Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый - Уводзіны ў бел. этнафонію.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
480.26 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Нарматыўнае вытворча-практычнае выданне “Нарматыўна-прававыя дакументы па праблемах арганізацыі аматарскай творчасці. Вып.4 – Мн.: БелІПК, 1999:

  2. Чацвёрты рэспубліканскі фестываль народнага танца “Беларуская полька”. Аўтар-складальнік М.А.Козенка. – Мінск: “Чатыры чвэрці”, 2000.

  3. “Берагіня”.Чацвёрты Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва. Аўтар-укладальнік М.А.Козенка. – Мінск: “Чатыры чвэрці”, 2006.

Раздзел іі Складальнікі беларускай спеўнай этнафоніі Тэма 4. «Спеўная манера беларускай традыцыі: гуказдабыванне».

Пытанні:

  1. Нейра-фізіялагічныя перадумовы фанацыі.

  2. Фанацыйны апарат. Рэжымы і рэгістры этнафанацыі.

  3. Артыуляцыйная база мовы – як фактар этнафанацыі.

  4. Пеўчая рэдукцыя. Этнафанічная транскрыпцыя.

  5. Пеўчыя пазіцыі ў этнафанацыі.

  6. Тыпы інтанавання.

Мэта лекцыі:

Вызначыць асноўныя крытэрыі этнафанацыі і прааналізаваць іх на матэрыяле беларускай песеннай традыцыі.

  1. Нейра-фізіялагічныя перадумовы фанацыі.

Магчымасць выразіць у музыцы эмоцыі, пачуццёвы вопыт асэнсавання свету была ўсядомлена чалавецтвам вельмі даўно. Біялагічная функцыя гукаў у чалавека заклала вялікія магчымасці эмацыйнай выразнасці, і гук, як сродак эмацыйнай сігналізацыі валодае большымі перавагамі чым усе астатнія сродкі кантактавання паміж людьмі. Напрыклад, рэзкія, моцныя гукі сведчаць аб эмацыйнымі ўзбуджэннямі, якія выкліканы небяспекай альбо нярвовым узрушэннем; ціхія і мяккія– аб спакоі бяспечнага стану.

Усе гукі дзейнічаюць на нярвовую сістэму чалавека як моцныя раздражняльнікі, здольныя прыемна ўсхваляваць і абудзіць, альбо, наадварот, увесці ў прыгнечаны страхам стан.

Пеўчае гукаўтварэнне вывучаецца на міждысцыплінарным узроўні: акустыка і фаналогія, нейрафізіялогія і этнапсіхалогія, вакальная педагогіка і музыказнаўства.

  1. Фанацыйны апарат. Рэжымы і рэгістры этнафанацыі.

Акустычна любыя гукі адрозніваюцца паміжасобку вышынёю, сілай, працягласцю і тэмбрам. Працэс пеўчай і маўленчай фанацыі вельмі складаны, як і пабудова апарата па яго рэалізацыі. Фанацыйны апарат ўключае цэнтральную нярвовую сістэму, органы слыху, і г.д. Больш лакальна фанацыйны апарат прадстаўлены органамі фанацыі (маўлення), якія і ажыццяўляюць механіку гукатворчасці. Каб зразумець сутнасць працэсу гукаўтварэння ў маўленні і ў спевах, неабходна прааналізаваць работу ўсяго голасаўтваральнага апарата, высветліць функцыі яго частак, і логіку іх ўзаемедзеяння ў працэсе фанацыі.

Пад фанацыйным апаратам трэба разумець фізіялагічныя органы, у выніку работы якіх адбываецца «вытворчасць» гука - фанацыя. Функцыянальна згрупаваныя, яны прадстаўляюць наступныя падсістэмы фанацыйнага апапарата:

  • апарат дыхання (энэргетычная сістэма);

  • гартань з галасавымі звязкамі (гукакрыніца);

  • гартанная труба (складаецца з поласцяў глоткі, рота і носа (рэзанансная сістэма, якая канчаткова афармляе гук у т.зв. “тэмбравы прадукт”);

  • артыкуляцыйны аппарат (рычагі па вытворчасці тэмбра гука (артыкулятары): губы, сківіцы, спінка і корань языка).

Рэжымы і рэгістры этнафанацыі

З гукавысотнымі характэрыстыкамі напрамую звязана работа гартані. Так беларуская этнафанічная традыцыя, у асноўным, рэалізуецца у т.зв. “грудным” рэгістры3, а больш дакладна, пры поўным змыканні звязак (дыяпазон, у сярэднім, дзве актавы). Пераключэнне рэжымаў работы гартані па змыканню галасавых звязак характэрызуе наступныя рэгістры: з поўнага змыкання звязак на няпоўнае – мікст; з поўнага змыкання звязак на краявое – фальцэт. Калі разглядаць дадзены працэс у рэгіянальным аспекце, тады для ўсёй Беларусі характэрна шчыльнае змыканне звязак, пры гэтым, у асобных раёнах Панямоння зафіксаваны этнафанічны ўзор мікставага, мягкага гукаўтварэння.

Што тычыцца жанраў, у асноўным, яны “спяваюцца” у т.зв.“грудным” рэгістры (пры шчыльным змыканні звязак), фальцэтныя фрагменты сустракаюцца у вясельных і пахавальных галашэннях, у абрадавых веснавых заклічках і карагодах (у канцы, ці сярэдзіне страфы -“Гу!”). Мікставы рэжым работы гартані назіраецца ў асобных жанрах, т.зв. “спевах для сябе” (паставыя песні і духоўныя вершы, калыханкі, “за кудзеляй”) і ў індывідуальнай трактоўцы песні.

  • Вызначэнне рэгістраў па шкале : ніжні, сярэдні, высокі - з’яўляецца ўмоўным і нясе нфармацыю альбо аб гукавысотных суадносінах , альбо аб рэзанансных зонах выпраменьвання гукавой энэргіі (вібрацыйныя адчуванні пры фаніраванні: у грудзі, рота-глотачным аддзеле, пазухах носавай поласці, галаве.

  • Па сутнасці, рэгістравая класіфікацыя пеўчага голасу (на два асноўных рэгістра - ”грудны” і “галаўны”) адлюстроўвае розныя рэжымы яго ўтварэння. Яшчэ ў пачатку мінулага стагодзя эксперыментальна былі даследаваны асноўныя «парогавыя» рэжымы работы гартані, а таксама іх вырыянтнае ўзаемакампенсаторнае ўзаемадзеянне (розная ступень мікста). Грудны - у наяўнасці поўнае замыканне галасавой шчыліны, вібрыраванне звязак усёй сваёй масай, адносна нізкае становішча гартані.

3. Артыуляцыйная база мовы – як фактар этнафанацыі.

Асаблівасці фальклорных спеваў непарыўна звязаны з народнымі гаворкамі, асаблівасцямі вымаўлення. Згодна даследаванням лінгвістаў, у кожным старажытным паселішчы першапачаткова была ўласная мова.

Насельніцтва Беларусі ІІІ тыс. да н.э. лічаць ужо складзеным са сваеасаблівых этнаграфічных груп са сваімі культурамі і гаворкамі. У далейшым мясцовыя аўтахтоны сутыкнуліся з моўным уплывам з боку фіна-ўгорскіх, балтыйскіх, кельцкіх, ілірыйскіх, іранскіх, готскіх, славянскіх* гаворак.

Адбіткі ўсіх гэтых кантактаў працягваюць існаваць ў нашай тапаніміцы і гідраніміцы**. Фанетыка традыцыйных гаворак таксама захавала ўспамін пра ўсі этапы этнагенезу беларусаў. У пэўны момант перад кожнай нацыяй стаіць праблема стварэння агульнапрынятай літаратурнай мовы. Латынь і стараславянскую мову ў гарадской культуры Еўропы напрацягу ХІІІ-ХУІІІ стст. паступова выціскалі літаратурныя мовы новаўтвораных нацый.

Пэўныя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці познесярэднявечна-адраджэнскага маўлення, якія зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах, дазволілі навукоўцам гаварыць пра фармаванне беларускай народнасці ў ХІV ст. На пачатак ХХ ст. прыпадаюць першыя беларускія граматыкі. Гэта зусім не з'яўлялася выключэннем: на мяжы ХІХ/ХХ стст. з неабходнасцю стварэння ўласнай літаратурнай мовы сутыкнуліся грэкі, габраі, туркі-сяльджукі. Уводзіны ў жыццё народа нашых граматык знітаваны з дзейнасцю Якуба Коласа, Язэпа Лёсіка, Браніслава Тарашкевіча***.

Вядома, што літартурная мова не заўсёды здольна адлюстроўваць усе асаблівасці маўлення, нават агульнапрынятага ў геаграфічных межах існавання народу.

■ Так, напрыклад, у расійскай мове існуе тры фанетычна розныя літары «и», напрыклад, у словах: «жить», «лить», «религия». Аднак, гэта не пазначаюць пры напісанні. Літоўцы афіцыйна выкрэсліваюць па некалькі фанетычных відаў галосных літар: «і»: «і» - «і кароткае», «į» - «і доўгае (насавое)»; «е»: «е» - «э», «ę» - «э насавая», «ė» - «э вузкая». Амаль ніколі літаратурная мова не пакдрэслівае дыялектычныя асаблівасці мясцовых гаворак розных рэгіёнаў. Дыялекталогія ў мовазнаўстве, этнамузыкалогіі і этнафоніі – буйная галіна навукі.

У беларускай мове 6 галосных гукаў, якія выдзяляюцца пад націскам: [і], [ы], [а], [э], [о], [у]. Акустычныя адрозненні паміж імі вызначаюцца аб’ёмам і формай рэзанансных поласцяў, якія могуць моцна змяняцца ў выніку пэўных рухаў языка і губ. Язык рухеацца па гарызанталі (уперад, да ніжніх зубоў і ў адваротным напрамку) і па вертыкалі (падымацца да цвёрдага паднябення ў большай ці меншай ступені). Гэтыя два напрамкі рухавай дынамікі языка шчыльна звязаны: прасоўванне ўперад альбо назад звычайна суправаджаецца з адначасовым большым-меншым падняццем угору.

Ад ступені падымання языка залежыць і ступень раскрьщця рота: пры ніжнім пад'еме (галосныя “а”, “о”)- самае шырокае раскрьщце; пры верхнім - самае вузкае (галосныя “і”, “у”), пры сярэднім пад'еме (галосныя “ы”, “э”)- сярэдняе раскрыцце рота. Губы таксама ўдзельнічаюць пры ўтварэнні некаторых галосных. Выпячваюцца ўперад і акругляюцца, чым утвараюць больш вузкую адтуліну рэзанатара, хаця і падаўжаюць агульную рэзанансную поласць:[о] і [у].

Усе гэтыя артыкуляцыйныя жэсты так ці інакш змяняюць аб’ём і форму рэзананснай поласці рота, ад якой залежыць якасць галоснага, вымаўленага ці прапетага.

Так у розных фанетычных сістэмах, розных краін свету назіраецца больш менш устойлівыя рухі артыкулятараў пры маўленгчай фанацыі (артыкуляцыйная база мовы). Артыкуляцыйная база беларускай мовы – сярэднеязычная. У маўленні беларусаў, як і ў іх традыцыйных спевах актыўна задзейнічаны грудныя рэзанатары. Глотачны рэзанатар “уключаецца” пры фанацыі на зычныя “г”, “ч”.

Этнафанічнай прыкметай спеўнай традыцыі беларусаў (асабліва на Палессі)з’яўляюцца а гласоўка і фаршлагі.

■ Агласоўка – фанетыка-акустычная асаблівасць спеваў, пры якой да галосных гукаў, калі яны распеты больш чым на адну ноту далучаюць зычны «г». Напрыклад: спяваюць не «да - а - мой» а «да – (г)а - мой». Прычым на слог з літарай «г» у такіх вытадках звычайна трапляе вакальна-акустычны акцэнт, які робяць дыяфрагмай (яна імкліва падымаецца ўгору, пасылаючы вялікі аб’ём паветка праз звязкі, рота-глотачная поласць пашыраецца). Цікава, што такую агласоўку магчыма сустрэць не толькі ў палескіх напружаных па гуку песнях, але і ў лірычным меласе паўночнай Беларусі (у больш сціплым, але цалкам заўважным выглядзе).

  1. Пеўчая рэдукцыя. Этнафанічная транскрыпцыя.

Згодна з фанетыкай мовы кожны галосны гук характэрызуецца сваім, толькі яму ўласцівым укладам языка і пэўнай ступеню расчыненасці рота і адпаведна глоткі, разомкнутасці вуснаў. Акрамя звычайнага набору галосных гукаў [і], [ы], [а], [э], [о], [у] у іх магчыма заўважыць фанетычна-акустычныя з’явы, што нагадваюць дыфтонгі*. Акрамя гэтага, адныя галосныя літары ў традыцыйных спевах часцяком прыпадабняюцца да іншых, што абумоўленаяк дынамічнай, так і гукавысотнай пеўчай рэдукцыяй/**. Так у беларускіх традыцыйных спевах -е- часцяком гучыць як -э-; -і- як -е-; -ю- як -ё-; -ё- трансфармуецца ў -о- і г.д.

Альбо ў розных дыялектных арфаэпічных рэдакцыях у слове «прыйшла» пры фанацыі і спевах галоснае -ы- можа знаходзіцца ў пазіцыі -э-: «прыэйшла», альбо заклічнае «гэй!» можа быць пачута ад розных выканаўцаў па-рознаму: у пазіцыях: -э-, -ыэ-(«гыэй!»), -эа- («гэай!»), слова «каляда» у заходнепалескай песні «Коляда, бэгла колядка» спяваюць як «колёд-ао». Як бачым, літара «а» заменена на сугучча «ао». Слова «зялёны» у песні «Развівайся, зялёны дубочак» з Міншчыны спяваюць як «зялён-гэ» і г.д.

Артыкуляцыйна-тэмбравую палітру вакальнага твора магчыма арганізоўваць агульна або па фрагментах: на прыклад, увесь твор выкананы пры ўстаноўцы рота-глоткі на фанему “э” (сустракаецца ў асобных раёнах Заходняга Палесся – Кобрын, Драгічын, Маларыта), альбо на “о” (на Піншчыне).

Такім чынам, мадэфікацыі фанетычнага прыпадабнення галосных гукаў у вакальнай этнафоніі Беларусі досыць рознастайныя і вымагаюць больш пільнай увагі пры этнафанічнай транскрыпцыі вакальных твораў.

Этнафанічная транскрыпцыя.

Пеўчая фанетыка, уласцівая розным вакальным традыцыям значна адрозніваецца ад маўленчай. Хаця зыходны матэрыял ў маўленні і ў спевах аднолькавы - гукі мовы. Але у спевах ён арганізаваны не толькі артыкуляцыйна, як ў маўленчай плыні, але гукавысотна, тэмбрава, інтанацыйна, па законах той музычнай сістэмы, ідэйна-вобразны змест якой прадстаўляе.

Пры этнафанічнай транскрыпцыі вакальнага твора з перспектывай яго пісьменнага пераймання трэба вызначыць:

  • інтанацыйна-рытмічны малюнак;

  • тэмбрава-фактурныя дачыненні гадасоў;

  • тып інтанавання;

  • палажэнне і рэжым работы гартані, рэгістры фанацыі;

  • артыкуляцыйна-тэмбравую мадэль выканання твора (пеўчую пазіцыю);

  • варыятыўнасць артыкуляцыйных укладаў галосных у розных

рэгістрах (у выніку пеўчай рэдукцыі).

Варыятыўнасць артыкуляцыйных укладаў галосных

Дынамічная рэдукцыя адбываецца шляхам мадэфікацыі артыкуляцыйных укладаў па прынцыпу прыпадабнання зыходных галосных да свайго больш артыкуляцыйна “шырокага” суседняга галоснага. Калі для дасягнення гучнасці моцны пеўчы выдах пашырае артыкуляцыйны форма-аб’ём “вузкага”, для максімума гукавылучэння, аб’ёма першаснай артыкуляцыі. Сістэма артыкуляцыйнага прыпадабнення выглядае наступным чынам:

Ы - Э

Э – А

А - О

О - У

І – Е (ЙЭ)

Е – Я (ЙА)

Я – Ё (ЙО)

Ё – Ю (ЙУ)

Напрыклад, усходнепалеская традыцыя «гукання вясны» ці «пахавання стралы», адрозніваюцца надзвычай высокім тэсітурным рэжымам і сугестыўнасцю гучання («заклінання»), на мяжы спеву-крыку, што і прадстаўлена ў рэдуцыраванным пеўчым маўленні.

  • этнафанічная транскрыпцыя фрагментаў з веснавой загукальнай і карагоду «Страла» в.Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці:.

Арыгінальны тэкст

Этнафанічная транскрыпцыя-падтэкстоўка

К налецяйку,

Да к налецяйку, к ушэсцяй…

К налеяцьгайко,

Да к налеяцьгайко, к уошэацьга

Ой, ідзі страла, дай уздоўж сяла,

Ох, і вой люлі, дай уздоўж ся…

Ой, іедзіе, стряала, даэ уоздовыж сяла,

Ох, іе(в)ой, люёліе, дай уоздоўж ся …

Варыятыўнасць артыкуляцыйных укладаў галосных у выніку пеўчай рэдукцыі адбываецца адначасова па двух вектарах:”па гарызанталі”і “па вертыкалі”.

Пеўчая рэдукцыя ”па гарызанталі” - тэмбрава-дынамічная: чым гучней спевы, тым большая верагоднасць замены зыходнай фанемы на больш энэргаёмкую – “глыбокую” або “шырокую”.

Пеўчая рэдукцыя ”па вертыкалі” - міжрэгістравая: пры адпаведных руху меладычнай лініі пераходах голасу з рэгістра ў рэгістр форма рота-глотачнага канала, задае сваю артыкуляцыйную норму – напрыклад, у ніжнім рэгістры (мі -сі малой актавы) усе пеўчыя фанемы могуць “паглыбляцца”-“выцягвацца” , а ў верхнім (соль-до першай актавы) ушыркі “выцягвацца”, “распластвацца” у верхніх адсеках рота-носа-глоткі.