- •Уводзiны
- •1. Паняцце пра структурную геалогiю, яе месца сярод геалагiчных дысцыплiн. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii.
- •1.1. Структурная геалогiя як галiна геалагiчных ведаў.
- •1.2. Метады структурнай геалогii.
- •1.3. Месца структурнай геалогii сярод навук аб Зямлi.
- •1.4. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii .
- •Геалагiчныя карты I профiлi.
- •2.1. Тапаграфiчная аснова геалагiчных карт.
- •2.2. Тапаграфiчныя праекцыi.
- •2.3. Наменклатурныя iндэксы I масштабы геалагiчных карт.
- •2.4. Паняцце аб геалагiчнай карце.
- •2.5. Асноўныя тыпы геалагiчных карт.
- •2.6. Асаблiвасцi афармлення геалагiчных карт. Урэзкi I геалагiчныя профiлi.
- •2.6. Геалагiчныя карты Беларусi.
- •3. Слой, слаiстасць. Элементы залягання слаёў.
- •3.1. Слой, пласт. Слаiстасць.
- •Элементы залягання слаёў I iх вылiчэнне.
- •3.2.1. Элементы залягання слаёў.
- •3.2.2. Горны компас I яго выкарыстанне пры вызначэннi элементаў залягання пластоў.
- •3.2.3. Вызначэнне элементаў залягання пластоў на абгаленнях.
- •3.2.4. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па трох яе кропках, якiя выходзяць на поверхню.
- •3.2.5. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па геалагiчнай карце.
- •3.2.6. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па дадзеных свідравання.
- •4.1. Паказ выхадаў структурных плоскасцяў на карце.
- •4.2. Вызначэнне элементаў залягання структурных плоскасцяў на карце з гарызанталямi.
- •5. Магутнасць слоя (пласта).
- •5.1. Азначэнні розных варыянтаў магутнасці слаёў.
- •5.2. Вылічэнне магутнасці слаёў.
- •6. Напружаннi ў зямной кары. Сiлы iх выклiкаючыя.
- •6.1. Эндагенныя I экзагенныя сiлы.
- •6.2. Вертыкальныя I гарызантальныя рухi.
- •6.3. Тэнзары напружанняў.
- •6.4. Галоўныя напружаннi.
- •7. Дэфармацыі пластоў горных парод.
- •7.1. Тыпы дэфармацый цел.
- •7.2. Стадыйнасць дэфармацый.
- •8.1. Складкавыя формы.
- •8.1.1. Элементы складак.
- •8.1.2. Антыклінальныя і сінклінальныя складкі.
- •8.1.2.1. Класіфікацыі складак.
- •8.2. Флексуры.
- •8.3. Структурныя складкавыя формы высокіх рангаў.
- •8.4. Спалучэнні складкавых форм.
- •9.1. Нетэктанічныя нарушэнні.
- •9.2. Тэктанічныя нарушэнні.
- •9.2.1. Раскрышанасць.
- •Катаклазіты, міланіты і ўльтраміланіты складаюць звычайна унутраныя часткі разломаў.
- •9.2.2. Кліваж і тэктанічная сланцавасць парод.
- •9.2.3. Тэктанічнае разлінзаванне і будзінаж.
- •9.2.4. Тэктанічныя трэшчыны.
- •9.2.5. Разломы.
- •9.2.5.1. Асноўныя элементы разломаў і іх колькасныя характэрыстыкі.
- •9.2.5.2. Кінематычныя тыпы разломаў.
- •10. Магматычныя і метамарфічныя целы.
- •10.1. Склад магмы і асаблівасці праяўлення магматычнай дзейнасці.
- •10.2. Кантакты паміж магматычнымі ўтварэннямі і ўмяшчаючымі пародамі
- •10.3. Расколістасць магматычных цел
- •10.4. Інтрузівы. Марфалагічная класіфікацыя інтрузіваў.
- •10.4.1. Рассякаючыя глыбінныя інтрузівы.
- •10.4.2. Згодныя інтрузіўныя масівы.
- •10.4.3. Інтрузівы змешаных форм.
- •10.4.4. Формы субвулканічных, або звязуючых інтрузіўных цел.
- •10. 5. Паверхневыя магматычныяцелы.
- •10.5.1. Вулканічныя покрывы і патокі.
- •10. 5.2. Вулканічныя апараты.
- •10.6. Вулкана-тэктанічныя структуры.
- •10.7. Метады структурнага вывучэння магматычных целаў
- •11. Спалучэнні структурных форм
- •11.1. Гістарычнае спалучэнне структурных форм
- •11.2. Механічнае спалучэнне структурных форм
6. Напружаннi ў зямной кары. Сiлы iх выклiкаючыя.
6.1. Эндагенныя I экзагенныя сiлы.
Асноўнай сілай, якая дзейнічае на любы прадмет, які знаходзіцца на Зямлі з’яўляецца сіла цяжкасці (па-руску - сила тяжести). Яна накіравана звонку да паверхні Зямлі і адносіцца да экзагенных (знешніх) сіл. Гэта вектарная велічыня роўная суме сіл гравітацыйнага прыцягнення і цэнтрабежнай сілы кручэння Зямлі.
Акрамя экзагенных сіл на зямную кару дзейнічаюць эндагенныя (унутраныя) сілы, якія выкліканы працэсамі ў глыбінных абалонках Зямлі і накіраваны да яе паверхні. Гэта тэктанічныя, магматычныя і іншыя сілы.
Эндагенныя і экзагенныя сілы дзейнічаюць адначасова ў супрацлеглых напрамках на працягу ўсёй эвалюцыі Зямлі. Вынікам гэтага працэсу з’яўляецца парушэнне залягання горных парод - складкавыя (плікатыўныя) і разрыўныя (дыз’юнктыўныя) дэфармацыі парод.
Складкавыя дэфармацыі горных парод - формы парушэння манаклінальнага залягання горных парод з утварэннем перагінаў слаёў, пластоў без разрыва іх суцэльнасці.
Разрыўныя дэфармацыі горных парод - формы парушэння манаклінальнага залягання горных парод з разрывам іх суцэльнасці. Разрыўныя (дыз’юнктыўныя) дэфармацыі парод завуцца разломамі.
6.2. Вертыкальныя I гарызантальныя рухi.
Механізм дэфармацый вызначаецца дзеяннем дзвух асноўных тыпаў рухаў -вертыкальных і гарызантальных, або аднаго з ніх.
Вертыкальныя рухі - рухі ў напрамку радыуса Зямлі, бываюць дадатнымі (накірунак уверх) і адмоўнымі (накірунак уніз). Яны азначаюцца літарай і завуцца нармальнымі. Знак вертыкальных рухаў можа мяняцца ў часе, што адпавядае калыхальнаму (па-руску - колебательному) рэжыму развіцця структур зямной кары.
Гарызантальныя рухі - рухі па датычнай (па-руску - касательной) да паверхні геоіда, якія завуцца тангенцыйнымі і азначаюцца літарай .
Спалучэнне вертыкальных і гарызантальных рухаў абумоўлівае ўзнікненне і развіцце складкавых і разрыўных дэфармацый горных парод. Тэктанічныя структуры зямной кары звычайна развіваюцца працяглы гістарычны час у полі дзеяння вертыкальных і гарызантальных рухаў. Пры аналізе структур, рэканструкцыі іх фарміравання геалагічных ведаў бывае замала, таму да іх далучаюць матэматычныя, фізічня і хімічныя метады даследаванняў.
6.3. Тэнзары напружанняў.
Пры вывучэнні дэфармацый структур ужываюць лінейны, пласкасны або аб’ёмны аналіз напружанняў. Напружанне - інтэнсіўнасць размеркавання ўнутраных сіл у горных пародах. Вывучэннем механізмаў дэфармацый парод з адначасовай расшыфроўкай прыроды гэтых механізмаў у сувязі з напружаннямі ў літасферы Зямлізаймаецца дынамічная структурная геалогія. Напружанні вывучаюцца ў двух або трохмернай прасторы, у якой сілы дзейнічаюць на нейкую плошчу ці аб’ём. У апошнім выпадку яны дзейнічаюць у выглядзе тэнзараў. Тэнзары - напружанні і дэфармацыі, якія ў адрозненні ад вектароў пры колькасных апісаннях патрабуюць шэсць ці дзевяць параметраў, г.зн. сукупнасць напружанняў, якія дзейнічаюць на гранях бясконца малога паралелепіпеда, вылучанага вакол дадзенай кропкі. Напрыклад, xy , yz і г.д.
xy - тангенцыйнае напружанне ў плоскасці, перпендыкулярнай да восі x і выпрастаннай па восі y.
Куб мае 18 складаючых напружанняў. Яго кожная грань мае адну нармальную складаючую і дзве тангенцыйных (сколавых).