Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый - Уводзіны ў бел. этнафонію.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
480.26 Кб
Скачать

Літаратура:

  1. Круглов Ю.Г. Фольклорная практика: Пособие для студентов пед. ин-тов по спец. №2101 “Рус. яз. и лит.” – 2-е изд., дораб. – М.: Просвещение, 1986.

  2. Жуланава Н.И. Моладёжное фольклорное движение //Самодеятельное художественное творчество в СССР. Очерки истории. Конец 1950 - начало 1990-х годов. СПб., 1999.

  3. Кабанов А.С. К проблеме сохранения песенной фольклорной традиции в современных условиях //Художественная самодеятельность: вопросы развития и руководства. Труды НИИ культуры. Вып.88.М., 1980.

  4. Кабанов А.С. Современные фольклорные коллективы в городе. М., 1986.

  5. Покровский Д.В. Фольклор и музыкальное восприятие //Восприятие музыки/ Ред.-сост. В.Н.Максимов.-Москва, 1980.

  6. Беларускае музыказнаўства – 2000: Матэрыялы 1Х Навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906-1987) /Склад. Антаневіч В.А., Златкоўскі Ю.Дз., Якіменка Т.С. – Мн.:Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2001.

  7. Беларуская этномузыкология: Очерки истории (Х1Х-ХХ вв.) /З. Можейко, Т. Якименко, Т. Варфоломеева и др.; Под ред. З. Можейко. – Мн.: Тэхналогія, 1997.

  8. Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці: Зборнік матэрыялаў нав.-практ. канф.– Мазыр: МазДПІ імя Н.К.Крупскай, 2001.

Тэма 10. Уводзіны ў этнафонію ва ўмовах фармальнага і нефармальнага адукацыйных працэсаў у Беларусі.

Пытанні:

  1. Спецыфіка дзяржаўных інстытутаў выхавання і адукацыі.

  2. Этнакультурнае выхаванне ва ўмовах нефармальнага навучання.

Мэта лекцыі:

Прааналізаваць вынікі і перспектывы этнакультурнага выхавання ў сістэме акадэмічнай адукацыі, у дзяржаўных і грамадскіх культурных праектах.

1 . Спецыфіка дзяржаўных інстытутаў выхавання і адукацыі.

Згодна агульнапрынятаму вызначэнню, адукацыя – набыццё асобай грамадска карысных ведаў, уменняў і навыкаў. Як бачым, гэта пакрывае значна большую плашчыню, чым набыццё пісьменнасці: навыкаў лічэння, правапісу, працы на кап’ютэры. Пры сацыякультурна-антрапалогічным падыходзе да вывучэння грамадства выкрэсліваюць адукацыю нефармальную і фармальную.

Месца сустрэчы з адукацыяй фармальнай – навучальная ўстанова. Яе супрацоўнікі – настаўнікі, выкладчыкі мэтанакіравана ў сістэме спецыяльна арганізаваных урокаў, лекцый, семінараў знаёмяць сваіх вучняў і студэнтаў з ведамі, ўменнямі і навыкамі, якія спатрэбяцца апошнім у будучым – дарослым жыцці раўнапраўных членаў грамадства.

У Беларусі створаны ўмовы безперапыннай адукацыі па народна-музычнаму прафолю (аддзяленні народных інструментаў і народных спеваў):

  1. СШ з музычна-харавым, эстэтычным ухілам, музычныя школы; цэнтры пазашкольнага выхавання і навучання

  2. Каледжы мастацтваў, музычныя вучэльні

  3. Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (толькі аддзяленні народных інструментаў)

  4. Установы павышэння кваліфікаці: Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

2. Этнакультурнае выхаванне ва ўмовах нефармальнага навучання.

З нефармальнай адукацыяй дзіцёнак сутыкаецца ў сямь’і і працягвае яе: ў асяродках сяброў па адпачынку і захапленням; у розных пазашкольных установах; увогуле ў працэсе зносінаў з соцыумам. Асноўная прыкмета адукацыі нефармальнай – адсутнасьць спецыяльна арганізаванага навучальнага працэсу. Каля 90% сваіх грамадска карысных ведаў (як зносіцца з людзьмі і наваколлем; як ставіцца да сваякоў і суседзяў; як сябе паводзіць у зосінах з супрацьлеглым полам, з тым, хто больш сільны, ці больш слабы; як шукаць дах над галавой, ежу і г.д.) мы набываем у працэсе дадатковай адукацыі.

Ва ўстановах нефармальнай, “дадатковай” адукацыі, альбо “выхаваўчых” установах Беларусі (Цэнтрах пазашкольнай працы, Цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі, разнастайных грамадскіх аб’яднаннях – Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА, скауцкіх і валонцерскіх суполках) на паперы народнай культуры надаецца пэўнае значэнне. Кожная такая установа звычайна мае разнастайныя мастацкія калектывы, што займаюцца народнай творчасцю. З’яўляцца такія гурткі і ансамблі на Беларусі пачалі ў 70-80-х гг. Большасць з іх былі спадкаемцамі піянерскіх ансамбляў песні і пляскі, таму а ніякай этнафаноніі і рэгіянальнасці, этнакультурным выхаванні гаворка ў тыя часы не ішла. Арыентырам для іх кіраўнікоў былі акадэмізаваныя ўзоры савецкага мастацтва, якія яны набывалі ў час адукацыі ў музычных, культасветвучэльнях, кансерваторыях і інстытутах культуры.

Апошнія таксама трымалі курс на тое, што ў тыя часы лічылі “прафесіянальным”: бегласць пальцаў, вышыю падскокаў і плісюдаў, “ненавязлівасць” кантыленных спеваў і г.д. Асаблівасці этнічнага мастацтва браліся да ўвагі мінімальна. Іх розным шляхамі апрацоўвалі, стылізавалі, “дацягвалі да прафесійнага ўзроўню”. Між тым, нават з пункту гледжання нават нарматыўных дакументаў сістэм адукацыі і выхавання такі падыход нельга лічыць прафесійным і адэкватным.

Спецыфіка працы адзінкі этнакультурнага выхавання – фальклорнага ансамбля ва ўмовах дзяржсістэмы адукацыі і выхавання распрацавана яшчэ ў часы былога СССР. Такія тыпавыя дакументы як «Фольклорный ансамбль // Музыка: Программы для внешкольных учреждений и общеобразовательных школ» і шматлікія больш сучасныя распрацоўкі абавязкова прадугледжваюць азнакамленне навучэнцаў з рэгіянальнай спецыфікай фальклорных праяў. Гэта знаходзіць падтрымку і ў правілах удзелу ў рэгіянальных фальклорных фэстах у Расіі і Балтыі, дзе калектывы, што не адпавядаюць традыцыі сваёй мясцовасці, мікрарэгіёну* сёння, фактычна, не заўсёды маюць права выступаць.

Варта адзначыць, што установы культуры і адукацыі асобных рэгіёнаў Беларусі (Акцябрскага, Чачэрскага, Барысаўскага, Любанскага, Драгічынскага, Расонскага, Мінскіага Асіповіцкага, Лепельскага, Валожынскага), вынайшлі сваю сістэму далучэння дзяцей і моладзі да традыцыйнай музычнай і мастацкай культуры свайго краю.

У фальклорных калектывах названых раёнаў навучанне традыцыйным відам мастацтва пабудавана на матэрыяле этнаграфіі, рэгіянальнага музычнага фальклору, праз рэгулярнае ўключэнне дзяцей і педагогаў ў яго семантычны кантэкст. У выніку - адбываецца працэс самапазнання сябе ў сваёй культуры, на сваёй зямлі. Настаўнікі, педагогі гэтых устаноў, кіраўнікі фальклорных калектываў і клубныя работнікі трапятко і моцна трымаюць сваю “сініцу ў руцэ”, услаўляючы “жураўля ў небе”: праз адпраўленне мясцовых каляндарна-абрадавых святаў, крокам старажытнага карагода паступова выводзяць дзяцей да спасціжэння агульнаеўрапейскіх культурных каштоўнасцей, далучаюць да тайнаў быцця, філасофіі бесконцасці і неспыннасці жыцця зямлі і чалавека.

У канцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя аддзелы культуры і адукацыя гэтых і шэрагу іншых раёнаў уключыліся ў доўгатэрміновы Рэспубліканскі эксперыментальны праект “Традыцыйная культура і дзеці”, распрацаваны лабараторыяй традыцыйнай беларускай культуры Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры (аўтар і кіраўнік праекта М.А.Козенка).

Канцэптуальная ідэя праекта – эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі аўтэнтычнага мастацтва. Працэсуальнасць эстэтычнага выхавання, паводле праекта, працякае па прынцыпу “цэнтрабежных сіл”. Ад яго асноўнай спружыны – традыцыйнага побытавага танца – імкліва распаўсюджваецца цікаўнасць да беларускай культуры ўвогуле: спачатку дзеці развучваюць прыпеўкі, якія функцыянальна належаць пластычнаму мастацтву, затым каляндарна-абрадавыя песні і гульні, даведваюцца пра леганды і паданні свайго краю, знакамітых людзей малой радзімы, уласнаруч шыюць і вышываюць рэгіянальныя строі.

Мадэль этнакультурнага выхавання паводле праекта “Традыцыйная культура” выдатна спрацоўвае і дае свае практычныя і духоўныя вынікі. Так на працягу больш 10 год на базе такіх выдатных калектываў як “Берагіня” в.Мётча Барысаўчкага раёна пад кіраўніцтвам А.А.Абрамовіч і М.А.Козенкі, “Калыханка” в.Міханавічы Мінскага раёна пад кіраўніцтвам Л.М.Рыжковай, “Верабейкі” г.Любань Мінскай вобласці пад кіраўніцтвам С.Г.Выскваркі, “Рудабельскія зорачкі” г/п Акцябрскі Гомельскай вобласці пад кіраўніцтвам В.Г.Дульскай створаны сапраўдныя этнакультурныя “акадэміі”, са сваімі адметнымі педагагічныя школамі і аўтарскімі метадычнымі напрацоўкамі.

За 5-7 год навучання ў фальклорных калектывах дзеці набываюць грунтоўныя веды па этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, народнай музыцы і харэаграфіі (спяваюць больш за 40 каляндарных і сямейных, непрымеркаваных песень, ведаюць каля 50 танцаў з рознымі варыянтамі, здольныя пашыць сабе рэгіянальны строй, інш.).

Вынікі работы ўключаных у праект калектываў адсочваюцца на раённых аглядах-конкурсах, а таксама ў рамках рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Але галоўны вынік, дзеля якога працуюць педагогі – праз набытыя веды пра родную культуру ў дзяцей фарміруецца пачуццё годнасці і вартаснасці, адчуванне абароненасці і сіла да жыцця. Гэткія пачуцці яшчэ больш узмацняюцца, калі узгаданыя калектывы ўдзельнічаюць у шматлікіх рэгіянальных (“Танцы пад гармонік” у Любані”; “Мядоцкі край і яго таленты” у Барысаўскім раёне), рэспубліканскіх (“Берагіня” у г/п Анцябрскі, “Беларуская полька” у г. Чачэрску Гомельскай вобласці, “Калядны фэст” у Мінску, “Беларусь - мая песня”) і міжнародных фестывалях і конкурсах.