіі падводка “з закруткамі” – імправізаванае выкананне, з ярка індывідуалізаванымі ў арнаментацыі і варыятыўнасці меладычнымі лініямі: як у верхнім, саліруючым, “падгалоску”, так і ў “басуючай” партыі, больш таго, і ў запеве майстра-“запявалы”).

Спевы з падводкай адметныя моцнай “голаснай” , адкрытай, “шырокай” падачай гуку, акцэнтнай арнаментацыяй, спецыфічнымі для Палесся выканальніцкімі прыёмамі распева: агласоўкай зычных (…”Ой, кага я люб(ы)лю, век(ы) не забуду”), невыпяваннем апошніх неакцэнтуемых складоў(…”Мяне мілу, пакіда…”), устаўка складоў (“Ляцеў во(го)ро(го)н”), глісандзіраваннем і разнолькавымі па экспрэсіі “закідваннямі” гуку.

Але выразнасць беларускіх песень з падводкай звязана больш з эмацыйнай стрыманасцю, якую замяшчае драматызацыя, унутраная змястоўнасць і экспрэсія выканання, рэфлексія т.зв. схаванага тэмперамента палешукоў (пра гэта сведчаць меладычныя і тэмбрава-фактурныя абароты, якія выбудоўваюць, часам. углаватую, а не “гарманічную”, вертыкальную інтэрваліку (дамініраванне квінты і актавы, , таксама квартовыя, і секундавыя, сэптымовыя аскомістыя сугуччы).