- •Уводзiны
- •1. Паняцце пра структурную геалогiю, яе месца сярод геалагiчных дысцыплiн. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii.
- •1.1. Структурная геалогiя як галiна геалагiчных ведаў.
- •1.2. Метады структурнай геалогii.
- •1.3. Месца структурнай геалогii сярод навук аб Зямлi.
- •1.4. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii .
- •Геалагiчныя карты I профiлi.
- •2.1. Тапаграфiчная аснова геалагiчных карт.
- •2.2. Тапаграфiчныя праекцыi.
- •2.3. Наменклатурныя iндэксы I масштабы геалагiчных карт.
- •2.4. Паняцце аб геалагiчнай карце.
- •2.5. Асноўныя тыпы геалагiчных карт.
- •2.6. Асаблiвасцi афармлення геалагiчных карт. Урэзкi I геалагiчныя профiлi.
- •2.6. Геалагiчныя карты Беларусi.
- •3. Слой, слаiстасць. Элементы залягання слаёў.
- •3.1. Слой, пласт. Слаiстасць.
- •Элементы залягання слаёў I iх вылiчэнне.
- •3.2.1. Элементы залягання слаёў.
- •3.2.2. Горны компас I яго выкарыстанне пры вызначэннi элементаў залягання пластоў.
- •3.2.3. Вызначэнне элементаў залягання пластоў на абгаленнях.
- •3.2.4. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па трох яе кропках, якiя выходзяць на поверхню.
- •3.2.5. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па геалагiчнай карце.
- •3.2.6. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па дадзеных свідравання.
- •4.1. Паказ выхадаў структурных плоскасцяў на карце.
- •4.2. Вызначэнне элементаў залягання структурных плоскасцяў на карце з гарызанталямi.
- •5. Магутнасць слоя (пласта).
- •5.1. Азначэнні розных варыянтаў магутнасці слаёў.
- •5.2. Вылічэнне магутнасці слаёў.
- •6. Напружаннi ў зямной кары. Сiлы iх выклiкаючыя.
- •6.1. Эндагенныя I экзагенныя сiлы.
- •6.2. Вертыкальныя I гарызантальныя рухi.
- •6.3. Тэнзары напружанняў.
- •6.4. Галоўныя напружаннi.
- •7. Дэфармацыі пластоў горных парод.
- •7.1. Тыпы дэфармацый цел.
- •7.2. Стадыйнасць дэфармацый.
- •8.1. Складкавыя формы.
- •8.1.1. Элементы складак.
- •8.1.2. Антыклінальныя і сінклінальныя складкі.
- •8.1.2.1. Класіфікацыі складак.
- •8.2. Флексуры.
- •8.3. Структурныя складкавыя формы высокіх рангаў.
- •8.4. Спалучэнні складкавых форм.
- •9.1. Нетэктанічныя нарушэнні.
- •9.2. Тэктанічныя нарушэнні.
- •9.2.1. Раскрышанасць.
- •Катаклазіты, міланіты і ўльтраміланіты складаюць звычайна унутраныя часткі разломаў.
- •9.2.2. Кліваж і тэктанічная сланцавасць парод.
- •9.2.3. Тэктанічнае разлінзаванне і будзінаж.
- •9.2.4. Тэктанічныя трэшчыны.
- •9.2.5. Разломы.
- •9.2.5.1. Асноўныя элементы разломаў і іх колькасныя характэрыстыкі.
- •9.2.5.2. Кінематычныя тыпы разломаў.
- •10. Магматычныя і метамарфічныя целы.
- •10.1. Склад магмы і асаблівасці праяўлення магматычнай дзейнасці.
- •10.2. Кантакты паміж магматычнымі ўтварэннямі і ўмяшчаючымі пародамі
- •10.3. Расколістасць магматычных цел
- •10.4. Інтрузівы. Марфалагічная класіфікацыя інтрузіваў.
- •10.4.1. Рассякаючыя глыбінныя інтрузівы.
- •10.4.2. Згодныя інтрузіўныя масівы.
- •10.4.3. Інтрузівы змешаных форм.
- •10.4.4. Формы субвулканічных, або звязуючых інтрузіўных цел.
- •10. 5. Паверхневыя магматычныяцелы.
- •10.5.1. Вулканічныя покрывы і патокі.
- •10. 5.2. Вулканічныя апараты.
- •10.6. Вулкана-тэктанічныя структуры.
- •10.7. Метады структурнага вывучэння магматычных целаў
- •11. Спалучэнні структурных форм
- •11.1. Гістарычнае спалучэнне структурных форм
- •11.2. Механічнае спалучэнне структурных форм
1.2. Метады структурнай геалогii.
Метады структурнай геалогii можна прадзялiць на дзве асноўныя групы:
Марфалагiчныя - даследаванне формы цел горных парод, парушэнняў (складак, трэшчын, разрываў, iншщых змяненняў) першаснага палажэння парод, спалучэнняў структур (палявыя i глыбiнныя даследаваннi, геаметрычны i колькасны аналiз).
Генетычны - вывучэнне кiнематыкi ўтварэння структурных форм (першасных i другасных) i дынамiкi дэфармацый горных парод (у якiм напрамку дзейнiчалi тэктанiчныя напружаннi сцiскання, расцягнення або зруху i да якiх паверхняў яны былi прыкладзены) уключаючы эксперыментальныя даследаваннi дэфармацый парод i мадэляванне развiцця буйных структур зямной кары. Пры гэтым структурная геалогiя звычайна не разглядае паходжанне сiл, якiя выклiкаюць тыя цi iншыя дэфармацыi. Гэтымi праблемамi займаецца агульная геатэктонiка.
1.3. Месца структурнай геалогii сярод навук аб Зямлi.
Cтруктурная геалогiя мае вялiкае значэнне пры:
- геалагiчнай здымке (картаваннi i прафiляваннi),
- пошуках i разведцы карысных выкапняў,
- вывучэннi прыродных гiдрарэсурсаў,
- iнжэнернам будаўнiцтве,
- узнаўленнi гiсторыi развiцця дадзенага участка зямной кары.
Курс структурнай геалогii абапiрается на веданне курса агульнай геалогii (мiнералогii, петраграфii, стратыграфii) i шчыльна злучан з iншымi накiрункамi геатэктонiкi (рэгiянальнай, параўнаўчай), а таксама з геафiзiкай, геахiмiяй, геаметрыяй, матэматыкай, механiкай, фiзiкай i г.д.
1.4. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii .
Першыя звесткi па геалогii з’явiлiся ў Заходняй Еўропе ў XVI стагоддзi. У гэты час Леанарда да Вiнчы адзначыў рознае палажэнне слаёў горных парод. У канцы таго ж веку Дэвiд Оўэн у час вывучэння вугальных радовiшчаў у Паўднёвым Уэльсе зрабiў выснову, што заляганне пластоў вугалю i вапняка (iзвестняка) прасочваюцца на вялiкую адлегласць i складаюць трывалыя комплексы. Геалагiчныя працы ў асноўным вызначалiся патрэбамi прамысловасцi ў карысных выкапнях, якiя вышуквалi з дапамогай геалагiчных ведаў. Навуковыя высновы рабiлiся на падставе практычных прац iмкнучыся пазнаць будову i склад Зямлi, яе нетраў.
Вытокi структурнай геалогii можна знайсцi ў працах Стэно, Дэкарта, Лейбнiца датаваных XVII стагоддзем. Дацкi вучоны Стэно, вывучаючы Апенiны, падзялiў пароды на асадкавыя i вывергнутыя. Ён сфармуляваў некалькi асноўных прынцыпаў структурнага вывучэння слаёў горных парод:
слой - непарыўнае цела, якое абмежаванае двума паралельнымi пласкасцямi;
слой залягае гарызантальна, калi ён не парушаны;
нахiленае заляганне слоя сведчыць аб дэфармацыi парод.
У 1683 годзе Лiстэр прапанаваў Брытанскаму каралеўскаму таварыству складаць адмысловы вiд карт мясцовасцi з указаннем на нiх тыпаў залягання парод, а на спецыяльных таблiцах адлюстроўваць паслядоўнасць напластавання парод зверху ўнiз (правобраз стратыграфiчных калонак). У 1782 годзе Палас абазначыў на карце пароды штрыхамi, а падзенне парод - значкамi.
Выдатнае значэнне для развiцця структурнай геалогii мелi працы Ламаносава, Вернера, Геттана, Дэ Бамона i iншых вучоных, якiя ўдасканальвалi метады структурнай геалогii, паказвалi на геалагiчных картах элементы залягання парод, адзначалi параметры структур. Але толькi ў XIX стагоддзi былi закладзены асновы структурнай геалогii ў сучасным разуменнi. Падставай, на якой быў пабудаваны гмах сучаснай структурнай геалогii, была геалагiчная здымка, заснаваная на дасягнутых ў той час поспехах картаграфii, стратыграфii i геалогii карысных выкапняў. Буйнамаштабная геалагiчная здымка пачалася ў еўрапейскiх краiнах, у тым лiку i ў Расiйскай Iмперыi. На тэрыторыi Расii (уключаючы Беларусь) десяцiвёрсную геалагiчную здымку праводзiлi пад кiраўнiцтвам А.П. Карпiнскага, I.В. Мушкетава, В.А. Обручава i iншых. А.П. Карпiнскi упершыню ўжыў метад гiсторыка-геалагiчных зменаў структуры зямной кары (метад тэктанiчнага аналiзу). Ён стаў заснавальнiкам славутай школы расiйскiх i пазней савецкiх геолагаў, такiх як I.М. Губкiн, А.Д. Архангельскi, В.I. Вернацкi, А.Е. Ферсман, В.А. Обручаў. Распрацаваныя да трыццатых гадоў нашага стагоддзя метады структурнай геалогii (структурна-гiстарычны, структурна-геаметрычны i структурна-фацыяльны) шырока ўжывалiся Мiкалаем Сяргеевiчам Шацкiм, А.Д. Архангельскiм, I.М. Губкiным, М.М. Цецяевым, Ул. Ул. Белаусавым, А.А. Багданавым, В.Я. Хаiнам i iншымi пры складаннi тэктанiчных схем i карт СССР i Усходне-Еўрапейскай платформы. Пры гэтым вялiкая ўвага надавалася прагнозу радовiшч розных тыпаў карысных выкапняў. Структурна-геалагiчны аналiз праводзiўся ў комплексе з iншымi галiнамi геалогii: агульнай (дынамiчнай) геалогiяй, гiстарычнай геалогiяй, стратыграфiяй, седыменталогiяй, рэгiянальнай i параўнаўчай (генетычнай) тэктонiкай i iншымi.
Структурная геалогiя ў Беларусi фармiравалася за савецкiм часам. Першыя буйныя тэктанiчныя структуры на нашай тэрыторыi былi паказаны на тэктанiчных схемах СССР (Прыпяцкi западзiна, Беларуская антэклiза i iншыя). Тэктанiчныя схемы Беларусi былi складзены незадоўга да вайны ў канцы трыццатых пачатку саракавых гадоў. Iх аўтарамi былi Г.В. Багамолаў i З.А. Гарэлiк. На гэтых схемах былi таксама пазначаны найбольш значныя разломы, якiя абмяжоўваюць Прыпяцкую западзiну. Пасля вайны структурна-тэктанiчныя даследаваннi пачалi развiвацца вельмi iнтэнсiўна. Сярод геолагаў нашай краiны, якiя зрабiлi значны ўзнёсак у развiццё структурнай геалогi, хацелася б адзначыць З.А. Гарэлiка, Ж.П. Хацько, А.А. Балабушэвiча, Р.Я. Айберга, Р.Г. Гарэцкага, Э.А. Ляўкова i iншых.