Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
21
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

9.1. Нетэктанічныя нарушэнні.

Нетэктанічныя нарушэнні – разрыўныя дэфармацыі горных парод утвораныя ў выніку экзагенных (нетэктанічных) працэсаў. Да такіх нарушэнняў можна аднесці:

- літагенетычныя трэшчыны, якія ўтвораны ў выніку: а) літыфікацыі асадкаў (дыягенез і катагенез); б) змянення аб’ёма пароды пры гідратацыі (павелічэнне аб’ёма) ці дэгідратацыі (памяньшэнне аб’ёма); в) фарміравання слаістасці парод (першасная, ці паслойная сланцаватасць);

- асобнасць (па-руску – отдельность) – першапачатковая паслойная слацаватасць, разрывы без бачнага скранання парод;

- ізастатычныя трэшчыны, якія ўтвораны ў працэсе назапашвання асадкаў (ушчыльненне – па-руску - уплотнение) ці зняцці нагрузкі пры эрозіі горных парод (разушчыльненне);

- трэшчыны, ўтвораныя ў выніку фізіка-хімічных працэсаў: выветрывання, тэрмічнага павелічэння ці памяньшэння аб’ема парод, хімічных рэакцый у зямной кары і на яе паверхні;

- трэшчыны, ўтвораныя ў выніку геамарфалагічных працэсаў: саліфлюкцыі, карста, схілавых працэсаў (абвалаў, апоўзняў, часовых вадатокаў) і іншых;

- ледавіковыя трэшчыны, ўтвораныя ў выніку дзейнасці ледавікоў.

9.2. Тэктанічныя нарушэнні.

Тэктанічныя нарушэнні – разрыўныя дэфармацыі горных парод утвораныя ў выніку тэктанічных (эндагенных) працэсаў. Да такіх нарушэнняў можна аднесці:

- раскрышанасць (па-руску –раздробленность) – унутраная дэфармацыя горных парод;

- кліваж і тэктанічная сланцавасць парод – частая паралельная расколістаць не супадаючая з наслаеннем;

- тэктанічнае разлінзаванне і будзінаж – падзяленне крохкага слою, які знаходзіцца паміж пластычных парод, на лінзы і блокі ў выніку расцягнення;

- тэктанічныя трэшчыны – невялікія па памерах дыз'юнктыўныя парушэнні горных парод, утвораныя ў выніку тэктанічных дэфармацый;

- разломы – буйная разрыўная (дыз’юнктыўная) дыслакацыя зямной кары, якая дасягая бальшых глыбінь (часам да нізоў зямной кары) і мае вялікую дліну (ад соцен метраў да соцен кіламетраў) і шырыню (ад некалькіх метраў да кіламетраў)

- глыбінныя разломы

9.2.1. Раскрышанасць.

Раскрышанасць – элементарная (найменьшая па памерах) ўнутраная мікраскапічная, субмікраскапічная або бачная расколістасць горных парод. Інтэнсіўнасць раскрышанасці і шырыня зоны раскрышаных горных парод залежыць ад моцы тэктанічных рухаў, а таксама ад складу парод. Раскрышанасць маналітных парод – схаваная, а ў больш мяккіх – бачная, утварае значную па шырыні зону. У выніку крохкага здрабнення горных парод утвараюцца:

- катаклазіты – абломкі, кавалкі парод рознай велічыні;

- міланіты – тонказярністыя пароды, перацёртыя ў выніку дыз'юнктыўных дэфармацый да такой ступені, што немагчыма пазнаць першапачатковы склад пароды;

- ультраміланіты – найбольш моцнае здрабненне пароды.

Катаклазіты, міланіты і ўльтраміланіты складаюць звычайна унутраныя часткі разломаў.

9.2.2. Кліваж і тэктанічная сланцавасць парод.

Кліваж – частая паралельная расколістасць звязаная з тэктанічнымі працэсамі, якая супадае ці не супадае з наслаеннем. Некаторыя навукоўцы лічаць кліважом другасную (пасля першаснай паслойнай асобнасці) сланцаватасць, якая звязана з тэктанічнымі працэсамі. Часцей за ўсё кліваж развіты ў гліністых пародах.

Вылучаюць некалькі відаў кліважа: паслойны, плыневы, галоўны. Звычайна на першай стадыі тэктанічнай дэфармацыі парод узнікае паслойны кліваж (часта сустракаецца ў метамарфізаваныхслюдзістых і хларытавых пародах), на другой – плыневы, на трэцяй – галоўны кліваж (расцягнення або скалвання), які не супадае са слаістасцю. Галоўны кліваж мае ў нармальным крыле складкі г-падобныя, а ў падвёрнутым – s-падобныя выгіны. Кліваж звычайна ўтвараецца пад вуглом 900 да жорсткага слоя.

Соседние файлы в папке Учебное пособие