Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый - Уводзіны ў бел. этнафонію.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
480.26 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Л.С. Мухаринская. Белорусская народная песня. Историческое развитие. (Очерки). Ред. З.Я. Можейко. Мн., “Наука и техника”. 1977.

  2. Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии: Опыт систем.-типол. исслед. -Мн.: Наука и техника, 1985.

  3. Мазепус В.В. Артикуляционная классификация и принципы нотации тембров музыкального фольклора//Фольклор. Комплексная текстология. – Наследие, М.: 1998.

  4. Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. /П.У.Сцяцко. – Гродна:ГрДУ, 2001.

  5. Биофизические основы вокальной речи. Морозов В.П. Л., “Наука”, 1977.

  6. А.М. Егоров. Гигиена голоса и его физиологические основы. Гос. муз. изд., М., 1962 г.

  7. В.В. Емельянов. Развитие голоса. Координация и тренаж.-СПб.: Лань, 1997.

  8. Морозов В.П. Искусство резонансного пения. Основы резонансной теории и техники. – М. 2002.

  9. Дмитриев Л.Б. Основы вокальной методики. – М.: Музыка, 2007.

  10. Специфика учебно-воспитательной работы в фольклорных певческих коллективах. (Методическое пособие). – М.: ВНМЦ НТ и КПР.

Тэма 5. «Спеўны стыль: інтанаванне».

Пытанні:

  1. Лінеарнасць. Манодыя.

  2. Пачатковыя элементы шматгалосся, паліфоніі. Кантрастна-лінеарнае шматгалоссе. Гамафонна-гарманічны склад.

  3. Інтанацыя: праходная інтэрваліка, унісоны.

Мэта лекцыі:

Высветліць асноўныя стылі інтанавання, характэрныя для этнафанічнай традыцыі рэгіёнаў Беларусі.

Спеўны стыль –прыёмы інтанавання і разгортвання музычнай думкі (вакальнай мелодыі) спеўнай грамадою ў прасторы (дынамічныя характэрыстыкі, тэмбрава-фактурныя асаблівасці суладдзя галасоў) і часе (тэмпа-рытмічная арганізацыя музычнай думкі). Як сведчаць даследаванні, людзі розных культур па-рознаму чуюць і выконваюць адныя і тыя ж мелодыі.

Па меркаванню этнамузыколагаў, аснова музычнага стылю беларускай традыцыі – каляндарна-абрадавыя і працоўныя песні.

  1. Лінеарнасць. Манодыя.

Для стылю музычнага мыслення беларусаў (як носьбітаў традыцыйнай культуры) характэрна лінеарнасць.

■ Пра вялікі ўзрост каляндарнай абраднасці сведчаць і даследаванні культуролагаў. Апошніяія лічаць каляндарныя святы першаснымі формамі протакалендара, якія маглі з’явіцца яшчэ ў палеаліце (каменным веку). Каляндарны мелас беларусаў мае адмысловыя асаблівасці ў розных рэгіёнах краіны. Але ж яго аналіз дазваляе акрэсліць агульныя дзеля краіны ўвогуле заканамернасці, якія тычацца, напрыклад, стылю музычнага мыслення. Гэта – найбольш агульныя законы, па якіх арганізаваны непаўторны «характар» музычных выказванняў.

Найбольш старажытныя спеўныя традыцыі Усходняй Еўропы рэпрызентаваны манодыяй4.

■ Да выключна манадайных дапасуюць сучасныя традыцыйныя спеўныя стылі беларускага Паазер’я (паўночная Беларусь) і суседняй Аўкштайтыі (паўднёвая Літва). З пэўнымі агаворкамі, якія знітаваны з уплывам шматгалосных касцёльных спеваў, да першапачаткова манадычных дапасоўваюць спеўныя традыцыі Панямоння (паўночна-заходняя Беларусь) і Міншчыны.

Манодыя, лінеарнасць музычнага мыслення накладае пэўныя адбіткі на інтанаванне традыцыйных песень аўтэнтычнымі спевакамі. Стыль, што заснаваны на такім падмурку, валодае разгорнутым малюнкам, гнуткай меладычнай лініяй. Яго адметныя рысы – фаршлагі, трыолі, розныя віды музычных упрыгожванняў, секундавые дывізі пры гуртавым выкананні.

Менавіта апошнія, як лічаць, забяспечылі з’яўленне ў першасна манадычнай культуры пачатковых элементаў шматгалосся.

  1. Пачатковыя элементы шматгалосся, паліфоніі. Кантрастна-лінеарнае шматгалоссе. Гамафонна-гарманічны склад.

Да пачатковых элементаў шматгалосся ў беларускай спеўнай традыцыі дапасуюць гетэрафонію і бурдонны спеў. Гетэрафонія5 – сваеасаблівае «расслаенне» некалькіх харавых партый, першапачаткова – з-за розных інтанацыйных уяўленняў спевакоў. У выніку фарміруюцца сякундавыя сугуччы, якія сталі для многіх рэгіянальных беларускіх песенных сістэм «фірменным знакам».

Незначнае развядзенне галасоў (унісонна-гетэрафонны стыль мыслення спевакоў уласціва для ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Найбольш адметныя гетэрафанічныя стылі наступныя: полірытмічны тып манодыі, заснаваны на несупадзенні арнаментыкі галасоў, імпульсіўным, “вертыкальна” акцэнтаваным інтанаванні - распаўсюджаны ў спеўнай культуры Гомельскага Палесся.

Дыяфонія на бурдоннай аснове з’яўляецца этнафанічнай адзнакай Брэскага Палесся. Бурдонны спеў адасабляе, разводзіць галасы на вядучыя, якія валодаюць разгорнутай мелодыяй і акампануючыя ўнізе, якія спяваюць (“гудуць”) у вельмі вузкім амбітусе на адной ноце. Апошнія даюць песні, што выконваюць у такім стылі, моцную гарманічную «аснову», над якой «прапісываецца» вядучы голас.

Разгорнутая гетэрафонія, т.зв “спевы з пералівамі” найбольш адметны для Паўднёва-Усходняй зоны (памежжа Гомельскага Палесся і Магілёўскага Падняпроўя).

Калі розныя галасы ў традыцыйнай «партытуры» заўважна кантрапунктуюць, «спрачаюцца», з’яўляюцца пачатковыя элементы поліфаніі6. Палескі тып шматгалосся - т.зв. “спеы з падводкай”, калі верхні саліруючы голас кантрапунктуе хору ніжніх галасоў, якія самі гетэрафанічна разгаліноўваюцца.

Кантрастная поліфанія атрымліваецца пры выкананні песень канонам і антыфонам. Гэта найбольш старажытны тып шматгалосся.

Спецыфічны від кантрастнай паліфоніі, які этнамузыколагі знаходзяць у асобных жанрах розных рэгіёнаў Беларусі – кантрасна-лінеарнае шматгалоссе: адначасовае гучанне дзвюх і больш, розных па меладыйнаму малюнку музычных пабудоў. Кантраст праяўляецца любымі сродкамі музычнай выразнасці (меладычна, рытмічна, тэмбрава, фактурна) Сустракаецца ў абрадавым фальклоры: харавыя антыфоны у час абрадаў «Страла» (Веткаўскі раён), «Барана» (Полацкі, Барысаўскі раёны), адначасовае выкананне вясельных песень і прычытання нявесты, у пахавальных галашэннях.

Гамафонна-гарманічны тып шматгалосся тыпу “ўторы” (двух-трохгалосная акордавая структура) сустракаецца ў позднетрадыцыйных спевах, а таксама ў валачобных песнях (асабліва на Панямонні) і як рэгіянальная асаблівасць спеўнага стылю некаторых мікрарэгіёнаў (напрыклад у спеўнай культуры басейна ракі Прыпяць).

  1. Інтанацыя: праходная інтэрваліка, унісоны.

Такія стылявыя асаблівасці этнафанічнай музычнай “лексікі” дыктуюць сваеасаблівую спецыфіку нацыянальнага інтанацыйнага складу беларускай спеўнай традыцыі. Тут у «прахадной» інтэрваліке не шмат кансануючых інтэрвалаў, сустракаюцца гукавысотныя суадносіны не толькі ½ тона, але ж і ¼ тона. То, што гэта трэба спісваць на стылістычныя асаблівасці беларускай этнафоніі, сведчаць выдатна выстраенныя ў добра спетых спеўных гуртах унісоны.