- •Уводзiны
- •1. Паняцце пра структурную геалогiю, яе месца сярод геалагiчных дысцыплiн. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii.
- •1.1. Структурная геалогiя як галiна геалагiчных ведаў.
- •1.2. Метады структурнай геалогii.
- •1.3. Месца структурнай геалогii сярод навук аб Зямлi.
- •1.4. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii .
- •Геалагiчныя карты I профiлi.
- •2.1. Тапаграфiчная аснова геалагiчных карт.
- •2.2. Тапаграфiчныя праекцыi.
- •2.3. Наменклатурныя iндэксы I масштабы геалагiчных карт.
- •2.4. Паняцце аб геалагiчнай карце.
- •2.5. Асноўныя тыпы геалагiчных карт.
- •2.6. Асаблiвасцi афармлення геалагiчных карт. Урэзкi I геалагiчныя профiлi.
- •2.6. Геалагiчныя карты Беларусi.
- •3. Слой, слаiстасць. Элементы залягання слаёў.
- •3.1. Слой, пласт. Слаiстасць.
- •Элементы залягання слаёў I iх вылiчэнне.
- •3.2.1. Элементы залягання слаёў.
- •3.2.2. Горны компас I яго выкарыстанне пры вызначэннi элементаў залягання пластоў.
- •3.2.3. Вызначэнне элементаў залягання пластоў на абгаленнях.
- •3.2.4. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па трох яе кропках, якiя выходзяць на поверхню.
- •3.2.5. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па геалагiчнай карце.
- •3.2.6. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па дадзеных свідравання.
- •4.1. Паказ выхадаў структурных плоскасцяў на карце.
- •4.2. Вызначэнне элементаў залягання структурных плоскасцяў на карце з гарызанталямi.
- •5. Магутнасць слоя (пласта).
- •5.1. Азначэнні розных варыянтаў магутнасці слаёў.
- •5.2. Вылічэнне магутнасці слаёў.
- •6. Напружаннi ў зямной кары. Сiлы iх выклiкаючыя.
- •6.1. Эндагенныя I экзагенныя сiлы.
- •6.2. Вертыкальныя I гарызантальныя рухi.
- •6.3. Тэнзары напружанняў.
- •6.4. Галоўныя напружаннi.
- •7. Дэфармацыі пластоў горных парод.
- •7.1. Тыпы дэфармацый цел.
- •7.2. Стадыйнасць дэфармацый.
- •8.1. Складкавыя формы.
- •8.1.1. Элементы складак.
- •8.1.2. Антыклінальныя і сінклінальныя складкі.
- •8.1.2.1. Класіфікацыі складак.
- •8.2. Флексуры.
- •8.3. Структурныя складкавыя формы высокіх рангаў.
- •8.4. Спалучэнні складкавых форм.
- •9.1. Нетэктанічныя нарушэнні.
- •9.2. Тэктанічныя нарушэнні.
- •9.2.1. Раскрышанасць.
- •Катаклазіты, міланіты і ўльтраміланіты складаюць звычайна унутраныя часткі разломаў.
- •9.2.2. Кліваж і тэктанічная сланцавасць парод.
- •9.2.3. Тэктанічнае разлінзаванне і будзінаж.
- •9.2.4. Тэктанічныя трэшчыны.
- •9.2.5. Разломы.
- •9.2.5.1. Асноўныя элементы разломаў і іх колькасныя характэрыстыкі.
- •9.2.5.2. Кінематычныя тыпы разломаў.
- •10. Магматычныя і метамарфічныя целы.
- •10.1. Склад магмы і асаблівасці праяўлення магматычнай дзейнасці.
- •10.2. Кантакты паміж магматычнымі ўтварэннямі і ўмяшчаючымі пародамі
- •10.3. Расколістасць магматычных цел
- •10.4. Інтрузівы. Марфалагічная класіфікацыя інтрузіваў.
- •10.4.1. Рассякаючыя глыбінныя інтрузівы.
- •10.4.2. Згодныя інтрузіўныя масівы.
- •10.4.3. Інтрузівы змешаных форм.
- •10.4.4. Формы субвулканічных, або звязуючых інтрузіўных цел.
- •10. 5. Паверхневыя магматычныяцелы.
- •10.5.1. Вулканічныя покрывы і патокі.
- •10. 5.2. Вулканічныя апараты.
- •10.6. Вулкана-тэктанічныя структуры.
- •10.7. Метады структурнага вывучэння магматычных целаў
- •11. Спалучэнні структурных форм
- •11.1. Гістарычнае спалучэнне структурных форм
- •11.2. Механічнае спалучэнне структурных форм
Уводзiны
Мэты курса - вызначыць месца структурнай геалогii i геалагiчнага картавання у сiстэме навук аб Зямлi, пазнаёмiць студэнтаў з асновамi структурнай геалогii i геалагiчнага картавання; высвятлiць ўмовы фармiравання i развiцця геалагiчных i тэктанiчных структур; засвоiць паслядоўнасць правядзення геалагiчнай здымкi; адпрацаваць навыкi атрымання геолога-геафiзiчных дадзеных у час геалагiчнай здымкi i навучыць студэнтаў скарыстоўваць гэтую iнфармацыю дзеля пабудовы карт, прафiлёў, iншых графiчных матэрыялаў у сувязi з пошукамi радовiшч карысных выкапняў.
Задачы курса - навучыць студэнтаў вызначаць марфалагiчныя i марфаметрычныя асаблiвасцi геалагiчных i тэктанiчных структур; давесцi да студэнтаў асноўныя моманты аналiзу першасных дадзенных аб марфалогii i марфаметрыi структурных форм рознага складу i генезiса; пазнаёмiць з методыкай правядзення палявых прац i камеральнай апрацоўкай геолога-геафiзiчных дадзеных; адпрацаваць уменне адлюстроўваць розныя структурныя формы на картах, геалагiчных прaфiлях, iншых графiчных матэрыялах; навучыць рабiць колькасную апрацоўку масiваў дадзенных дзеля высвятлення эвалюцыi развiцця геалагiчных структур у сувязi з пошукамi радовiшч карысных выкапняў; даць студэнтам веды па камп’ютэрных праграмах апрацоўкi геалагiчных матэрыялаў, па стварэнню мадэляў будовы i развiцця геалагiчных i тэктанiчных структур.
Курс складаецца з двух частак: першая, “Структурная геалогiя“ выкладаецца ў другiм семестры для студэнтаў другога курса; другая, “Геалагiчнае картаванне” - ў першым семестры для студэнтаў трэцяга курса.
1. Паняцце пра структурную геалогiю, яе месца сярод геалагiчных дысцыплiн. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii.
1.1. Структурная геалогiя як галiна геалагiчных ведаў.
Cтруктурная геалогiя - геалагiчная дысцыплiна, якая займае найважнейшае палажэнне ў разуменнi структуры Зямлi ў цэлым i асобных яе частак аж да драбнейшых мiкрачастак, ад агульнай тэктанiчнай будовы мегаструктур Зямлi да тонкiх мiкраструктур горных парод.
Геалагiчны слоўнiк дае наступнае азначэнне структурнай геалогii.
Cтруктурная геалогiя - раздзел геатэктонiкi, якi вывучае формы залягання горных парод i тэктанiчныя парушэннi (складкавыя, разрыўныя, магматагенныя) Зямлi ў цэлым, распрацоўвае класiфiкацыю гэтых форм ў сувязi з заканамерным iх размеркаваннем i спалучэннем ў зямной кары на глыбiню i па плошчы. Звычайна структурная геалогiя займаецца структурнымi формамi малога i сярэдняга памеру, пакiдаючы буйныя формы геатэктонiцы. Структурная геалогiя мае вялiкае значэнне для пашуковых i разведвальна-эксплуатацыйных прац, бо намнажэннi большасцi карысных выкапняў, напрыклад вугаля, нафты, газу, металаў i iншыя , злучаны з пэўным тыпам структурных форм. Сiнонiмы структурнай геалогii: геатэктонiка (тэктонiка) марфалагiчная, геатэктонiка (тэктонiка) апiсальная. (Геологiческiй словарь. Москва. Т. 1. 1973, стр. 146).
Каб гэта вызначэнне структурнай геалогii было больш зразумелым, трэба даць тлумачэнне, што такое геатэктонiка, структура, тэктанiчнае парушэнне.
Геатэктонiка (паводле Н.С.Шатскага) - навука аб будове i развiццi зямной кары, аб структуры i развiццi Зямлi ў целым.
Геатэктонiка - адна з найважнейшых геалагiчных дысцыплiн, якая вывучае асаблiвасцi будовы i развiцця зямной кары, рухаў i дэфармацый горных пород у прасторы i часе у межах зямной кары ва ўзаемасувязi з глыбiннымi працэсамi.
Структура (у геатэктонiцы) - прасторавая форма залягання горных пород. Гэты назоў вельмi шырока ўжываецца ў тэктонiцы. Кажуць пра структуру Зямлi ў цэлым, яе асобных раёнаў i невялiкiх участкаў. Часта структурай называюць розныя тыпы складак, падняццяў, купалоў i iншыя элементарныя формы залягання горных парод. (Геологiческiй словарь Москва. Т. 2. 1973, стр. 269).
Менавiта ў апошнiм сэнсе мы i будзем у далейшым разглядаць структуры ў межах курса структурнай геалогii.
Пасля таго як мы ўсвядомiлi, што такое тэктонiка, структура, мае сэнс вызначыць якiмi метадамi карыстаецца структурная геалогiя для вывучэння форм залягання горных парод i тэктанiчных парушэнняў, якiя з’яўляюцца аб’ектамi асаблiвай увагi гэтай галiны геалагiчных ведаў.