Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый - Уводзіны ў бел. этнафонію.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
480.26 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Можейко З.Я. Песни Белорусского Полесья.Вып.1- М.,1983. Вып.2.-М., 1984.

  2. Можейко З.Я. Песенная культура Белорусского Полесья: Село Тонеж. –Мн., 1971.

  3. З.В. Эвальд. Песни Белорусского Полесья /под ред.Е.В.Гипиуса/. – М., 1979.

  4. Беларускі фальклор у сучасныз запісах. Брэсц. вобл. Традыцыйныя жанры. Склад. В.А.Захарава. Мн., Выд-ва БДУ, 1973.

Тэма 8. Усход Беларусі і Цэнтральная Беларусь:

энафанічныя асаблівасці.

Пытанні:

  1. Падняпроўе.

  2. Карагоднасць. Спевы “з пералівамі”, “з падцягам”, гарманічна-кантрапунктычны склад.

  3. Цэнтральная Беларусь. Сінтэз рэгіянальных культур.

Мэта лекцыі:

Разгледзіць этнафанічныя прыкметы песеннага стылю цэнтральных і ўсходніх рэгіёнаў Беларусі – Міншчыны і Магілёўскага Падняпроўя.

  1. Падняпроўе.

Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Падняпроўе (прыкладна адпавядае Магілёўскай вобласці) непасрэдна мяжуе з Смаленшчынай і Браншчынай (РФ). Традыцыйная музыка Магілёўшчыны больш “паўднёвая” – рытмізаваная, танцавальная, з больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з паазерскімі і палесскімі ўзорамі.

  1. Карагоднасць. Спевы “з пералівамі”, “з падцягам”.

Найбольш адметнымі складальнікамі падняпроўскага музычнага фальклору лічаць яго карагодна-гульнявы комплекс. Уплыў карагодна-гульнявой традыцыі праяўляецца на Падняпроўі не толькі ў прысутнасці карагодаў на працягу ўсяго калянларна-песеннага года, але ў карагоднасці амаль усіх песенных жаенраў, пранікненні ў іх карагодных прыпеваў (“ой, лялё-рана”, “люлі-люлі”, “ой, рана, рана”)., некаторых структур і рытмаформул. Асабліва вядомы напевы, у аснову якіх пакладзены рытмаформулы тыпу “проса”: ⌡ ♫ │ ♫ ⌡ .

Як адзначаюць этнамузыколагаі З.Я.Мажэйка і Т.Б. Варфаламеева, у суадносінах гісторыка-стылявых пластоў на Магілёўшчыне пераважае старажытны пласт абрадавага фальклору і раннетрадыцыйных пазаабрадавых песень.

Другая дамананта традыцыі рэгіёна – веснавое інтанацыйнае поле, імпульсы якога адчувальныя ва ўсёй песеннай сістэме. Эмацыйны тонус веснавых напеваў, якія “спалучаюць крык з тонкім лірызмам”, пашыраны і на каляндарны і вясельна-хрэсьбінны цыклы і на пазаабрадавую лірыку.

Выкананне карагодных, танцавальных, акцэнтаваных песень этнафанічна рэалізоўваецца “прыступам, падгукам”, калі гукавышынныя пеараходы-перапады “ідуць наскокам” угору – “бух ды бух”. Веснавое “Гу!” у канцы, часм, і сярэдзіне меластрафы - абавязковы іх этнафанічны фрагмент.

У харавых (гуртавых) спевах пераважае адметная для усходнебеларускай традыцыяі разнавіднасць гетэрафоніі – т.зв. “спевы з пералівамі” (гл.тэму 7) –з працяглым (часцей тэрцовымі) расшчапленнем меладычнай лініі галасу, калі выканаўцы прыходзяць да ўнісона толькі на прыканцы фразы. Пры “пералівах” магчымыя перакрыжаванні-“перакідванні” галасоў паміж рэгістрамі.

У познетрадыцыйных спеўных жанрах зафіксавана падгалосачная паліфонія –т.зв. “спевы з падцягам”, падобныя па стылявых прыкметах да палескіх шматгалосных спеваў з падводкай (гл.тэму 7).

Больш распаўсюджана на Магілёўшчыне шматгалоссе гарманічна-кантрапунктычнага складу (у стылі “прамой” падводкі). Песні, распетыя ў гэтай манеры менш працяжныя і імправізацыйныя: верхні голас ідзе за ніжнім па прынцыпу “нота супраць ноты”, з нязначнай арнаментацыяй.

Гаворкі магілёўшчыны лінгвісты лічаць найбольш блізкімі да арфаэпікі літаратурнай беларускай мовы. Заўважнае “аканне”, “расцягі” маўлення.

  1. Цэнтральная Беларусь. Сінтэз рэгіянальных культур.

Што тычыцца вызначэння традыцыйных этнафанічных і музычна-стылістычных прыкмет Цэнтральнай Беларусі, то варта абазначыць дамінуючае сярод беларускіх фалькларыстаў меркаванне: ”Цэнтральнага этнаграфічнага рэгіёну” не існуе, і яго традыцыйную культуру варта разглядаць як зону “на скрыжаванні” рэгіянальных культур суседніх этнаграфічных рэгіёнаў.

Так на поўначы гэта Паазер’е (Барысаў-Лагойск-Вілейка); на ўсходзе – зона басейна Беразіны; на поўдні – Палессе (Старыя Дарогі-Любань-Салігорск), на захадзе - Панямонне(Клец-Нясвіж-Валожын). Такім чынам Міншчына не ўяўляе сабой замкнёны культурны рэгіён, а ўбірае ў сябе розныя этнакультурныя традыцыі, у асобных арэалах – у іх скрыжаванні і ўзаемапранікненні.